• Часопісы
  • Усе бачылі нястачу віна... Аповесць пра Адама Станкевіча Леанід Дранько-Майсюк

    Усе бачылі нястачу віна...

    Аповесць пра Адама Станкевіча
    Леанід Дранько-Майсюк

    12+
    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    30.71 МБ
    4 «Озерлаг» (рус) — Особый закрытый режнмный лагерь.
    Нішто не магло збавіць ад смерці, бо, па сутнасці, гэта і быў лагер смерці, якая надыходзіла вельмі хутка праз некалькі месяцаў невыноснай катаржнай працы...
    Катарга гербавы знак беларускага духу...
    У 1939-м па катаржным шляху павялі Антона Луцкевіча...
    Прадчуваючы, што больш не ўбачыць свайго сябра-ворага, а мо нават і ведаючы, што яго ўжо няма сярод жывых, Адам Станкевіч нібыта папрасіў прабачэння, нібыта павініўся перад А. Луцкевічам, назваўшы яго ў «Расказах з гісторыіі Беларусі...» выдатным будзіцелем нашага народа.
    Памятаў святар, што ён, Антон Луцкевіч, сказаў пра яго добрыя словы мітрапаліту Шаптыцкаму; памятаў, што пра кніжніка Антона яны добра гаварылі з мітрапалітам у Львове, як і пра Беларускі музей, якому Шаптыцкі дапамог не толькі ў 1924 годзе, пазней таксама 27 студзеня 1935 года зрабіў паштовы перавод на 1500 злотых1...
    Памятаў, канаючы ў катаржным лістападзе перад самым снежнем...
    У снежні Адам Станкевіч нарадзіўся, у снежні прыняў святарства, у снежні мусіў пакінуць пасаду рэдактара «Крыніцы» і выйсці з БХД, у снежні быў высланы з Вільні, у снежні выпісалі ордар на ягоны першы арышт, і на парозе гэтага месяца ў пакутах злажыў без пары галаву.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі (ЭГБ) гаворыць: Адам Станкевіч памёр 29 лістапада 1949 года2.
    4 снежня быў складзены акт аб смерці № 4432/3433.
    Пакідаючы на тонкай несамавітай паперы кропельныя блакітныя кляксы, акт падпісалі маёр Круглоў4, капітан медыцынскай службы Нельга5, дзяжурны ўрач Дзіле6 ды інспектар па ўліку Ражкоў.
    1LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 11794, s.b., 1.1. 34 7, 34 7 ар.
    2ЭГБ, Мн.: «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 2001 г., т. 6, кн. 1, с. 403.
    3LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 218.
    4Начальнік цэнтральнай бальніцы Азярлага.
    5 Намеснік начальніка бальніцы.
    6Я. Я. Дзіле быў зняволены.
    У адзінаццатай графе «Прнчнна смертіі» можна прачытаць «Ожнренне сердца».
    Я не тое што не паверыў такой прычыне смерці, проста пачаў высветляць правільнасць запісу.
    Хірург Віктар Майсюк’ патлумачыў: запіс прафесійны, у Адама Станкевіча хутчэй за ўсё адбылася тлушчавая дыстрафія сэрца гэта значыць, мышачная тканка замянілася тлушчавай тканкай.
    А паэт і ўрач Фелікс Баторын2 удакладніў:
    Больш правільны запіс быў бы такі: «Тлушчавая дыстрафія міякарда».
    Апошнія сілы забрала доўгая дарога ў Азярлаг.
    Наш рэлігійны мысляр не пацалаваў сталінскую парфіру, і, паміраючы, быў пэўны: з ім застаецца Беларусь і Бог.
    1 Загадчык хірургічнага аддзялення Столінскай раённай бальніцы.
    2Фелікс Баторын (1948 г. н.) — беларускі паэт; з апошніх ягоных кніг вылучаецца дакументальная аповесць «Чорны год» (2011) і зборнік вершаў і паэм «Яблычны пах цішыні» (2018).
    27.	РЭАБІЛІТАЦЫЯ
    21 ліпеня 1989 года, у час гарбачоўскай перабудовы, следчы Лейб1 падрыхтаваў reikalavimas2 патрабаванне, прычым тэрміновае, паводле якога неабходна было аформіць адпаведную даведку і пачаць працэс рэабілітацыі Адама Станкевіча3.
    Палітычныя абставіны спрыялі, і ў нетрах Камітэта дзяржаўнай бяспекі Літоўскай ССР ішоў перагляд спраў, сфабрыкаваных сталіністамі.
    Праз шэсць дзён, 27 ліпеня, Лейб разам з пракурорам Каражынасам4 падпісаў заключэнне, згодна з якім у адносінах да Адама Станкевіча, як ахвяры камуністычнага тэрору, аднаўлялася поўная справядлівасць5.
    1 жніўня 1989 года гэта заключэнне зацвердзіў пракурор Бараўскас6, і ў той жа дзень ён падпісаў пасведчанне аб рэабілітацыі Адама Станкевіча7.
    Асабіста для мяне тут цікава тое, што чатырма месяцамі раней, 31 сакавіка 1989 года, пракурор Бараўскас падпісаў паперы і па рэабілітацыі Антона Луцкевіча8.
    У 2014 годзе я расказаў пра гэта ў апавяданні «Не знаць перад карай страху»...
    Практыкуючыся ў дэмакратызме, Бараўскас на нейкую хвіліну аб’яднаў на сваім стале імёны Антона Луцкевіча і Адама Станкевіча, узяў іх пад свой пракурорскі нагляд, а нагляд гэты быў ужо, калі так можна сказаць, на апошнім савецкім уздыху.
    1 Старшы следчы следчага аддзела КДБ ЛССР.
    2Reikalavimas (літ.) — патрабаванне.
    3LYA,F. К1,ар. 58, b. Р12505, b.b., 1.219.
    4 Пракурор следчага ўпраўлення пракуратуры ЛССР.
    5LYA, F. К1,ар. 58, b. Р12505, b.b., 1. 220 ар.
    6Пракурор Літоўскай ССР, дзяржаўны раднік юстыцыі 3-га класа.
    7LYA, F. К1,ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 221 1.
    8Тамсама. Р11794, t. 2,1.1.340, 342-1.
    ПАСЛЯСЛОУЕ
    1.
    Адам Станкевіч валодаў пяром, умеў ясна выстраіць на паперы думкі, мог супакоіць і друкаваным словам, і проста голасам.
    Верыў, што не ўсе кветкі засохнуць, і шанаваў правіла: не раскідай збірай...
    Зазвычай так рабіў, каб не сварыцца, але сварыўся; не хацеў казаць лішняга, але казаў...
    I што цікава быў ён вечным скарбнікам!
    Яму заўсёды давяралі грошы, і ён ні разу нікога не падмануў, не ўтаіў ні капейкі; часта плаціў не толькі за сваіх пляменнікаў за чужых дзяцей таксама, каб мелі прытулак і маглі вучыцца.
    Зрэшты, можна і не здзіўляцца, што быў такі, гадаваўся ж у сям’і, дзе шчыра шанавалі запавет: не крадзь!
    Грошы з ягоных рук без астачы йшлі на грамадскую справу, і калі справа ўдавалася, то ён мог тады і весела ўздыхнуць: «Эх, каб грошы ўмелі размаўляць і размаўлялі па-беларуску, то тады па-беларуску загаварылі б усе!»
    3 юнацтва зведаўшы навуку заходняй царквы, Адам Станкевіч усё сваё жыццё прыстасоўваў тую навуку да роднай прасторы; увесь час даказваў: беларусы-каталікі гэта не палякі!
    Зусім слушна лічыў: бяда пайшла яшчэ з XIV стагоддзя, ад неразумнай палітыкі Ягайлы, які здаў край заходнім суседзям і гэтак навязаў нашым людзям каталіцтва менавіта як веру польскую.
    Дарэчы, Ягайлаў празелітызм, калі так можна сказаць, расцягнуўся ці не да нашых дзён, Ватыкан спрыяў такому напрамку, і толькі сённяшні Папа Францішак абвясціў: нельга гвалтам абарачаць у сваю веру іншых!
    А ў 1919 годзе крыва азвалася й заходняя палітыка, і справа пагоршала.
    3 Версаля ў Варшаву прывезлі прынцып унітарнай Полыпчы, а не прынцып усяпольскай федэрацыі, таму й немагчыма было беларусам збудаваць свой нацыянальны дом, а найперш немагчыма было захаваць адукацыю на роднай мове.
    Становішча і для грамады, і для кожнай асобнай душы склалася вельмі крыўднае: ты мог пра сваё, набалелае, гаварыць, але цябе не чулі!
    Скажам, сяляне пэўнай вёскі пэўнай гміны пэўнага павета, прачуўшы пра закон аб мове, казалі школьнаму інспектару:
    Хочам, каб нашы дзеці вучыліся па-беларуску!
    Добра, ласкава адказваў інспектар, забіраў спіс дзяцей школьнага веку і дэкларацыю аб жаданні сялян вучыць дзяцей па-свойму і ўсё на гэтым.
    Інспектар знікаў з гарызонту, а беларускай школы ў той вёсцы як не было, так і не было.
    2.
    На будынку былой Віленскай нашай гімназіі да памятных дошак у гонар Максіма Гарэцкага1 і Наталлі Арсенневай дадалася й табліца2 на ўшанаванне памяці Адама Станкевіча, на якой дакладна і сцісла адзначана: «Ахвяра бальшавіцкага тэрору».
    1 Максім Гарэцкі (1893-1938) — беларускі пісьменнік, літаратуразнавец, засуджаны чэкісцкай тройкай да расстрэлу; аўтар маіх любімыхтвораў «Дзве душы» (1919), «Гісторыя беларускае літаратуры» (1920), «На імперыялістычнай вайне» (1926), «Ціхая плынь» (1930), «Віленскія камунары» (1932).
    2Табліца (пол. tablica) — мемарыяльная дошка.
    Пазбавіўшы народ улады, сталінізм называў сябе народнай уладай і ад імя народа гнаў у магілу вялікіх беларусаў, для якіх нацыянальная ідэя пачыналася як хлеб, а яе на працягу аднаго пакалення стаўклі на атруту.
    Так дзейнічала нялюдская дзяржаўная сістэма, за што падзякую ёй ліхам.
    3 турмы народаў выдатныя беларусы трапілі ў яму народаў, аднак жа яны перамаглі.
    Так, яны пераможцы хоць бы з той бачнай прычыны, што ў Вільні ім усталяваны памятныя знакі і помнікі, а вось помнікі ЛенінуСталіну з віленскага поля зніклі.
    Праўда, часам запаўзаюць сюды хітратупыя падобнікі сталіністаў, русіфікатары-мадамчыкі, сапселыя сыны парторгаў іхнія касавокія галовы аздабляюць віленскія сметнікі.
    3.
    Душа Адама Станкевіча супакоена верай: Бог прамаўляе беларускай мовай таксама...
    Магчыма, у апошнюю сваю хвіліну святар адкрыў галоўнае: калі пытацца, то пытацца заўсёды варта пра адно дзе ты, Беларусь?
    А магчыма, у тую хвіліну ўспомніў пра вяселле ў Кане Галілейскай, на якім Ісус Хрыстос ваду ператварыў у віно зрабіў немагчымае.
    Тое ж немагчымае рабіў і ён, Адам Станкевіч, бо таксама ж бачыў нястачу віна, брак Беларусі ў Беларусі, і да апошняга (як мог і як умеў!) ператвараў буднае у святочнае.
    I аддаў жыццё, бо толькі жыццё плата за высокую мэту!
    7 чэрвеня 2019 г., 11 г. 49 хв., пятніца; Менск.
    ВЫБРАНЫ ПЕРАЛІК ДЗЁН АДАМА СТАНКЕВІЧА
    1.	24 снежня 1891 года, паводле новага стылю 5 студзеня 1892 года, нарадзіўся ў вёсцы Арляняты Крэўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі; цяпер гэта Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
    2.	1 студзеня 1892 года, паводле новага стылю 13 студзеня 1892 года, хлопчыка хрысціў у Гальшанскім парафіяльным касцёле ксёндз Юльян Эйдзятовіч'; хроснымі бацькамі сталі Адам Сініца і Разалія Савіцкая.
    3.	У 1901 годзе паступіў на вучобу ў Баруны ў царкоўнапрыходскую школу.
    4.	3 1902-га па 1904 год вучыўся ў Гальшанах у народнай школе.
    5.	3 1904-га па 1908 год здабываў далейшыя веды ў Ашмянах у павятовым вучылішчы.
    6.	3 1908-га па 1910 год праходзіў навуку ў Віленскай гімназіі.
    7.	Вясной 1910 года два тыдні жыў у Маскве; кіраўніцтву навучальнай акругі, у Маскоўскім універсітэце, здаў іспыты за чатыры гімназічныя класы.
    8.	3 восені 1910 года па лета 1914-га сталенне ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі.
    9.	3 восені 1914 года стаў навучэнцам імператарскай рымскакаталіцкай духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбурзе (на той час ужо Петраград).
    10.	28 снежня 1914 года, паводле новага стылю 10 студзеня 1915 года, быў пасвячоны ў святары.
    1 Юльян Эйдзятовіч — каталіцкі святар, скончыў духоўную семінарыю ў Вільні; у 1905-1909 гг. служыў законавучыцелем у Ашмянскім павятовым вучылішчы.
    11.	1 студзеня 1915 года, паводле новага стылю 14 студзеня 1915 года, адправіў першую сваю святую імшу ў Крэўскім касцёле.
    12.	2 траўня 1917 года, паводле новага стылю 15 траўня 1917 года, здабыў ранг кандыдата кананічнага права.