• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

    Уводзіны ў археалогію

    Браян М. Фэйган

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 272с.
    Мінск 1996
    88.26 МБ
    Браян М.Фэйган
    УВОДЗІНЫ Ў АРХЕАЛОГІЮ
    
    Brian M. Fagan
    ARCHAEOLOGY
    A BRIEF INTRODUCTION
    Fifth edition
    HarperCollins College Publishers
    Браян М. Фэйган
    УВОДЗІНЫ Ў АРХЕАЛОГІЮ
    Пераклад з англійскай
    Беларускі Фонд Сораса
    ББК 63.4
    Ф 36
    УДК 902
    ПРЫСВЯЧАЕЦЦА
    Лусіі, Карэн і іншым сябрам з Віціерскага каледжа, якія першымі падалі мне ідэю стварэння гэтай кнігі.
    I, вядома ж, нашым катам — заўзятым разбуральнікам! Яны рабілі ўсе магчымае, каб не даць мне выправіць рукапіс: хадзілі па ім сваімі бруднымі лапкамі, танчылі віртуозныя па-дэ-дэ на клавіятуры камп’ютэра. Але, як бачыце, поспеху яны не мелі.
    Выданне ажыццяўляецца па дамоўленасці з выдавецтвам HarperCollins College Publishers, 10 East 53rd Street, New York, NY 10022
    Каардынатар серыі А.Анціпенка
    Пераклад з англійскай В.Мірончык. , А.Сташкевіч
    Пераклад зроблены з выдання: Archaeology: A Brief
    Introduction, Fifth Edition.
    Copyright © 1994 by The Lindbriar Corporation
    © Серыя. Беларускі Фонд Copaca, 1995
    © Brian M. Fagan, 1994
    © Пераклад, выданне. Беларускі Фонд
    Copaca, 1995
    © Макет. БГАКЦ, Стары Свет-Прынт, 1996
    ISBN 985-6022-03-7	© Вокладка. А.Хількевіч, 1995
    ЗМЕСТ
    Да чытачоў	11
    Да выкладчыкаў 	12
    РАЗДЗЕЛ 1
    НАРАДЖЭННЕ АРХЕАЛОГІІ 	14
    ПЕРШЫЯ АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ТЭОРЫІ I РАСКОПКІ 	15
    ТРЫ ЭПОХІ I СТАРАЖЫТНАСЦЬ ЧАЛАВЕЦТВА	16
    АДКРЫЦЦЁ СТАРАЖЫТНЫХ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙ . 20
    Старажытныя егіпцяне 	20
    Асірыйцы і шумеры	21
    ТРОЯ, МІКЕНЫ I МІНОЙЦЫ 	23
    РАННЯЯ АМЕРЫКАНСКАЯ АРХЕАЛОГІЯ	... 24
    КУШЫНГ, БАНДЭЛЬЕР I АСНОЎНЫ ГІСТАРЫЧНЫ МЕТАД	28
    РАННЯЯ АРХЕАЛАГІЧНАЯ ТЭОРЫЯ	28
    Адналінейная эвалюцыя	29
    Дыфузіянізм	30
    З’ЯЎЛЕННЕ СУЧАСНАЙ НАВУКОВАЙ АРХЕАЛОГІІ 	30
    Асяроддзе і археалогія 	32
    Навука і археалогія	32
    Археалагічная тэорыя 	33
    РАЗДЗЕЛ 2
    АРХЕАЛОГІЯ ЯК ЧАСТКА АНТРАПАЛОГІІ . . 35
    АРХЕАЛОГІЯ 	35
    АРХЕАЛОГІЯ I АНТРАПАЛОГІЯ 	38
    ТЫПЫ АРХЕАЛОГАЎ 	39
    СУСВЕТНАЯ ДАГІСТОРЫЯ 	42
    Ранняя дагісторыя	43
    З’яўленне Homo sapicxis-sapiens	44
    Засяленне планеты людзьмі	сучаснага выгляду . . 44
    Пачатак вытворчасці ежы	45
    З’яўленне дзяржаў 	46
    Прыцемкі дагістарычнай эпохі 	46
    РАЗДЗЕЛ 3
    КУЛЬТУРА	.	. 48
    АНТРАПАЛАГІЧНАЯ АРХЕАЛОГІЯ 	48
    КУЛЬТУРА ЧАЛАВЕКА 	 49
    КУЛЬТУРНЫЯ СІСТЭМЫ	51
    КУЛЬТУРНЫЯ ПРАЦЭСЫ 	53
    МЭТЫ АРХЕАЛОГІІ . . :	55
    •Культурная гісторыя	55
    Спосабы жыцця ў мінулым 	55
    Культурныя працэсы	56
    ТЭОРЫЯ Ў АРХЕАЛОГІІ	56
    АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ	57
    Артэфакты 	58
    КАНТЭКСТ	60
    РАЗДЗЕЛ 4
    ЧАС 	62
    АДНОСНАЯ ХРАНАЛОГІЯ 	63
    Артэфакты і адносная храналогія 	65
    Перакрыжаванае датаванне	67
    Адносная храналогія і ледавіковая эпоха .... 67
    ГЕААРХЕАЛОГІЯ	70
    ДАТАВАННЕ Ў ГАДАХ (ХРАНАМЕТРЫЧНАЕ ДАТАВАННЕ) 	72
    Гістарычныя крыніцы і аб’екты вядомага часу . . 73
    Датаванне па гадавых кольцах дрэў (дэндрахраналогія) 	73
    Тэрмалюмінесцэнцыя	75
    Радыевугляроднае датаванне 	76
    Ранняя дагісторыя	80
    Калій-аргонавае датаванне	80
    РАЗДЗЕЛ 5
    ПРАСТОРА	83
    ЗАКОН АСАЦЫЯЦЫЙ	85
    СУБКАЛЕКЦЫІ I КАЛЕКЦЫІ 	86
    СЕМ’І, СУПОЛЬНАСЦІ I ЗОНЫ ЖЫЦЦЯДЗЕЙНАСЦІ 	87
    КУЛЬТУРНЫЯ ЗОНЫ I ТЫПЫ ПАСЕЛІШЧАЎ	.	89
    РАЗДЗЕЛ 6
    ЗАХАВАННЕ I ПОШУК 	91
    АРХЕАЛАГІЧНЫЯ КРЫНІЦЫ 	91
    Працэсы фарміравання помніка 	92
    ЗАХАВАННЕ 	95
    СПРЫЯЛЬНЫЯ ЎМОВЫ ЗАХАВАННЯ ....	97
    ВЫЯЎЛЕННЕ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ПОМНІКАЎ . .	101
    ВЫПАДКОВЫЯ АДКРЫЦЦІ	102
    СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ПОШУКІ	.	104
    ДЫСТАНЦЫЙНАЕ ЗАНДЗІРАВАННЕ	108
    Аэрафотаздымка 	109
    Сканіраванне зямной паверхні з самалёта і спадарожніка	110
    Геаграфічныя інфармацыйныя сістэмы	112
    Падземныя метады дэтэкцыі 	114
    РАЗДЗЕЛ 7
    РАСКОПКІ	117
    ПРАЦЭС АРХЕАЛАГІЧНАГА ДАСЛЕДАВАННЯ . 117
    ПЛАНАВЫЯ РАСКОПКІ 	119
    ТЫПЫ РАСКОПАК	122
    Вертыкальныя раскопкі	124
    Прасторавыя раскопкі 	125
    Працэс раскопак, прылады і людзі	125
    ФІКСАЦЫЯ	127
    СТРАТЫГРАФІЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ . . . .127
    ПОМНІКІ-ПАСЕЛІШЧЫ 	128
    Стаянкі і вёскі	128
    Пячоры і прыстанішчы ў скалах	129
    Узгоркі 	130
    Земляныя ўмацаванні і крэпасці	131
    Сметнікі перлавіц	131
    АБРАДАВЫЯ I ІНШЫЯ СПЕЦЫФІЧНЫЯ ПОМНІКІ 	132
    ПАХАВАННІ I МОГІЛКІ 	133
    РАЗДЗЕЛ 8
    СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ МІНУЛАГА	136
    ВЯРТАЮЧЫСЯ 3 ПОЛЯ 	136
    КЛАСІФІКАЦЫЯ, ТАКСАНОМІЯ I СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ	137
    МЭТЫ КЛАСІФІКАЦЫІ 	138
    ТЫПАЛОГІЯ 	139
    Археалагічная класіфікацыя	. 		140
    Археалагічныя тыпы	142
    Што абазначаюць археалагічныя калекцыі і тыпы? 	147
    Адзінкі класіфікацыі	150
    Найбуйнейшыя археалагічныя	катэгорыі . . . .151
    РАЗДЗЕЛ 9
    ХАРЧАВАННЕ	  .	153
    ЗНАХОДКІ, ЯКІЯ СВЕДЧАЦЬ ПРА ХАРЧАВАННЕ ЛЮДЗЕЙ 	153
    САСТАЎ ДАГІСТАРЫЧНАЙ ЕЖЫ	154
    КОСЦІ ЖЫВЁЛ 	156
    Даследаванне фаўны (зоаархеалогія) 	157
    Параўнанне калекцый касцей	158
    Размаітасць відаў і культурныя змены	158
    Дзікія жывёлы	159
    Хатнія жывёлы	160
    Вызначэнне ўзросту жывёл і спосабаў іх забівання	161
    РАСЛІННЫЯ РЭШТКІ	164
    ПТУШКІ, РЫБА I МАЛЮСКІ 	166
    НАСКАЛЬНЫ ЖЫВАПІС	169
    РАЗДЗЕЛ 10
    УЗАЕМААДНОСІНЫ: ПАСЕЛІШЧА I ГАНДАЛЬ 	171
    ТЫПЫ ПАСЕЛІШЧАЎ	172
    Пабудовы 	173
    Супольнасці	174
    Зоны натуральных рэсурсаў 	176
    Узаемадзеянне археалагічных помнікаў і іх размяшчэнне	178
    Іерархія помнікаў	179
    ГАНДЛЁВЫЯ ЗНОСІНЫ 	  180
    Вывучаючы старажытны гандаль	180
    Тыпы гандлёвых зносін	.183
    РАЗДЗЕЛ 11
    УЗАЕМАДЗЕЯННЕ: САЦЫЯЛЬНАЯ
    АРГАНІЗАЦЫЯ I РЭЛІГІЙНЫЯ ВЕРАВАННІ . . 186
    ДАДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ I ДЗЯРЖАВЫ . 187
    ВЫВУЧЭННЕ САЦЫЯЛЬНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ . . 188
    Класавая структура грамадства 	188
    Узаемаадносіны паміж людзьмі, супольнасцямі і грамадствамі	190
    ЭТНІЧНАЯ РАЗНАСТАЙНАСЦЬ
    I САЦЫЯЛЬНАЯ НЯРОЎНАСЦЬ 	190
    АДНОСІНЫ ПАМІЖ ПОЛАМІ 	194
    РЭЛІГІЙНЫЯ ВЕРАВАННІ 	199
    Вывучаючы рэлігійныя вераванні	200
    РАЗДЗЕЛ 12
    МІНУЛАЕ I СУЧАСНАСЦЬ	204
    ТЭОРЫЯ СЯРЭДНЯГА РАДЫУСА	204
    ЖЫВОЕ МІНУЛАЕ 	205
    ПАРАЎНАННІ	206
    ЖЫВАЯ АРХЕАЛОГІЯ	208
    ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЯ АРХЕАЛОГІЯ	. .	.	.211
    РАЗДЗЕЛ 13
    ТЛУМАЧЭННЕ МІНУЛАГА 	214
    ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ ІНТЭРПРЭТАЦЫІ	.	214
    Непазбежныя варыяцыі і культурны адбор	.	.	.215
    Вынаходніцтвы	.....216
    Дыфузія	217
    Міграцыя	218
    ПАЗАКУЛЬТУРНЫЯ МАДЭЛІ 	219
    ПРАЦЭСУАЛЬНАЯ АРХЕАЛОГІЯ 	220
    Сістэмна-экалагічны падыход	221
    ПОСТПРАЦЭСУАЛЬНАЯ АРХЕАЛОГІЯ	....	223
    Функцыяналізм і структурная археалогія	....	224
    Пазнавальная і крытычная археалогія	225
    БУДУЧЫНЯ 	227
    Эвалюцыйная археалогія 	227
    Археалагічныя даследаванні абмежаванняў	.	.	.	230
    РАЗДЗЕЛ 14
    АРХЕАЛОГІЯ Ў БУДУЧЫМ	235
    БУДУЧЫНЯ МІНУЛАГА 	235
    АРХЕАЛОГІЯ I ТЫ	238
    ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА 	243
    ПОМНІКІ I КУЛЬТУРЫ, ПАЗНАЧАНЫЯ Ў ТЭКСЦЕ КНІГІ 	254
    ГЛАСАРЫЙ 	258
    ДА ЧЫТАЧОУ
    Археалогія ўяўляецца нам навукай захапляючай і рамантычнай. Мы звязваем яе з загінуўшымі цывілізацыямі, з «усмешкамі» шкілетаў у залатых грабніцах. Гэта свет, дзе пануюць адважныя мужчыны і жанчыны, адзетыя ў шлемы, сапраўдныя падарожнікі і вучоныя. А як жа на самай справе? Большасць археолагаў ніколі не насіла шлемаў, ніколі не мела справы з золатам і ніколі не раскопвала загінуўшых цывілізацый. Шмат якія археалагічныя помнікі не толькі не ўтрымліваюць багатых скарбаў — там немагчыма знайсці нават чалавечыя рэшткі. Кніга, якая прапануецца вашай увазе, раскрывае свет сучаснай археалогіі ва ўсёй яго разнастайнасці. Мы разглядаем асноўныя канцэпцыі і метады археалагічных даследаванняў: раскопкі, фіксацыю, аналіз артэфактаў і рэшткаў ежы, а таксама такія паняцці, як датаванне і вызначэнне ў часе і прасгоры. У канцы кнігі раскрываюцца перспектывы развіцця археалогіі і тыя шляхі, па якіх звычайныя людзі могуць дапамагчы археолагам захаваць мінулае для будучых пакаленняў. Тут вы знойдзеце таксама спіс літаратуры, які рэкамендуецца дзеля больш глыбокага азнаямлення з прадметам.
    Спадзяемся, што гэта даследаванне пашырыць ваша ўяўленне пра цудоўны свет мінулага. Поспехаў вам у падарожжы ў археалогію!
    Браян М. Фэйган
    ДА ВЫКЛАДЧЫКАУ
    Гэта кніга задумана як уводзіны ў тэорыю і практыку археалагічнай навукі. На пачатку ў ёй выкладаюцца асноўныя задачы археалогіі, потым разглядаюцца канцэптуальныя палажэнні культуры, часу і прасторы, аналізуюцца знаходкі і працэс раскопак археалагічных помнікаў. Апошнія чатыры раздзелы прысвечаны метадам класіфікацыі і вывучэння археалагічных знаходак. На працягу ўсёй кнігі шмат увагі надаецца пытанням археалагічнай этыкі, і завяршаецца яна дыскусіяй аб тым, ці мэтазгодна аматарам ад археалогіі мець нават абмежаваны доступ да археалагічнай дакументацыі. На наш погляд, гэта праблема часта ігнаруецца ва ўступных археалагічных курсах.
    Мы разлічваем, што дадзеная невялікая праца стане дапаўненнем да агульнага курса антрапалогіі і вашы студэнты прысвецяць два ці тры тыдні яе практычнаму засваенню. Усе іх намаганні. будуць накіраваны на авалодванне мінімумам спецыяльнай тэрміналогіі. Зразумела, што ў кнізе такога аб’ёму і зместу асвятляецца толькі станоўчы бок многіх складаных праблем і дыскусій і не закранаюцца пры гэтым іх недахопы. Мы мяркуем, аднак, што на гэтай ступені вывучэння пазітыўныя перабольшванні будуць больш карыснымі, чым заблытаныя аорыўкі непераканаўчых высноў. Памылкі перабольшванняў заўсёды можна выправіць у класе або на больш высокай стадыі навучання.
    Галоўная задача дадзенага выдання — паказаць, што археалагічныя артэфакты ўтрымліваюць каштоўную інфармацыю пра існаванне чалавека ў мінулым. У адпаведнасці з гэтай задачай мы паспрабавалі засяродзіць увагу на асноўных канцэптуальных палажэннях археалогіі і даць вам магчымасць выпрацаваць свой уласны погляд на праблемы,якія тут разглядаюцца. Мы разлічваем таксама, што вы дапоўніце працэс навучання некаторымі дадатковымі дэталямі, неабходнымі для сгудэнтаў. 3 гэтай нагоды зноў і зноў звяртаем вашу ўвагу на некалькі добра вядомых помнікаў археалогіі Новага і Старога свету, такіх, як Алдувайская цясніна ці Тэаціхуакан. Яны, на наш погляд, лепш успрымаюцца навучэнцамі, чым мноства іншых малавядомых. У дапамогу чытачам у канцы кнігі, у спецыяльным раздзеле «Помнікі і культуры» мы размясцілі іх кароткае апісанне.
    Пятае выданне «Археалогіі», якое ўжо прайшло значную апрабацыю як сярод студэнтаў, так і выкладчыкаў, адлюстроўвае ўсе вострыя праблемы сучаснай навукі. Захаваўшы ў асноўным сгруктуру чацвёртага выдання, мы ўзбагацілі яго матэрыялам па Геаграфічных інфармацыйных сістэмах, увялі шмат новых фактаў і раскрылі сэнс праблемы родавай і этнічнай разнастайнасці. Як гэтыя, так і іншыя тэмы засяроджваюць вашу ўвагу на найболып хвалюючых пытаннях археалогіі апошніх гадоў. Некаторых асабліва зацікавіць тэма археалагічнага даследавання гістарычных помнікаў. 3 методыкай такога даследавання вы пазнаёміцеся ў раздзелах, прысвечаных праблемам змены родавых узаемаадносін, а таксама параўнанням і суадносінам археалагічных крыніц з пісьмовымі. 3 цягам часу падобныя метады будуць шырока выкарыстоўвацца вучонымі пры даследаванні найболып старажытных помнікаў. У адрозненне ад ранейшых спосабаў вывучэння культурных змен і працэсаў, гэтыя болып сацыяльна зарыентаваныя. Увогуле ж кніга ісготна не змянілася. Нягледзечы на тое, што апошнім часам з’явіліся новыя, даволі складаныя тэорыі і метады, фундаментальныя прынцыпы археалогіі застаюцца нязменнымі. Менавіта яны забяспечваюць выкананне самых розных даследчыцкіх праектаў.