• Часопісы
  • Усе бачылі нястачу віна... Аповесць пра Адама Станкевіча Леанід Дранько-Майсюк

    Усе бачылі нястачу віна...

    Аповесць пра Адама Станкевіча
    Леанід Дранько-Майсюк

    12+
    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    30.71 МБ
    «...Аресты духовных лнц пока не пронзводнть, особенно католнков...»3
    Сталінізм сваімі ворагамі лічыў амаль усіх і вайскоўцаў, і цывільных, і духоўных, і свецкіх людзей (ці не любое саслоўе?!), аднак жа адразу і ўсіх загнаць за дрот, вядома ж, бракавала сіл, таму крывасмокі дзейнічалі хітра і паступова,
    1А. Станкевіч. 3 Богам да Беларусі. 2008 г.; с. 331.
    2Л. Берыя (1899-1953) — народны камісар унутраных спраў СССР у 1938-1945 гг.
    3Вынятка з выдання: Эманунл йоффе. Лаврентнй Цанава: Его называлн «Белорусскнй Берня». Мінск, «Адукацыя і выхаванне», 2016 г.; с. 56. Далей: Э. Ноффе. Лаврентяй Цанава: Его называлн «Белорусскнй Берня». 2016 г.
    пільнаваліся свайго чорнага графіка, вось чаму і ўзнікла яно: «...аресты духовных лнц пока (!) не пронзводнть, особенно католнков...»
    Як бачна, перад служыцелямі іншых культаў прадстаўнікі рымскай царквы займелі некаторую перавагу, і пэўна ж таму Л. Берыя даў ім такую прывілею адтэрмінаваў арышт і знііпчэнне, што іх, каталіцкіх святароў, было болып.
    А вялікія лічбы для катаў асаблівы клопат!
    Праўда, гэтая перавага доўжылася толькі дзесяць месяцаў:
    «...“В связн с борьбой с повстанческнмн контрреволюцноннымн органнзацнямн” все ксендзы в нюле 1940 года былн взяты “в актнвную агентурную разработку”...»1
    У сакавіку 1941-га Адама Станкевіча двойчы выклікаў на гутарку Сяргей Аляксандравіч Мікалаенка.
    Пад такім імем святар запомніў свайго першага чэкіста, аднак жа правільнае прозвішча гэтага лейтэнанта Мікулаенкаў («Ннкулаенков»)2.
    Так, гэта былі яшчэ, здаецца, не допыты, а проста гутаркі, можа нават і за шклянкай гарбаты з лімонам.
    Пра што размаўлялі?
    Аб тым кропля інфармацыі ёсцека ў дзённіку:
    «25.III. 1941. Я ў НКВД як сьведка ў справе Клімовіча.
    Мяне пратрымалі ў прыёме 5 гадзін...»3
    Так, Мікулаенкаў распытваў пра інжынера Адольфа Клімовіча, і святар, само па сабе, абараняў інжынера, свайго сябра па БХД.
    А. Клімовіча мардавалі ўжо не адзін месяц, і, каб выйсці з турмы, ён ашукаў сваіх мучыцеляў самым простым спосабам пераканаў іх у тым, што нібыта прыняў іхнюю прапанову на філёрства.
    1Э. Ноффе. Лаврентнй Цанава: Его называлв «Белорусскнй Берня». 2016 г.;с. 79.
    2 Старшы оперупаўнаважаны 2-га аддзялення Віленскага гарадскога ўпраўлення НКДБ.
    3 Каляндарныя нататкі: Адам Станкевіч. 3 Богам да Беларусі. 2008 г.; с. 846.
    А яшчэ Мікулаенкаў пытаўся, чаму ён, Адам Станкевіч, дапускаў у друку антысавецкія выступленні1.
    Святар мусіў быў апраўдвацца: маўляў, тыя ягоныя выступленні горкі плён прыблізнага ведання жыцця ў СССР.
    Лейтэнант ці не па-хатняму «ўшчуваў»: хіба можна было так неразумна і неабачліва пісаць і тлумачыў гуманную сутнасць камуністычнай сістэмы2...
    Лейтэнант вёў звыклую агідную гульню, і ягоная гульня, магчыма пад звон чайнай лыжкі, вядома ж, была подступам да вярбоўкі.
    Якраз у гэтыя дні Мікулаенкаў падвёў рысу (так яму здавалася!) у справе Адольфа Клімовіча.
    Інжынера арыштавалі ў ліпені 1940-га, a 19 сакавіка 1941 года Мікулаенкаў на паперы прасіў маёра дзяржбяспекі Быкава3 даць яму дазвол на вярбоўку арыштаванага.
    Пэўна ж, дазвол атрымаў.
    23 сакавіка 1941 года А. Клімовіч, які відавочна ўмеў пачуцці падначальваць розуму, «афіцыйна» згадзіўся на супрацоўніцтва і недзе праз месяц, у канцы красавіка4, выйшаў на волю.
    Праўда, ён, беларускі патрыёт (скажу пра гэта наперад!), даўшы падпіску, тут жа знік з вачэй сатаны, не выканаў ніводнага задання і доўгія гады ўдала пазбягаў новай пасткі...
    А што да сустрэч з Адамам Станкевічам, то да іх Мікулаенкаў, можна сказаць, рыхтаваўся вельмі старанна.
    Пэўна ж маючы вольны час, у лістападзе 1940 года лейтэнант накідаў план агентурна-аператыўных мерапрыемстваў па выдуманай (іншай і быць не магло!) справе «Хадэкі».
    Калі гаварыць коратка, Мікулаенкаў далажыў Быкаву пра існаванне «Цэнтра беларускай дзейнасці», шэрагі якога, вядома ж, запоўнілі нацыяналісты, а падмуркам стала БХД.
    Лёгка здагадацца: мэта згаданага «Цэнтра» стварэнне самастойнай, незалежнай ад Масквы, Беларускай дзяржавы,
    ‘LYA, f. К. 1,ар. 58, b. Р12505, b.b., 1. 159.
    2Тамсама, 1. 183.
    3 Намеснік начальніка Віленскага гарадскога ўпраўлення НКДБ ЛССР.
    4«1.V.1941. Клімовіч на волі...»: Каляндарныя нататкі: Адам Станкевіч. 3 Богам да Беларусі. 2008 г.; с. 846.
    а раз так, то кіраўнікі гэтай арганізацыі праз берліна-варшаўскую групу (гучыць даволі салідна!) ужо просяць у немцаў зброю для змагання супраць саветаў, а сярод кіраўнікоў першым названы ён ксёндз Адам Станкевіч!
    Колькі такіх «Цэнтраў» за сталінскі час наляпілі чэкісцкія галовы нават не ведаю, ці магчыма злічыць усе!
    Абаротлівыя ж выпаўзні Лубянкі вельмі любілі гэтае слова цэнтр, заўсёды карысталіся ім у сваім павучыным сеткапляценні...
    Мікулаенкаў падагульняў: каб адразу прасачыць за ўсімі сувязямі нацыяналістаў, у «Цэнтр беларускай дзейнасці» трэба ўкараніць А. Клімовіча, выпусціўшы яго з турмы, a каб кантраляваць «работу» А. Клімовіча, трэба завербаваць Б. Грабінскага, а для атрымання інфармацыі пра ўсіх варта ўцягнуць у павуціну П. Сергіевіча.
    Слаўныя нашы людзі (А. Клімовіч, Б. Грабінскі, П. Сергіевіч...), што яны перажылі тады!
    Уяўляю маёра Быкава, які, ухваляючы «творчасць» Мікулаенкава, задаволена спраўляў рогат...
    I вось 25 сакавіка 1941 года (дзень, як бачым, невыпадковы!) Мікулаенкаў, мусіць жа, разважаў-думаў, што лепей, што выгадней: вербаваць ксяндза або арыштоўваць?!
    Напэўна ж, таксама звяртаўся да свайго патрона, усё таго ж маёра Быкава...
    Бальшавіцкія служкі відавочна прабавілі час (тры месяцы!); правалаводзіліся яны ажно да самай вайны з немцамі, бо адразу нешта не склалася ў іхнім паскудным пасьянсе.
    Д’яблу трэ было, каб яшчэ мінула больш за тры гады, толькі ў лістападзе 1944-га на Полацкую па святара прыйшлі...
    He, не д’ябал Бог даў гэты час Адаму Станкевічу на пісьменніцкую, выхаваўчую, асветніцкую і духоўную працу «пры немцах»; Бог даў гэты час і на стварэнне вельмі неабходнага падручніка «Расказы з гісторыі Беларусі для школы і народу».
    У гэтым вучэбным дапаможніку, напісаным у размоўным стылі, Адам Станкевіч сказаў дзецям ды іхнім бацькам не толькі пра мінулы час і вялікія мінулыя падзеі, але і пра галоўных ворагаў Беларусі.
    12.	ТРУПАЖЭРЫ
    23 чэрвеня 1944 года пачалася наступальная аперацыя «Баграціён» Чырвоная армія даволі хутка йшла па Беларусі, вызваляла ад немцаў месты і вёскі, набліжалася да Мінска і Вільні, а ўслед, хаваючыся за спінамі чырвонаармейцаў, упэўненая ў сваёй беспакаранасці, паўзла дзяржбяспека «вялікага шкодніка»1.
    Сунулася тлустая зборня службістаў, выканаўцаў злачыннай палітыкі, работнікаў плахі сапраўдная саранча жаху.
    Кузьма Чорны натаваў:
    «...Апарат НКГБ і тысячы чыноўнікаў займаюць увесь горад яны ўмеюць і любяць рваць адзін аднаго і ўсіх за горла, а я гэтага не ўмею...»2
    Так было ў Мінску, так было ў Вільні, так было скрозь...
    Апарат НКДБ крымінальнікі, апранутыя па форме і з адпрацаванай на допытах бандыцкай праграмай: спачатку ўгаворы, а тады (пры марнасці ўгавораў) ламанне рэбраў.
    Шмат гадоў крымінальнікі ў форме ператваралі поле беларускай культуры ў прастору смерці.
    Яны, майстры выняць душу, ведалі найперш адно: чалавек, якога катуюць, можа сказаць усё што заўгодна, таму жорстка мучылі няшчасных, кажучы па-простаму, запускалі пад шкуру па пяць пальцаў.
    Ім не была патрэбна ісціна, таму чарніла ў чарніліцы мела для іх большую цану, чым кроў у чалавечых жылах!
    1 Так пісьменнік Вінцу к Адважны (ксёндз Язэп Германовіч) называў Сталіна.
    2К. Чорны. Збор твораў. 1990 г.; с. 382.
    Ім да пары былі іхнія жонкі, якія збывалі на чорным рынку амерыканскія харчовыя пасылкі, і толькі тое лендлізаўскае1 багацце, якое не трапляла ім у наманікюраныя лапы, даходзіла чырвонаармейцам у акопы.
    Таксама істоты без душы, хоць і жанчыны; яны не маглі глядзець у сваю душу, бо не было куды глядзець...
    Прызнаюся мяне бярэ абрыда, калі ўспамінаю, што сталінскія крымінальнікі пільнаваліся законнасці, старанна падводзілі юрыдычныя абгрунтаванні пад свае фабрыкацыі, клапаціліся, каб кожная пячатка была на адпаведным месцы, кожны подпіс займаў сваю графу, а яшчэ ім было вельмі важна вырваць з арыштаваных сабе кампліменты маўляў, арыштоўваючы вас, мы паводзілі сябе шляхетна!
    Вось як гэта паказана ў творы М. Сяднёва «Раман Корзюк»:
    «...Падпішэцеся, калі ласка, вось тут, што ў часе арышту з вамі абыходзіліся ветліва, чалавек з НКВД даў Камоцкай алавік.
    Камоцкая падпісалася ў адпаведным месцы пратаколу...»2
    Нават смешна, пільнаваліся законнасці там, дзе не было ніякай законнасці, дзе існавалі толькі лозунгі для выгляду, над якімі залацелі сталінскія рызы і бармы мундзір генералісімуса...
    Я заўважыў дзеці і ўнукі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны зазвычай хваляцца гэтак: «Мой бацька, ці мой дзед, быў лётчыкам... Мой танкістам... Мой пехацінцам... Мой сувязістам... Мой разведчыкам... Мой артылерыстам...»
    I маюць права гэтак хваліцца, бо іхнія дзяды і бацькі воіны!
    Аднак жа ніхто (амаль ніхто!), прынамсі, я ніколі не чуў, каб нехта пахваліўся: «А мой бацька, мой дзед, служыў следчым у НКУС!»
    1 Лендлізаўскае — ад «ленд-ліз» (англ. lend — пазычаць, lease — здаваць у арэнду) — згодна з такой палітыкай ЗША ў час Другой сусветнай вайны забяспечвалі сваіх саюзнікаў харчаваннем, адзеннем, лекамі, зброяй, ваеннай тэхнікай.
    2М. Сяднёў. Раман Корзюк. 1985 г.; с. 105.
    Бо сорамна, бо няма чым/кім хваліцца, бо іхнія палахлівыя бацькі-дзяды сядзелі не ў акопах, а ў кабінетах, выконвалі волю палахлівых правадыроў.
    Я не перабольшваю, а проста нагадваю: баязлівасць таксама поўніла і кроў іхніх вышэйшых карміцеляў, пачынаючы з партыйнага алімпа.
    Скажам, як жа баяўся Ленін, вяртаючыся ў красавіку 1917-га з Еўропы ў Петраград, што на шведска-расійскай мяжы яго арыштуе Часовы ўрад!
    А калі праз некалькі месяцаў, здаецца ў ліпені, Леніна паклікалі ў суд, то ён тут жа ўцёк з Петраграда і вярнуўся, як вядома, толькі тады, калі Часовага ўрада, які яго і хацеў судзіць, па сутнасці, ужо не існавала.
    А пра баязлівасць вялікага Сталіна, якую ён паказаў у чэрвені-ліпені 1941-га, напісана не адна гістарычная старонка; тады ж умлелі ад страху і нашы непасрэдныя кіраўнічкі Панамарэнка і Цанава1.