Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

Уводзіны ў археалогію

Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
88.26 МБ
Артэфакты
Артэфакты — гэта аб’екты, знойдзеныя на археалагічных помніках, якія выяўляюць характэрныя рысы, уласцівыя чалавечай дзейнасці. Гэты тэрмін датычыцца любога віду рухомых археалагічных знаходак: ад каменных сякер да залатых упрыгожанняў, а таксама харчовых рэшткаў, накшталт касцей жывёл. Нерухомасць — гэта непераносныя збудаванні: дамы, печы, складскія ямы і інш.
Артэфакты даволі проста адрозніваюцца ад неартэфактаў, таму што артэфакты выяўляюць якасці і атрыбуты, выкліканыя чалавечай дзейнасцю*.
* У гэтай кнізе артэфакт разглядаецца як умоўная прылада Дзенідзе ў археалагічнай літаратуры гэты тэрмін мае больш шырокае значэнне.
Гэтыя аб’екты можна класіфікаваць па іх характэрных прыкметах. Артэфакты — прадукт светапоглядаў, уяўленняў людзей аб тым, як аб’екты павінны выглядаць і як іх можна выкарыстоўваць. Кожная культура мае свае ўласныя нормы, якія дыктуюць і акрэсліваюць форму артэфактаў. Наша грамадства таксама валодае пэўным уяўленнем аб тым, як павінен выглядаць відэлец, альбо аўтамабіль, альбо пара чаравікаў. Мы настолькі добра знаёмы з артэфактамі іншых культур, што, калі мы бачым каяк, у нас адразу ўзнікае асацыяцыя з эскімосамі.
Асноўным відам вытворчасці, такім, як выраб каменных прылад, ганчарства, пляценне ці кавальства, вучылася кожнае новае пакаленне. Сакрэты рамяства перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Звычайна гэта адбывалася досыць марудна. Яшчэ больш марудна ўносіліся змены ў артэфакты альбо тэхналогію іх вырабу. Прыроджаны кансерватызм, які можна назваць традыцыяй, моцна ўплывае на захаванне формы артэфактаў. •
Адрозненні ў групе падобных артэфактаў — напрыклад, у каменных наканечніках — могуць адлюстроўваць змену ўяўленняў аб іх. Тое, як археолагі вывучаюць і класіфікуюць артэфакты, разглядаецца ў раздзеле 8. Такія класіфікацыі з’яўляюцца спосабамі, з дапамогай якіх вывучаюцца прадукты чалавечай дзейнасці і ўскосна сама чалавечая дзейнасць.
Для археолага, кожны артэфакт мае некалькі атрыбутаў, якія вызначаюць пэўныя якасці аб’екта. Усе разам гэтыя атрыбуты надаюць аб’екту яго характэрны выгляд. Гаршкі маюць некалькі відавочных атрыоутаў: розныя матывы роспісу, акруглыя формы, ручкі і інш. Кожны з іх дапаўняе форму гаршка і з’яўляецца часткай мысленнай мадэлі, у адпаведнасці з якой ён ствараўся. Кожны атрыбут мае свой адметны сэнс. Цалкам дэкаратыўны арнаментальны пояс з’яўляецца часткай мастацкай традыцыі людзей, якія яго зраоілі. Форма гаршка вызначаецца яго функцыяй. Калі гаршок прызначаўся для ўтрымання вадкасці ці гатавання ежы, то патрабаваліся падобная да торбы форма і акруглае донца. Атрыбуты могуць з’яўляцца па традыцыйных, функцыянальных, тэхналагічных і іншых прычынах. Так, калі новы атрыбут з’яўляецца выпадкова, напрыклад, дэкаратыўны матыў, ён можа знікнуць гэтак жа хутка, як і з’явіўся. Чаму? Таму што ён не быў прыняты іншымі ганчарамі. Аднак часам новы атрыбут можа дасягнуць шырокага прызнання і быць засвоены кожным. Пасля
новаўвядзення ён робіцца часткай ганчарнай традыцыі.
Уплыў моды і стылю адыгрывае важную ролю ў зменах, якія адбываюцца ў атрыбутах на працягу кароткага альбо доўгага перыяду. Мода і сгыль асацыіруюцца з гэтымі атрыбутамі і з’яўляюцца асноўным фактарам у вывучэнні культурных змен. Разгледзім адносна сучасную аналогію. Віктарыянскія даследчыкі, выпраўляючыся ў самую глыбіню Усходняй Афрыкі, ішлі з караванамі, гружанымі танным прывазным таварам накшталт шкляных пацерак, баваўнянага адзення і кітайскіх ваз. 3 цягам часу яны вымушаныя былі адзначыць, што тавары, якія яны бралі дзеля абмену на ежу і якія павінны былі стаць асноўнымі рэчамі ўжытку мясцовага насельніцтва, перастаюць ужо цікавіць людзей. Мода змянілася, і больш пажаданым стаў іншы колер пацерак. Калі некаму давядзецца даследаваць помнік, дзе на працягу некалькіх стагоддзяў адбываўся падобны гандаль, ён знойдзе пацеркі розных тыпаў, формы, колеру і памеру. У такім выпадку яны з’яўляюцца вынікам змянення моды.
Археолага вельмі цікавіць і тое, як мяняюцца артэфакты, формы шматлікіх штучных прылад, што знаходзяцца на археалагічных помніках. Варыяцыі формы артэфакта — складаная тэма, але вельмі важная для археолагаў. Яны — абагулены вынік тысячаў дробных змен, якія адбываюцца ва ўяўных вобразах розных артэфактаў. Гэта ў сваю чаргу заояспечвае матэрыяльнымі доказамі культурныя змены ў дагісгарычным мінулым. Апошняе, як мы бачылі, уяўляе вялікую цікавасць для кожнага, хто даследуе дагісторыю.
КАНТЭКСТ
Артэфакты знаходзяць на археалагічных помніках. Аднак археалагічныя помнікі — гэта нешта значна большае, чым проста вялікая колькасць артэфактаў. Яны могуць утрымліваць рэшткі жылля, пахаванняў, гаспадарчых пабудоў рамеснай дзейнасці. Часам помнік мае і некалькі стратыграфічных узроўняў. Кожны артэфакт, кінутая костка альбо маленькае зярнятка — след мінулага, які ўзаемадзейнічае з усімі астатнімі знаходкамі помніка ў прасторы і ў часе. Асобны артэфакт мог з’явіцца раней, быць сучаснікам альбо старэйшым за тыя, што знаходзяцца no-
бач з ім у зямлі. Тысячы абсідавых адшчэпаў і недаробленых наканечнікаў, раскіданых па пляцоўцы ў некалькі квадратных футаў, самі па сабе з’яўляюцца проста друзам. Але прасторавае распалажэнне ўсіх фрагментаў мае вялікае значэнне. Яно можа расказаць пра разнастайныя віды вытворчай дзейнасці чалавека, які адслойваў тысячы асколкаў ад кавалка абсіды. У гэтым выпадку, як і ў многіх іншых, прасторавы і часавы кантэкст артэфактаў з’яўляецца істотным (падраздзел «Працэс фарміравання помніка» ў раздзеле 6).
Для любога археолага артэфакт не мае вялікай каштоўнасці без такога кантэксту. Музеі і мастацкія галерэі свету напоўніліся велічнымі артэфактамі, сабранымі пры абставінах далёка ненавуковых. Пакаленні аматараў скарбаў спусташалі старажытныя Егіпецкія пахаванні і адкопвалі мноства посуду дакалумбавага часу для музеяў і прыватных калекцый. Нязначная колькасць гэтых прадметаў мела хоць які-небудзь археалагічны кантэкст. Любы эксперт, паглядзеўшы на дакалумбаву пасудзіну, можа сказаць: «Класічны майя». Але ён наўрад ці будзе здольны звярнуцца да археалагічных крыніц і сказаць: «Класічны майя. Пласт VIB з Храма Надпісаў у Паленке, раскоп С, 1976 г., з пахавання дарослага мужчыны, 35 гадоў, датуецца прыблізна 680 г. н.э.». Артэфакт, адарваны ад свайго прасторавага і часавага кантэксгу на археалагічным помніку — проста аб’ект, які ўтрымлівае толькі абмежаваную культурную інфармацыю. Артэфакт, археалагічны кантэкст якога старанна зафіксаваны, з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыі і мае значна большую каштоўнасць. Кантэксг прасторы і часу з’яўляецца асновай з асноў сучаснай археалогіі. Далей намі будуць разгледжаны спосабы, якімі вызначаецца ўзрост прадметаў і іх магчымыя прасторавыя сувязі.
РАЗДЗЕЛ 4
ЧАС
I што яшчэ ўбачыш ты ў цёмным бяздонні часу?
Уільям Шэкспір. «Бура».
Гэты раздзел прысвечаны часу. Ён расказвае пра спосабы датавання наканечнікаў і вялікай колькасці іншых знаходак, здабытых падчас археалагічных раскопак.
Першабытная гісторыя чалавека ахоплівае два мільёны гадоў культурнай эвалюцыі, велізарную колькасць разнастайных помнікаў з рэшткамі ежы, артэфактамі, пахаваннямі і дагістарычным жыллём. Кожны з такіх помнікаў мае пэўны кантэкст у часе і дакладнае прасторавае месцазнаходжанне. У некаторых месцах, такіх, як вялікі горад Тэаціхуакан у Мексіцы, людзі жылі сотні гадоў. Іншыя населеныя пункты, напрыклад Алдувайская цясніна, былі заселены сотні тысяч гадоў. Сусветная храналогія першабытнасці ўдакладняецца з дапамогай тысяч руплівых раскопак і многіх тыпаў датаваных тэкстаў, якімі карыстаюцца, каб вызначыць паслядоўнасць археалагічных пластоў і помнікаў. Без дат гісторыя была б хаатычнай мешанінай помнікаў і культур, пазбаўленых якога б там ні было парадку.
Нашым жыццём кіруе час — распарадак працы, дні, калі трэба плаціць падаткі, расклады руху аўтооусаў, розныя каляндарныя даты... Каб не адстаць ад іншых, у нашым грамадстве кожнаму патрэбен гадзіннік. Але дакладнае вымярэнне часу — сучасная з’ява. Руплівыя гістарычныя запісы ахопліваюць перыяд толькі ў 5000 гадоў. Яны бяруць пачатак у старажытных егіпецкай і месапатамскай цывілізацыях. Абодва гэтыя грамадствы распрацоўвалі свае календары і астранамічныя назіранні да ўзроўню высокага мастацтва. Народы майя ў Цэнтральнай Амерыцы вынайшлі каляндар, заснаваны на астранамічных ведах. Яны карысталіся ім, каб рэгуляваць гадавыя цыклы, ад якіх залежаў росквіт грамадства.
Аднак калі зазірнуць у часы, ранейшыя за 3000 гадоў
да н.э., мы сутыкнемся з храналагічным вакуумам, пустым месцам, якое археолагі старанна спрабуюць запоўніць вывучэннем паслядоўнасці помнікаў і артэфактаў*. Толькі ў нешматлікіх месцах, такіх, як Амерыканскі Паўднёвы Захад, дзе выкарыстоўваюцца гадавыя кольцы дрэў, можна вымяраць час у гадах непасрэдна. У большасці ж выпадкаў дагістарычныя часы вымяраюцца стагоддзямі і тысячагоддзямі. Дакладна вядома, што горад Вашынггон у Федэральнай акрузе Калумбія быў заснаваны ў 1790 г. I разам з тым мы будзем шчаслівыя, калі зможам датаваць заснаванне Тэаціхуакана дакладней, чым 200±100 годам да н.э. Некаторае ўяўленне пра маштаб праблемы можна атрымаць, разгледзеўшы сотні гістарычных перыядаў разам, каб уявіць час існавання чалавецтва на Зямлі. Працягласць дакументаванай гісторыі значна меншая, чым адзін дагістарычны перыяд. 99,9% чалавечага вопыту вынікае з дагісгарычных часоў. Нават невялікі час мае важнае значэнне ў археалогіі.
АДНОСНАЯ ХРАНАЛОГІЯ
Кожная падзея альбо аб’ект мае ўзаемаадносіны ў часе з іншымі падзеямі і аб’ектамі. Калі пакласці кнігу на стол, а наверх яшчэ адну, то будзе зразумела, што верхняя з’явілася на стале пазней. Яна стала часткай стоса, але праз які час пасля першай, мы не можам сказаць. Гэты прыклад ілюструе прынцып напластавання, які з’яўляецца краевугольным каменем адноснай храналогіі. Невыпадкова, што археалогія мае агульную спадчыну са стратыграфічнай геалогіяй, бо стратыграфічныя правілы прыйшлі ў археалогію з геалагічных даследаванняў, якія праводзіліся падчас будаўніцтва каналаў і чыгунак у канцы XVII — пачатку XIX ст. Асноватворныя прынцыпы часавых і прасторавых кантэкстаў непасрэдна запазычаны ў геалогіі, бо даследа-