• Газеты, часопісы і г.д.
  • Усе бачылі нястачу віна... Аповесць пра Адама Станкевіча Леанід Дранько-Майсюк

    Усе бачылі нястачу віна...

    Аповесць пра Адама Станкевіча
    Леанід Дранько-Майсюк

    12+
    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    30.71 МБ
    Ператрус доўжыўся тры гадзіны з 13-й па 16-ю, забралі асабістую перапіску гаспадара кватэры, кнігі і ягоны савецкі пашпарт2.
    Дарэчы кажучы, гэты пашпарт не вярнулі, і ў сакавіку 1945 года Адам Станкевіч атрымаў новы дакумент3, канфіскаваны падчас другога арышту ў красавіку 1949 года.
    'LYA, К. F 1,ар. 58, b. Р12505, b.b„ 1. 151 ар.
    2Тамсама, 1. 151: пашпарт серыі 1-ТЭ, № 604171, выдадзены 22 траўня 1941 г. 5-м Віленскім аддзяленнем міліцыі.
    3Тамсама, 1.17: пашпарт серыі ТЭ, № 670899, выдадзены 13 сакавіка 1945 г. 5-м Віленскім аддзяленнем міліцыі.
    15.	ДВАЦЦАЦЬ СТАРОНАК ЖЫЦЦЯПІСУ
    На арыштаванага святара завялі следчую справу № 2661, залічылі яго за 2-м аддзелам НКДБ Літвы, 27 лістапада першы раз дапыталі і загадалі напісаць свой жыццяпіс.
    Звыклая практыка.
    Хай няіпчасны сам пра сябе (ці, праўдзівей, сам на сябе!) напіша, а тады ўжо з такога літаратурнага практыкавання лягчэй выцягваць па абзацу, сказу, радку, а то й па слову патрэбную крамолу.
    128 лістапада 1944 года святар склаў сціслы нарыс пад загалоўкам «Моя полнтнческая н обіцественная автобнографня»1.
    Спачатку шэсць старонак, так сказаць, абеглы погляд на ўласнае жыццё...
    Але, мяркую, следству мала было толькі біяграфічных звестак і звестак пра выданне кніг, як і той інфармацыі, што ў польскім парламенце пасол Адам Станкевіч працаваў на карысць беларускай школы, што ў 1938 годзе яго выслалі з Вільні і што ў кастрычніку 1941-га ён выратаваў у Ашмянах трох камсамольцаў, і наогул пры немцах у Беларускім камітэце ён знаходзіўся не ўсе тры гады акупацыі, а ўсяго толькі тры месяцы; дапускаю, што следству цікава было чытаць пра БХД, якое адстойвала незалежнасць Беларусі, але ў федэрацыі з суседзямі, а таксама ж следства магло ўзяць на заметку і тое, што ён, арыштаваны, іменаваў сябе перакананым федэралістам2.
    А наогул жа патрэбна было прызнанне ў акрэсленай антысавецкай дзейнасці!
    ‘LYA, F. К1, ар. 58, b. Р12505, b.b., 1. 152.
    2Тамсама, 1. 153.
    Нявыкрутка поўная, або, як сказаў бы М. Забэйда-Суміцкі: «...ані мне пяяць, ані яму слухаць...»
    А раз так, то зняволены мусіў быў дадаць да гатовых шасці старонак яшчэ чатырнаццаць і дадаў іх пад назваю «Вторнчное нзложенне моей полнтнческой н обіцественной деятельностн н выводы нз этого»1.
    Земля дыхала пад нагамі, адчуваў сябе адгароджаным ад усяго свету, пакінутым на згубу, таму на турэмную паперу кідаў словы: о так, я развенчваў ідэю незалежнасці Беларусі на бальшавіцкі лад, крытыкаваў Савецкую ўладу за рэлігійную палітыку (а гэта і закрыццё храмаў, і знішчэнне духавенства, і арганізацыя антырэлігійных дэманстрацый); прызнаўся і ў тым, што не прыняў калектывізацыю і паставіў пад сумненне культурна-нацыянальную палітыку, якая зазвычай не абыходзілася без карных мер, накіраваных супраць інтэлігенцыі.
    Нават акрэсліў і такую сваю «віну»: ягоная мадэль незалежнай Беларусі адпавядала мадэлі заходнееўрапейскай дэмакратыі, што з’яўлялася вынікам (мусіў гэтак тлумачыць!) моднага эгаістычнага нацыяналізму.
    Абараняўся, нібыта засланяў рукою вочы ад зыркага святла, маўляў, часам я знарок дапускаў антысавеччыну, каб мае творы лягчэй праходзілі цэнзуру бо Варшава лічыла мяне блізкім да камуністаў.
    Ці не спадзяваўся: а раптам ненасытныя істоты задаволяцца такімі самазабойчымі прызнаннямі, ягоная адкрытасць залагодзіць іх і пагібель адсунецца?!
    А яшчэ (таксама ж ці не прастадушна!) прыкрываўся й такім шчытом: БССР мае дзяржаўны арганізм; БХД не ставілася варожа да савецкага ладу; ворагі СССР ніколі не былі ягонымі сябрамі.
    Наогул жа (пераконваў следства) ягонае неразуменне савецкай улады доўжылася з сярэдзіны 1920-х па 1938 год, а ў час вайны з Гітлерам «...на темы полнтнческне, а тем более враждебные Советскому Союзу, я піісать себе уже не разре-
    1LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 155.
    шал... Во все время немецкой оккупацпн... нмел контакты с партнзанамн...»1
    Пры гэтым назваў паэта Валянціна Таўлая і віленскую камуністку А. Брант, чые рэчы захоўваў на сваёй кватэры, a таксама сказаў і аб тым, што ратаваў ад нацыстаў моладзь, a ў сябе дома даваў ратунак сялянам, якіх немцы западозрылі ў прыхільнасці да камунізму.
    Словам, раскідаў жменямі яшчэ цёплы попел на коўзкі лёд...
    Быў чалавекам, прагнуў жыць, хацеў, каб слабое здароўе яму яіпчэ паслужыла, шукаў спосаб захаваць жыццё, таму і параўнаў сябе з блудным сынам, праўда, удакладніў у дужках, што блудны ён «...в некоторой степенн...»2, а маскоўскую ўладу параўнаў з велікадушным бацькам словам, спадзяваўся на дараванне жыцця і свабоды.
    Так і пісаў, што калі ў яго з’явіцца магчымасць захаваць унутраную свабоду, гонар беларуса (!) і святара, тады застанецца адданым роднай Беларусі і будзе лаяльным Савецкаму Саюзу.
    I ў пякельных умовах на першае месца ставіў Беларусь!
    Усё гэта крэсліў няроўным, дрыготкім, трывожным почыркам пісьмом чалавека, які, вядома ж, і далей хацеў бачыць сонца.
    Пісаў, адчуваецца, хутка, неахайна (як тут чалавеку дбаць пра акуратнасць у графіцы?!), скарачаў, нібыта ламаў, словы, драпаў пяром паперу, садзіў чарнільныя плямы почырк адлюстроўваў страх перад небяспекай.
    He ведаю, можа, нейкае значэнне мае і такі факт: рукапіс пачаты выцвіла-блакітным, працягнуты чырвоным, а завершаны капусна-зялёным атрамантам...
    «...Более двух мнллнонов белорусов-католнков заслужнвают разрешення католнческого вопроса в этой нсторнческой перспектнве: Костел в Белорусснн это родной н верный друг народа. Да поймет все это Велнкнй Сталнн!..»3
    'LYA, F. К1,ар. 58, b. Р12505, b.b., 1. 160 ар.
    2Тамсама, 1. 161.
    3Тамсама, 1. 161 ар.
    Такія яны, заключныя радкі «Вторнчного нзложення...», пад якімі дата 6 снежня 1944 года.
    Радкі грамадзяніна і дыпламата...
    Цікава, ці ведаў, што назаўтра, 7 чысла, ён будзе «афіцыйна арыштаваны» і што дзеля гэтага да яго на кватэру накіруецца халерная хеўра Пяткявічус з памагатымі?!
    Напэўна ж, не, не ведаў...
    16.	ТРЫ ПРАТАКОЛЫ
    За лістападснежань 1944 года захаваліся тры пратаколы допытаў (усе рукапісныя); першы (згадка аб ім ужо была) ад 27 лістапада...
    Адносна складання такіх, з дазволу сказаць, дакументаў трэба мець на ўвазе наступнае: іншы раз на допыце следчы рабіў толькі накід, прыблізны план пратакола; канчатковы змест (само па сабе, вельмі невыгодны для арыштаванага) папера набывала ў вышэйшым кабінеце; кіраўнік, якому падначальваўся следчы, мог упісаць у пратакол усё, што заўгодна, любую патрэбную яму, кіраўніку, і ягонаму начальству хлусню, і гэту хлусню няшчасным арыштаваным даводзілася старонку за старонкай падпісваць.
    Вядома, праз такую працэдуру прайшоў і Адам Станкевіч.
    Узяць хоць бы пратакол допыту (тут забягу наперад) ад 5 ліпеня 1949 года, у якім сярод іншага замацавана і тое, што ён, абвінавачаны А. Станкевіч, сказаў следчаму Пырыкаву:
    «...В перечнсленных кннгах, которые былн нзьяты у меня на квартнре н храннлнсь в кннжных шкафах, напнсанные лнчно мною, красной ннтью проходнло (!): отторженне Белорусской ССР от Советского Союза...»1
    Ну не магло з вуснаў беларуса, ды яшчэ ў стрэсавым стане, на допыце, калі ён вымушаны гаварыць па-расійску, зляцець гэтае, не ўласцівае нашаму маўленню: «...красной ннтью проходнло...»
    Я наўмысна звярнуў увагу на такую сінтаксічную драбязу прыклад хоць і дробны, аднак жа красамоўны, з малой хлусні пачынаецца вялікая.
    ‘LYA, F. К1,ар. 58, b. Р12505, b.b., 1.1. 118, 119.
    Словам, не ўсяму напісанаму трэба верыць, у чэкісцкіх летапісах шмат страшных прыдумак...
    A 27 лістапада 1944 года следчы Яратаў распытваў пра «Беларускі цэнтр у Літве» (БЦЛ) і даведаўся аб тым, аб чым, пэўна ж, ужо ведаў: летам 1940 года А. Станкевіч перадаў кіраванне БЦЛ інжынеру А. Клімовічу, які ў той час рэдагаваў яшчэ і газету «Крыніца».
    А далей Яратаў распытваў пра Беларускі камітэт: якую антысавецкую дзейнасць у час нямецкай акупацыі праводзіла гэта арганізацыя...
    Чалавек у небяспецы маўчыць, але часцей бо выбару няма гаворыць, і калі пачынае гаварыць, то гэта значыць: амаль заўсёды пачынае хлусіць.
    Добра, калі хлусня дапамагае вылезці з бяды, і тое добра, што і ў небяспецы не знікае разуменне: не трэба, калі магчыма, братацца са злом, аднак жа калі засцігла бяда, то і злу паклонішся.
    А раз так, то кланяйся.
    Абмінаючы жывых, думай апавядай д’яблу пра мёртвых і пра тых, якія далёка, да якіх не дацягнуцца; апавядай, каб здавалася праўдай (усё-ткі называеш некага!); толькі ўпэўнена апавядай, бо ў гэтым няхай малы, але ёсць ратунак.
    Таму і прагучала імя Ф. Аляхновіча (ён загінуў восем месяцаў назад), а ў пратаколе з’явілася атэстацыя Яратава, ці ягонага начальніка, што Ф. Аляхновіч: «...ярый фапшст...»1
    Для мяне відавочна: паклёп на выдатнага драматурга гвалтоўна ўкладзены ў вусны зняволенаму!
    Аднак жа трэба далей басанож ісці па тоўчаным шкле, і ў выніку натуецца: маўляў, у газеце «Беларускі голас», якую, як вядома, рэдагаваў той жа Ф. Аляхновіч, Беларускі камітэт друкаваў допісы, накіраваныя проці сталінскай палітыкі2, а яшчэ камітэт выпускаў улёткі, у якіх заклікаў змагацца супраць Чырвонай арміі3.
    ‘LYA, F. К1,ар. 58,b. Р12505, b.b., 1. 164 ар.
    2Тамсама, 1. 165.
    ’Тамсама, 1. 165 ар.
    Пра гэта можна гаварыць, таму што пра гэта следства і само ведала: што-што, а кожнае выданне, якое выходзіла ў гады акупацыі, уважліва прачытвалася і вывучалася ад першай літары да апошняй кропкі.
    Можна таксама назваць кіраўнікоў камітэта, бо доктар Грабінскі, дзякаваць Богу, на чужыне, а прафесар Іваноўскі год таму спачыў1.
    Названы, як адзін з кіраўнікоў, і Станіслаў Грынкевіч, на той час ён ужо быў арыштаваны, і тайная служба і без таго знала, чым ён займаўся ў камітэце.
    Аднак зноў жа не вельмі зразумела ці імя С. Грынкевіча згадаў змардаваны вязень, ці яго ўпісаў у дакумент2 сам Яратаў...
    Другі пратакол, ад 9 снежня 1944 года3, выразным почыркам накрэслены на літоўска-рускім бланку гэта вялікага памеру канцылярскі твор, у якім 22 старонкі і які сведчыць, што допыт вялі некалькі следчых, але прозвішча расчытваецца толькі адно Голасаў4.
    3 канцылярскага твора можна даведацца, абвінавачаны між іншага прызнаўся (ці прымусілі прызнацца!):
    «...В свонх сочіінешіях я... заявлял, что Советская власть мало уделяет вннмання белорусскому народу н белорусской нацлональной культуре, что колхозы в Советском Союзе создаются наснльственным путем...»5