Усе бачылі нястачу віна...
Аповесць пра Адама Станкевіча
Леанід Дранько-Майсюк
12+
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 168с.
Мінск 2019
У 1917 годзе вы часта выступалі перад сялянамі і заклікалі іх не ўдзельнічаць у сацыялістычнай рэвалюцыі! Дох лёгка пераскочыў на іншую тэму.
Я заклікаў сялян не збівацца з правільнай дарогі. Я ўгаворваў іх не чыніць разбой і вучыў правільна ўспрымаць свабоду, такі быў адказ.
Зрэшты, гэта ўжо гісторыя, тон Доха заставаўся памяркоўны. А вось ваш праект дзень сённяшні. Паперу вы напісалі талкова. Так, вам патрэбна ўласная дыяцэзія. Але якая далей, на вашу думку, мае быць тактыка?
Трэба выклапатаць згоду Рымскага пасада!
Гэта згода непатрэбна!
Я ж каталіцкі святар...
Спахмурнеўшы, Дох звыклым жэстам разгарнуў чырвоную папку крыху пашукаў у ёй і дастаў пашпарт:
Я прачытаю вам, што ў гэтым дакуменце напісана... Пашпарт серыі 1-ТЭ, № 604171, выдадзены Адаму
Вікенцьевічу Станкевічу 22 траўня 1941 года 5-м Віленскім аддзяленнем міліцыі... Гэта ваш дакумент?
Так, гэта мой пашпарт! Вашы людзі яго канфіскавалі, калі забіралі мяне! падследны недаўменна ўзвысіў голас.
Усе гады нямецкай акупацыі вы захоўвалі яго, і гэта вельмі добра! Дох паклаў дакумент у папку. Дык вось, перш за ўсё вы савецкі грамадзянін, а пасля ўжо каталіцкі святар!
Але...
А раз так, то цяпер заместа Рыма ў вас Масква!
Масква Трэці Рым, міжвольна сухім голасам, нібыта самому сабе, асуджана прамовіў падследчы.
Можаце пакуль і гэтак жартаваць... Але не гэта галоўнае, а галоўнае тое, што ваш праект кіраўніцтву спадабаўся, кіраўніцтва прызнала вашу рацыю і мяркуе з часам закласці новы беларускі касцёл, але, зразумела, без удзелу Ватыкана... Гэта будзе народны касцёл!
«Касцёл незалежны ад Апостальскай сталіцы?! Нешта неверагоднае! Які ж гэта тады касцёл?! Усё адно што званіца без звона! He, такога не павінна быць! З’ява немагчымая... Касцёл мусіць быць незалежны, але незалежны ад Масквы і Варшавы...» так няшчасны арыштаваны падумаў, а збалелым голасам акрэсліў, што людзі не прызнаюць такі «народны» касцёл.
Людзі ўсё прызнаюць, калі ім загадаюць! катэгарычна заявіў Дох. I вы станеце для іх новым духоўным кіраўніком і будзеце служыць у тым віленскім храме, у якім захочаце! I да вас пойдуць каталікі з усіх куткоў Беларусі, і служыць будзеце па-беларуску... Палякі ж не дазвалялі вашай мовы?
Дазвалялі ў касцёле Святога Мікалая...
А немцы?
Дазвалялі больш...
I вы супрацоўнічалі з немцамі?! Дох пачаў нібыта зацягваць пятлю.
Мая пастырская дзейнасць далёкая была і ад такога супрацоўніцтва, і ад нацысцкай ідэалогіі!
Добра. На сёння хопіць ужо, нагаварыліся... Аднак жа хай і глухі пачуе: народнаму касцёлу непатрэбна блаславенне рымскага пераемніка апостала Пятра...
Дох біў як у бубен, і ад раптоўнай стомы ў падследнага з’явіліся матылі ў вачах, і на нейкі момант, як жаданне іпчаслівага адпачынку, ва ўяўленні чамусьці паўстаў зімовы святочны кірмаш...
На гэтым ажыўленым стракатым базары коні, накрытыя каляровымі гунькамі, елі з торбаў авёс, а вясёлыя гандляркі ў белых цесных халатах, нацягнутых паверх паліто, прадавалі вянкі смачных абаранкаў.
А яшчэ тут можна было купіць і лубачныя карціны, і калыскі, і драўляных конікаў, і дзіцячыя вазкі на гумавым хаду; прадаваліся нават і нейкія галасістыя птушкі ў клетках...
Ён ачуўся, матылі з вачэй зніклі, гракі на сцяне зрабіліся нібыта большымі, а Дох, падводзячы ў гаворцы канчатковую рысу, схаваў у шуфляду чырвоную папку, а да яго пасунуў, камечачы белы абрус, вялікую крыштальную вазу, поўную апельсінаў, частуйся, арыштант!
3 пакоя адпачынку стомлены вязень вынес вялізны круглы аранжавы апельсін, на хаду ў калідоры вымяркоўваючы: у іхні касцёл служыць не пойдзе, а там, у агульнай камеры, з гэтай рэдкай заморскай смакаты, канечне, выйдзе сем хлябоў.
18. БІЛЕТ НА ВОЛЮ, АБО ДАВЕДКА МІХЕЕВА
7 лютага 1945 года старшы лейтэнант Заварын1 склаў пастанову аб спыненні крымінальнай справы і вызваленні Адама Станкевіча з турмы, бо:
«...конкретных фактов, нзоблнчаюпціх Станкевнча в антіісоветской деятельностн в пернод немецкой оккупацнн добыть не представнлось возможным...»2
Пастанову зацвердзіў Гузявічус3.
А Заварын гэты, да слова сказаць, у ліку іншых два месяцы таму назад быў на Полацкай з ордарам на арышт, a 7 лютага, як бачым, выканаў ужо гуманны загад склаў згаданую пастанову.
Тады ж, 7 лютага 1945 года, справу № 2661 спынілі4, і праз тры дні, 10-га чысла, Адама Станкевіча адпусцілі.
Чаму так адбылося?
Рэлігійнага пісьменніка, арыштаванага па артыкуле 58-10 (контррэвалюцыйная дзейнасць!)5, які ў сваіх творах дапускаў антыбальшавіцкія высновы, ксяндза, які настройваў парафіян супраць камунізму узнагародзілі свабодай!
1 Старшы оперупаўнаважаны 2-га аддзялення 2-га аддзела НКДБ Літоўскай ССР.
2LYA, F. К 1,ар. 58, b. Р12505, s.b. (196), 1. 24.
3У 1945 г. з’яўляўся народным камісарам дзяржаўнай бяспекі Літоўскай ССР.
4LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 7 ар. (Даведка 1-га СпецаддзелаМУС Літоўскай ССР ад 8 ліпеня 1949 г. за подпісам начальніка 1-гааддзялення 1-гааддзелаМУС ЛССР Качэргіна). Фактычна справа № 2661 скончана 8 лютага 1945 г, a 16 чэрвеня 1947 г. здадзена ў архіў за нумарам 3001/3 — LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 143.
5 Артыкул Крымінальнага кодэкса РСФСР.
Дзіўна...
П. Мядзёлка пісала, што за Адама Станкевіча «...заступілася жыдоўскае грамадства, засведчыўшы, што ў часе нямецкай акупацыі кс. Адам хаваў у сябе жыдоўскіх жанчын і дзяцей. Пасля камсамольская арганізацыя...»1
Пра заступніцтва габрэйскага грамадства згадка будзе наперадзе, а пакуль скажу пра заступніцтва перадавой моладзі.
Так, ёсць версія, што дапамаглі камсамольцы (мелі, відаць, уплыў на віленскае НКДБ); камсамольцам у 1941 годзе Адам Станкевіч даў ратунак, пра гэта (памятаем!) расказала Максіму Танку жонка Валянціна Таўлая Кіра.
I ў сваіх паказаннях айцец Адам сведчыў (таксама памятаем!), што ў канцы 1941 года ў Ашмянах ён заступіўся за юнакоў, якіх немцы збіраліся расстраляць; сярод тых юнакоў і былі два камсамольцы2.
He ведаю, ці падтрымліваў гэту версію Уладзі.мір Конан3 і ці наогул быў з ёю знаёмы, але ён падаў такую здагадку: бальшавікі «...павінны былі лічыцца з літоўскай адміністрацыяй горада (Вільні. Л. Д.-М.)...»4, таму і выпусцілі святара з турмы.
Тое, што літоўцы вельмі шанавалі нашага ксяндза, факт вядомы, і, здаецца, самае змястоўнае таму сведчанне паказанні памочніка віленскага мітрапаліта біскупа М. Рэйніса.
5 студзеня 1945 года яго ў якасці пакуль яшчэ сведкі дапытаў маёр дзяржбяспекі Тодэсас5.
М. Рэйніс паведаміў:
«...ксендз Станкевнч всегда стоял блнже к лнтовскому, чем к польскому духовенству... Станкевнч... прн польской властн... высказывался... что Внльнюсскнй край должен прннадлежать Лнтве. Станкевнч, как ксендз, всегда вел себя сдержанно н корректно, н пользовался уваженнем монм н друшх лнтовскнх ксендзов за свое необычайное трудолюбне н то, что он, не-
1П. Мядзёлка. Сцежкамі жыцця. 2018 г.; с. 466.
2LYA, F. К1,ар. 58, b. Р12505, b.b, 1. 186.
3Уладзімір Конан (1934-2011) — беларускі філосаф, гісторык, літаратурны крытык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984).
4А. Станкевіч. Выбранае. 2008 г.; с. 19.
5 Намеснік начальніка 2-га аддзела НКДБ ЛССР.
смотря на преследовання польскнх властей, всегда проводнл свою белорусскую націюнальную лннню...»1
Тады, у студзені 1945-га, М. Рэйніса адпусцілі узялі ў чэрвені 1947-га; даведаўшыся пра гэта, Адам Станкевіч пакінуў патаемны запіс:
«21.VI <.„> арыштаваны арцыбіскуп М. Рэйніс. Занадта выдатная пад кожным углядам асоба, каб камуністы ды пакінулі яго на волі. Усе верныя Віленскай дыяцэзіі, бяз розьніцы народнасьці, душой зь ім...»2
Дарэчы, у красавіку 1949 года Адама Станкевіча абвінавачвалі і ў тым, што пры немцах ён чытаў у касцёле антысавецкія пастарскія пасланні біскупа М. Рэйніса!
Пад ціскам зняволены даводзіў, што проста выконваў біскупаў наказ заклікаў у касцёле вернікаў маліцца за людзей, якія загінулі ў змаганні супраць бязбожнага балыпавізму, а пасланняў (саміх тэкстаў) не чытаў, бо не атрымліваў іх3.
Зноў жа адзначу: словазлучэнне «бязбожны бальшавізм», якое з’явілася ў пратаколе, відавочны след чэкісцкай рэдактуры.
Мусіць жа, пра мужнага літоўца М. Рэйніса, які спрыяў беларусам, добра ставіўся да нашай мовы, гаворка павінна быць шырэйшай, але гаворка тая тэма для іншага твора, таму наастатку скажу: у кастрычніку 1944 года насуперак мітрапаліту Ялбжыкоўскаму М. Рэйніс высвяціў на ксяндза Уладзіслава Чарняўскага4 выхаванца Друйскага кляштара марыянаў...
Але хто ж усё-ткі дапамог айцу А. Станкевічу пакінуць катоўню ў лютым 1945-га?
Ашмянскія юнакі?!
Літоўская адміністрацыя Вільні?!
‘LYA, F. К 1,ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1.1. 204 ар, 205.
2Каляндарныя нататкі: А. Станкевіч. 3 Богам да Беларусі. 2008 г.; сс. 859, 860.
3LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 35 (пратакол допыту ад 28 красавіка 1949 г.; допыт вёў капітан дзяржбяспекі Трубачыстаў).
4Уладзіслаў Чарняўскі (1916-2001) — беларускі каталіцкі святар, пра адраджэнскую дзейнасць якога ўпершыню я пачуў ад Міхала Дубянецкага.
Аднак жа нехта скажа: «Не варта друкаваць такія дакументы!»
А мо і сапраўды не варта?
Даследчыкі часта апынаюцца на раздарожжы.
Скажам, гісторыкі А. Валахановіч і У. Міхнюк падрыхтавалі да друку аўтабіяграфію Б. Тарашкевіча і задумаліся:
«...Мы доўга разважалі: публікаваць яе без купюр ці ўрыўкамі?
Адзін з навукоўцаў, якога мы пазнаёмілі з жыццяпісам Б. Тарашкевіча, заявіў так:
Публікаваць не трэба. Ён не ў лепшым святле паказвае аўтара першай “Беларускай граматыкі для школ”...»1
А праблема тут вядомая: у снежні 1933 года лубянская інквізіцыя загадала Б. Тарашкевічу напісаць аўтабіяграфію, асобныя абзацы якой, выснова, а найперш палітычныя характарыстыкі знакамітых беларусаў накрэслены пад дыктоўку.
Неўзабаве гэтыя матэрыялы інквізітары скарысталі для сваіх паклёпніцкіх выдумак і смяротных выракаў.
А. Валахановіч і У. Міхнюк урэшце правільна пастанавілі: жыццяпіс друкаваць трэба без ніякіх скарачэнняў, бо «...Б. Тарашкевіч, апынуўшыся па сутнасці ў духоўным і фізічным палоне, не мог не прыняць жорсткія і ультыматыўныя правілы палітычнай гульні...»2
А мо папера Міхеева ліпа, фабрыкацыя, наўмысна падкінутая ў справу?
Уласнаручнай падпіскі ж айца Адама (згоды на супрацоўніцтва) ці яе копіі я не знайшоў...