Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў
Часткa II
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 266с.
Мінск 1993
асобныя лакальныя варыянты зарубінецкай культуры. Калі верхнядняпроўскі ўтварыуся, як лічыцца, крыху пазней астатніх, то яго, на думку некаторых даследчыкаў, варта суадносіць з тымі бастарнамі, што вярнуліся з паходаў на Балканы. Толькі на Балканах, дарэчы, "зарубінцы" маглі запазычыць свой характэрны тып фібул, т. зв. зарубінецкіх, паходжанне якіх ад балканскіх коп’епадобных прызнаецца бясспрэчным. Апрача балканскіх, непрадузяты падыход дазволіў выявіць ддя многіх зарубеніцкіх знаходак -а мужчынскіх, воінскіх пахаванняў — таксама 1 германскія прататыпы. Гэтыя рэчы ясторфскіх, губінскіх і інш. тыпаў, незалежна ад іх удзельнай вагі ў зарубінецкіх комплексаў, мусіць , у стане адыгрываць ролю пэунага індыкатару паходжання бастарнаў ва ўсякім разе, іх ядра. Бяеспрэчна, што да яго з цягам часоў далучыліся розныя іншаэтнічныя кампаненты. Тут вынікі археалагічнага вывучэння добра стасуюцца з гістарычнымі звесткамі па бўрнай гісторыі бастарнаў (гл. дадзеныя аб удзеле фракійскіх, скіфскіх, кельтскіх і інш. элементаў у фарміраванні паянэшты-лукашэўскай 1 зарубінецкай культур і, з др. боку, Лівіевы і Страбонавы звесткі аб саюзе бастарнаў са скардзіскамі, аб змяшэнні іх з трыбаламі, аб "бастарнах"-роксаланах, і г. д.).
Плініевы і Тацытавы звесткі лічуцца на адно-паўтара стагоддзі пазнейшымі за адпаведныя ў "бацькі гісторыі". Іх параўнанне ў стане даць цікавыя вьінікі. Плініем бастарны (басцерніі) размешчаны, хоць і менш пэўяа, але, увогуле, таксама, дзе і ў Страбона, у глыбіні мацерыка;на узбярэжжы Балтыкі (па-ў Энінгія , гэта Ку-рземе, зг. з Д. А. Мачынскім) у яго венеды (NH, IV: 80), дарэчы, як і ў Пталемея (III: 5,7; "венеды -па ўсяму Венедскаму заліву"). Аднак Плініева лакалізацыя венедаў вусім не супадае з Тацнтавай. У Тацыта на іх месцы (на правым узбярэжжы Свебскага мора) згаданы эсціі "венеты" змешчаны ўнутры мацерыка, "паміж пеўкінамі і феннамі" (Germ, 45 — 46). Яны апынаюцца на месцы Плінірбнх басцерніяў, таксама "за Свебіяй". Мяркуем, што тоесна< ці> Тацытавых венетаў Страбонавым бастарнам такая ж відавочная, як і тоеенаець ягоных эсціяў згаданым вышэй прыбалтыйскім вен^д.'М Птчлемея і Плінія. На нашу думку, несупадзенне этнонімаў тлумачыцца тым, што Тацыт выкарыстаў ужо навейшыя, невядомыя Плінію, явееткі якія нейкім чынам алдлюстравалі тыя вялікіЯ этнап-і.-'ітычныя амвны, што адбыліся каля ўмоўнай мяжы "Германіі" 1
"Сарматыі" блізка да сярэдзіны I ст. н. э. Гэтыя змены добра прасочваюцца па археалагічным вынікам. ІІа сярэднім Дняпры зафікса ваны разгром зарубенецкіх гарадзішчау стэпавымі вандроўнікамі, на нашу думку, аланамі. Зафіксавана таксама і выкліканае гэтым нашэсцем перасяленне "зарубінцаў" у паўднёвазаходнім (на Паўднёвы Буг) і ў паўночна-ўсходнім (па Трубежу, Дзясне, Сажу, аж на Смаленшчыну) налрамках. На наш погляд, Тацыт пра тое гаворыць гэтак: "венеты перанялі шмат чаго з іх (вандроўнікаў) звычаяў, таму што дзеля рабунку рыскаюць па лясах і гарах, якія толькі ёсць паміж пеўкінамі і феннамі". Выгнанне іх аланамі прымуеіла "зарубінцаў" зрабіцца такімі ж агрэсараш, захопнікамі земляў юхнаўскіх і інш. суседніх плямёнаў ... Мусіць, імя бастарнаў згубіла, у выніку паражэння ад аланаў, свой прэстыж, але Тацыт усё ж ведаў, што так некаторыя яшчэ называюць заходнюю частку, пеўкінаў. Больш усходніх Тацыт называе венетамі: хутчэй, гэта не была саманазва, а іншаплямённае найменне, тоеснае этноніму "эсціі" (пар.: стар. ісландск. "эстманнс", "людзі ўсходу"). Мы не згодны з тым, што Тацытавы звесткі аб кантакце венетаў з пе укінамі і феннамі э’яуляюцца штучнай канструкцыяй рымскай навукі, і што адзіны іх археалагічны прызнак -няўлоўнасць (гл. у Д. А. Мачынскага і М. А. Ціханавай). Імі пакінуты шматлікія познезарубінецкія (у агульнапрынятым, а не па Л. Д. Побалю, зна чэнні) помнікі. Познезарубінецкія, г.зн., венетскія, гюмнікі Па ўднёвага Пабужжа сапраўды суседзілі з Паднястроўем тэррыторыяй пеўкінаў, якіх няма падстаў адрываць ад Прыкарпацця (гл. вышэй). "Працуе" і другі вызначаны Тацытам арыенцір: фенны. Іх эусім не варта атоесамляць са скандынауекімі ці беламорскімі саамамі, таму што фінна-угорскія старажытнасці, археалагічныя і тапанімічныя, знаходзяцца значна бліжэй, на паўночным усходзе Беларусі. Мусіць. там і месца Тацытавых "феннаў", напэўна, адпаведных "фіннам" у Пталемея. Апошнія ж змешчаны "ніжзй", г.зн., на поўдвень ад Балтыкі, Венедскага заліва, і прыморскіх венедаў (III: 5.78). Такім чынам, Тацытавы дадзеныя на самой справе прыкладна адкрэсліваюць памеры познезарубенецкага арэала. 3 дру гога боку, здаецца цалкам слушнай думка Д. А. Мачынскага аб ад сутнасці рэальнай сувязі паміж венАдамі-вен^тамі, згаданымі ў крыніцах I ст. да’н. э. -I ст. н. э. , і Іарданавымі вене тамі-сЛавянамі IV VI стст. н.э. Магчыма, "венетамі" гзтыя
славяне былі у той жа ступені, як раннесярэднявечнае насельніцтва Прычар.чамор’я — "скіфамі". На нашу думку, раннегерманскі (бастарна-венетскі) этнічны кампанент сярод стара мтных насельнікаў Беларусі недзе ў межах постзарубенецкага часу згасае. Захаванне зарубенецкай этнаграфічнай спадчыны ў кіеўскай культуры не абавязкова адлюстроўвае захаванне адпаведнай лінгвістычнай прыналежнасці і этнічнай свядомасці. ,
Я Р. Р ы е р
(Магілёў)
Да сацыяльнага развіцця ва Ўсходняй і Цэнтральнай
Еўропе ў раннім сярэдневякоўі
Эпоха ранняга сярэднявякоўя, час складання дзяржаўных і класавых структур у Еўропе працягвае прывабліваць позірк даследчыкаў, бо менавіта тады закладваліся высновы многіх з’яваў, якія ўплываюць у тым ліку 1 на сучаснае жыцце. Сучасны стан навукі патрабуе абапірацца на шырокі спектр сумежных гістарычных дысцыплін, праводзіць комплексныя даследванні. Усё болыв важкае значэнне набываюць вынікі археалагічных даследванняў, бо крыніцы гэтай навукі яшчэ вельмі далёкія да вычарпання. Але ўю на данным этапе намаганні даследчыкаў розных еўрапейскіх краін дазваляюць выкарыстоўваць археалагічныя матэрыялы для рашэння складаных сацыяльных пытанняў.
Найбольш яскрава адзначаныя працэсы праяўляюцца, калі іх разглядаць параўнаўчым метадам, еупастаўляць з’явы з суседніх рэгіёнаў. Для даследванняў выбраны рэгіёны, заселеныя ўсходнімі і эаходнімі славянамі, атаксама германцамі да 1х рассялення на былыя рымскія землі. Выкарыстаны матэрыялы по рассяленню, тапаграфіі і забудове паселішчаў, домабудаўніцтву, інвентару, здабытыя даследчыкамі Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы, Чэха-Славакіі і Германіі.
УСХОДНЯЯ ЕЎРОПА. Абшчына. Ужо ў сярздзіне I тыс. н. э. забудова паселішчаў сведчыць аб існаванні малой сям’і , бо жытлы бнлі разлічаны звычайна не бо'льш як на 10 чалавек. Але да
VI11-IX стст. на паселішчах адсутнічаюць сведчанні аб самастойных сялянскіх дварах. Значыць, нягледзячы на пачаты распад радавой абшчыны і выдэяленне малых сямей, яшчэ захоўвалася сумесная гаспадарчая дзейнасць. 3 XIII сті адзначаецца з’яўленне на паселішчах 1 адасобленных груп, скапленняў малых жытлаў, але ўсё роўна з агульнымі гаспадарчымі пабудовамі. Гэта, як лічаць, патрыярхальныя сем’і э непадзеленай гаспадаркай. Але у той час вядомы і ёбасобленыя гаепадарчыя двары малых сямей, хаця да пачатку II тыс. яны яшчэ вельмі рэдкія. Такім чынам, працэс пераходу ад радавой абшчыны да суседскай, які пачаўся ў VIII-IX стст. праходзіў перш на перш на бытавым, а не гаспадарчым узроўні. I толькі праз 300-400 гадоу радавыя сувязі былі амаль канчаткова зжыты. Аб тым жа сведчыць і развіццё ўмацаваных паселішчау.
Ад плямённых цэнтраў да рэзідэнцый знаці. Гарадаішчы са слядамі пастаяннага пражывання ваенна-адміністрацыйных і рамесніцкіх слаёў дастаткова выразна фіксуюцца з IX ст. Да Х-ХІ стст. яны суіснуюць 8 абшчыннымі сховішчамі, затым апошнія знікаюць, што сведчыць,як 1 масавае афармленне славянскіх двароў, аб вжыванні абшчынных традыцый. Адначасова, з XI ст. адназначна распа ўсюджанне феадальных рэзідэнцый.
ЦЭНТРАЛЬНАЯ ЕЎРОПА заходніе славяне. Абшчына. Яна развівалася, наогул, так жа сама, як 1 ва Усходняй Еуропе. Так жа, і ў тых жа часовых рамках адбывалася адасабленне сялянскіх індывідуальных гаспадарак.
Рззідэнцыі знаці. Адасабленне сацыяльных вярхоу на спецыяльных гарадэішчах пачынаецца ў VIII-IX стст. і канчаткова скла даецца да канца Xпачатку XI ст. , што таксама аналагічна ўсходнеславянскім землям.
ЦЭНТРАЛЬНАЯ ЕЎРОПА германцы. Абшчына. 3 II III стст. н. э. адзначаюцца індывідуальныя двары на паселішчах, яшчэ раней у некаторых месцах вядомы і абасобленыя палі. Але працэс фармавання малых сямей расцягшнууся да VIII-IX стст. Такім чынам, выдзяленне малых сямей, якое праходзіла неменш доўга, чым у славян, праходзіла на іншым гаспадарчым фоне. Таму ужо к сярэдзіне I тыс. у сялян фіксуецца маёмасная няроўнасць, што вяло, вядома, і да сацыяльнага раслаення, што, у сваё чаргу, рабіла больш дына мічным грамадскае разііццё.
Рэзідэнцыі знаці. Ужо да VII ст. знікаюць абшчынныя гарад-
- 91 зішчы і пад заходнім, франкскім уплывам пачынаюць з’яўляцца ўмацаваныя цэнтры знаці. А з XI ст. адзначаецца маеавае будаўніцтва замкаў рыцараў.
Такім чынам, сшхаданне класавага грамадства ў разгледжаных рэгіёнах праходзіла ў блізкіх формах, але ў германцаў больш дынамічна, верагодна, з-за ранняга пранікнення да іх асабістаўласніцкіх адносін. Апошняе звязана як з уплывам рымскіх традыцый, так 1 з асаблів^сцямі натуральнага асяроддзя, якое ў сваю чаргу, адбівалася на дэмаграфічным і гаспадарчым развіцці.
0. Б. К е л л е р
Л. П. Сушкевнч
( Мйнск)
"Сакронское зерцало” памятннк по мстормн средневековой Германмн (XIII в.)
"Саксонское зерцало" это крупнейшяй памятнвк йсторйй, права, обідественно-полнтнческой й юрнднческой мыслй Германйй XIII в. ■ временя расцвета классйческой феодальной культуры в этой стране. Перевод памятнвка на русскяй язык н комментарйй, сопровождаюіцне текст, былн осуцествлены ецё в конце 40-х середвне 50-х годов йзвестным ленйнградскйм профессором Л. М. Дембо. Но до недавнего временй былм опублякованы в учебных целях небольшйе отрывкй йз "Саксонского зерцала". Лйшь в 1985 г. впервые был опублякован полный текст памятнмка. Что касается спецяальных нсследованйй, то до йзданяя данного перевода онй в прмнцяпе отсутствовалй в отечественной йсторнографйй. За рубежом нзученйю "Саксонского зерцала" уделено значнтельное внйманйе.