Усе бачылі нястачу віна...
Аповесць пра Адама Станкевіча
Леанід Дранько-Майсюк
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 168с.
Мінск 2019
Шмат пыталіся пра партыю БХД, і высветлілі: мэта БХД незалежная беларуская дзяржава і наоіул аб’яднанне Беларусі, і партыя імкнулася ажыццявіць свой ідэал паступова6.
Чалавек быў як у агні, аднак жа светлая галава! з апошніх сіл пільнаваўся, адкрываў толькі тыя таямніцы, якія можна было адкрыць.
■LYA.F.K1,ар. 58, b. Р12505, b.b., 1. 164.
2Тамсама, 1. 166.
3Тамсама, 1. 169.
4 Капітан дзяржбяспекі, начальнік 4-га аддзялення 2-га аддзела НКДБ ЛССР.
5LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 170 ар.
6Тамсама, 1. 172 ар., 173.
Зноў жа патрабавалі імёнаў1, і зноў згадваў, каго можна было згадаць (Люцыян Хвецька2, Вінцэнт Гадлеўскі, Ян Пазняк3, Баляслаў Бабарыка4, Альбін Сянкевіч5, Язэп Малецкі6); упамянуў і Мікалая Дварэцкага7 мусіць жа, ведаў, што ў той час, у снежні 1944-га, М. Дварэцкі знаходзіўся ў Нямеччыне то-бок далёка ад савецкай небяспекі...
На пытанне, ці ён, Адам Станкевіч, заснаваў БХД, адказаў БХД не ствараў, але распрацаваў ідэалогію, праграму і статут партыі8, а таксама ж арганізоўваў партыйныя гурткі9; палічыў мэтазгодным успомніць кіраўнікоў двух такіх гурткоў, якія дзейнічалі ў мястэчку Жодзішкі і ў вёсцы Шальціны10.
Зрабіў так значыць, быў упэўнены: і з гэтымі людзьмі бяда не здарыцца, бо яны ў бяспецы, ім нішто не пагражае; астатніх жа кіраўнікоў не назваў.
Часам спасылаючыся на ягоную «аўтабіяграфію» ад 28 лістапада 1944 года, следчыя ўдакладнялі ранейшыя паказанні,
'LYA.F.K1, ар. 58, Ь. 12505, b.b,l. 171.
2Люцыян Хвецька (1889-1944) — каталіцкі святар, магістр тэалогіі, адзін з актыўных заснавальнікаў «Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці». Рэктар Місіянерскага інстытута ў Любліне.
3 Ян Пазняк (1887-1939) — беларускі палітык, публіцыст, удзельнік хрысціянска-дэмакратычнага руху; рэдагаваў газету «Беларуская крыніца» і часопіс «Хрысціянская думка». Забіты сталіністамі.
4 Баляслаў Бабарыка — узначальваў беларускі рух у Будславе; у 1939 г. арыштаваны НКУС, але ў 1942 г. шчасліва трапіў у польскае войска.
5 Альбін Сянкевіч — дзеяч ЦК БХД. Забіты немцамі ў 1942 г. у Докшыцах.
6Язэп Малецкі (1906-1982) — беларускі грамадскі дзеяч, лекар, скончыў медычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, адзін з кіраўнікоў БНК; з 1935 г. працаваў у Варшаве, з 1944 г. у эміграцыі. Памёр у Аўстраліі.
’Мікалай Дварэцкі (1903-1988) — узначальваў беларускі рух на Браслаўшчыне, віцэ-старшыня БХД, у Іказні кіраваў гуртком БІГК, у 1944 г. эміграваў; у друку выступаў як Мікола Базылюк. У жніўні 1939 г. прывітаў А. Станкевіча вершам, прысвечаным 25-м угодкам свяшчэнства і беларускай працы святара.
8LYA, F. К1, ар. 58, b. Р12505, b.b., 1. 171 ар.
9Тамсама, 1. 172.
10Тамсама, 1. 172 ар.
спрабавалі выцягнуць новыя звесткі і ў выніку чулі напрыклад, у 1919 годзе БНК абараняў перад палякамі палітычныя правы беларусаў, а ў 1941-м адноўлены пры немцах камітэт у асноўным займаўся вырашэннем бытавых патрэб насельніцтва1.
А што, не было пранямецкіх акцый?
Былі.
Камітэт агітаваў юнакоў запісвацца ў берлінскую школу шафёраў2.
А трэці пратакол, дата якога 20 снежня 1944 года3, на першай старонцы засведчыў: айца А. Станкевіча дапытваў ужо новы следчы нейкі Капкоў (ці Хапкоў?)4.
Ён таксама браў на бога, яму аж пякло даведацца, калі (з якога года!) зняволены стаў антысаветчыкам.
I Адам Станкевіч з прыхаваным здзекам акрэсліў: з 1926-га маўляў, менавіта ў гэтым годзе найболып узмацнілася змаганне за адарванне Беларусі ад Масквы, але праз два гады ён адышоў ад палітычнай дзейнасці і заняўся пытаннямі гісторыі, навукі і культуры.
Уцяміў Капкоў-Хапкоў ці не, што ў 1926 годзе Адам Станкевіч і ягоныя аднапартыйцы жылі ў Полыпчы і з’яўляліся грамадзянамі Польскай рэспублікі і адарваць Беларусь маглі (ну, хоць бы ў марах!) толькі ад Полыпчы, а не ад Савецкага Саюза?!
Аднак малодшы лейтэнант задаволіўся адказам і, здаецца, не звярнуў увагу на тое, што БХД выхоўвала народ у нацыяналістычным духу.
А навошта звяртаць увагу, калі гэта фармулёўка ці не яго ўласнага гатавання!
А вось тым, што БХД выступала супраць польскіх шавіністаў, варта зацікавіцца, бо шавіністы гэтыя нікуды ж не дзелі-
1LYA, F. К -1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 173 ар.
2Тамсама, 1. 174.
3Тамсама, 1. 167.
4 Малодшы лейтэнант дзяржбяспекі, старшы оперупаўнаважаны НКДБ ЛССР.
ся, яны есць, яны схаваліся, яны у падполлі, і следчы пачаў выпытваць пра польскае падполле.
Адам Станкевіч паведаміў, што сувязі з гэтым падполлем не меў (як, дарэчы, і з Арміяй Краёвай!), але, па чутках, падполле, вядома ж, існуе і выконвае дырэктывы свайго эміграцыйнага ўрада, і тутэйшыя палякі падтрыліваюць яго.
Вопытны палітык гаварыў аб тым, аб чым НКДБ і без яго добра ведаў!
Аднак жа ізноў паўстала ліпучае пытанне пра імёны, і святар сцвердзіў: імёнаў назваць не можа, але тут, у турме, чуў ад вязня К., што кіраўнікі падполля арыштаваны.
Заўважу: падазрона дасведчаны быў гэты гаваркі таварыш К.!
Так проста, можна сказаць, амаль па-сяброўску, узяў і назваў у камеры тых польскіх дзеячаў, якіх перад гэтым у Вільні (і, магчыма, не толькі ў Вільні) накрыла НКДБ!
Словам, Адам Станкевіч не мог не вярнуць квазіследству падкінутую яму праз таварыша К. «інфармацыю»...
Пасля чаго а, няхай хоць увесь вялікі свет абсмяе цябе, а ты рабі сваё дазволіў сабе, бо меў дальнабачны план, такі дадатак:
«...моя а/с1 деятельность вызвана была моей служебной деятельностью, как служнтеля культа, злобы к Сов. властн я не нмею н, как белорусскнй патрнот, я бы мог еіце поработать на пользу Сов. властн. <„.> Врагов Сов. Союза я не счнтаю свонмн союзннкамн...»2
Меў савецкі пашпарт, а называў сябе беларускім патрыётам!
1 А/с — антлсоветская.
2LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b, 1. 168 ар.
17. ДОХ
Гэты раздзел аповесці апавяданне «Пашпарт серыі 1-ТЭ, № 604171...»
Чаму раптам апавяданне (мастацкі твор!), а не далейшая дакументальная плынь?
А каб крыху парушыць паслядоўны паказ падзей; каб тое, што адбывалася на працягу месяцаў і гадоў у розных кабінетах, сціснуць-змясціць у дзве-тры гадзіны і ўвесці ў адзін пакой, каб пазнейшае зрабіць ранейшым, таму выбачай, храналогія; выбачай, дакладнасць з адпаведнасцю таму ці іншаму віленскаму месцу!
У лістападзеснежні 1944 года Адама Станкевіча дапытвалі не толькі афіцэры Яратаў, Голасаў, Капкоў (ці Хапкоў?), a яшчэ і нейкі генерал; праўдзівей не дапытваў, а кантраляваў работу гэтых следчых.
3 айцом Адамам генерал сустракаўся і ў студзені 1945-га; выклікаў на гутаркі і ў наступныя гады.
Уважліва чытаючы пратаколы, дваццаць старонак жыццяпісу і стэнаграмы за студзень 1945-га, хітры дападкі генерал прапускаў міма вачэй высновы сваіх падначаленых накшталт хоць ад палітыкі абвінавачаны А. Станкевіч і адышоў, аднак жа антысавецкую дзейнасць праводзіў у сваіх артыкулах.
Маючы пэўны план дзеяння (заснаванне ў БССР псеўдакаталіцкай дыяцэзіі, пры дапамозе якой льга было б лацвей сачыць за вернікамі!), генерал, мяркую, ухапіўся за наступныя святаровы словы:
«...Более двух мнллнонов белорусов-католнков заслужнвают разрешення католпческого вопроса в этой нсторнческой перспектпве: Костел в Белорусспп это родной н верный друг народа. Да поймет все это Велнкнй Сталнн!..»
Так, духоўны клопат айца Адама (вывад касцёла з-пад польскай апекі) і хцівы генералаў план, здаецца, на нейкі гістарычны момант супалі.
Варта згадаць тут і ксяндзову занатоўку ад 4 красавіка 1945 года:
«...3 успамінаў з турмы: справа беларускага біскупства ў БССР: гутаркі з генэралам у сьнежні месяцы 1944 і ў студзені 1945. Мой праект і ініцыятыва аб гэтым. Адносіны іх да гэтага. Аб гэтым я там напісаў...»1
Адам Станкевіч разумеў: ім верыць нельга, таму свайго настырнага візаві імепаваў «Меф-іст», «меф», «м-сто» гэта значыць, Мефістофель, чорт словам, той злы дух, ад якога ніколі дабра не чакай, але (бо абставіны прымушаюць!) гешэфтаваць трэба.
Дарэчы, у маім Давыд-Гарадку на чорта кажуць дох, таму ў гэтым апавяданні я так і назваў генерала...
Ён чорт і, пэўна, смерць сама!
I землякі як здорава: «Ах, Доха на цабэ німа!» Гавораць так пра ворага...2
«ПАШПАРТ СЕРЫІ 1-ТЭ, № 604171...»
Дох сядзеў за круглым сталом, які быў засланы белым абрусам і на якім ляжала чырвоная папка і стаяла вялікая крыштальная ваза, поўная аранжавых апельсінаў, і сядзеў ён не пад звыклым партрэтам Сталіна, а пад карцінаю «Гракі прыляцелі».
Робячы ўсё з намерам, Дох загадаў прывесці падследнага не ў кабінет, а ў пакой адпачынку.
«Ён што, яшчэ і аматар жывапісу?!» атрымаўшы дазвол сесці і пакрысе авалодваючы сабою, падследны з трывожным здзіўленнем апусціўся ў мяккае крэсла.
1 Каляндарныя нататкі: А. Станкевіч. 3 Богам да Беларусі. 2008 г.; с. 850.
2 Страфа з майго верша «Дох» (2006).
Зрэшты, ці не ўсё адно (аматар жывапісу ці не аматар!), галоўнае, што пачатковай мэты ён, падследны, здаецца, дасягнуў, таму сёння (на Новы год!), мяркуючы па ўсім, будзе не допыт, а нешта блізкае да гаворкі, магчыма нават з дамешкам дыпламатыі з абодвух бакоў.
Трэба думаць, Дох уважліва прачытаў ягоны праект беларускага каталіцкага біскупства, далажыў па камандзе, і там зрабілі памысныя высновы словам, у апошні дзень 1944 года гутарка стане падобнай на абмеркаванне.
I гэта вельмі добра, што прачытаў менавіта ён, з усіх іх найбольш адукаваны і з выгляду нешта чалавечае мае, хаця ў маладосці, пэўна, быў такім жа, як і ўсе яны...
Ці не пачынаў з таго, што каля цаглянага муру, перад тым як ціснуць на курок, завязваў рот асуджаным на расстрэл, каб яны перад смерцю не крычалі, а калі пайшоў канвеер, то паблізу расстрэльнага муру, заглушаючы галасы няшчасных, запускаў рухавік: бясконцым ахвярам завязваць раты рукі адваляцца!
Здатнасць да катаўскай работы зазвычай і выводзіць у вялікія начальнікі, ці не праўда?!
I здатнасць да правакацый вялікіх і малых!
Вашу дзейнасць фінансаваў і штаб Дзянікіна1? аднойчы, нібыта мімаходзь, Дох укалоў бязглуздым пытаннем.
Ніякіх кантактаў са штабам Дзянікіна я ніколі не меў!
А ў пратаколах Беларускага навуковага таварыства адзначана, што ў 1922 годзе ў вас і ў Браніслава Тарашкевіча было на руках 10 000 рублёў дзянікінскіх папяровых грошай!
Божа мой, якія гэта грошы?! Музейныя экспанаты! I тады, у 1922 годзе, мы з Тарашкевічам і перадалі іх у Беларускі музей, што і засведчана было ў адным з пратаколаў нашага навуковага таварыства!