Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

Уводзіны ў археалогію

Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
88.26 МБ
Сацыяльная антрапалогія даследуе сацыяльную арганізацыю людзей, ці то спосабы, якімі людзі арганізуюць сваё грамадства.
I нарэшце, лінгвістычная антрапалогія вывучае мову. Вынікі гэтага вывучэння часам з’яўляюцца вельмі істотнымі пры даследаванні гісторыі.
Археалогію таксама часта адносяць да спецыяльных дысцыплін антрапалогіі. У яе шмат агульнага з культурнай антрапалогіяй. Адрозненне заключаецца ў тым, што археалогія мае справу ў асноўным са старажытнымі грамадствамі, аднак даследуе іх выключна з мэтай зразумець сучасныя культурныя працэсы. Археолагі будуюць свае тэарэтычныя палажэнні на даследаванні матэрыяльных рэшткаў мінулага. Яны спрабуюць спасцігнуць усю гісторыю чалавецтва: ад першабытнаабшчыннага ладу да сучаснасці.
ТЫПЫ АРХЕОЛАГАЎ
Існуе мноства розных тыпаў археолагаў. Для большасці людзей яны асацыіруюцца са старажытнагрэчаскімі і рымскімі храмамі, скульптурай і мастацтвам класічнай эпохі, а таксама егіпецкімі пірамідамі і муміямі. Такога роду даследаванні выконваюць класічныя археолагі. Для збору даных і вызначэння ўзросту помнікаў і знаходак большасць класічных гісторыкаў выкарыстоўваюць метады археалогіі. Яны амаль не давяраюць пісьмовым крыніцам. У асноўным яны канцэнтруюць сваю ўвагу на архітэктурных помніках і знойдзеных імі пры раскопках рэчах, якія з’яўляюцца выдатнымі ўзорамі класічнага мастацтва. Да нядаўняга часу класічныя археолагі адносна мала цікавіліся эканамічнымі, экалагічнымі і сацыяльнымі праблемамі, якія былі прыярытэтам дагістарычных археолагаў. Аднак становішча змянілася, калі тэорыі і метады дагістарычных вучоных распаўсюдзіліся сярод археолагаў, якія займаюцца больш познімі перыядамі.
Гістарычныя археолагі даследуюць помнікі, якія адносяцца да недалёкага мінулага*. Некаторыя з іх займаюцца раскопкамі вялікіх гарадоў, такіх, як, напрыклад, саксонскі Лондан альбо сярэднявечны Вінчэсцер. Перыяд росквіту гэтых гарадоў часткова адлюстраваны ў пісьмовых крыніцах. Амерыканская гістарычная археалогія сканцэнтравана на першых пасяленнях накшталт каланіяльнага Вільямсбурга, рабскіх абшчын на поўдні Амерыкі, іспанскіх місій на паўднёвым захадзе, а таксама памежных фортаў XIX ст. Даследчыкі гэтых помнікаў часта спецыялізуюцца на вывучэнні керамікі, імпартаванай сюды з Англіі, Італіі
* Гістарычная археалогія вядома ў нас як сярэднявечная археалогія. Па еўрапейскай храналогіі ахоплівае час ад V да ХІП ст. н.э.
і Кітая, а таксама займаюцца даследаваннем архітэктуры ў іспанскім стылі і гузікамі ад форменнага адзення. Іншыя вывучаюць фабрыкі і трушчобы, якія адносяцца да часоў індустрыяльнай рэвалюцыі і нават да больш позняга перыяду.
Па кожным з вышэйадзначаных навуковых накірункаў археолагі выяўляюць дадатковыя дэталі, якія адсутнічаюць у гістарычных крыніцах. Сучасныя гістарычныя тэксты звычайна насычаны палітычным і рэлігійным зместам, апісаннем учынкаў грамадскіх і дзяржаўных лідэраў. Яны рэдка распавядаюць пра жыццё людзей даўнейшых часоў, пра тое, што яны елі ці дзе знаходзіліся іх прыбіральні. Напрыклад, тысячы невялікіх домікаў туліліся сярод умацаванняў сярэднявечнага Вінчэсцера ў Англіі. Іх гаспадары старанна займаліся рамёствамі, спрачаліся і нават хадзілі ў суд уладжваць свае спрэчкі. Пратаколы суда і радаводныя кнігі раскрываюць нам імёны гэтых людзей, а таксама дэталі іх судовых справаў. Археолаг жа можа даведацца значна больш, вывучаючы рэшткі іх дамоў. Болыпасць гістарычных археолагаў імкнецца рэканструяваць парушаныя часам будынкі, разглядаючы іх як частку нашай нацыянальнай спадчыны. Каланіяльны Вільямсбург у Віргініі з’яўляецца найбольш знакамітым сярод старых амерыканскіх гарадоў. У яго рэстаўрацыі актыўны ўдзел прымалі археолагі.
Археалогія ўжо даўно займаецца даследаваннем жыццядзейнасці сучасных гаспадарак. Выкарыстоўваючы метады, якія ўжываюцца для вывучэння першабытных сметнікаў, археолаг Уільям Рацье раскопваў тысячагадовыя памыйныя ямы ў Туксоне (штат Арызона), якія ўтварала насельніцтва рознага сацыяльнага ўзроўню: ад бяднейшых да самых заможных. Ён выявіў, што большасць людзей выкідвае смецце неразборліва. Бяднейшыя сем’і спажываюць у асноўным вітамінізаваную ежу, у той час як туксонцы з сярэднімі даходамі трацяць кожны год болып за 100 долараў на ялавічыну. Выкарыстанне гэтых даных спажыўцамі і вытворцамі надзвычай карысна. Туксонскі праект утрымлівае вельмі важную тэарэтычную інфармацыю для вывучэння старажытных сметнікаў (памыйных ям) нягледзечы на тое, што Туксон па памерах намнога большы за Ніневію ці Тэаціхуакан.
Гістарычныя археолагі, апроч таго, даследуюць сляды еўрапейскай каланізацыі і экспансіі, пачатак якім быў пакладзены яшчэ ў 1400 г. Асаблівая ўвага надаецца праблемам захавання этнічнай і культурнай разнастайнасці мяс-
цовага насельніцтва ва ўмовах каланізацыі. 3 гэтай мэтай археолагі праводзяць раскопкі на тэрыторыі вольных і заняволеных амерыкана-афрыканскіх паселішчаў у Паўночнай Амерыцы. Яны адкрываюць мносгва фактаў, якія сведчаць пра пастаяннае, хоць і малавыразнае супраціўленне мясцовых культур культуры пануючай. Вялікія даследаванні хутка будуць распачаты на тэрыторыі так званай дзяржавы Палмарэс, заснаванай у XVII ст. рабамі, якія ўцяклі з цукровых плантацый.
Падводныя археолагі вывучаюць старажытныя караблекрушэнні ў Міжземным моры, вакол Фларыды і ў іншых месцах. Для таго каб даследаваць самыя дробныя факты, звязаныя з крушэннямі караблёў, а таксама выявіць інфармацыю пра грузы, якія знаходзіліся ў іх трумах, былі вынайдзены спецыяльныя фіксавальныя прылады. На жаль, шмат хто мяркуе, што крушэнні караблёў абавязкова звязаныя з багатымі скарбамі і залатымі дублонамі. Адсюль мы маем шматлікія рабаванні і разбурэнні затанулых караблёў рознага роду «даследчыкамі» яшчэ да таго, як там пабывалі археолагі. Хоць шмат людзей лічаць, што падводная археалогія адрозніваецца ад звычайнай, аднак гэта не так. Археолагі, якія працуюць пад вадой, ставяць перад сабой тыя самыя мэты, што і іх калегі на сушы: раскрыццё, рэканструкцыя і інтэрпрэтацыя мінулага. Іх навуковы anapar, фіксацыя і тэхналогія раскопак, безумоўна, спецыфічныя, але яны таксама скіраваныя на даследаванне старажытных культур.
Дагісторыя з’яўляецца часткай чалавечай гісторыі, якая існавала яшчэ да ўзнікнення пісьменнасці і архіўных крыніц. Дагістарычныя археолагі — гэта тыя людзі, якія вывучаюць дагісторыю чалавецтва. У адрозненне ад класічных або гістарычных археолагаў яны маюць справу з даволі працяглым перыядам культурнай эвалюцыі чалавека, які налічвае не менш за 2,5 млн. гадоў.
Дагістарычная археалогія — гэта адзіная і першасная крыніца інфармацыі пра перыяд, які ахоплівае 99% гісторыі чалавецтва. У дадзеным выпадку археолагі даследуюць, як з’явіліся першыя чалавечыя супольнасці, чым яны адрозніваліся адна ад адной і як яны мяняліся з часам.
Дагістарычны археолаг — гэта спецыяліст, які вывучае спецыфічную тэрыторыю і спецыфічны перыяд часу. Але аднаму даследчыку немагчыма ахапіць усе аспекты дагістарычнай археалогіі. Таму некаторыя з іх маюць справу з найболып раннімі формамі чалавечага існавання, працу-
юць разам з геолагамі і антраполагамі, якія цікавяцца біялагічнай эвалюцыяй чалавека. Іншыя з’яўляюцца спецыялістамі па каменных прыладах працы, вывучаюць першыя пасяленні людзей у Новым і Старым Свеце або даследуюць лад жыцця старажытных паляўнічых-збіральнікаў*.
Даследчыкі, якія займаюцца паходжаннем вясковай ці гарадской цывілізацыі, цесна супрацоўнічаюць з рознымі спецыялістамі: ад архітэктара да знаўцы буйной рагатай жывёлы. Усе гэтыя спецыяльныя даследаванні сведчаць, што буйнамаштабныя дагістарычныя раскопкі прыцягваюць да сяое розныя групы вучоных. Яны аб’яднаны мэтай вывучэння старажытных чалавечых паселішчаў у адным кантэксце з іх натуральным асяроддзем. У наступных раздзелах мы прывядзем шматлікія прыклады такіх доследаў.
СУСВЕТНАЯ ДАГІСТОРЫЯ
Дагістарычныя археолагі даследуюць сусветную першабытнасць чалавецтва ў самым шырокім сэнсе. Яна ахоплівае даволі працяглы перыяд, які пачаўся больш за 2,5 млн. гадоў назад са з’яўленнем ва Усходняй Афрыцы першых людзей, вытворцаў прыладаў працы (чалавекападобных істот), і доўжыцца амаль да сучаснасці. У агульных
•Некалькі простых вызначэнняў, якія вам неабходны.
Паляўнічыя-збіральнікі: чалавечыя грамадствы, якія існавалі за кошт палявання на вялікіх і малых дзікіх жывёл, а таксама за кошт збірання расліннай ежы і рыбалоўства. Паляванне і збіральніцтва былі адзіным спосабам чалавечага існавання ад самай ранняй дагістарычнай эпохі да перыяду развіцця сельскай гаспадаркі і развядзення жывёл на Блізкім Усходзе (каля 10 тыс. г. назад). Толькі невялікія групы паляўнічых-збіральнікаў. такіх, як племя сан у пустыні Калахары, існуюць і па сённяшні дзень.
Гарадсхія тыпы: гарадскія паселішчы. Археолагі даўно спрачаюцца наконт таго, што можна назваць горадам. Наогул вялікія гарады налічваюць больш за 5000 жыхароў і адрозніваюцца болей складанай структурай, чым вёскі ці мястэчкі. Асабліва гэта датычыцца іх сацыяльнай арганізацыі і прамыслова-вытворчай дзейнасці.
Гарады-дзяржавы: гарады з вялікай, вельмі развітай арганізацыяй, якія кантралююць пэўныя тэрыторыі. Паселішчы-спадарожнікі на ўсёй гэтай тэрыторыі пастаўляюць ежу і іншыя неабходныя рэчы для галоўнага горада. Гарады-дзяржавы кантрастна адрозніваюцца ад вясковых паселішчаў, якія апрацоўваюць значна меншыя зямельныя тэрыторыі, што належаць асобным радавым сем'ям. Напрыклад, старажытная шумерская цывілізацыя займала велізарную тэрыторыю сучаснага Ірака паміж Тыграм і Еўфратам. Яна складалася з тузіна гарадоў-дзяржаў, якія канкурыравалі між сабой і якім падпарадкоўваліся меншыя зямельныя тэрыторыі.
рысах «гісторыя» адрозніваецца ад «дагісторыі» наяўнасцю пісьмовых крыніц. У гістарычную эпоху археалагічныя знаходкі могуць быць пацверджаны дакументальнымі фактамі. Напрыклад, дзякуючы гліняным таблічкам, пакрытым старажытным пісьмом, якія ўтваралі архіў шумерыйцаў у Месапатаміі каля 5000 гадоў назад, мы маем уяўленне пра пэўны гістарычны перыяд.
У адрозненне ад нашых віктарыянскіх продкаў, ці людзей пачатку XX ст., мы можам даследаваць чалавечую дагісторыю дастаткова праўдзіва. Аднак археалагічныя веды вельмі нераўнамерныя, у выніку чаго яшчэ адчуваецца недахоп факталагічнага матэрыялу, які датычыцца, напрыклад, народанасялення Зямлі. Дагістарычныя археолагі спрабуюць задакументаваць і асэнсаваць спосабы адаптацыі чалавека ў самых розных прыродных умовах. Вывучаючы іх, мы пачынаем разумець дзівосную разнастайнасць чалавечых культур, якія складаюць наш свет.