Уводзіны ў археалогію
Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
Разгледзім, напрыклад, нязначныя змены, якія адбыліся ў канструкцыі аўтамабіля за некалькі мінулых дзесяцігоддзяў. Самі змены не вельмі ўражваюць. Але калі разглядзець сукупны эфект за некалькі гадоў у дачыненні да надзейнасці аўтамабіля — бамперы, якія зніжаюць моц удара, мяккае рулявое кола і панель прыбораў, паветраныя падушкі, пасы бяспекі, аэрадынамічныя формы, — змены могуць уразіць. Сучасны аўтамабіль не такі, як у 60-я гады. У ім адбылося шмат удасканаленняў дзякуючы жорсткасці ўрадавай сістэмы бяспекі і існуючых правіл. У сваю чаргу ўсё гэта з’явілася дзякуючы магутнаму росквіту чалавечага розуму. Тут маюць месца сукупныя змены вялікай тэхналагічнай падсістэмы. Праз даследаванне адносін
паміж тэхналагічнай і палітычнай падсістэмамі можна зразумець працэсы, якія ўплывалі на змены ў культуры.
Паняцце «працэс» азначае пэўную паслядоўнасць: адна падзея выклікае другую. Напрыклад, дом будуюць у адпаведнасці з праектам — ад закладкі падмурка да канчатковага аздаблення (археалагічныя даследаванні таксама з’яўляюцца працэсам — навуковая задумка і фармулёўка мэтаў у форме гіпотэз, збіранне і тлумачэнне фактаў для праверкі гіпотэз, публікацыя вынікаў). Каб прааналізаваць культурныя працэсы, неабходна разгледзець усе фактары, якія выклікаюць змяненні чалавечай культуры, і іх узаемадзеянне.
Як чалавечыя культуры мяняліся ў мінулым? Якія культурныя працэсы прыйшлі ў дзеянне, калі людзі пачалі займацца земляробствам? Як складаныя і дасканалыя урбаністычныя дзяржавы развіваліся на працягу 5000 гадоў? У першым раздзеле мы бачылі, што распаўсюджанне новых адкрыццяў разглядалася ці праз масавую міграцыю, ці праз гандлёвыя стасункі паміж далёкімі кантынентамі. Але чым больш археалагічных фактаў назапашвалася ва ўсіх кутках свету, тым больш раоілася зразумелым, што тлумачэнне культурных працэсаў як універсальнай эвалюцыі (распаўсюджванне ўсіх адкрыццяў з месца іх вынаходніцтва) з’яўляецца спрошчаным і не адпавядае сапраўднасці.
Болыпасць змен у чалавечай культуры адбывалася ў сукупнасці на працягу доўгага часу. У дагістарычны перыяд яны былі вынікам пастаянных адаптацый да бясконцай змены знешніх умоў. Культурныя сістэмы пастаянна развіваліся пад уздзеяннем унутраных і знешніх уплываў.
Зразумела, што ніводзін элемент культурнай сістэмы не з’яўляецца першаснай прычынай культурнага змянення. Усе з*явы — колькасць ападкаў, расліннасць, тэхналогіі, сацыяльныя абмежаванні і шчыльнасць насельніцтва (узгаданы толькі некаторыя) — знаходзяцца ва ўзаемадзеянні і рэагуюць на змены ў любым элеменце сістэмы. Такім чынам, з пункту погляду эколага чалавечая культура ёсць толькі адзін элемент экасістэмы, механізм, пры дапамозе якога людзі прыстасоўваюцца да асяроддзя. Гэты пункт погляду дазваляе выкарыстоўваць адзначаную вышэй сістэму ў сучасных археалагічных даследаваннях і вывучэнні культурных працэсаў.
Больш падрабязна пошукі вызначэння культурных працэсаў дагісторыі будуць разгледжаны ў раздзеле 8.
МЭТЫ АРХЕАЛОГІІ
На якім бы храналагічным перыядзе не спецыялізаваліся археолагі — на часах першабытных гамінідаў ці на нядаўніх стагоддзях — болыпасць з іх згодны, што археалагічныя даследаванні маюць тры галоўныя мэты:
— вывучэнне культурнай гісторыі;
— рэканструкцыя спосабаў жыцця ў мінулым;
— тлумачэнне прычын культурных змен.
На практыцы кожная мэта звычайна дапаўняе іншую, асабліва калі археолагі імкнуцца адказаць на пэўныя пытанні болып дакладна, а не разглядаюць раскопкі як папярэднюю працу перад абагульненнем шэрагу даследаваных аб’ектаў.
Культурная гісторыя
Культурная гісторыя — гэта апісанне развіцця чалавечай культуры на працягу тысячагоддзяў. Яна вывучаецца праз даследаванне помнікаў, а таксама артэфактаў і іх структур у часавым і прасторавым кантэксце. Праз раскопкі комплексаў дагістарычных помнікаў і вывучэнне шматлікіх выяўленых артэфактаў магчыма вызначыць лакальную і рэгіянальную паслядоўнасць чалавечых культур на працягу стагоддзяў і нават тысячагоддзяў (раздзелы 8, 12). Гэтая дзейнасць у асноўным з’яўляецца апісальнай. Яна неабходна як папярэдняя праца перад вывучэннем спосабаў жыцця або культурных працэсаў.
Спосабы жыцця ў мінулым
Вывучэнне спосабаў жыцця ў мінулым уключае ў сябе даследаванне дагістарычных культур у кантэксце тагачаснага іх наваколля. Складацеца гэты кантэкст і са старажытных раслінных рэшткаў, і з часцінак акамянелага пылку, і з касцей жывёл. Старажытныя спосабы існавання і нават харчавання можна рэканструяваць па касцях жывёл, апаленым насенні і рэштках рыбы, знойдзеных падчас руплівых раскопак. Вывучэнне спосабаў жыцця ў мінулым — гэта асобны від апісальнай археалогіі. Але менавіта ён вызначае суадносіны ў часе і прасторы паміж складаным узаемаўплывам спосаоаў жыцця, стратэгіі існавання і ста-
ражытнага асяроддзя (раздзел 9). Тэарэтычная аснова такога тыпу даследаванняў — гэта погляд на чалавечыя культуры як на складаныя сістэмы, якія ўвесь час мяняюцца і ўзаемадзейнічаюць як паміж сабой, так і з прыродным асяроддзем,
Культурныя працэсы
Як можна растлумачыць, што чалавечыя супольнасці ў розных частках свету дасягаюць пэўнага — і рознага — узроўню свайго культурнага развіцця? Якія працэсы сталі прычынай гэтых адрозненняў, а якія адкрылі шляхі для іншых культурных змен у розных месцах, нягледзячы на вельмі падобнае асяроддзе? Шмат якія першыя археолагі задавальняліся агульнымі размовамі пра міграцыю, распаўсюджванне ідэй і рэвалюцыйныя вынаходніцтвы. У выніку культурныя працэсы здаваліся вельмі заблытанымі. Сучасная археалогія выкарыстоўвае ў працы з археалагічнымі данымі дакладную навуковую метадалогію і развівае такія высновы, якія можна праверыць з дапамогай рупліва сабраных археалагічных фактаў. Вывучэнне культур заснавана на меркаванні, што археалогія — гэта нешта значна большае, чым проста апісальная дзейнасць, і што культурным зменам у мінулым можна даць тлумачэнне.
Гэтыя тры галоўныя мэты і ствараюць аснову ўсіх археалагічных даследаванняў, бо канчатковая задача археалогіі вельмі простая — апісанне, разуменне і тлумачэнне чалавечых паводзін у мінулым.
ТЭОРЫЯ Ў АРХЕАЛОГІІ
Тэорыя — гэта агульны падмурак працы ўсіх вучоных-археолагаў. Больш чым за паўтара стагоддзя археолагі выпрацавалі шмат тэарэтычных падыходаў да вывучэння мінулага. Яны вызначылі суадносіны паміж самой тэорыяй і шэрагам больш штучных метадаў і спосабаў апісання мінулага. Археолагі пастаянна працуюць над вынаходніцтвам новых тэарэтычных падыходаў, каб пашырыць сферу сваіх даследаванняў. Тэарэтычныя асновы даюць археолагам магчымасць паглядзець здалёк на факты і матэрыяльныя аб’екты, каб растлумачыць развіццё і змены культур на працягу доўгай гісторыі. Было б ідэальна, каб дасле-
даванні ў археалогіі сталі пасгаянным і ўзаемаўплывовым дыялогам паміж тэорыяй і практыкай. Болып-менш самакрытычны падыход у даследаваннях грунтуецца на вывадзе, што мінулае было пабудавана на з’явах, якія існуюць і ў сучасным свеце.
АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ
Археалогія заснавана на навуковай здабычы фактаў падчас раскопак, у сувязі з чым яна абапіраецца на сістэматычныя раскопкі і займаецца фіксацыяй археалагічных матэрыялаў. Археалагічны помнік — гэта месца, на якім можна знайсці сляды чалавечай дзейнасці. Гэта — своеасаблівы архіў, які, як і ўрадавая картатэка, можа дзень за днём раскрываць факты гістарычных падзей. Помнікі звычайна вызначаюць па знойдзеных на іх прыладах працы, альбо артэфактах.
Археалагічныя помнікі можна класіфікаваць па памерах — ад велізарнага гістарычнага горада, накшталт Тэаціхуакана ў Мексіканскай Даліне, да маленькага мяснога складу, якім карысталіся паляўнічыя-збіральнікі Алдувайскай цясніны ў Танзаніі. Археалагічным помнікам можа быць пахаванне, вялікае паселішча ў пячоры, дзе людзі жылі больш за тысячагоддзе, альбо проста россып каменных прылад у Даліне Смерці ў Каліфорніі. Помнікі вызначаюцца па колькасці і разнастайнасці, стану захаванасці і відам дзейнасці людзей. Некаторымі з іх карысталіся на працягу некалькіх гадзін, іншыя служылі пакаленню альбо двум. Некаторыя, як, напрыклад, гарадскія ўзвышшы ў Месапатаміі, з’яўляліся месцам жыхарства не толькі стагоддзі, а нават тысячагоддзі і ўтрымліваюць шматлікія пласты разнабаковай дзейнасці іх жыхароў. Вялікія пагоркі Ура — горада ў Месапатаміі — утрымліваюць таксама шмат пластоў. Яны могуць расказаць пра старажытны горад, які доўга развіваўся, але быў пакінуты, калі Еўфрат змяніў рэчышча і аддаліўся ад паселішча.
Болып дакладна археалагічныя помнікі класіфікуюцца ў залежнасці ад роду дзейнасці, якая на іх адбывалася. Такім чынам, могілкі і іншыя тыпы пахаванняў, такія, як, напрыклад, магіла Тутанхамона, вывучаюцца як помнікі-пахаванні. Іншыя, як, напрыклад, помнік каменнага веку ў даліне Дняпра на Украіне, якому 20 тыс. гадоў і
які складаецца з жыллёвых пабудоў, касцей маманта, печаў і іншых прыладаў гаспадарчай дзейнасці, вывучаюцца як паселішча. Але ёсць і такія помнікі, як пячоры і горныя сгаянкі, старажытныя ценральнаамерыканскія сельскагаспадарчыя вёскі і гарады Месапатаміі. У іх людзі не толькі жылі, але і займаліся самымі разнастайнымі відамі дзейнасці. Помнікі, якія з’яўляліся бойнямі для жывёл, уключаюць косці забітых жывёлін і прылады, якімі іх забівалі. Такія помнікі знойдзены ва Усходняй Афрыцы і на паўночнаамерыканскіх Вялікіх Раўнінах. Помнікікаменаломні, дзе людзі здабывалі каменне і металы для вырабу спецыяльных прылад, таксама адносяцца да асобнага тыпу. Вялікую цікавасць у археолагаў выклікаюць, напрыклад, такія неапрацаваныя каштоўныя матэрыялы, як абсідыян — вулканічнае шкло, якое выкарыстоўвалася для вырабу тонкіх нажоў, частага аб’екта гандлю ў дагістарычныя часы. Апроч таго, існуюць захапляючыя рэлігійкыя помнікі: каменныя глыбы Стоўнхэнджа ў Паўднёвай Англіі, храм Амона ў Егіпецкім Карнаку і вялікія аорадавыя пляцоўкі цэнтраў майя ў Тыкалі, Капана і Паленке ў нізіне Цэнтральнай Амерыкі. Помнікі мастацтва ёсць на паўднёвым захадзе Францыі, у Паўднёвай Афрыцы і ў Паўночнай Амерыцы, дзе дагісгарычныя лквдзі малявалі альбо высякалі велічныя выявы. Некаторым французкім помнікам мастацтва больш за 30000 гадоў.
Кожны з названых тыпаў помнікаў адлюстроўвае від дзейнасці чалавека, які прадстаўлены ў археалагічных даследаваннях спецыфічнымі тыпамі артэфактаў і іншымі матэрыяламі, якія былі знойдзены і зафіксаваны археолагамі.