Усе бачылі нястачу віна...
Аповесць пра Адама Станкевіча
Леанід Дранько-Майсюк
12+
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 168с.
Мінск 2019
Уласенка нічога не назваў, але, думаю, меў на ўвазе тыя дакументы, якія пералічыў у сваім рукапісным вопісе маёр Пырыкаў другі савецкі пашпарт айца Адама і пасведчанне за нумарам 9624.
Hi першага, ні другога пашпарта ў архіве я не знайшоў, a вось пасведчанне (на літоўскай мове!) убачыў яно выдадзена 21 жніўня 1948 года таварышам Пушынісам5; у дакуменце адзначана: ксёндз Адам Станкевіч служыць вікарыем у віленскім касцёле Святой Тэрэзы.
'LYA, F. К1,ар. 58, b. Р12505, s.b., (196), 1.20.
2 Оперупаўнаважаны аддзела «А» МДБ ЛССР.
3LYA,F. К1, ар. 58, b. Р12505, b.b., 1.224 4.
4Тамсама, b.b., 1. 222 3.
5 Упаўнаважаны рады па справах рэлігійных культаў пры Радзе міністраў СССР па Літоўскай ССР.
24. ІХНІЯ ІМЁНЫ
A 1949 году, здавалася, канца не будзе дарэчы, слава сямідзесяцігоддзю вялікага Сталіна...
16 ліпеня за подпісамі падпалкоўніка Грышына і капітана Вісева1...
Вось яіпчэ адно слізкае імя нейкі капітан Вісеў...
I колькі іх, такіх імёнаў? Папраўдзе, не злічыць!
Даволі іх ужо набегла на старонкі маёй горкай аповесці...
Бушуеў, Пырыкаў, Алеіна, Масленікаў, Казлоўскі, Сакалоў, Трубачыстаў, Каўбаеў, Голасаў, Мікулаенкаў, Быкаў, Гузявічус, Рудакоў, Шуцьеў, Пяткявічус, Заварын, Васільева, Яратаў, Капкоў (Хапкоў?), Качэргін, Тодэсас, Міхееў, ІваноўМіхайлаў, Папова, Мартавічус, Бахараў, Шляпнікаў, Салаід, Захараў, Чаўнакоў, Грышын, Галіцын, Гірко, Новік, Гайлявічус, Лявонаў, Багачоў, Уласенка...
I вось яшчэ капітан Вісеў, і ён зусім не апошні ў гэтым спісе так, не апошні, бо кропку пакуль у сваім творы не стаўлю, таму наперадзе новыя чорныя імёны.
I ў гэты момант, калі думаю пра ксяндза Адама, то думаю і так: яны, яшчэ не ўсе пералічаныя мной, такой вялікай гайнёй нападалі на аднаго чалавека, безабароннага святара, на адну беларускую душу.
А наогул колькі ўсё-ткі сытых крывавых лайдакоў у пагонах і без пагон сядзелі на шыі народнай і чынілі злачынствы!
А гэта ж яны (і такія, як яны!) выкасілі нашу інтэлігенцыю, знішчылі кіраўнікоў нашай нацыянальнай палітыкі.
Да Беларусі ж яны, паны з чырвона-імперскага дазволу, ставіліся як да парабчанкі (амаль у поўнай згодзе з вобразамі колішняга верша): калі малая, то глядзі качкі, а як ужо трохі болыпая, то пасві гусі!
1 Начальнік 1-га аддзялення МДБ ЛССР.
25. 25 ГАДОУ БЕЗ КАНФІСКАЦЫІ МАЁМАСЦІ
Дык вось, 16-га чысла за подпісамі Грышына, Вісева і выканаўцы Быкава з’явілася пасланне ў Маскву генерал-маёру Герцоўскаму1 кароткі даклад пра тое, што справа № 15896 накіроўваецца на разгляд ОСО2.
Пайшлі дні і тыдні пакутлівага для вязня чакання, і часу мінула паўтара месяца.
31 жніўня 1949 года ОСО разгледзела справу і склала пратакол № 483; пра гэта ў Вільню паведамілі два падпалкоўнікі Заслаўскі4 і Бурынін5; тры асобнікі выпіскі з пратакола № 48 21 верасня былі адпраўлены Грышыну і праз пяць дзён, 26 верасня, ён атрымаў гэта маскоўскае пасланне6.
Складна выйіпла падпалкоўнікі напісалі падпалкоўніку!
Масква загадала Адама Станкевіча «...за прннадлежность к контрреволюцнонной органнзацнн н антіісоветскую агнтацню...»7 этапіраваць у Азёрны лагер, але не на дзесяць гадоў, як вызначаў «гуманны» маёр Пырыкаў, а на дваццаць пяць!
Уяўляю страх Пырыкава: заяўлены ім тэрмін (усяго дзесяць гадоў!) там, наверсе, маглі палічыць за праяву паблажлівасці да класавага ворага!
Вырак абвясцілі.
I што мог на гэта сказаць той, каго на чвэрць стагоддзя запраторвалі ў сібірскую яму?!
1 Начальнік аддзела «А» МДБ СССР.
2LYA, F.K1,ар. 58, b. Р12505, s.b., (196), 1. 19.
3Тамсама, 1. 16.
4 Памочнік начальніка аддзела «А» МДБ СССР.
’Начальнік 14-га аддзялення МДБ СССР.
6LYA, F. К1,ар. 58, b. Р12505, s.b., (196), 1. 17.
’Тамсама, 1. 17.
Хіба адно: іду сваёй дарогай, а жыццё йдзе ўбок ад мяне...
Пра канфіскацыю, аб якой (памятаем!) таксама рупіўся Пырыкаў, Заслаўскі і Бурынін не прамовілі ні слова, і гэта, мусіць, успрынялі як загад: вярнуць узятае!
3 кастрычніка 1949 года старшы лейтэнант Дарашэнка1 наказаў айцу Адаму падпісаць даручэнне, у якім і адзначана, што ён, Адам Станкевіч, засуджаны без канфіскацыі маёмасці, таму даручае сваёй сваячцы (так сказана ў дакуменце!) Марыі Шутовіч атрымаць тыя каштоўнасці і рэчы, якія былі забраны ў час ягонага арышту.
Спадарыню Марыю паклікалі не адразу, а толькі праз тры гады, і ўжо іншы старшы лейтэнант (нейкі Макараў2) прапанаваў ёй з пашпартам з’явіцца 6 верасня 1952 года3.
У прызначаны дзень а 12-й гадзіне Марыя Шутовіч зайшла ў будынак літоўскай дзяржбяспекі і прачыніла дзверы ў пятнаццаты кабінет...
Разгарнуўшы маёмасную справу № 927, аддалі не ўсё; здаецца ж, пакінулі сабе і дзве машынкі і тую, якая з футаралам, і тую, якая з металічнай накрыўкай; не вярнулі таксама й золата царскую манету вартасцю 15 рублёў і пярсцёнак з выбітай на ім датай «1908 г.»
Савецкая ўлада золата заўсёды толькі забірала і ніколі не вяртала!
Іншы раз ладная частка гэтага золата ляжала ў патаемных каморках пры высокіх кабінетах гэта каб чынам зручна было карыстацца, і чыны запускалі лапу ў тое золата насілі яго і жонкам сваім, і каханкам.
Але каштоўныя рэчы Адама Станкевіча ў 1949 годзе (памятаем!) былі ўзяты на ўлік скарбнікам Каўбаевым.
А праз тры гады з’явіўся новы хавальнік забраных каштоўнасцей.
6 верасня 1952 года скарбнік унутранай турмы дзяржбяспекі нейкі сяржант (прозвішча ягонае цяжка расчытаць!) выдаў дзве чарнільныя даведкі, змест якіх ясны, як зварот
1 Начальнік унутранай турмы МДБ ЛССР у Вільні.
2 Оперупаўнаважаны аддзела «А» МДБ ЛССР.
3LYA, F. К1,ар. 58, b. Р12505, t.b., 1. 6.
«Ойча наш»; царская манета здадзена 5 траўня 1949 года ў фінансавы аддзел Міністэрства дзяржбяспекі1, а пярсцёнак адпраўлены (на захаванне?) у турму № 1 МДБ ЛССР 2 жніўня 1949 года2.
«Чаму ў турму?» пэўна ж, свярбела спытацца.
Але ці варта пытацца?
Лепей згадзіцца, што золата знаходзіцца на законным, так бы мовіць, захаванні.
Словам, абачлівая спадарыня Марыя ніякіх прэтэнзій не выказала, а раз так, то чыноўная рука блакітным атрамантам вывела:
«Распнска
Я, Шутовнч Марня Носнфовна, прожнваюіцая по ул. Полоцкая № 9, кв. 4, даю настояшую распнску органам МГБ Лнт. ССР в том, что на основаннн доверенностн осужденного Станкевнча Адама Впкентьевнча от 3 октября 1949 года получнла нмуіцество, опнсанное прн его аресте согласно опнсн от 11 апреля 1949 года, полностью. Претензнй к органам МГБ ннкакнх не нмею, в чем н распнсываюсь.
6 сентября 1952 г. Шутовнч.
Распнску отобрал оп. уп. отд. «А» МГБ ЛССР ст. л-нт Макаров»3.
Чыноўная рука вывела не толькі тэкст распіскі, але, здаецца, і Марыін подпіс пад ёй, так што сцвярджэнне «...в чем н расшісываюсь...» выглядае лішнім.
Я не графолаг, але калі на вока прыкінуць, то графіка распіскі і подпісу аднолькавая.
А яшчэ, мяркую, варта ўдакладніць і наступнае у распісцы заяўлена: «...согласно опнсн от 11 апреля...»
Але правільна будзе: «...от 13 апреля...», бо вопіс арыштаванай маёмасці завяршаецца датай «...13.4.1949 года»4.
1LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 12505, t.b., 1. 4.
2Тамсама, 1. 4 ар.
3Тамсама, 1. 7.
4Тамсама, 1. 2.
Як вядома, Адама Станкевіча арыштавалі і апісалі яго маёмасць 13 красавіка, але на першай старонцы вопісу1 стаіць 11 красавіка 1949 года дата ордара на арышт, і гэтае чысло Макараў, відаць жа, не наўмысна, а памылкова ўпісаў у сваю паперку як дату згаданага вопісу.
11 верасня 1952 года маёмасная справа № 927 (дадатак да следчай справы № 15896) была скончана2.
Нумары, нумары і лічбы, лічбы як атручанае насенне, яны кінуты на дарогу Адама Станкевіча.
Капрызная і, здаецца, нават блытаная архіўная арыфметыка.
У траўні 1949 года капітан Трубачыстаў прасіў выдаць яму архіўна-следчую справу на Адама Станкевіча № 3001/33 пад такім нумарам захоўвалася справа 2661.
А праз 21 год, 5 лютага 1970 года, падпалкоўнік Добрусеў4 пісаў з Мінска ў Вільню начальніку 10-га аддзела КДБ пры CM Літоўскай ССР:
«...В связн с проверкой жалобы Карузо Павла Носнфовнча, вторнчно прошу Вас выслаць нам архнвное уголовное дело № 37260 на Станкевнча Адама Внкеньтьевнча...»5
Пад гэтым нумарам захоўвалася справа Р 125 056, якая ўвесь час згадваецца ў зносках.
Скарга кампазітара П. Карузы асобная тэма (магчыма, некалі яе раскрыю), а пакуль адзначу: просьбу Добрусева задаволілі падпалкоўнік Мыльнікаў7 і старшы інспектар Тарасаў, 16 лютага 1970 года справу № 37260/3 атрымалі ў Мінску8.
Ксяндза А. Станкевіча не было на белым свеце ўжо болып за дваццаць гадоў, а тайная служба ўсё рабіла і рабіла сваю работу.
‘LYA, F. К1,ар. 58, b. Р12505, t.b., I. 1.
2Тамсама, t.b., 1. Vir^elis.
3Тамсама, s.b., (197), 1. 1.
4Намеснік начальніка следчага аддзела КДБ пры CM БССР.
5LYA, F. К1, ар. 58, b. Р12505, s.b., (196), 1. 27.
6Тамсама, b.b., I. 225 2.
’Начальнікулікова-архіўнага аддзелаКДБ пры CM Літоўскай ССР.
8LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 12505, s.b., (196), 1. 28.
26. НІШТО HE МАГЛО ЗБАВІЦЬ АД СМЕРЦІ
Шчасце выпала ў лютым 1945-га (праўдзівей прывід хпчасця!), калі айцец Адам вярнуўся дадому, але ў верасні 1949-га шчасце здрадзіла, нават ніякага ягонага прывіду і блізка не мільгнула, адкрылася дарога ў Сібір; маскоўскія падпалкоўнікі Заслаўскі і Бурынін загадалі, як ужо гаварылася, тэрмінова адправіць змучанага чалавека ў лагер.
Цяжка сказаць тэрмінова ці не, але вырак ОСО віленская дзяржбяспека выканала толькі праз месяц; маёр Сквіра1 адрапартаваў Грышыну, што Адам Станкевіч адпраўлены ў Азёрны лагер (станцыя Тайшэт, Брацк) 21 кастрычніка 1949 года2.
А трэба ведаць, названы лагер жахлівая пустэльня, якую ахоўвалі канваіры-садысты; мясціна, куды груган касцей не занясе.
Чалавеку, які апынаўся там, жыццё бачылася ў яго сапраўдным святле.
Аляксандр Мядынскі3, аднагодак айца Адама і сам пасляваенны вязень «Озерлага»4 пісаў у сваіх успамінах, што ў гэтым гібельным месцы зэкаў запісвалі ў спецзэкаў, і такой катэгорыі сібірскіх паднявольных нельга было мець грошы, чытаць газеты, атрымліваць і пасылаць лісты, пісаць скаргі; у спецзэкі ў асноўным залічвалі лекараў, настаўнікаў, інжынераў, музыкаў, пісьменнікаў і, вядома ж, святароў.
1 Начальнік турмы № 1 МДБ ЛССР.
2LYA, F.K1,ар. 58, b. Р12505, s.b., (196), 1. 18.
3А. Мядынскі (1891-1969)—казацкі палкоўнік, белаэмігрант.