Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

Уводзіны ў археалогію

Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
88.26 МБ
Археалагічная тэорыя
Ранейшыя спрошчаныя адналінейная і дыфузійная тэорыі, якімі доўга карысталіся, у апошнія гады сталі болып сафістычнымі ў дачыненні да археалогіі (раздзел 8). У 60-я гады XX ст. узніклі дыскусіі вакол тэарэтычнай археалогіі пасля таго, як Лэвіс Бінфард і іншыя даказалі неабходнасць больш дакладных навуковых падыходаў да вывучэння змен культур у мінулым. Спрэчкі вакол тэарэтычных падыходаў мелі месца і на пачатку 90-х гадоў. Археолагі па-ранейшаму вядуць пошукі адметнай археалагічнай тэорыі. Аднак для практычнай дзейнасці найбольш важным з’яўляецца разуменне таго, што культурныя змены адбываліся не толькі лінейна, але і іншымі разнастайнымі шляхамі і кірункамі. Паняцце шматлінейнай эвалюцыі з’яўляецца пануючым ва ўяўленнях пра культурныя змены ў археалогіі і азначае, што чалавечыя грамадствы заўсёды цесна ўзаемадзейнічаюць са сваім натуральным атачэннем, якое таксама ўвесь час мяняецца. Такія падыходы і спрэчкі вакол іх вельмі моцна адрозніваюцца ад спрошчаных лінейных тэорый, якія валодалі археалагічнай думкай яшчэ не так даўно.
У гэтым раздзеле мы апісалі некалькі ранніх стадый развіцця археалогіі і паспрабавалі даць некаторае ўяўленне пра захапляючую гісторыю нашай дысцыпліны. Рамантычныя часы археалогіі Лэярда, Шлімана і Стэфэнса даўно мінулі. Сучасная археалогія — сур’ёзная, скрупулёзная навуковая дысцыпліна, якая ўяўляецца часам вельмі ад-
2 Зак. 481
33
настайнаю, каб ёю займацца. Але хваляванне ад археалагічнага адкрыцця заўсёды існуе, нават пасля доўгай працы ў зямлі на гарачым сонцы. Магчыма, найвялікшы момант археалагічнага адкрыцця адбыўся ў 1922 г., калі егіптолаг Говард Картэр зазірнуў у маленькую адтуліну запячатанага дзвярнога праёма, які вёў да магілы фараона Тутанхамона. Ён паднёс свечку да адтуліны і ад здзіўлення спыніўся з заміраннем сэрца. «Што вы бачыце?»— нецярпліва спытаў яго кампаньён Лорд Карнарвон. «Дзівосныя рэчы»,— прашаптаў Картэр, адступіўшы ад адтуліны. Некаторым з нас калі-небудзь пашанцуе адчуць такое ж хваляванне, як Картэру, але яно ў археалогіі бывае і ад значна меншых знаходак. На насгупных старонках апісваюцца асноўныя прынцыпы археалагічных даследаванняў, якія робяць такія моманты магчымымі.
/
РАЗДЗЕЛ 2
АРХЕАЛОГІЯ ЯК ЧАСТКА АНТРАПАЛОГІІ
Археалогія ёсць спецыфічнае праяўленне пэўнага тыпу антрапалогіі.
Джэймс Дзітц. 1967.
АРХЕАЛОГІЯ
Схаваныя скарбы, «усмешкі» шкілетаў, велізарныя піраміды і залатыя фараоны — усё гэта складае аснову народнага ўяўлення пра археалогію. Што датычыцца саміх археолагаў... то яны праводзяць свой час у раскопках, выяўляюць незвычайныя артэфакты пад сценамі старажытных, пакінутых людзьмі гарадоў. Кожны ў думках ужо намаляваў сабе вобраз барадатых непрывабных людзей, якія даследуюць цудоўныя старажытныя храмы і расшыфроўваюць надпісы на гліняных таблічках, пакрытых пылам стагоддзяў. А хто не атрымліваў задавальнення ад экранізаваных Барысам Карлофам старажытных, аднак усё яшчэ сверхактыўных егіпецкіх мумій у незабыўным фільме пра пракляцце фараонаў, неверагодных прыгод Індыяна Джонса ў кінакарціне «У пошуках страчанага каўчэга» ці іншых экзатычных кадраў? Археолагі ствараюць уражанне смелых падарожнікаў і паляўнічых на скарбы, дэтэктываў, якія даследуюць таямніцы даўно забытага мінулага. Але ці з’яўляецца такое ўяўленне пра іх дакладным? Хто такія археолагі ў сапраўднасці? Якім чынам яны разблытваюць загадкі першабытных людзей? Гэта кніга прывабіць вас не экзатычным паляваннем на скарбы, а чароўным падарожжам у свет навуковай археалогіі, прыгодамі аднолькава займальнымі і разнастайнымі.
Наш складаны век поўны таямнічых загадак, прыхаваных нечаканасцей і з’яў, якія часам не паддаюцца звычайнаму тлумачэнню. Шмат якія людзі лічаць, што архе-
олагі жывуць у самых загадкавых частках свету, сувязь з якімі адсутнічае, на месцы даўно загінуўшых цывілізацый. Прадпрымальныя аўтары і кінапрадзюсеры прапануюць нам увайсці ў ілюзорны свет гэтых мясцін, спецыяльна населеных археолагамі. У зручных крэслах, дзякуючы тэлебачанню, мы можам падарожнічаць па зніклых кантынентах, рэканструяваць Ноеў каўчэг і сачыць за прызямленнем іншапланетных касмічных караблёў. Такія падарожжы не толькі займальная фантазія, але і вялікі бізнес. Мільёны долараў накіроўваюцца на стварэнне такой «археалогіі», якая, на жаль, вельмі далёкая ад рэальнасці.
Археалагічная рамантыка падштурхоўвае людзей усяго свету да вывучэння мінулага. Тысячы турыстаў кожны год наведваюць піраміды Гіза ў Егіпце.*
Мексіканскі ўрад траціць мільёны песа на рэстаўрацыю старажытнага горада Тэаціхуакана ў Мексіканскай даліне з мэтай развіцця турызму. Сёння найбольш папулярныя турыстычныя маршруты ўключаюць абавязковае наведванне аднаго альбо двух археалагічных помнікаў. Многім помнікам, напрыклад, Стоўнхэнджу ў Англіі і Ляско ў Францыі, вельмі шкодзіць пастаянны наплыў наведнікаў. Таму пры жаданні вы ўсё ж не зможаце доўга гуляць між каменных слупоў Стоўнхэнджа. Паводле загаду французскага ўрада была створана цудоўная і дакладная копія старажытных роспісаў пячоры Ляско, каб задаволіць турыстаў, а да арыгіналу маюць доступ выключна навукоўцы. Кожны разумны чалавек, які наведвае археалагічны помнік, сутыкаецца з сапраўдным мінулым, адчувае перспектыву развіцця чалавечай практыкі, якая сваімі каранямі вядзе ў мінулае. Наведнікі могуць спытаць, якім жа чынам, археолагі вызначаюць, наколькі старажытны той ці іншы помнік і якую інфармацыю ўтрымліваюць знойдзеныя імі рэчы? Усе гэтыя пытанні даволі складаныя, каб адказаць на іх толькі з дапамогаю раскопак. А цудоўныя нязменныя старажытныя збудаванні, якія акружаюць кожнага наведніка, узмацняюць пачуццё рамантыкі і свяшчэннага трымцення. Болыпасць такіх археалагічных помнікаў цяпер музіфікаваныя. Турыст з цікавасцю ўглядаецца ў высгаўленыя вітрыны і захапляецца бляскам золата на прыгожых каралях альбо прымітыўнымі каменнымі прыладамі працы, зробленымі чалавечай рукой больш за мільён гадоў таму.
* Апісанне гэтых помнікаў і больш падрабязная інфармацыя пра іх падаецца ў раздзеле «Звесткі пра археалагічныя помнікі», размешчаным у канцы кнігі.
Магчыма, ля ўваходу наш турыст запаволіць крок, каб набыць копію ўбачанай у вітрыне археалагічнай знаходкі. Гэта нагадае яму пра непрацяглую сустрэчу з мінулым, калі ён дастане яе потым, каб здзівіць сваіх сяброў на радзіме. Але, на жаль, шмат якім людзям уласціва пачуццё сквапнасці — яны хочуць мець толькі арыгінальныя помнікі мінулага.
Калекцыянеры і паляўнічыя на скарбы — гэта бедства для археалогіі. Шмат хто з іх лічаць сябе сапраўднымі археолагамі. Пыхлівасць нашых продкаў вызначала іх імкненне пахаваць разам з сабою свае багацці, каб яны заставаліся побач і пасля іх жыцця. Сёння ж сквапнасць іхніх нашчадкаў абуджае ў людзях жаданне авалодаць гэтымі багаццямі. Гандляры антыкварыятам і прыватныя калекцыянеры плацяць велізарныя грошы за пасудзіны дакалумбавай пары і іншыя прыгожыя рэчы, выкрадзеныя з яшчэ некранутых археолагамі помнікаў. Большасць музеяў спаборнічае між сабой за магчымасць набываць найвыдатнейшыя шэдэўры дагістарычнага мастацтва. Мастацкі музей Метраполітэн у Нью-Йорку аднойчы заплаціў цэлы мільён долараў за адну грэчаскую вазу.
Імкненне калекцыянаваць розныя рэчы і потым выстаўляць іх ва ўласным доме з’яўляецца самым моцным чалавечым жаданнем. Калекцыянаванне — гэта, як нехта вызначыў, найвялікшая страсць, «неўтаймаваная да такой сгупені, што на шляху дасягнення сваёй мэты яна вышэй за каханне і славалюбства». Людзі калекцыянуюць усё магчымае, ад калючага дроту да аленевых рагоў, і таму шмат хто лічыць, што археалогія таксама зводзіцца да простага набыцця розных рэчаў. Аднак, калі людзі збіраюць археалагічныя знаходкі, яны набываюць важны навуковы дакумент, верагодна адзінкавы, які хутка знішчаецца, унікальны помнік, які ніколі болып немагчыма паўтарыць. Кожны прадмет, які яны купляюць альбо раскопваюць на месцы археалагічнага помніка, ёсць вынік існавання чалавека ў мінулым. Яго жыццядзейнасць можа быць часткова рэкансгруявана з дапамогай прадметаў, знойдзеных у зямлі, аднак паўната нашага ўяўлення залежыць ад кантэксту (месцазнаходжання) рэчы ў часе і прасторы, які вызначаецца паводле распалажэння прадмета ў зямлі. Адлучаны ад кантэксту артэфакт прыносіць незваротную шкоду і можа сказіць усе набытыя намі веды. Трэба адзначыць, што прафесійныя археолагі таксама парушаюць помнікі ў працэсе раскопак, аднак яны фіксуюць месцазнаходжанне
сваіх знаходак перад тым, як ісці далей, што з’яўляецца абавязковым элементам навуковай археалогіі.
Сучасная археалогія — гэта не паляванне на скарбы і не фантазіі накшталт пошукаў загінуўшых светаў; гэта — сістэматычнае даследаванне чалавецтва ў мінулым. Такое агульнае вызначэнне ўключае ў сябе не толькі старажытную тэхналогію і чалавечую жыццядзейнасць, але і сацыялыгую арганізацыю, рэлігійныя прыярытэты, а таксама любы з аспектаў чалавечай культуры.
АРХЕАЛОГІЯ I АНТРАПАЛОГІЯ
Антрапалогія — гэта навука аб чалавецтве ў самым шырокім сэнсе слова. Антраполагі даследуюць чалавека з пункту погляду біялогіі і як асобу, якая надзелена унікальнымі культурнымі характарыстыкамі. Існаванне чалавека разглядаецца ў развіцці: ад самага яго ўзнікнення да з’яўлення сучаснай цывілізацыі.
Шырыня навуковых інтарэсаў антрапалогіі абумовіла выдзяленне на яе аснове шэрагу дапаможных дысцыплін: фізічнай, культурнай, сацыяльнай і лінгвістычнай антрапалогіі.
Фізічная антрапалогія вывучае біялагічную эвалюцыю чалавека, а таксама разнастайныя народы, якія насяляюць нашу планету. Апроч таго, яна даследуе паводзіны чалавекападобных прыматаў — гарыл, шымпанзэ. На думку вучоных, назіранне за імі дапаможа шмат што растлумачыць у жыццядзейнасці першабытных людзей.
Культурная антрапалогія аналізуе сацыяльнае жыццё людзей у мінулым і ў сучаснасці. Перш за ўсё, яна займаецца даследаваннем чалавечых культур, іх узаемадзеяння з навакольным асяроддзем. 3 яе вылучаецца этнаграфія і этналогія. Этнаграфія вывучае культурныя працэсы грамадства, узровень развіцця тэхнікі і матэрыяльныя каштоўнасці. Этналогія праводзіць параўнальны аналіз чалавечых грамадстваў, спрабуе знайсці агульныя рысы ў прадстаўнікоў розных культур.