Усе бачылі нястачу віна...
Аповесць пра Адама Станкевіча
Леанід Дранько-Майсюк
12+
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 168с.
Мінск 2019
Аднак жа гэтыя экспанаты, з яхіднасцю ўдакладняў Дох, трапілі да вас у той час, калі Дзянікін наступаў на Маскву?! Дык як яны аказаліся ў вас?
1 Антон Дзянікін (1872-1947) — расійскі генерал-лейтэнант, адзін з кіраўнікоў Белага руху, кіраваў Поўднем Расіі ў 1918-1920 гг.
Я не магу прызнаць, што яны трапілі менавіта ў той час, бо не памятаю ўжо, калі дакладна трапілі, але сітуацыя даволі простая... Каталіцкія сем’і вярталіся з поўдня Расіі ў Вільню і ахвяравалі на касцёл дзянікінскія грошы, бо іншых не мелі...
Так ён, арыштаваны ксёндз, адказаў тады правакатару, які меў вялікія пагоны, аднак жа досыць...
Трэба сабрацца і з думкамі, і са словамі, а галоўнае з духам, бо і гэты пакой, дзе на сцяне заместа выявы правадыра мастацкі твор, а на стале заместа пратакола чырвоная папка і спакусліва залацеюць апельсіны, таксама пекла.
Але як супакоіцца, калі гняце адсутнасць заўсёды неабходнага спакою?!
Пад балотным позіркам Доха надзея выжыць не павялічвалася наадварот, мізарнела, страх узмацняўся, і душу апаноўвала расчараванне.
Хрысціянін не павінен расчароўвацца, але з дня арышту і нават раней, адпала ахвота жыць, бо ў галаве смылела: трапіў у пастку назаўсёды!
Так, зараз пойдуць не проста пытанні, якія ўжо былі (...імя ...калі і дзе нарадзіўся ...дзе жывеш ...хто бацька і маці ...колькі ў іх было зямлі ...дзе вучыўся ...да якой партыі належаў ...у якіх выданнях друкаваў антысавецкія артыкулы...), зараз пачнецца торг, і, даючы адказы, трэба трапіць у тон.
А сіл амаль нестае, і сатана ж ніколі не спіць, таму, каб не сесці макам, хочаш не хочаш, а неабходна патрапіць пад густ...
Ты і палітык, і царкоўны дзеяч, але найперш ты летуценнік, нацыянальны фантазёр: у роднай гісторыі па-ранейшаму хочаш бачыць, як павінна быць, а не як было, і нават у сённяшнім сваім горкім існаванні спадзяешся іншы раз на тое, на што нельга спадзявацца.
Дарэчы, доўгія гады меў надзею, што ўсё складзецца, ды не склалася, а калі й склалася, то не зусім так, як хацелася, таму й застаецца пакуль адно, калі трапіў у кіпцюры, будзь хітрэйшы за саму хітрасць...
Палякі хоць судзілі, гублялі час на выслухоўванне нейкіх там адвакатаў, а гэтыя знішчаюць без ніякага суда; праўда, могуць на апельсіны зазваць і вывесіць гракоў на сцяне...
На сумотным палатне, якое ў гэты момант з’яўлялася праўдзівым увасабленнем ягонага расчаравання, бліжэй былі паказаны непрыгожыя крывыя дрэвы (здаецца, бярозы), з невыразна-чорнымі несамавітымі на выгляд гнёздамі-кубламі і птушкамі (гракамі), якія таксама выглядалі несамавіта.
I тут падследнага ўсё адно як страпянула ўсяго:
«А гэта ж і ёсць яно, сапраўднае жыццё, і яно амаль заўсёды непрывабнае, таму на палатне й паказана бліжэй, набліжана да чалавечых вачэй! А што ад вачэй адсунута? Прычым знарок! Адсунута царква...»
Дох тут жа прачытаў зрух яго дуіпы, угадаў ягоныя думкі:
Вы і раз, і два сумна паглядзелі на рэпрадукцыю з саўрасаўскай карціны...
Я паглядзеў на царкву, як зачараваны, падследны ўздыхнуў.
Вось я і хачу сказаць пра царкву! падхапіўшы патрэбнае яму слова, Дох пачаў, нібыта лектар. У царкве ўвесь час гавораць аб тым, чаго ў жыцці няма, і толькі таму, што яго няма, гавораць і гавораць... Просяць: не забі, бо забіваюць штодня і штоночы... Заклікаюць: не крадзь, бо зноў жа крадуць і штодня, і штоночы... Галосяць: не сведчы хлусліва, бо навокал усе набожныя і ненабожныя манюкі, кожны праведнік і няправеднік хлус... Царква заўсёды вучыць, як трэба жыць, але вось бачыце...
Паказаў на карціну:
...мастак адсунуў царкву, змясціў яе на заднім плане, каб тым самым, напэўна, выдзеліць сваю патаемную думку: царква мае другарадную ролю ў жыцці чалавека, а мо і наогул не патрэбна, бо чалавек не хоча вучыцца і слухацца, а хоча жыць так, як жывецца...
Дох быў задаволены тым, што выклаў, і скончыў сваю імгненную лекцыю, строга трымаючы яе, як жывую істоту, у такой струне:
А чалавек... А чалавек наогул убогі, як убогія на карціне дрэвы, гнёзды і птушкі... Зрэшты, яны хоць намаляваны, a чалавека на карціне зусім няма, што вельмі сімвалічна... I гэта добра, што яго няма...
«Каб ты спрах, старанны дзеяч Лубянкі! Як жа ты хітра ўсё разабраў!» арыштаваны ажно сцяўся ўвесь, і мяккае крэсла здалося яму цвёрдым.
Апусціў на хвіліну вочы, гэтак схаваў кароткую злосць: не, ніяк не скажаш, не падумаеш нават, што ён ніжні пільіпчык, звычайны прапагандыст, высновы ж свае догмамі не абмяжоўвае...
Варухнуўшы густымі зоркамі на плячах, начытаны Дох і далей паказваў дасведчанасць у царкоўным жыцці; з яго скупых разважанняў не адкрыта, прыхавана, аднак даволі выяўна чулася: няхай сабе мастакі й адсоўваюць царкву на задні план, але гэтая інстытуцыя ўсё ж патрэбна...
«О, мастакі вінаватыя... У іх заўсёды нехта вінаваты... А самі... Па ўсёй зямлі столькі храмаў пусцілі ў паветра, столькі святароў знішчылі, а тут раптам царква патрэбна...» падследнага ажно ў пот кінула.
Выціраючы лоб рукавом і трохі счакаўшы, мякка прамовіў:
Людзям патрэбна вера ў Бога...
Вы кажаце: людзям патрэбна вера? голас Доха бліснуў, як соль. Адна толькі вера?!
Яна адна, але вялікая, як само жыццё! арыштаваны разумна насцярожыўся і выйшаў за грань рэлігійнай тэмы. Напрыклад, нашы песняры верылі ў народ, у свой край і кожны верыў у самога сябе, а таксама ж і сваім мазалям...
Для пратакольнай паўнаты трэба верыць і яшчэ ў нешта! абыякава зірнуўшы на чырвоную папку, Дох наўмысна зрабіў паўзу, па-гаспадарску пазяхнуў і плюснуў адсутным поглядам. Трэба верыць, скажам... Ну, хоць бы ў рэлігію Эйнштэйна'!
Ён умеў здзіўляць, на мінулым допыце нечакана зайшоў у кабінет і спытаў пра евангелічнага пастара Вэсэля, які разам з кайзераўскім войскам у верасні 1915 года прыбыў у Вільню.
1 Альберт Эйнштэйн (1879-1955) — нямецкі і амерыканскі фізіктэарэтык, стваральнік тэорыі адноснасці спецыяльнай (1905) і агульнай (1916); лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1921).
Падследны такога пастара не знаў і адказаў, што на могілках у Закрэце1 нямецкія святары хавалі, іграводзілі ў апошнюю дарогу сваіх забітых салдат, магчыма, там чытаў малітвы і пастар Вэсэль.
«Магчыма...» неяк зусім па-прасцецку згадзіўся Дох і тут жа выйшаў.
Калі дзверы зачыніліся, капітан, які вёў допыт, паясніў, што гэты пастар быў бацькам Хорста Вэсэля2 сябра Гімлера...
Так, Дох умеў здзіўляць, часам нават выклікаў прыхільнасць да сябе; мог, нібыта ўспамінаючы самае запаветнае, паведаміць, што яго хрысцілі ў папа, і змалку маці вадзіла яго маліцца ў царкву, у гімназіі ён вельмі добра вучыўся і па літаратуры, і па фізіцы, і што каб жыў у Польшчы, то не дарос бы да такіх чыноў, бо ведае: палякі не давалі праваслаўным працаваць на дзяржаўнай службе, а ў сталінскай Расіі ён прыхаваў сваю праваслаўнасць і займеў высокае званне.
А наогул жа, каб не рэвалюцыя, то яму ад бацькі ў спадчыну перайшла б фуражачная майстэрня...
I от жа, гэты ўдачлівы сын шапачніка, зноў здзівіў, агаласіўшы вестку пра нейкую там рэлігію Эйнштэйна.
А што, ёсць і такая рэлігія?!
Ну, чаму ж няма, ёсць... Рэлігія ад якой разнявольваецца душа...
Трохі збіты з тропу, але не трацячы рэштку спакойнасці, падследны памеркаваў, падумаў, ускінуў стомленае аблічча ўгару і ўдакладніў:
Душа ўсё ж павінна супакойвацца, а не разнявольвацца...
Так, няхай сабе й так! па-дзіцячы проста такнуў Дох. Тут галоўнае тое, што можна верыць у час і прастору!
У якім сэнсе?!
А ў тым, што яны паасобку не існуюць, бо час гэта бачная прастора, а прастора гэта нябачны, але адчувальны час!
«О-о, ды ты мяне заблытваеш...» падследны ніяк не чакаў пачуць такое з вуснаў сталінскага служкі.
1 Закрэт — парк у Вільні.
2Хорст Вэсэль (1907-1930) — нямецкі штурмавік, аўтар нацысцкага гімна.
Ягоная хітрасць, замешаная на слізкай гульні, палохала, таму трэба пільнавацца...
Зрэшты, ці варта настройвацца на нейкую яшчэ болыпую пільнасць, бо як толькі яны з’явіліся з таго часу ён і пільнаваўся, як умеў, ды, як бачна, кепска пільнаваўся.
Там, за гэтым снежаньскім акном, на якім няма жалезных кратаў, пільнуецца ўся Вільня, увесь край, увесь прыгнечаны люд; пільнуецца кожны і ў каго ёсць ежа, і каму бракуе грошай на кавалак хлеба; там, за акном, у кожнага забіраюць гвалтам спакой і ў любы момант могуць забраць жыццё.
Пільнуецца таксама зняважаная і скатаваная царква; яна яшчэ пакуль мае сілы шаптаць змучанаму кожнаму: «Будзь паслухмяны і трапіш у рай...», а навокал у поўны голас з любога слупа вучаць яны: «Будзь паслухмяны і трапіш у камунізм...»
А змучаны чалавек хоць і паслухмяны, а не верыць ні ў рай, ні ў камунізм, а толькі ў сваю хату...
У пакоі ўсталявалася на момант вострая цішыня, і хоць арыштаваны быў гатовы да галоўнага ў гаворцы яно, тое галоўнае, не проста прагучала, а жахнула, як бліскавіца.
А вы хітры, пан-ойча!
Хітры?!
Ды яшчэ які хітры! Вы ж вельмі своечасова склалі свой праект! Дох паказаў на чырвоную папку.
Своечасова?! падследнаму закалола пад сэрцам.
У Маскве якраз вырашаюцца вялікія рэлігійныя пытанні...
На жаль, не маю акрэсленай інфармацыі аб тым...
He маеце інфармацыі?! Дох нібыта ўсумніўся. Авы неблагі дыпламат... Але добра, я вам скажу... Праз месяц пройдзе памесны сабор рускай праваслаўнай царквы, на якім выберуць патрыярха маскоўскага і ўсяе Русі!
Я рады за праваслаўных братоў!
А праваслаўныя браты, магчыма, парадуюцца і за вас?! няпэўна абнадзеіў Дох.
Зусім трохі памаўчалі.
Toe каталіцтва, якое было, заняпала. Касцёл трэба пераўтварыць. Ён павінен стаць на народны падмурак, таму хачу ў новым часе па-новаму служыць народу, падследны вальней варухнуўся ў крэсле.
Разам з намі хочаце, разам з уладай...
Разам...
Вы былі дэпутатам і ў польскім Сейме выступалі за тое, каб улада не ўмешвалася ў рэлігійнае жыццё! Дох рагатнуў.
Я не быў прыхільнікам той улады, а ў Сейме перш за ўсё адстойваў нацыянальныя правы свайго народа!
Як палітык, вы ўхіляліся ад супрацоўніцтва з камуністамі... Чаму?
Я сустракаўся з камуністамі, вёў з імі перамовы і ратаваў іх, калі тут былі немцы...
Вы абачлівы, вы не верылі актывістам з КПЗБ, і, дарэчы, правільна рабілі... Вялікі Сталін зразумеў, што яны слугі дэфензівы і авантурысты!
Іхняе жаданне падняць паўстанне, каб далучыць Заходнюю Беларусь да БССР, сапраўды з’яўлялася чыстай авантурай! ажывіўся арыштаваны.