Усе бачылі нястачу віна...
Аповесць пра Адама Станкевіча
Леанід Дранько-Майсюк
12+
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 168с.
Мінск 2019
Словам, жылі ад клопату і да клопату, на сілу адціраючыся ад бяды; ведалі: разумны чалавек не разрываецца, робіць усё спакваля, ходзіць у касцёл ці ў царкву, а неразумны адразу хапаецца і за кош, і за цэбар, і адразу прэ і ў касцёл, і ў царкву, ды яшчэ хоча заскочыць у сінагогу з мячэццю...
Такое жыццё, далейшае навучанне і духоўная служба, як і палітычны выбар на карысць Краю, прывялі Адама Станкевіча да запаветнага разумення: каб дасягнуць свайго, трэба цяжка працаваць, трэба стаяць за сваё і да канца змагацца як з паланізацыяй, так і з русіфікацыяй.
Даволі рана адкрылася яму галоўнае: народу нанесена духоўнае калецтва!
Кім?
Заходнім суседам і суседам усходнім...
Спачатку маленькі Адась вучыўся паблізу роднай вёскі Арляняты (у Барунах, Гальшанах і Ашмянах) у тых царскіх школках, у якіх дым русіфікацыі выядаў дзіцячыя вочы.
Ксёндз Язэп Германовіч1 (сябар Адама Станкевіча) у сваіх успамінах згадваў пра вучобу ў Гальшанах:
1 Язэп Германовіч (1890-1978) — беларускі каталіцкі святар, больш вядомы як пісьменнік Вінцук Адважны; скончыў Віленскую духоў-
«...Нашая мова ў хаце і ў школе была беларуская, але настаўнік не сказаў ніколі ні аднаго слоўца папросту, і мы змушаны былі адказваць па-расейску, нам убілася ў душу такая казёншчына на ўсё жыццё! <„.> Вось што значыць чужацкая школа з чужой мовай: так цар-бацюшка марыў нашых дзяцей і забіваў народную душу!»1
Язэп Германовіч згадаў таксама і аб тым, як давялося яму на апошнім іспыце расказваць на памяць доўгі верш Івана Нікіціна2 «Русь»:
Под большнм шатром
Голубых небес -
Внжу даль степей Зеленеется...
Расказаць расказаў, але на ўсё жыццё ў душы засталося непаразуменне:
«...Аж дасюль, болып як семдзесят гадоў, я добра не мог адрозніць “голубого” колеру, пакуль у слоўніку не знайшоў, што “голубой|” значыць “блакітны”...»3
Дарэчы кажучы, твор I. Нікіціна «Русь» з царскай школкі перайшоў у савецкую.
Памятаю, як я, трэцякласнік, завучваў яго, раз-пораз падглядваючы ў чытанку «Родная речь», а калі запінаўся, ці, як сказаў бы Язэп Германовіч, капыціўся, мяне тут жа выручала маці, падказвала патрэбны радок.
«Русь» яна вывучыла ў канцы 1939-га, калі ў ДавыдГарадок прыйшла камуністычная ўлада...
ную семінарыю, служыў у Друі ў ордэне марыянаў, быў місіянерам у Харбіне, кіраваў Беларускім марыянскім домам студэнтаў у Вільні, прайшоў сталінскія лагеры, памёр у Лондане; аўтар неверагодна цікавай кнігі «Кітай, Сібір, Масква» (1962).
1 Вынятка з выдання: Вінцук Адважны. Выбраныя творы. Укладанне, прадмова, каментар Ірыны Багдановіч. Мінск, «Кнігазбор», 2011 г.; с. 515. Далей: В. Адважны. Выбраныя творы. 2011 г.
2І. Нікіцін (1824-1861) — рускі паэт з Варонежа.
3В. Адважны. Выбраныя творы. 2011 г.; с. 516.
Падкрэслю, нікіцінскі твор непрыхаваны ўзор вялікадзяржаўнага шавінізму!
...Это ты, моя Русь державная, Моя роднна Православная.
Ты на жнзнь н смерть Вела спор с Лнтвой Н дала урок Ляху гордому.
Но лншь клнкнул царь Свой народ на брань Вдруг co всех концов Поднялася Русь...
У той маёй хрушчоўскай чытанцы гэтых радкоў, здаецца, не было, і ў матчыным сталінскім падручніку, трэба думаць, таксама не было пільны галоўліт не дапускаў ухвалення царскай дзяржаўнасці і праваслаўя.
Але тады, калі Язэп Германовіч і Адам Станкевіч праходзілі сваю школьную навуку, названыя радкі гучалі, як сказаў бы Якуб Колас, голасам моцы.
Дадам голасам імперскай сілы!
Я не сцвярджаю, але вельмі верагодна тое, што Якуб Колас у 1910 годзе сваім вершаваным прамаўленнем «Дуб» даў водпаведзь нікіцінскай «Русн» менавіта як шавіністычнаму прадукту:
Сілачом стаіць Дуб разложысты, I здалёк відаць Пышны верх яго.
Комель слуп-скала, Дыша сілаю, А ўгару зірнеш Шапка валіцца.
Налятаў віхор 3 навальніцаю, Ды не гнуўся ты Перад бураю!..
Гэй ты, дуб стары, Вартаўнік лугоў! Аддае твой шум Спевам-музыкай...
Знарок узяўшы нікіцінскі рытм, наш паэт усё адно як супакоіў сваіх чытачоў: мы людзі моцныя, нас відаць здалёк, і ніколі іхняя навальніца не знішчыць нас...
I ці не ад гэтага супакаення, ці не ад гэтай водпаведзі варонежскаму творцу Якуб Колас для Адама Станкевіча стаўся давеку любімым песняром?
Дзякуючы Коласавай песні, юнак Адам пайшоў не па чужым, а па родным шляху, аб чым і засведчыў у артыкуле «У “палоне” паэзіі Якуба Коласа».
Нацыянальна акрэсліцца дапамагла таксама і творчасць Францішка Багушэвіча', як і падтрымка ксяндза Адама Лісоўскага2.
1 Францішак Багушэвіч (1840-1900) — беларускі паэт, вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта, удзельнік паўстання 1863-1864 гг., скончыў у Нежыне юрыдычны ліцэй; як адвакат, абараняў сялян і мяшчан у Віленскім акруговым судзе. Аўтар паэтычных зборнікаў «Дудка беларуская» (1891) і «Смык беларускі» (1894).
2 Адам Лісоўскі (1884-1929) — беларускі рэлігійны дзеяч, рымскакаталіцкі святар, вучыўся ў Вільні, Пецярбурзе, Інсбруку, Мюнхене, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху; на нашу мову пераклаў кнігі Новага Запавету.
3 добрым адчуваннем роднага грунту юнак Адам адчыніў дзверы Віленскай каталіцкай семінарыі; жаданне вывучыцца на святара надало характару неабходнай цвёрдасці, таму й быў заўсёды ўпэўнены: сваё не пойдзе намарна.
Па вучобе ў Вільні 30 жніўня 1914 года стаў выхаванцам рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі ў Петраградзе і займеў жыццё ў асноўным характэрнае тым, што ў імперскай сталіцы нацыянальныя мары даводзілася падначальваць болып строгай дысцыпліне, таму запаветнае заставалася глыбока ў душы.
У расійскай сталіцы адбылася для яго і такая значная падзея ад біскупа Яна Цепляка1 прыняў сан каталіцкага святара2; дарэчы, гэты мужны архіпастыр там жа, у Петраградзе, рукапалажыў у святары і Кастуся Стаповіча (Казіміра Сваяка).
Нашчадкі святых апосталаў (маладыя хлопцы!) іпчыра верылі: Бог паможа роднай зямлі стаць незалежнай, і дапамогуць іхнія малітвы, а таксама ж людзі, якія прыйдуць у касцёл і пачуюць з амбона беларускую мову.
Аднак жа, разумелі яны, не толькі маліцца і спадзявацца, а трэба яшчэ й дзейнічаць неабходны грамадзянскі чын!
Адсюль і пачынаўся шлях у палітыку...
Заўважу: рэлігійнасць Адама Станкевіча, можна сказаць, ад пачатку скіравалася да беларускай палітыкі, а ягоная ўпэўненасць мела ўплыў на людзей, і каб жа сапраўднае шанцаванне, то за ім будаваць нацыянальную царкву рушылі б не толькі каталікі, а таксама праваслаўныя і пратэстанты...
А час між тым быў пякельны, крывавы, ішла вялікая вайна, якая пачалася ў тым памятным для яго 1914 годзе, і калі з’яўлялася радасць, то вельмі кароткая, і быць пры гэтай радасці хацелася за ўсякую цану, разумеючы: жыццё шпарка пасоўваецца да смерці, але гэта нічога галоўнае, каб вынік вайны быў памысны для Беларусі як для асобнай дзяржавы...
‘ЯнФеліксЦяпляк) 1857-1926) — біскуп рымска-каталіцкай царквы, мітрапаліт Віленскі; адміністратар Магілёўскай архіепархіі; засваю духоўную дзейнасць быў асуджаны бальшавікамі на смерць, але, дзякуй Богу, да расстрэлу не дайшло — біскупу дазволілі выехаць у Польшчу.
2 Адам Станкевіч быў рукапаложаны ў святары 28 снежня 1914 года (ст. ст.).
29 красавіка 1918 года (у Савецкай Расіі!) Адам Станкевіч скончыў поўны курс ужо не імператарскай акадэміі, a праз некалькі дзён, 3 траўня, за подпісам рэктара прэлата Радзішэўскага1 яму, як святару Віленскай епархіі, уручылі атэстат.
Можна сказаць, паспелі ўручыць, бо магло таго і не адбыцца якраз у гэтыя тыдні пад ціскам ленінскай палітыкі акадэмія мусіла была спыніць сваё існаванне ў Петраградзе, і прэлат Радзішэўскі, як руплівы гаспадар, ужо праводзіў эвакуацыю ўстановы ў Люблін...
Адам Станкевіч любіў вучыцца і вучыўся ўсё жыццё; быў прагны да любых ведаў гістарычных, філасофскіх, рэлігійных, грамадскіх, кнігазнаўчых, палітычных, моўных (тут не магу не згадаць ягоны артыкул «3 літуанізмаў у беларускай мове»).
Варта ўвагі й тое, што ён, атрымаўшы ў акадэміі ступень кандыдата кананічнага права, прайшоў яшчэ ў 1921 годзе два курсы на юрыдычным факультэце адроджанага Віленскага ўніверсітэта2, з якога (паводле Арсеня Ліса3) таксама пачыналася беларуская ідэя...
Адам Станкевіч цікавіўся ўсім карысным, унікаў у любую неабходную з’яву, якая, на яго думку, рабіла яснейшым роднае неба.
11 студзеня 1925 года на сходзе БНТ зрабіў даклад «...аб цэлым радзе слоў для азначэньня адарваных (?) паняцьцяў больш тэолёгічна-філязофічнага адценьня...» і сход, на якім за старшыню быў А. Луцкевіч, а сакратаром Б. Тарашкевіч,
1 Ідзі Бенядзікт Радзішэўскі (1871-1922) — каталіцкі святар, прафесар філасофіі, рэктар Імператарскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэмііў 1913-1918 гг.
2LYA, f. К 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 17.
3 Арсень Ліс (1934-2018) — беларускі даследчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986), доктар філалагічных навук, аўтар грунтоўных даследаванняў, частка якіх уключана ў ягоны збор твораў «Gloria victis!» (2010).
пастанавіў: «...Абгавораны спісак слоў далучыць да матэрыялаў...»1
A 26 красавіка 1925 года на пасяджэнні БНТ разглядалі пытанне аб выданні беларускага календара на 1926 год, і ў пратакол сакратар сходу Б. Тарашкевіч упісаў: «Выслухаўшы прапазыцыю кс. А. Станкевіча, згадзіліся даць фірму Таварыства (БНТ. Л. Д.-М.) на каляндар, уважаючы, што гэтае выданьне можа прынесьці пэўны заробак Т-ву (Таварыству. Л. Д.-М.). Засьцераглі, што літаратурны матэрыял календара будзе складацца выключна з легальных крыніц, якія знаходзяцца ў кніжным гандлёвым абароце. Правядзеньне пастановы ў жыцьцё даручана кс. А. Станкевічу...»2
Што да засцярогі, то яна адзначана ў пратаколе невыпадкова: у ранейшым календары змясцілі маленькі, на адну старонку, матэрыял, які не прайшоў цэнзуру, і з-за адной (!) старонкі быў канфіскаваны ўвесь ужо надрукаваны тыраж.
Пазней з цяжкасцю тыраж удалося выбавіць з арышту, а тады ўжо мусілі заместа забароненай тэрмінова шукаць і спешна ўстаўляць у каляндар новую старонку.
Словам, клопату сабе нарабілі шмат...
У раздзеле «Жыццё без адпачынку» я гаварыў з захапленнем пра абсяг дзейнасці Адама Станкевіча, пісаў пра тое, што ён не цураўся ніякай работы.
Здаецца, меў час на ўсё!
Клапаціўся пра сірот, забіраў іх у прытулак, уладкоўваў у Вільні сваіх пляменнікаў, даваў гімназістам грошы на аплату вучобы, вянчаў маладых, рэдагаваў чужыя кніжкі, рыхтаваў да іх прадмовы, займаўся перакладамі, асэнсоўваў спадчыну Казіміра Сваяка, натхняў на новую творчасць Максіма Танка і Вінцука Адважнага, пісаў і выдаваў свае творы і (Божа мой!) цікавіўся нават вуснай народнай творчасцю.