Уводзіны ў археалогію
Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
Раздзел 14. Археалогія ў будучым
Публікацый па гэтай тэме на дзіва мала, хоць, на наш погляд, гэта асноўная праблема сучаснай археалогіі. Таму
асаблівую ўвагу звярніце на працу Карла Мэйера: Karl Meyer «The Plundered Past» (New York: Athenaeum Press, 1973). Чарльз Макгімсей y сваёй кнізе «Public Archaeology» (New York: Seminar Press, 1972) надае вялікае значэнне выхаду з крызісу, які, на яго думку, напаткаў сучасную археалогію. Праглядзіце таксама і такія працы, як Ernestine Green, ed. «Ethics and Values in Archaeology» (New York: Tree Press, 1984) i Phyllis Messenger, ed. «The Ethics of Collecting Cultural Property» (Albuquerque: University of New Mexico Press, 1990).
ПОМНІКІ I КУЛЬТУРЫ, ПАЗНАЧАНЫЯ Ў ТЭКСЦЕ КНІГІ
Размешчанае ніжэй кароткае апісанне археалагічных помнікаў і культур, якія згадваюцца ў гэтай кнізе, не прэтэндуе на дакладнасць і паўнату. Па больш падрабязную інфармацыю і тлумачэнні звяртайцеся да свайго выкладчыка.
Адэна (Adena) — культура вясковых паселішчаў даліны Агайо (Сярэдні Захад США). Датуецца 700—200 іт. да н.э. Характарызуецца высокім узроўнем развіцця рамяства і гандлю, а таксама своеасаблівым пахавальным абрадам, які вызначаўся пабудовай магільных курганоў.
Озэт (Ozette) — прыбярэжнае паселішча ў штаце Вашынгтон (ЗША), заселенае каля 1000 гадоў таму продкамі сучасных індзейцаў макаў. Разбуранае ў выніку вялікага апоўзня два стагоддзі таму, яно выдатна захавалася пад пластамі глею і было даследавана археолагамі ў 1970-х гадах.
Айн-Газаль (Ain Ghazal) — старажытнае паселішча ў Іарданскай даліне, якое ўзнікла каля 8000 гадоў таму. Знакамітае сваімі жаночымі фігуркамі з гліны, якія, верагодна, з’яўляюцца найбольш раннімі ўзорамі культа плоднасці.
Алі-Кош (Ali Koch) — паселішча на раўніне Дэх-Луран у Іране. Для яго характэрна з’яўленне вытворчасці і апрацоўкі злакавых культур (пшаніцы, ячменю) з выкарыстаннем ірыгацыйнай тэхнікі. Найбольш ранняя мяжа засялення паселішча адносіцца да 7500 г. да н.э.
Ашэль (Acheulian) — шырока распаўсюджаная напачатку каменнага веку культура, якая вядзе сваю назву ад паўночнафранцузскага горада Сент-Ашэль. Была пашырана ў Афрыцы, Заходняй Еўропе і Паўднёвай Азіі, дзе, узяўшы пачатак больш за мільён гадоў таму, развівалася аж да 100000 г. да н.э. Ашэльскай культуры ўласцівы многія тыпы каменных артэфактаў, але найбольш характэрныя з іх — шматфункцыянальныя ручныя рубілы і разцы.
Гіза (Giza) — піраміды Гіза, пабудаваныя егіпецкімі фараонамі каля 2600 г. да н.э. у пустыні непадалёк ад сучаснага Каіра. Найбольш вядомым помнікам з’яўляецца Вялікая піраміда вышынёй 481 фут і шырынёй 13,1 акра.
Дэрст (Dirst) — індзейскае паселішча ў даліне ракі Буфала, штат Арканзас (ЗША), было заснаванае каля 10 тыс. гадоў назад і дасягнула росквіту ў часы Лэйт Вудлэнда (Late Woodland time), каля 600 — 900 гг. да н.э.
/піўтак (Ipiutak) — прыбярэжныя паселішчы эскімосаў на Алясцы. Іх спосабы палявання на марскіх млекакормчых з’яўляюцца часткай традыцыйнай культуры Аляскі I тысячагоддзя н.э. Вядома мноства па-
хаванняў эскімосаў, якія суправаджаюцца разнымі касцянымі гарпунамі і іншымі па-мастацку аздобленымі прадметамі. Асабліва гэта праяўляецца ў культуры паселішчаў каля Мыса Надзеі.
Каланіяльны Вільямсбург (Colonial Williamsburg) — рэканструкцыя старажытнай сталіцы Віргініі, выкананая з дапамогай археалагічных даследаванняў.
Кдфзэх (Qafzeh) — пячора ў Ізраілі, у якой былі знойдзены неандэртальскія пахаванні. Узрост гэтых пахаванняў, вызначаны метадам тэрмалюмінісцэнтнага датавання,— каля 90000 г.
Керэн (Сегеп) — вясковае паселішча майя ў Сан-Сальвадоры, пахаванае пад грудамі попелу пасля вывяржэння вулкана ў 684 г. н.э. Тут выдатна захаваліся не толькі жытлы людзей, але і іх начынне і нават зерне.
Кловіс (Clovis) — старажытная індзейская культура Паўночнай Амерыкі, якая датуецца 9500—9000 гт. да н.э. Некаторыя артэфакты гэтай культуры адносяцца і да больш ранняга часу.
Костэр (Koster) — паселішча на рацэ Ілінойс (ЗША), якое існавала паміж 7000—1000 гт. да н.э. і адлюстроўвае пераход ад здабываючай гаспадаркі паляўнічых-збіральнікаў да вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі. Для павышэння ўрадлівасці глебы жыхары паселішча выкарыстоўвалі рачны пясок. Помнік унікальны па сваім значэнні, паколькі паслядоўнасць змены старажытнага спосабу існавання на больш прагрэсіўны, а таксама багатыя рэшткі ежы пасяленцаў выдатна праілюстраваны ў археалагічнай стратыграфіі.
Кубі-Фора (Koobi Fora) — мясцовасць на ўсходнім узбярэжжы возера Турхана на паўночы Кеніі. Тут былі знойдзены найбольш старажытныя рэшткі чалавечай культуры, якія маюць узрост больш за 2 млн. гадоў.
Курыён (Kourion) — невялікі рымскі порт на паўднёвым захадзе Кіпра, разбураны падчас вялікага землятрусу 21 ліпеня 365 г. Раскопкі сучаснай вёскі, што знаходзіцца на месцы старажытнага порта, дапамаглі археолагам узнавіць карціну ўжо даўно забытай трагедыі.
Лаетолі (Laetoli) — мясцовасць у Танзаніі, дзе былі знойдзены найбольш раннія сляды чалавека. Каліева-вугляродным метадам датавання іх узрост вызначаецца прыкладна ў 3,5 млн. гадоў.
Лавелокская нізіна (Lavelock Cave) — пустынны помнік на заходнім ускрайку штата Невада, заселены каля 7000 г. да н.э. Будучы размешчаным у пустыннай забалочанай мясцовасці, ён адлюстроўвае спосабы адаптацыі першабытных людзей да прыроднага наваколля на працягу даволі доўгага перыяду.
Магдален (Magdalenian) — позняя культура палеаліту Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, існавала ад 18 да 12 тыс. гадоў назад. Знакамітая сваім пячорным мастацтвам і паляваннем на паўночных аленяў.
Олдаван (Oldawan) — тэхналагічная традыцыя, звязаная з дзейнасцю прымітыўных гамінідаў (Homo hobilis) у Афрыцы. Існавала ў перыяд ад 2,4 да 1,6 мільёна гадоў назад.
Олсэн-Чабак (Olsen-Chubback) — мясцовасць на Паўночнаамерыканскай раўніне ў штаце Каларада (ЗША), 8000 гадоў назад выкарыстоўвалася
першабытнымі паляўнічымі як бойня бізонаў. Адлюстроўвае спецыфіку старажытнаіндзейскага налявання і апрацоўкі звярыных туш.
Ольмек (Olmec) — адна з самых ранніх цывілізацый Мексікі, існавала паміж 1500 і 500 гг. да н.э. Ольмекі мелі надзвычай развітыя гандлёвыя і культурныя зносіны з іншымі народамі, адрозніваліся своеасаблівай мастацкай традыцыяй, адлюстраванай у выявах чалавскападобных ягуараў і іншых, як рэальных, так і сюррэалістычных, істот. Шмат якія рэлігійныя абрады ольмекаў знайшлі свой працяг у культуры майя і іншых мезаамерыканскіх цывілізацый, напрыклад, у тэаціхуаканскай.
Пазырыкскія курганы (Pazyryk) — група сібірскіх курганных пахаванняў качэўнікаў. Вечная мерзлата забяспечыла выдатныя ўмовы захавання магіл, нягледзячы на іх салідны ўзрост — 2300 гадоў таму. Археолагам удалося дэталёва даследаваць целы памерлых людзей, у тым ліку і іх татуіроўкі.
Пекас (Pecos) — адно з паселішчаў анасазі на паўднёвым захадзе штата Нью-Мехіка (ЗША), якое ўзнікла каля 2000 гадоў назад. Даследавана амерыканскім археолагам А.Б.Кідэрам, які на яго прыкладзе апісаў стратыграфію дагістарычнага развіцця ўсяго паўднёвага захада НьюМехіка.
Снэйктаўн (Snaketown) — хохакамскае паселішча ў Арызоне, заснаванае прыкладна 850—500 гг. назад. Для яго характэрны вялікія насыпыплатформы і пляцоўкі для гульні ў мяч. Жыхары Снэйктаўна, па ўсёй верагоднасці, мелі шырокія гандлёвыя кантакты з мексіканскімі супольнасцямі на поўдні.
Стар-Кар (Star Carr) — стаянка паляўнічых перыяду мезаліту ў паўночнай Англіі, якая адносіцца да 8200 г. да н.э. Пры раскопках выяўлены размешчаны на беразе возера невялікі памост з буралому, а таксама шмат касцяных і драўляных артэфактаў.
Стоўнхэндж (Stonehenge) — тэрыторыя, па акружнасці абгароджаная камянямі, магчыма, з рытуальнымі мэтамі, адносіцца да 2700 г. да н.э., выкарыстоўвалася на працягу 2-га тысячагоддзя да н.э. Некаторыя вучоныя лічаць, што Стоўнхэндж быў старажытнай астранамічнай абсерваторыяй, аднак гэта гіпотэза даволі спрэчная.
Тэхуакан (Tehuacan Valley) — пустынная даліна ў Мексіцы, на якой выяўлена мноства даных аб жыцці мясцовага насельніцтва яшчэ да іспанскага заваявання. Раскопкі засведчылі, як адбываўся паступовы пераход качавых плямён паляўнічых-збіральнікаў да аселага жыцця, ад здабываючай вытворчасці да сельскагаспадарчай дзейнасці. Спачатку тут вырошчвалі кабачкі і перац, а пачынаючы з 5000 г. да н.э. — маіс. Засваенне даліны Тэхуакан пачалося не раней 10000 г. да н.э.
Тэаціхуакан (Teotihuacan) — найбуйнейшы дакалумбавы горад у нагор'ях Мексікі. Існаваў у перыяд з 200 г. да н.э. па 700 г. н.э. У 750 г. н.э. быў разрабаваны і спалены. Жыхары Тэаціхуакана падтрымлівалі моцныя палітычныя і эканамічныя кантакты з асноўнымі цэнтрамі цывілізацыі Мексіканскай даліны, горад вылучаўся шматлікімі грамадскімі пабудовамі і пірамідамі.
Ур Халдзейскі (Ur-of-the Chaldees) — біблейскі горад на поўдні сучаснага
Ірака, які вырас на месцы невялікай вёсачкі, заснаванай каля 4700 г. да н.э. На яго тэрыторыі размешчаны знакамітыя грабніцы старажытнай царскай дынастыі Шумера. Менавіта тут былі знойдзены жахлівыя сведкі прынясення ў ахвяру царскай світы.
Фолсам (Folsom) — старажытная індзейская культура, якая існавала на паўночнаамерыканскай раўніне пасля 9000 г. да н.э.
Хадар (Hadar) — мясцовасць у Эфіопіі, дзе знойдзены самыя старажытныя рэшткі гамінідаў, якія жылі 4 млн. гадоў таму.
Хохакам (Hohokam) — аселая земляробчая культура, якая ўзнікла на паўднёвым захадзе Афрыкі каля 300 г. да н.э. і праіснавала аж да 1500 г. н.э. Спадчыннікамі гэтай культуры з'яўляюцца сучасныя індзейцы піма 1 папаго.
Хоўпвэл (Hopewell) — адна з найбольш развітых культур Паўночнай Амерыкі, квітнела на Сярэднім Захадзе паміж 200 г. да н.э. і 600 г. н.э. Рэлігійныя вераванні Хоўпвэла, асаблівыя пахавальныя традыцыі ўплывалі на яго мастацтва і культуру і былі шырока распаўсюджаны сярод індзейцаў дзякуючы актыўным гандлёвым зносінам.
Цікаль (Tikal) — адзін з класічных гарадоў майя ў Гватэмале, які дасягнуў найвялікшага росквіту ў 600 г. н.э.
Шан (Shang Civilization) — старажытная кітайская цывілізацыя, якая бярэ пачатак каля 2700 г. да н.э. з прыходам да ўлады на поўначы дынастыі Хіа. Дынастыя Шан пачынала правіць каля 1766 г. да н.э. і трымала ўладу аж да 1122 г. да н.э. Яе правіцелі заснавалі шэраг сталіц на берагах Жоўтай ракі. Найбольш знакамітай з іх быў Аньян, пабудаваны каля 1400 г. да н.э.