Уводзіны ў археалогію
Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
ПОЎНАМАШТАБНЫЯ РАСКОПКІ — раскопкі археалагічнага помніка цалкам; найчасцей праводзяцца на невялікіх па памерах помніках — такіх, як курганы ці стаянкі першабытнага чалавека.
ПРАСТОРАВЫЯ РАСКОПКІ — раскопкі на вялікай гарызантальнай плошчы, якія праводзяцца зввічайна для раскрыцця пабудоў і выяўлення тыпаў дагістарычных паселішчаў.
ПРАЦЭС — у археалогіі: працэс культурных змен, якія адбываюцца ў выніку ўзаемадзеяння розных элементаў культурнай сістэмы, а таксама самой сістэмы з яе асяродкам.
ПРАЦЭС РЭКАНСТРУКЦЫЙ — дакамплектаванне каменных загатовак і нуклеусаў для рэканструкцый старажытных каменных тэхналогій.
ПРОБНЫ ШУРФ — адзінкавы раскоп для ўзяцця проб ці зандзіравання
помніка перад яго маштабным даследаваннем ці для праверкі вынікаў папярэдняга вывучэння.
ПРЫЛАДЫ 3 АДШЧЭПАЎ — каменныя прылады, зробленыя з адшчэпу, аддзеленага ад нуклеуса.
РАДАВОД — сваяцтва, якое прасочваецца ў паходжанні па мужчынскай ці жаночай лініі.
РАДЫЕВУГЛЯРОДНАЕ ДАТАВАННЕ — метад абсалютнага датавання, заснаваны на вымярэнні хуткасці распаду ізатопа вугляроду-14 ва ўстойлівы азот. Канчатковая дата вызначаецца з дапамогай дэндрахраналагічнага датавання з пераводам радыевугляродных эпох у абсалютныя даты.
РАДЫЕМЕТРЫЧНАЕ ДАТАВАННЕ — вызначэнне радыеактыўных накаплекняў у шкле і вулканічных пародах для выяўлення абсалютнага ўзросту.
РАЗВЕДКА ПЕШШУ — археалагічная разведка пешшу, пры якой члены даследчай групы нярэдка рухаюцца, размеркаваўшыся праз дакладныя інтэрвалы.
РАСКОПКІ — раскопкі археалагічных помнікаў з рэгістрацыяй месцазнаходжання і кантэксту знаходак па меры выдалення зямлі і абавязковаю іх фіксацыей у трох вымярэннях.
РОД — у антрапалогіі: адносіны паміж людзьмі, заснаваныя на сапраўдным ці ўяўным сваяцтве або, часам, шлюбе. Родавыя сувязі прадугледжваюць узаемныя абавязацельствы ўсіх членаў родавага клану. Такія сувязі ляжалі ў аснове большасці дагістарычных грамадстваў.
РЭГІЁН — геаграфічна вызначаная тэрыторыя з аднолькавай экалагічнай сітуацыяй.
САЦЫЯКУЛЬТУРНЫ — які спалучае ў сабе сацыяльныя і культурныя фактары.
САЦЫЯЛЬНАЯ АНТРАПАЛОГІЯ — англійскі варыянт культурнай антрапалогіі, у якім надаецца большая ўвага сацыялагічным фактарам.
СІСТЭМА АБМЕНУ — сістэма абмену прадуктамі і паслугамі паміж асобнымі людзьмі і цэлымі супольнасцямі.
СІСТЭМА ДЗЕЙНАСЦІ — набор артэфактаў, які раскрывае характар дзейнасці асобнага чалавека.
СІСТЭМА ТРОХ ЭПОХ — тэхнічнае падзяленне дагістарычнага мінулага, уведзенае для апісання дагісторыі Старога Свету ў 1806 г.
СІСТЭМАТЫЧНЫ АДБОР ДАНЫХ — больш строгі ў параўнанні з выпадковым адборам метад, пры якім узоры адбіраюцца праз роўныя інтэрвалы; карысны пры даследаванні тыповасці таго ці іншага артэфакта.
СІСТЭМНЫ АНАЛІЗ — у археалогіі: метад навуковага даследавання складаных аб'ектаў і сістэм, аб’яднаных пэўнымі сувязямі, пры якім пасля вылучэння аб’екту даследавання і пастаноўкі мэты ў аб’екце вызначаюць асноўныя элементы, якія складаюць адпаведную сістэму, і вызначаюць разнастайныя ўмовы яе функцыянавання; у наш час з’яўляецца асноўным метадалагічным кірункам у археалогіі.
СЛЮДА — мінерал, які сустракаецца ў бліскучых скалістых пародах; шырока выкарыстоўваўся ў якасці ўпрыгожання.
СМЕТНІК — звалка адыходаў, смецця і іншых пабочных прадуктаў чалавечай дзейнасці.
СПАДАРОЖНІКАВАЯ ЗДЫМКА — метад фіксацыі помнікаў з паветра ў інфрачырвоным выпраменьванні, якое знаходзіцца па-за межамі спектру светлаадчувальнасці звычайнай фотастужкі. Асабліва карысны для даследавання дагістарычных сістэм сельскага гаспадарання, пры якіх глеба апрацоўвалася на вялікіх тэрыторыях.
СПАДАРОЖНЫЯ ЭЛЕМЕНТЫ — дробныя элементы, якія знаходзяцца ў каменных пародах. Пры моцным награванні яны вылучаюць характэрную даўжыню светлавой хвалі. Даследаванне вышэй адзначаных элементаў мае значэнне пры вывучэнні паходжання абсідыяну ці іншых матэрыялаў, распаўсюджаных на вялікай тэрыторыі.
СПЕКТРАЛЬНЫ АНАЛІЗ — фізічны метад якаснага і колькаснага аналізу саставу і будовы рэчываў, заснаваны на вывучэнні іх спектраў. У археалогіі выкарыстоўваецца пры вывучэнні хімічнага саставу каляровых (асабліва бронзы) і чорных металаў, а таксама артэфактаў з абсідыяну і шкла.
СТАДЫЯ — тэхнічнае падраздзяленне дагістарычнай эпохі, якое мае невялікія храналагічныя межы, але вызначаецца прыкметным узроўнем развіцця тэхнікі. Стадыяй, напрыклад, можна назваць каменны век.
СТРАТЫГРАФІЯ — у археалогіі: апісанне ўмоў залягання культурнага пласта археалагічных помнікаў адносна геалагічных напластаванняў і інш. слаёў.
СТРУКТУРНАЯ АРХЕАЛОГІЯ — тэарэтычны падыход у археалогіі, заснаваны на ўяўленні, што ўсе сістэмы ўзаемадачыненняў, якія назіраюцца ў чалавечай культуры, складаюцца з шэрагу кодаў і правіл.
СТЫЛІСТЫЧНЫ ТЫП — тып, заснаваны на стылістычных адрозненнях. СТЭЛА — калона альбо каменная пліта, часта з паверхняй, упрыгожанай скульптурнымі выявамі ці арнаментам.
СУБКАЛЕКЦЫЯ — збор артэфактаў, якія сведчаць пра пэўную форму дагістарычнай дзейнасці пэўнай групы людзей.
СУМЕСЬ — грубы матэрыял (такі, як, напрыклад, пясок ці ракушачнік), які дадаваўся перад абпальваннем у гліняную масу, з якой вырабляўся тыгель, дзеля надання яму трываласці.
СУПОЛЬНАСЦЬ — у археалогіі: матэрыяльныя рэшткі дзейнасці вялікай колькасці людзей, якія пэўны час пражывалі сумесна.
ТАПАГРАФІЧНЫЯ КАРТЫ — карты, якія можна выкарыстоўваць для прывязкі археалагічных помнікаў у натуральным ландшафце.
ТАПАНОМІЯ — даследаванне працэсаў, якія выклікаюць трансфармацыі ў касцях жывёл і іншыя арганічных рэштках пасля іх адкладання.
ТАКСАНОМІЯ — шэраг паслядоўных дзеянняў, у выніку якіх уся маса аб’ектаў падраздзяляецца, утвараючы ўпарадкаваную класіфікацыйную сістэму.
ТРАДЫЦЫЯ — устойлівыя тэхналагічныя ці культурныя асаблівасці, якія выяўляюцца ў характэрных формах артэфактаў. Іх можна назіраць на працягу больш чым адной фазы і на даволі значнай тэрыторыі.
ТЫП — у археалогіі: аб’яднанне артэфактаў у пэўную групу з мэтаю
супастаўлення яе з іншымі групамі. Такія групы могуць супадаць ці не супадаць з рэальнымі тыпамі прылад, як іх задумвалі іх колішнія стваральнікі.
ТЫП ПАСЕЛІШЧА — спосаб размяшчэння жылых пабудоў на мясцовасці і ўнутры археалагічнай супольнасці.
ТЫПАЛОГІЯ — класіфікацыя па тыпах.
ТЫПЫ АДЫХОДАЎ — даследаваныя рэшткі артэфактаў і ежы, выкінутыя іх колішнімі спажыўцамі і падвергнутыя змяненням у выніку прыродных працэсаў.
ТЭЛЬ — пагорак, які ўтварыўся на месцы былога горада. Тэрмін, які звязваюць з археалагічнымі помнікамі такога тыпу на Бліжнім Усходзе.
ТЭОРЫЯ СЯРЭДНЯГА РАДЫУСА — метад пошуку дакладных сродкаў ідэнтыфікацыі і вызначэння спецыфічных уласцівасцей той ці іншай старажытнай культурнай сістэмы.
ТЭРМАЛЮМІНІСЦЭНТНЫ МЕТАД — метад хранаметрычнага датавання, пры якім вымяраецца колькасць светлавой энергіі, што выдзяляецца пры хуткім награванні пасудзіны з абпаленай гліны; дзякуючы гэтаму метаду можна вызначыць час, які прайшоў з моманту апошняга абпальвання прадмета.
ТЭХНАЛАГІЧНЫ АНАЛІЗ — вывучэнне техналагічных метадаў, якія ўжываліся пры вырабе артэфактаў.
ТЭХНАЛАГІЧНЫЯ АТРЫБУТЫ — атрыбуты, адабраныя па тэхналагічных прызнаках.
ТЭХНІКА СЕРЫЯТЫЎНАСЦІ (УПАРАДКАВАННЯ) — метады, якія дазваляюць размеркаваць артэфакты ў храналагічным парадку. Блізкія па форме ці стылю артэфакты размяшчаюцца пры гатым блізка адзін ад аднаго.
УЗАЕМААБМЕН — у археалогіі: абмен прадуктамі паміж дзвюма групамі.
УНІФОРМІТАРЫЯНІЗМ — вучэнне, якое сведчыць, што Зямля ўтварылася ў выніку такіх самых натуральных геалагічных працэсаў, якія адбываюцца і сёння.
ФАЗА — археалагічная адзінка, вызначаемая характэрным спалучэннем культурных прызнакаў, якія можна дакладна акрэсліць у часе і прасторы. Фаза доўжыцца адносна кароткі час і ахоплівае адзін ці некалькі помнікаў адной мясцовасці альбо раёна. Культурныя прызнакі кожнай фазы дастаткова выразныя, каб адрозніць яе ад іншых фаз.
ФЕКАЛП — экскрэменты.
ФІЗІЧНАЯ АНТРАПАЛОПЯ — па сутнасці, біялагічная антрапалогія, якая даследуе выкапнёвыя рэшткі чалавека, яго генетыку, прыматаў і роднасныя групы.
ФЛАТАЦЫЯ — у археалогіі: адмыўка раслінных рэшткаў вадой з мэтаю аддзяліць насенне ад спадарожных адкладаў.
ФОРМА — фізічная характарыстыка, якая ўключае ў сябе памеры і абрысы, альбо структура любой археалагічнай знаходкі. Форма з’яўляецца асноўным крытэрыем у атрыбутыўным аналізе.
ФОРМАЎТВАРАЛЬНЫЯ ПРАЦЭСЫ — натуральныя альбо выкліканыя
чалавекам працэсы, у выніку якіх археалагічныя помнікі відазмяняюцца падчас іх выкарыстання ці пасля іх занядбання.
ФУНКЦЫІ — у эвалюцыйным кантэксце асаблівасці паводзін, якія непасрэдна адлюстроўваюць Дарвінаўскую тэорыю выжывання папуляцый, для якіх яны характэрныя.
ФУНКЦЫЯНАЛІЗМ — паняцце, сэнс якога заключаецца ў тым, што кожны сацыяльны інстытут у грамадстве ажыццяўляе пэўную функцыю дзеля задавальнення ўсіх патрэб сацыяльнай структуры.
ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫ ТЫП — тып, які вызначаецца перадусім сваёй культурнай ці функцыянальнай карыснасцю, а не знешняю формай ці прыналежнасцю да пэўнага храналагічнага перыяду.
ХАРАКТЭРНЫЯ ВЫКАПНІ — выкапні, характэрныя для пэўнай спецыфічнай «археалагічнай эры»; выкарыстоўваюцца ў такіх самых метадах датавання, якія ўжываюцца ў геалогіі.
ХРАНАЛАГІЧНЫЯ ТЫПЫ — тыпы, вызначаныя паводле сваёй формы, характэрнай для пэўнага храналагічнага перыяду.
ХРАНАМЕТРЫЧНАЕ ДАТАВАННЕ — датаванне мінулага ў канкрэтных гадах, абсалютнае датаванне.
ШМАТЛІНЕЙНАЯ КУЛЬТУРНАЯ ЭВАЛЮЦЫЯ — тэорыя культурнай эвалюцыі, якая разглядае своеасаблівасць шляхоў развіцця кожнай чалавечай культуры праз яе прыстасаванне да таго ці іншага асяроддзя. Часам у ёй выдзяляюць чатыры асноўныя стадыі развіцця сацыяльнай арганізацыі (род, племя, племянны саюз і шматступеньчатае грамадства).
ЧАЛАВЕК ПРАМАХОДЗЯЧЫ (homo erectus), пяцікантрап — чалавечая істота, якая паходзіць ад гамінідаў ніжняга плейстацэну. Пяцікантрапы вызначаліся мозгам большых памераў і выраблялі больш дасканалыя каменныя прылады, чым іх папярэднікі. Жылі ў нашмат больш экстрэмальных умовах, рассяляючыся ад Заходняй Еўропы да Азіі і трапічнай Афрыкі.
ЧАРАПОК — фрагмент керамічнай пасудзіны.
ЭКАСІСТЭМА — сістэма навакольнага асяроддзя, якая падтрымліваецца за кошт рэгуляцыі трафічных узроўняў (вертыкальныя прадуктовыя ланцугі) і энергетычнага абмену.