Усе бачылі нястачу віна...
Аповесць пра Адама Станкевіча
Леанід Дранько-Майсюк
12+
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 168с.
Мінск 2019
13. У траўні 1917 года ўдзельнічае ў Першым з’ездзе беларускіх ксяндзоў.
14. У ліпені 1917 года ў Дзісне гаварыў казанне па-беларуску і гэтым жа летам у Друі заснаваў гурток БХД, у выніку мусіў быў пакінуць Беларусь, касцельная ўлада загадала, каб нейкі час ён служыў у Польшчы.
15. 6 кастрычніка 1919 года ў віленскім касцёле Святога Яна адслужыў жалобную імшу па Івану Луцкевічу.
16. 26 траўня 1920 года быў кааптаваны ў склад Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК).
17. 5 снежня 1921 года абраны ў прэзідыум БНК ад партыі БХД на пасаду скарбніка.
18. 25 сакавіка 1922 года а 10-й гадзіне раніцы, на чацвёрты год абвяшчэння БНР, адправіў імшу ў касцёле Святога Мікалая і сказаў святочную прамову.
19. 24 сакавіка 1926 года ў якасці прадстаўніка польскага Сейма выступіў у Вільні з прамовай на канферэнцыі Беларускага сялянскага саюза (БСС).
20. 25 сакавіка 1926 года ў касцёле Святога Мікалая віншаваў парафіян са святам незалежнасці Беларусі.
21. 8 траўня 1926 года ў касцёле Святога Мікалая правёў хаўтурнае набажэнства па Казіміру Сваяку.
22. 3 ліпеня 1926 года на першыя ўгодкі смерці адваката Тадэвуша Урублеўскага1 завітаў увечары на яго віленскую ква-
1 Тадэвуш Урублеўскі (1858-1925) — польскі адвакат, грамадскі дзеяч, належаў да краёўцаў дэмакратычнага кірунку, скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. «...Пакуль польскасць была пад уціскам і пераследам, пакуль змагалася за сваё вызваленне, дагуль горача быў ёй адданы і меў галоўным чынам навідавоку яе інтарэсы і патрэбы. Да польскасці, якая затрыумфавала і ўціскала іншых, адчуваў непрыхільнасць, яна стала яму абыякавай, пачаў браць бліжэй да сэрца інтарэсы г. зв. нацыянальных меншасцяў. Яго духоўны фронт заўсёды быў супраць уладарных і пануючых...» (Антон Луцкевіч).
тэру і за жалобным сталом ушанаваў памяць славутага юрыста, «грамадзяніна Вялікага княства Літоўскага», словам падзякі.
23. У нядзелю, 24 кастрычніка 1926 года, выступіў у рэдакцыі газеты «Беларуская крыніца» (на дзесяцігоддзі гэтага выдання) з прывітальнай прамовай.
24. Увечары 23 лістапада 1926 года ў зале Віленскага купецкага клуба ад імя Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (БІГК) вітаў доктара Яна Басановіча з 75-й гадавінай нараджэння і 50-й гадавінай грамадскай і навуковай дзейнасці на карысць літоўскага народа.
25. У снежні 1926 года, на Каляды, ахвяраваў пяць злотых Рудаўскай прыватнай беларускай школе (Слонімскі павет), дзе збіраліся ладзіць для дзетак ёлку.
26. У нядзелю, 6 лютага 1927 года, на сходзе дэлегатаў Віленскага аддзела БІГК прачытаў даклад аб ролі гэтай установы ў беларускім жыцці.
27. У сераду, 9 лютага 1927 года, удзельнічаў у пасяджэнні камісіі Віленскай кураторыі1 па праблеме беларускіх падручнікаў для школ разглядалася пытанне вывучэння гісторыі і геаграфіі.
28. 17 лютага 1927 года абраны скарбнікам у Віленскім аддзеле БІГК.
29. 21 лютага 1927 года па-беларуску сказаў развітальнае слова на пахаванні доктара Я. Басановіча на віленскіх могілках Росы.
30. 24 сакавіка 1927 года выйшаў са складу чальцоў БНТ2.
31. 7 траўня 1927 года на ўгодкі па Казіміру Сваяку выступіў на ўрачыстым пасяджэнні з лекцыяй, а перад гэтым у касцёле Святога Мікалая адправіў жалобнае набажэнства.
32. У 1928 годзе выдаў кніжачку (20 старонак лацінкай) «Беларуская мова ў школах Беларусі XVI і XVII ст.»; выданне з’явілася пад маркай выдавецтва «Беларускае крыніцы», а надрукавана было ў друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні (вуліца Людвісарская, 1).
1 Кураторыя (пол. kuratorium) — акруговы аддзел асветы; кіраўніцтва вучэбнай акругі.
2LCVA, f. 281, ар. 2, b. 9,1. 22. Пратаколы Беларускага навуковага таварыства.
33. 18 і 25 лістапада і ў наступным месяцы (2 і 9 снежня) 1928 года ў памяшканні БІГК прачытаў некалькі лекцый па народазнаўству «Нарысы з беларускай этнаграфіі».
34. У снежні 1928 года пачаў выконваць абавязкі старшыні цэнтральнага ўрада БІГК.
35. 3 лютага 1929 года на пасяджэнні рады БІГК абраны ў рэвізійную камісію (старшынёй БІГК стаў ксёндз В. Гадлеўскі).
36. У панядзелак, 6 траўня 1929 года, а 9-й гадзіне ў Клюшчанскім парафіяльным касцёле правёў набажэнства, памінаючы паэта Казіміра Сваяка, які адышоў роўна тры гады таму назад; у той жа дзень, а 10-й гадзіне, у «Народным доме» прачытаў даклад аб творчасці Казіміра Сваяка.
37. 25 сакавіка 1930 года а 10-й гадзіне раніцы ў касцёле Святога Мікалая адслужыў урачыстую імшу ў гонар 12-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларусі.
38. 2 красавіка 1930 года прэзідыумам БНК быў абраны ў камісію, мэта якой стварыць камітэт для святкавання 500-годдзя з дня смерці вялікага князя Вітаўта.
39. 6 красавіка 1930 года на гадавым сходзе рады БІГК абраны ў склад цэнтральнага ўрада БІГК.
40. 7 красавіка 1930 года на пасяджэнні абноўленага БІГК зацверджаны ў якасці скарбніка.
41. 23 лютага 1932 года з дазволу біскупа выступіў над магілаю Ядвігіна Ш. (на дзясятую гадавіну смерці пісьменніка) перад вучнямі Віленскай беларускай гімназіі.
42. 20 красавіка 1935 года напісаў А. Цікоту ліст з просьбай дапамагчы Вінцуку Адважнаму (айцу Язэпу Германовічу) вярнуцца з Харбіна ў Вільню.
43. 29 снежня 1935 года паведаміў у Рым А. Цікоту, што неўзабаве ў Апостальскую сталіцу прыбудзе Вінцук Адважны і яго трэба накіраваць для пісьменніцкай працы ў Вільню.
44. 6 чэрвеня 1936 года прысутнічаў на Росах на асвячэнні помніка на магіле Казіміра Сваяка; там быў, дарэчы, і Максім Танк у «Лістках календара» паэт адзначыў: «На адкрыцці помніка на магіле Казіміра Сваяка сустрэў некалькі знаёмых...»1
1 Запіс ад 6 чэрвеня 1936 г.
45. 7 лістапада 1936 года ў Віленскім студэнцкім доме слухаў канцэрт цымбаліста з Гальшан Аляксандра Матусевіча.
46. Паведамленне пра выхад кніжкі Адама Станкевіча «3 жыцьця і дзейнасьці Казіміра Сваяка» (цана 50 гр. / лацінкай)1.
47. 29 лістапада 1936 года ў першую нядзелю перад Калядамі гаварыў казанне ў віленскім касцёле Святога Духа.
48. 13 снежня 1936 года ў Вільні на ўрачыстым пасяджэнні, якое адбылося ў гімназіі Вітаўта Вялікага і было прысвечана Дню беларускай культуры, прачытаў даклад.
49. 12 студзеня 1937 года ў віленскім касцёле бернардзінаў звязаў шлюбам Ю. Кепеля і В. Бургарт.
50. 31 студзеня 1937 года ў зале Беларускага народнага аб’яднання (Вільня, вуліца Завальная, 1) прачытаў лекцыю «Магнушэўскі і беларускае нацыянальнае адраджэнне».
51. 2 лютага 1937 года гаварыў казанне ў касцёле Святога Мікалая.
52. У нядзелю, 4 красавіка 1937 года, выехаў на курорт у Трускавец; вярнуўся ў Вільню ў канцы месяца 30 красавіка.
53. 20 траўня 1937 года наведаў марыянскі студэнцкі дом (Вільня, вуліца Жыгімонта, 24).
54. Ахвяраваў на помнік Антону Лявіцкаму (Ядвігіну Ш.) 5 злотых2.
55. 5 чэрвеня 1937 года выступіў з казаннем перад пілігрымамі ў Віленскай Кальварыі.
56. Абраны дэлегатам ад БНК на XIII кангрэс нацыянальных меншасцяў (Лондан, 13-15 ліпеня 1937 г.), аднак жа на кангрэс не паехаў, а выслаў у Лондан рэферат «Этычныя падставы культурна-нацыянальных меншасцяў».
57. 30 кастрычніка 1937 года ў касцёле Святога Мікалая адправіў ранішняе набажэнства за душу пісьменніка Ядвігіна Ш.
58. 2 лістапада 1937 года, на Задушкі, а 16-й гадзіне па адкрыцці і асвячэнні на Росах помніка Ядвігіну Ш., выступіў над магілай пісьменніка з прамовай.
59. 12 чэрвеня 1938 года ўдзельнічаў у беларускай пілігрымцы ў Віленскую Кальварыю: пачаў гэта паломніцтва словам у касцё-
1 Газета «Родны край» № 17 (105), 29 лістапада 1936 г.; с. 4.
2Часопіс «Шлях моладзі» № 5 (104), травень 1937 г.; с. 18.
ле Святога Мікалая, а завяршыў яго выступленнем на Кальварыі разам з ксяндзамі Язэпам Германовічам і Віктарам Шутовічам.
60. 7 кастрычніка 1938 года паведамляў Язэпу Германовічу што польскія марыяне забіраюць у Вільні беларускі дом, куплены за грошы княгіні Магдалены Радзівіл1.
61. 30 лістапада 1944 года намеснік наркама дзяржбяспекі ЛССР палкоўнік Рудакоў зацвердзіў пастанову на арышт2 Адама Станкевіча і пастанову аб выбранні меры стрымання ягонай «злачыннай дзейнасці», і мера тая, вядома ж, якая турма3; на пастановах подпісы лейтэнанта Пяткявічуса, капітана Голасава і намесніка следчага аддзела НКДБ Літоўскай ССР падпалкоўніка Казлова.
62. 2 снежня 1944 года гэтыя дакументы падпісаў памочнік ваеннага пракурора Дубровін; мусіць, «хваляваўся» памочнік, бо на пастанове на арышт паставіў дату 2 снежня 1945 (!) г.
63. 16 кастрычніка 1946 года ў касцёле Святога Мікалая Адам Станкевіч адправіў імшу па просьбе тых віленскіх палякаў, якія збіраліся ехаць на сталае жыццё ў Польшчу.
64. 13 красавіка 1949 года пачата наглядальная справа па абвінавачанні Адама Станкевіча.
65. 31 жніўня 1949 года гэта справа закрыта.
1 Магдалена Радзівіл (1861-1945)—дзяячка белару скага культу рнага руху, фундатарка; пры яе дапамозе выйшлі кнігі Ядвігіна Ш., Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага, Канстанцыі Буйло; засноўвала беларускія школы.
2LYA, F.K1,ар. 58, b. Р 12505, s.b., (196), 1. 22.
3 Тамсама, 1. 23 ар.
КНІГІ ЛЕАНІДА ДРАНЬКО-МАЙСЮКА
1. Вандроўнік: вершы / рэдактар Р. Барадулін. Мінск: Мастацкая літаратура, 1983.48 с. Наклад 2000 асобнікаў. (Серыя «Першая кніга паэта».)
2. Над пляцам: вершы / рэдактар Р. Барадулін. Мінск: Мастацкая літаратура, 1986. 88 с. Наклад 2700 асобнікаў.
3. Тут: вершы, паэмы, эсэ / рэдактар Р. Барадулін. Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. 216 с. Наклад 2750 асобнікаў.
4. Проза радостн: стнхн н поэмы / редактор П. Кошель; перевод с белорусского В. Тараса, М. Шелехова, Ю. Кабанкова, 14. Котлярова, Ф. Ефнмова, О. ІЦедрііной, В. Казакевнча, В. Артемова, М. Попова, С. Кузнецовой, М. Внрты, Р. Лапушнна, В. Чубура. Москва: Советскіій пнсатель, 1991.160 с. Тнраж 4000 экземпляров.
5. Пра тое, як я...: 13 несур’ёзных апавяданняў / рэдактар Р. Барадулін. Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. 112 с. Наклад 2600 асобнікаў.
6. Акропаль: паэзія, эсэ / рэдактар Р Барадулін. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. 192 с. Наклад 3000 асобнікаў.
7. Стомленасць Парыжам: вершы і эсэ / рэдактар В. Хлебавец. Мінск: Мастацкая літаратура, 1995.192 с. Наклад 2000 асобнікаў.
8. Гаспода: выбранае / рэдактар В. Хлебавец. Мінск: Мастацкая літаратура, 1998.384 с. Наклад 4000 асобнікаў. («Залатая серыя» «Паэзія XX стагоддзя»),