• Часопісы
  • Усе бачылі нястачу віна... Аповесць пра Адама Станкевіча Леанід Дранько-Майсюк

    Усе бачылі нястачу віна...

    Аповесць пра Адама Станкевіча
    Леанід Дранько-Майсюк

    12+
    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    30.71 МБ
    Пра апошняе паведаміў у сваёй рукапіснай заяве фалькларыст Антон Рафалавіч Янкоўскі3 жыхар вёскі Адамчукі.
    1LCVA, f. 281, ар. 2, Ь. 9,1. 18. Пратаколы Беларускага навуковага таварыства.
    2Тамсама, 1. 19. Пратаколы Беларускага навуковага таварыства.
    3 Антон Янкоўскі (1901-1982) — беларускі народны спявак, збіральнік фальклору.
    Дарэчы, пра гэту вёску і, напэўна ж, пра сваякоў Антона Янкоўскага ды іхніх суседзяў ёсць адметная згадка ў брашуры А, Луцкевіча «Польская акупацыя ў Беларусі»; А. Луцкевіч цытуе заяву БНК ад 26 траўня 1920 года:
    «...24 траўня (мая) г.г. у вёсцы Адамчукі гміны Міцкуны Віленскага пав. арыштаваны былі грамадзяне Франук, Рафал1, Бэрнард Янкоўскія, Адам, Мацей, Антось, Дамінік, Людвіг, Міхал, Уладак Стафановічы і Бронісь Тарашкевіч за тое, што Янкоўскі, як вясковы солтыс, ня мог выслаць фурманак дзеля таго, што фурманкі былі высланы і ў той час не вярнуліся. Калі хацелі арыштаваць Рафала Янкоўскага, то другія сказалі: “Арыштуйце і нас”. Тады арыштавалі ўсіх адзінаццаць чалавек, засадзілі ў склеп, дзе іх моцна пабілі і адправілі ў Вільню. Юльян Янкоўскі прыйшоў у Вільню з другімі сялянамі, каб даведацца, дзе знаходзяцца арыштаваныя, і спаткаў у Вільні на Полацкай вул. таго самага камэнданта жандармэрыі пастарунку ў Лаварышках, які арыштаваў і Юльяна Янкоўскага і адправіў у жандармэрыю...»2
    А заява Антона Янкоўскага такая:
    «Млнлстру Внутреннлх Дел Ллт. ССР.
    г. Внльнюс.
    от гр. Янковского Антона Рафалловлча,
    прожлв. дер. Адамчукл, Влльнюсского р-на, п/о Лаворшпкн
    Заявленпе
    Я много лет занпмался сбором фольклора в окрестностях г. Влльнюса. Папка с этлмл матерлаламл (народные песьнл3, сказкл, легенды, загадкл л другле матерлалы) находлллсь у лзвестного свойго4 временл белорусского ксендза Адама Станкевлча, прожлв. в г. Влльнюс. Во время культа Сталлна его арестовалл, л папка эта была взята вместе с его матерлаламл. В настояіцее время я лмею возможность лздать этл матерлалы как фольклор окрестностл Влльнюса. Прошу ве-
    1 Вельмі верагодна, што гэта бацька Антона Янкоўскага.
    2 А. Луцкевіч. Барацьба за вызваленьне. 2009 г.; с. 209.
    3 Слова напісана з мяккім знакам.
    4Так напісана ў лісце.
    рнуть этн матерналы (обыкновенная канцелярская папка, а в ней спшты рукопнсн).
    15 шоня 1963 г. Янковскнй Антон»1.
    Сапраўды, А. Янкоўскі збіраў народныя творы паблізу Вільні і ў сваёй роднай вёсцы Адамчукі; яго імя, дарэчы, сустракаецца ў томе «Балады»2, які ў свой час выйшаў у серыі «Беларуская народная творчасць».
    Невядома, дзе і калі А. Янкоўскі сустракаўся з «нзвестным белорусскнм ксендзом»; зрэшты, не гэта галоўнае галоўнае тое, што, відаць па ўсім, Адам Станкевіч зацікавіўся працай народнага спевака, узяў ягоныя запісы для азнаямлення і, пэўна што, спрыяў таму, каб яны з’явіліся ў друку.
    У заяве А. Янкоўскага мне спадабалася цвёрдасць:
    «Прошу вернуть этн матерналы...»
    Даволі смелы зварот.
    Як і ягоны бацька, як і ягоныя сваякі з суседзямі не баязлівым быў народны спявак!
    Але ці хутка яму адказалі?
    Хутка.
    Праз два тыдні, 29 чэрвеня, нейкі выканаўца Ташланаў на машынцы адстукаў паперку за № 10/16283:
    «...На Ваше заявленне сообіцаем, что действнтельно у Станкевнча Адама былн нзьяты рукопнсн, но за давностью временн онн не сохраннлнсь.
    Начальннк отдела КГБ прн CM ЛССР Мыльннков...»3
    3 1949-га мінула ўсяго толькі чатырнаццаць гадоў, але ў 1963-м гэта ўжо, на іхняй мове, значыла «...за давностью временн...»
    Хутчэй за ўсё, фальклорныя запісы Антона Янкоўскага, як і шмат якія рукапісы Адама Станкевіча, былі спалены.
    'LYA, f. К -1, ар. 58, b. Р 12505,1. 5. Назіральная справа№ 2661.
    2 Балады. У дзвюх кнігах. Кніга 1. Мінск, «Навука і тэхніка», 1977 г.; с. 716.
    3LYA, f. К1, ар. 58, b. Р 12505,1. 9. Назіральная справа№ 2661.
    10.	БІЦЦЁ ПА НЕРВАХ
    Касцельны амбон паволі ператвараўся ў нацыянальную трыбуну, рэлігійныя прамаўленні ўсё глыбей жывіліся грамадзянскімі нотамі.
    У друку выказваў няхай летуценную, але даволі цвёрдую думку: беларусы не згодзяцца на залежнасць ад Варшавы і Масквы, бо прыродна адчуваюць сваю няпольскасць і сваю нерасейскасць.
    Варшава і Масква (кожная па-свойму і ў розны час) адпомсцілі за гэта.
    Помста першай прымушала нервавацца, жыць наогул неспакойным, трывожным, a то і зусім нервозным жыццём.
    «Спрыт польскай палітыкі»1 выяўляўся і ў тым, што Варшава западозрыла антыленінца Адама Станкевіча ў сімпатыях да камунізму; ход варшаўскіх разважанняў тырчаў, як іржавы цвік з плота: бароніш людзей ад паліцэйскага гвалту значыць, камуніст!
    8 траўня 1924 года сказаў слова ў абарону простага люду на сходзе ў мястэчку Даўгінава Вілейскага павета, за што завялі судовую справу, якую, праўда, скасавалі2, і невядома, дарэчы, што тут болып дапамагло духоўнае званне ці дэпутацкі імунітэт?!
    1 жніўня 1926 года віленскі ваявода не даў магчымасці яму, паслу Адаму Станкевічу, прамовіць на мітынгу ў Жодзішках; да слова сказаць, у той дзень у Жодзішках забаранілі выступіць В. Рагулю і В. Багдановічу...
    Цкаванне доўжылася, 10 снежня 1928 года айцец А. Станкевіч атрымаў пісьмовы загад Р. Ялбжыкоўскага пакі-
    1 Словы Адама Станкевіча.
    2LYA, f. К1,ар. 58, b. Р12505, b.b., 1. 156 ар.
    нуць працу ў газеце «Беларуская крыніца» і выйсці з партыі БХД.
    Мусіў быў падначаліцца1, бо ратунку ніякага не было, не меў магчымасці абараніцца і пры гэтым не страціць сан.
    А ў 1933 годзе ксяндза звольнілі і з Віленскай беларускай гімназіі...
    Узнікалі таксама цэнзурныя перашкоды так, Віленскае староства забараніла (пазней, аднак, дазволіла2) прачытаць лекцыю пра Міхася Баброўскага3.
    Калі ўлада прыпыніла выхад «Беларускай крыніцы», то 28 лістапада 1936 года паліцыя правяла ў кватэры на Полацкай вобыск і канфіскавала паасобныя кнігі і дакументы, а таксама рукапісы; дарэчы, у гэты дзень паліцыя арыштавала ў Вільні архівы ці не ўсіх беларускіх устаноў!
    Польская дзяржава паказвала кіпцюры, аднак жа пакуль не пхала ў спіну, і да канца 1938 года Адам Станкевіч жыў у Вільні, служыў вікарным ксяндзом у дамініканскім касцёле Святога Духа.
    Жыў, як той казаў, не трацячы надзеі, але 12 снежня 1938 года яму, як небяспечнай для дзяржавы асобе, загадалі на пяць гадоў пакінуць родную Вільню.
    Праз тры дні, 15 чысла, зрабіў занатоўку: «Кс. Адам Станкевіч, кс. Ул. Талочка4 і інж. Ад. Клімовіч5 загадам вая-
    1 LYA, f. К 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 157.
    2«Лекцыя. Кс. Ад. Станкевіч 7.III сёл. ў Т-ве Прыяцеляў Беларусаведы ў VI залі галоўнага будынку Віленскага Унівэрсітэту прачытаў лекцыю на тэму: «Праф. М. Баброўскі, яго жыцьцё, дзейнасьць і беларускасьць»: часопіс «Шлях моладзі» № 3 (102), Вільня, сакавік, 1937 г., с. 22; раздзел «Хроніка. 3 беларускага жыцьця».
    ’Міхась Баброўскі (1784-1848) — беларускі славіст, адзін з заснавальнікаў беларусазнаўства, доктар тэалогіі, вывучаў спадчыну Францішка Скарыны, прафесар; з Вільні быў сасланы ў Жыровіцы.
    4Уладзіслаў Талочка (1887-1942) — беларускі рэлігійны дзеяч, публіцыст; вучыўся ў каталіцкім універсітэце ў Інсбруку, удзельнік Беларускай канферэнцыі ў Вільні ў 1918 г. Пахаваны на віленскіх Росах.
    5 Адольф Клімовіч (1900-1970)— беларускі грамадскі дзеяч, інжынер; у 1922 г. пачаў вучыцца на філалагічным факультэце Пражскага ўніверсітэта, а тады перайшоў на агранамічны факультэт Пражскай палітэхнікі. Вучобу завяршыў у 1928 г. Рэдагаваў гаспадарчы часопіс
    воды Бацянскага1 выселены з Вільні і агулам з «пагранічнага паса». Прычыны не паданы. Дагадацца лёгка: наша беларуская культурная праца...»2
    Ваявода з абразлівай велікадушнасцю прапанаваў Адаму Станкевічу самому выбраць месца, дзе жыць, і ён спыніўся, можна сказаць, амаль на месцы высылкі свайго ўлюбёнага прафесара М. Баброўскага выбраў у Навагрудскім ваяводстве павятовы Слонім, 27 снежня 1938 года прыбыў туды і ў якасці капелана асталяваўся ў кляштары сёстраў непакалянак.
    Максім Танк пісаў:
    «...Заходзіў стары мой сябра Д. Ён толькі што прыехаў са Слоніма. Бачыўся там з ксяндзом Адамам Станкевічам. Прысутнічаў у касцёле “Святых сясцёр непакалянак” на яго пропаведзі...»3
    Беларускім дзеячам у той час нельга было жыць паблізу мяжы з БССР, таму і айцоў марыянаў высялялі з Друйскага кляштара скажам, Браслаўскае павятовае староства забараняла законніку марыяніну Язэпу Германовічу заставацца ў Друі і япічэ ўлетку 1938 года ён паехаў у Рым...
    Выходзіць, нельга было заставацца і ў Вільні, вядомых беларусаў па чарзе высылалі і выслалі б усіх!
    He паспелі...
    Адам Станкевіч звяртаўся ў Варшаву, прасіў скасаваць загад Л. Бацянскага, але Варшава не ўлічыла просьбу4.
    Высылалі ксяндза на пяць гадоў, такое было пакаранне за беларускасць, але ход падзей, які пачаўся раніцай 17 верасня 1939 года, зменшыў згаданы тэрмін да дзесяці месяцаў, а праз дзесяць гадоў наогул забраў жыццё.
    «Самапомач», выкладаў у Віленскай беларускай настаўніцкай семінарыі, быў старшынёй «Беларускагацэнтраў Літве». У 1953 г. прысуджаны бальшавікамі да расстрэлу, які быў заменены на 25 гадоў няволі.
    1Л. Бацянскі (1892-1970) — паланізатар, віленскі ваявода ў 19351939 гг.; меў чын палкоўніка. Памёр у Лондане.
    2 Каляндарныя нататкі: Адам Станкевіч. 3 Богам да Беларусі. 2008 г.; с. 842.
    3 «Лісткі календара», запіс ад 13 студзеня 1939 г.
    4Пастанова Міністэрства ўнутраных спраў ад 14 жніўня 1939 г. (№АР. 122/484).
    За сваё духоўнае служэнне Адам Станкевіч, здаецца, не атрымаў ад касцельнай улады ніякіх узнагарод; праўда, ва ўмовах польскай дзяржавы застаўся жывы, а жыццё, вядома, найболыпая ўзнагарода.
    11.	БІЦЦЁ ПА КРЫВІ
    Так, Варшава біла па нервах, а Масква па крыві то-бок адразу пхала за краты, а то і ў безыменную магілу пад нумарам.
    Зрэшты, не бывала, што і не адразу...
    У вераснікастрычніку 1939-га, калі органы НКУС дзейнічалі пад кантролем так званага Часовага кіраўніцтва, ксяндза Адама Станкевіча не арыштавалі, і ён пакінуў Слонім:
    «...Я, як... літоўскі грамадзянін... пераехаў у Вільню...»1
    Добры лёс адвёў бяду?
    Магчыма.
    А мо канстытуцыя вусатага каўказца паспрыяла, паводле якой гарантавалася недатыкальнасць асобы?!
    Жартую, канешне.
    А памагло тут, здаецца, наступнае.
    Перад тым, як Чырвоная армія рушыла ў Заходнюю Беларусь, 15 верасня 1939 года Л. Берыя2 выпусціў дырэктыву, у якой між іншага выразна бліснула й такое: