Уводзіны ў археалогію
Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
Даследаванне дагісторыі — гэта, безумоўна, нешта большае, чым простая рэканструкцыя ўсеабдымнага эпасу біялагічнай і культурнай эвалюцыі чалавека, гэта даследаванне шэрагу заблытаных і яшчэ мала зразумелых этапаў нашай гісторыі і нашых пастаянна зменлівых зносін з навакольным асяроддзем. У 1863 г. вялікі англійскі біёлаг Томас Гекслі зазначыў: «Пытанне з пытанняў для чалавецтва, праблема, якая ляжыць у аснове ўсіх астатніх,— гэта вызначэнне месцазнаходжання чалавека ў прыродзе і яго адносіны да свету рэчаў». У значнай ступені гэтая праблема застаецца адной з галоўных і для археалагічнай навукі.
Для зручнасці мы можам падзяліць дагістарычную эпоху на некалькі вялікіх перыядаў, кожны з якіх займае даволі працяглы адрэзак часу і адрозніваецца надзвычай складанай культурнай эвалюцыяй. На самай справе, тэрмін «эвалюцыя» як мага лепш падыходзіць для вызначэння сутнасці гэтых перыядаў дагісторыі. Для археолагаў на заключнай стадыі даследаванняў гэта звязана з вывучэннем развіцця чалавечых культур на працягу вялікіх адрэзкаў часу.
Ранняя дагісторыя
Надзвычай доўгі перыяд дагістарычнай эпохі, які цягнуўся ад часу ўзнікнення першых прылад працы, зробленых ходзячым урост гамінідам у трапічнай Афрыцы больш за 2,5 млн. гадоў таму, і да часу паміж 20<М>00 і 100000
гадамі да нараджэння чалавека сучаснага выгляду,— называецца ранняй дагісторыяй. Гэта быў той самы архаічны свет, калі гамініды каля 1,6 млн. гадоў таму паступова эвалюцыянавалі ў больш разумныя істоты Homo erectus (пяцікантрапы). Культурная эвалюцыя ішла вельмі павольна, з нязначнымі фундаментальнымі зменамі ў спосабах чалавечага існавання і тэхналогіі і доўжылася каля 2 млн. гадоў. Потым, каля мільёна гадоў таму, чалавечыя істоты распаўсюдзіліся ад тропікаў на шыроты з больш умераным кліматам, у Еўропу і Азію і паступова адаптаваліся да больш экстрэмальных кліматычных умоў. Гэта здарылася часткова за кошт прыручэння агню, які служыў для абагрэву, прыгатавання ежы і абароны ад'дзікіх жывёл. A глыбокія пячоры былі надзейным сховішчам для чалавечых істот. На працягу амаль 800 тыс. гадоў гэтыя папуляцыі Homo erectus эвалюцыянавалі ў бок фармавання анатамічнага выгляду сучасных людзей. Разнастайныя генетычныя і анатамічныя варыяцыі былі вызначаны адным агульным тэрмінам: старажытныя Homo sapiens (чалавек разумны). Сярод гэтых папуляцый былі людзі з выступаючымі брывамі — еўразійскія неандэртальцы, якія існавалі ад 100000 да 33000 гадоў таму. Яны жылі ў Еўразіі ў даволі халодным клімаце на пачатку Ледавіковай эпохі.
З’яўленне Homo sapiens sapiens
Калісьці паміж 200000 і 100000 гадамі людзі, анатамічна блізкія да сучаснага чалавека, развіваліся ў саванах Усходняй і Паўночнай Афрыкі. Некаторыя вучоныя лічаць, што Homo sapiens sapiens узніклі амаль адначасова ў розных частках Старога Свету. Гэтыя людзі, больш вядомыя нам па доследах генетыкаў, чым па выкапневых рэштках, былі ўсё яшчэ паляўнічымі-збіральнікамі, але, відаць, больш прыстасаванымі да наваколля, чым іх папярэднікі. Каля 100000 гадоў таму Homo sapiens sapiens распаўсюдзіліся з Афрыкі на землі Блізкага Усходу. Яны ўступілі ў кантакт з іншымі старажытнымі папуляцыямі паляўнічых-збіральнікаў Homo sapiens.
Засяленне планеты людзьмі сучаснага выгляду
Магчыма, у найбольш драматычны перыяд дагісторыі Homo sapiens sapiens шырока распаўсюдзіліся па Старым
Свеце і трапілі ў Новы падчас заключнага тысячагоддзя Ледавіковай эпохі. У Аўстралію людзі трапілі каля 40000 гадоў таму. Крыху менш за 20000 гадоў пазней яны прызвычаіліся да нізкіх тэмператур, выдатна прыстасаваліся да надзвычай халоднай Еўропы ў час Ледавіковай эпохі і да адкрытых раўнін, якія распасціраліся далёка на паўночны ўсход Сібіры. Каля 15000 гадоў таму невялікія чалавечыя атрады, магчыма, нават патрапілі на Аляску і Амерыканскі кантынент. Толькі аддаленыя ад берага астравы Ціхага акіяна засталіся незаселенымі. Каб быць адкрытымі, яны яшчэ чакалі глыбакаводных каноэ і навігацыйнай тэхнікі.
Пачатак вытворчасці ежы
Сусветная адліга ў канцы Ледавіковай эпохі (каля 15000 гадоў таму) прывяла да істотных змен у зямным клімаце і геаграфіі. Чалавечыя папуляцыі ў Старым Свеце і Амерыцы вымушаны былі прыстасоўвацца да абсалютна новых умоў існавання і рознабаковага асяроддзя ў постледавіковы перыяд. Каля 10000 гадоў таму некаторыя супольнасці паляўнічых-збіральнікаў на Блізкім Усходзе, у асноўным тыя, якія вялі аседлы вобраз жыцця, пачалі апрацоўваць зямлю і вырошчваць дзікія злакавыя культуры: пшаніцу, ячмень і інш. Спробы адаптавацца ў новых умовах былі надзвычай паспяховымі. Праз некалькі стагоддзяў сельскія працаўнікі існавалі ўжо ў шмат якіх рэгіёнах Блізкага Усходу, а хутка і намнога далей. Развядзенне гусей, авечак, а потым і буйной рагатай жывёлы, свіней паступова выціснула паляванне з шэрагу першарадных сродкаў існавання. Новыя эканамічныя ўмовы распаўсюдзіліся з незвычайнай хуткасцю ад Нільскай даліны далей у Еўропу. Адасобленыя ад іншых цэнтры па вырошчванню раслін і прыручэнню жывёл, верагодна, існавалі на працягу некалькіх тысячагоддзяў у Індыі, на поўдні Азіі і ў Кітаі. У Амерыцы культывацыя мясцовых відаў раслін і злакаў пачалася не раней як 7000 гадоў таму. Асноўныя спрэчкі ў галіне дагістарычнай археалогіі ўзнікаюць вакол прычын, якія прымусілі чалавецтва павярнуць ад простага збіральніцтва і палявання да свядомай вытворчасці ежы. У выніку ўтварэння пашы, вырубкі лясоў і распаханых палёў адбыліся сур’ёзныя змены ў навакольным асяроддзі.
Напачатку вучоныя спрабавалі знайсці вёску, дзе некалі жыў той самы геній, які першы пасадзіў зярняты жыта,
паназіраў за імі, а потым выкарыстаў у якасці ежы. Аднак ніхто з іх так і не знайшоў гэтага міфічнага генія. Мы цяпер ведаем, што ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі адбыліся вялікія змены за тысячагоддзі існавання чалавечай культуры, і не толькі на Блізкім Усходзе, але і ва ўсім свеце. На працяіу ўсёй дагістарычнай эпохі чалавечыя грамадсгвы вынайшлі шмат новых ідэй і тэхналогій. Але толькі некаторыя з іх прыжыліся — напрыклад, сельскагаспадарчая дзейнасць, металаапрацоўка, пісьменнасць і калёсны транспарт,— што радыкальна ўздзейнічалі на культуру.
З’яўленне дзяржаў
Толькі крыху больш за 5000 гадоў таму ў Егіпце і Месапатаміі (сучасны Паўднёвы Ірак) узніклі першыя высокацэнтралізаваныя урбаністычныя грамадствы. Яны мелі дзяржаўную арганізацыю і ўладу ў выглядзе вярхоўных правіцеляў і оюракратыі, якія складаліся з грамадзянскіх і духоўных асоб. Людзі жылі вялікімі супольнасцямі ў гарадах з насельніцтвам больш за 5000 чалавек. Грамадства было падзелена на класы. Сацыяльны парадак забяспечваўся пад пагрозаю сілы, а дзяржавай кіравала невялікая меншасць, чые дзеянні асвячаліся афіцыйнай рэлігіяй.
Шумеры з Месапатаміі, старажытныя егіпцяне, індусы з Харапана, шангі з паўночнага Кітая і іншыя народы былі падпарадкаваны багацейшым за іх імперыям і імперскім цывілізацыям, напрыклад, персідскай, грэчаскай і рымскай. Працэс фармавання старажытных дзяржаў яшчэ не зусім зразумелы даследчыкам. Аналагічным чынам утрымлівалася ўлада ў Кітаі, у Паўднёвай Азіі і на Амерыканскім кантыненце, дзе еўрапейскія даследчыкі накшталт Гернана Картэса сутыкнуліся з надзвычай вьпанчанымі індзейскімі цывілізацыямі, такімі, як ацтэкі ў Мексіцы і інкі ў Перу XV ст. н.э. Няспынная гісторыя вядзе нас ад шумерыйцаў у Месапатаміі праз біблейскія часы наўпрост да супярэчнасцей і эканамічных і тэхнічных дасягненняў заходняй цывілізацыі.
Прыцемкі дагістарычнай эпохі
Адзін з найцікавейшых перыядаў дагістарычнай эпохі супадае з экспансіяй заходняй цывілізацыі за межы яе еўрапейскага дому. Гэта час вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Пачынаючы з 1400 г. н.э. і на працягу пяці наступных
стагоддзяў выхадцы з Заходняй Еўропы сутыкаліся з усімі тыпамі чалавечага грамадства: ад тасманскіх паляўнічых атрадаў да дасканалых цывілізацый кхмераў у Камбоджы і інкаў. У гэты час разнастайнасць чалавечых супольнасцей была ўпершыню зафіксавана гісторыкамі і антраполагамі. Было прызнана існаванне сусветнай сістэмы эканамічных і палітычных узаемаадносін, якая актуальная і для канца XX ст.
Дагісторыя, такім чынам, з’яўляецца незвычайнай гісторыяй эвалюцыі чалавецтва, якая бярэ пачатак ад некалькіх мясцін у трапічнай Афрыцы і падводзіць нас да адкрытага космасу. Пісьмовыя крыніцы толькі часткова вяртаюць грамадства ў недалёкае мінулае. Менавіта яно можа адказаць на пытанне, чаму мы такія падобныя і адначасова такія розныя.
РАЗДЗЕЛ 3
КУЛЬТУРА
Археолаг 6666 г. н.э. павінен будзе абапірацца на розніцу паміж калекцыямі кухоннага начыння, каб устанавіць, што ў 1950 г. Злучанае Каралеўства і Злучаныя Штаты Амерыкі не былі заселены аднымі і тымі ж людзьмі.
В.Гордан Чайлд. 1956.
АНТРАПАЛАГІЧНАЯ АРХЕАЛОГІЯ
Антрапалогія — дысцыпліна, якая вывучае як мінулае так і сучаснае чалавецтва ў самым шырокім сэнсе. Як і археолагі, антраполагі часта ўяўляюцца адзінокімі палявымі работнікамі, якія вывучаюць прымітыўныя плямёны ў аддаленых джунглях ці на ціхаакіянскіх астравах. Сярод антраполагаў ёсць вядомыя летапісцы такіх даследаванняў — такія, як Франц Боас, які працаваў сярод амерыканскіх індзейцаў, Браніслаў Маліноўскі, што вывучаў Трабрыяндскіх астраўлян заходняй часткі Ціхага акіяна, Маргарэт Мід, якая працавала на Самоа, і многія іншыя. Сёння ж антраполагі розных адгалінаванняў даследуюць самыя разнастайныя тэмы. Сацыяльныя антраполагі перш за ўсё працуюць з сацыяльнымі арганізацыямі і найбольш непрыкметнымі аспектамі чалавечага грамадства. Некаторыя з’яўляюцца спецыялістамі ў гэтай галіне і могуць спалучаць сваю спецыялізацыю і тэарэтычнае пранікненне са сферы сацыяльнай антрапалогіі з працай ў полі. Этнографы вывучаюць тэхналогіі і эканамічнае жыццё, збіраюць даныя пра сацыяльную арганізацыю і іншыя аспекты чалавечай культуры. Этнолагі абагульняюць інфармацыю, якую сабралі этнографы. Фізічныя антраполагі даследуюць біялагічную эвалюцыю чалавека і яго бліжэйшіх родзічаў. Яшчэ вылучаюцца медыцынскія, псіхалагічныя, урбаністычныя і іншыя аспекты антрапалогіі, якія даследуюць сучаснае грамадства. Археолагі — таксама антраполагі. Мэты ў іх аднолькавыя, але археолагі засяроджваюць сваю ўвагу на