Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

Уводзіны ў археалогію

Браян М. Фэйган

Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
88.26 МБ
ЗОААРХЕАЛОГІЯ — археалагічнае даследаванне рэшткаў жывёл.
ЗОНА ДЗЕЙНАСЦІ — месца скаплення артэфактаў, якое паказвае на тое, што тут некалі існавала пэўная спецыфічная дзейнасць чалавека, напрыклад вытворчасць каменных прылад працы.
ЗРЭЗ ЗНІКЛЫХ ЭПОХ — вызначэнне ўзросту жывёльнай папуляцыі, якая з’явілася ў выніку селекцыі альбо прыручэння драпежнікаў.
ІЕРОГЛІФЫ — старажытны спосаб пісьма піктаграфічнымі альбо ідэаграфічнымі сімваламі. Выкарыстоўваліся ў Егіпце, Цэнтральнай Амерыцы і інш.
ІНДУКЦЫЯ — працэс мыслення ад канкрэтнага назірання да агульнага заключэння.
ІНТЭРПРЭТАЦЫЯ — стадыя даследавання, на якой сінтэзуюцца вынікі археалагічных аналізаў і археолагі спрабуюць растлумачыць іх значэнне.
КАЛЯЛЕДАВІКОВАЯ ПРАСТОРА — прастора вакол ледавіка.
КАЛІЙНА-АРГОНАВАЕ ДАТАВАННЕ — абсалютнае датаванне, заснаванае на хуткасці распаду калія (40К), які ператвараецца ў аргон (40Аг).
КАМБІЙ — клейкае рэчыва, якое знаходзіцца пад карой дрэў і адлюстроўвае штогадовы рост лесу і кары.
КАМПАНЕНТ — сукупнасць усіх артэфактаў з аднаго археалагічнага пласта помніка.
КАНТЭКСТ — месцазнаходжанне археалагічнай знаходкі ў часе і прасторы, якое вызначаецца праз памеры і выяўленне сувязяў, форму і паходжанне. Гэтае вызначэнне ўключае даследаванне знаходкі пасля таго, як яна трапіла ў зямлю.
КАПРАЛІТ — акамянелыя альбо высушаныя экскрэменты.
КЕРАМІКА — прадметы з абпаленай гліны.
КЛАСІКА — перыяд існавання высокіх цывілізацый у Цэнтральнай Амерыцы і Перу, якія характарызуюцца шматлікімі абрадавымі цэнтрамі і невялікімі адміністрацыйнымі ўстановамі. (У айчыннай археалогіі «класічны» перыяд мае сінонім — «антычны», г.зв. перыяд, які адпавядае існаванню грэчаскай і рымскай цывілізацый.— Заўвага рэд.)
КЛАСІЧНЫ АРХЕОЛАГ — археолаг, які вывучае гісторыю класічных цывілізацый старажытных Грэцыі і Рыма.
КЛАСІФІКАЦЫЯ — звядзенне археалагічных даных у групы і класы з выкарыстаннем разнастайных устаноўчых сістэм.
КЛІНАПІС (ад грэчаскага «cuneus* — клін) — клінападобная сістэма пісьма, якая існавала ў старажытнай Месапатаміі.
КОМПЛЕКС — у археалогіі храналагічнае выдзяленне розных тыпаў артэфактаў, напрыклад каменных прылад, керамічных вырабаў і інш.
КОНТУР КАТАСТРАФІЧНАЙ ЭПОХІ — вызначэнне перыяду існавання жывёльных папуляцый, які завяршаецца, напрыклад, у выніку іх натуральнага вымірання.
КРЫТЫЧНАЯ АРХЕАЛОПЯ — тэарэтычная дысцыпліна ў археалогіі, якая мяркуе, што археолагі актыўна ўплываюць на грамадскі светапогляд.
КУЛЬТУРА — культура чалавека: сістэма поглядаў на жыццё, якая дапамагае чалавеку арыентавацца ў розных жыццёвых сітуацыях; яна — асноўны механізм нашых узаемадачыненняў з навакольным асяроддзем. «Культура» ў археалогіі — адвольнае паняцце, якое абазначае калекцыю артэфактаў, сабраную на некалькіх археалагічных аб’ектах і дакладна вызначаную ў часе і прасторы.
КУЛЬТУРНАЯ АНТРАПАЛОГІЯ — раздзел антрапалогіі, які даследуе культурныя аспекты чалавечага грамадства. (Гэты тэрмін шырока ўжываецца ў Злучаных Штатах Амерыкі.)
КУЛЬТУРНЫ АДБОР — працэс, які вядзе да выдзялення некаторых культурных уласцівасцей і новаўвядзенняў, што садзейнічаюць леп-
шай адаптацыі культуры да асяроддзя. Нешта падобнае да натуральнага адбору ў біялагічнай эвалюцыі.
КУЛЬТУРНАЯ ГІСТОРЫЯ — погляд у археалогіі, згодна з якім артэфакты могуць быць выкарыстаны для фарміравання агульнага ўяўлення пра чалавечую культуру, а таксама для стварэння мадэляў гэтае культуры ў часе і прасторы.
КУЛЬТУРНАЯ ПРАСТОРА — геаграфічная альбо даследаваная тэрыторыя, якая вызначаецца культурнай аднароднасцю.
КУЛЬТУРНЫ ПРАЦЭС — дэдуктыўны метад археалагічнага даследавання, які вывучае змены і ўзаемадзеянне розных культурных сістэм і працэсы, у выніку якіх чалавечая культура мяняецца ў часе. Археолагі-практыкі выкарыстоўваюць як апісальныя, так і тлумачальныя мадэлі.
КУЛЬТУРНАЯ СІСТЭМА — погляд на культуру і асяроддзе як на адзіны ланцуг узаемазвязаных сістэм. Любыя змены ў такім ланцугу вынікаюць з шэрагу другасных, але ўзаемазладжаных адхіленняў у адной ці некалькіх сістэмах.
КУЛЬТУРНАЯ ТРАДЫЦЫЯ — у археалогіі: адметны набор прылад ці тэхналогія, якая адзначаецца на працягу даволі доўгага перыяду, часам нават выходзячы за межы адной культуры, на тэрыторыі аднаго альбо некалькіх рэгіёнаў.
КУЛЬТУРНАЯ ТРАНСФАРМАЦЫЯ — змены ў археалагічных даных у выніку даследавання былой жыццядзейнасці людзей. Напрыклад, калі ў больш раннім пласце выяўляецца выкапаная пазней яма для смецця.
КУЛЬТУРНАЯ ЭКАЛОГІЯ — вывучэнне дынамікі ўзаемаадносін паміж чалавечымі супольнасцямі і навакольным асяроддзем. Згодна з такім падыходам, культура з'яўляецца асноўным інструментам адаптацыі чалавека да асяроддзя.
КУЛЬТУРНАЯ ЭВАЛЮЦЫЯ — тэорыя, па сваім значэнні блізкая да тэорыі біялагічнай эвалюцыі, якая сведчыць, што чалавечыя культуры паступова змяняюцца з часам у выніку шматлікіх культурных працэсаў.
КРЫВАЯ ЛІНКОРА — від дыяграмы ў выглядзе накрэсленых знакаў, якія адлюстроўваюць, напрыклад, рост распаўсюджвання артэфакта, час яго найбольшага росквіту і магчымы заняпад.
МАДЭЛЬ — тэарэтычная рэканструкцыя шэрагу з’яў з мэтай лепшага іх разумення. Археалагічныя мадэлі бываюць апісальнымі і тлумачальнымі.
МАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРА — усё, што тычыцца тэхналогіі і артэфактаў.
МАТРЫЯРХАТ — сямейная ўлада, пры якой вяршэнства ўсталёваецца і перадаецца па жаночай лініі.
МЕЗАЛІТ — састарэлая назва пераходнага перыяду паміж палеалітам і неалітам, час ад часу ўжываная археолагамі Старога Свету. Між тым ніякіх выразных эканамічных і тэхналагічных характарыстык гэтага перыяду так і не сфармулявана.
МЕТАД ВЫМЯРЭННЯ ЎДЗЕЛЬНАГА СУПРАЦІЎЛЕННЯ — вымярэнне
ўзроўню электраправоднасці зямлі дзеля выяўлення ўтоеных анамалій — такіх, як умацаванні ці падземныя хады.
МЕТАД ПАСЛОЙНАГА АДБОРУ — верагоднасны метад адбору ўзораў, які выкарыстоўваецца для адасаблення і размежавання асобных груп сабраных узораў, калі рэгулярны спосаб адбору не падыходзіць з прычыны культурнай варыятыўнасці.
НАВУКА — шлях авалодвання ведамі пра навакольны свет; сталы і мэтанакіраваны поіпук ведаў на сістэматычнай аснове.
НАРМАТЫЎНЫ (АФІЦЫЙНЫ) ПОГЛЯД — погляд на чалавечую культуру, які прадугледжвае магчымасць устанаўлення абстрактных правіл, якія рэгулююць кожную асобную культуру. Шырока выкарыстоўваны базіс вывучэння археалагічных культур у іх часавым развіцці.
НАТУРАЛЬНЫ ТЫП — археалагічная знаходка, якая адпавядае сучасным вырабам і прызнаецца традыцыйнымі майстрамі такіх прылад.
НЕАЛІТ — тэрмін, прапанаваны вучонымі Старога Свету для вызначэння перыяду каменнага веку, калі людзі яшчэ не ведалі металу.
НЕАРГАНІЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ — матэрыяльныя аб'екты, якія не з’яўляюцца часткай жывёльнага ці расліннага свету.
НЕПАЗБЕЖНЫЯ ЗМЕНЫ — тэрмін, якім абазначаецца зменлівасць і варыяцыйнасць сукупнасці ўсіх культур у часе. Прычыны такіх змен малазразумелыя.
НЕПАСРЭДНЫ ГІСТАРЫЧНЫ МЕТАД — археалагічная методыка працы ў адваротным накірунку часу — ад гістарычных помнікаў з вядомым узростам да больш ранніх.
НЕРУХОМАСЦЬ — артэфакт, які не можа быць забраны з помніка без разбурэння яго цэласнасці,— напрыклад жытло ці сметнік. Як правіла, такія артэфакты толькі фіксуюцца.
НУКЛЕУС — у археалогіі: камень, апрацаваны чалавекам шляхам адсячэння асобных кавалкаў.
ПАДВОДНАЯ АРХЕАЛОГІЯ — даследаванне археалагічных помнікаў і рэшткаў караблекрушэнняў пад вадой.
ГІАЗНАВАЛЬНАЯ АРХЕАЛОГІЯ — тэарэтычная дысцыпліна ў археалогіі, якая абапіраецца на даследаванне рэшткаў матэрыяльнай культуры.
ПАЗІТЫЎНАЯ ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ — рэакцыя той ці іншай сістэмы на знешнія раздражняльнікі, якая вядзе да наступных зменаў і ўзмацняе іх.
ПАЛЕАБАТАНІК — спецыяліст, які вывучае дагістарычную батаніку.
ПАЛІНАЛОПЯ — аналіз пылку.
ПАПУЛЯЦЫЯ — у методыцы адбору ўзораў: сума ўзораў археалагічнага матэрыялу, выдзеленых пры адборы з усёй масы даных.
ПЕДАЛОГІЯ — навуковае вывучэнне глебы.
ПЕРАДУМОВЫ — у археалогіі: падзеі, якія дазваляюць людзям рабіць высновы адносна новых сітуацый.
ПЕРАРАЗМЕРКАВАННЕ — распаўсюджванне таварных вырабаў з пэўнага цэнтра па ўсім гра.мадстве; складаны працэс, які выконваў вырашальную ролю ў развіцці цывілізацыі.
ПЕРАКРЫЖАВАНАР; ДАТАВАННЕ — датаванне помнікаў паводле аб'ектаў, час існавання якіх ужо вядомы, ці паводле іх асацыяванасці з артэфактамі, чый узрост устаноўлены.
ПЕРШАСНЫ КАНТЭКСТ — узаемасувязі, форма і паходжанне.
ПЕРЫЯД — археалагічная адзінка вымярэння дагістарычнага часу; уключае некалькі фаз і ахоплівае шырокую тэрыторыю.
ПЕРЫЯД ПАЎРАСПАДУ — час, за які палова радыеактыўных ізатопаў распадаецца на ўстойлівыя элементы. Выкарыстоўваецца пры радыевугляродным і іншых метадах датавання.
ШІАСТ — асобны суцэльна адкладзены ці культурны слой.
ШІЕЙСТАЦЭН — апошняя вялікая геалагічная эпоха, якая пачалася каля 2 млн. гадоў назад і доўжылася да 11500 г. да н. э. Плейстацэн часта называюць чацвярцічным перыядам (квартэронам) альбо вялікай ледавіковай эпохай.
ПЛЕМЯ — вялікая група, якая складаецца з атрадаў, аб'яднаных братэрскімі сувязямі. Племем кіруе рада прадстаўнікоў тых атрадаў і абшчын, што ў яе ўваходзяць.
ПЛЕМЯННЫ САЮЗ — больш складаная, чым племянная супольнасць, форма грамадскай арганізацыі, якая прайшла некалькі ступеняў развіцця кіруючых структур і сістэмы размеркавання працы 1 прадуктаў. Кіраўнік такога грамадства і людзі, якія працуюць на яго, жывуць з дабравольных ахвяраванняў людзей.
ПОБЫТАВАЯ АДЗІНКА — адвольная археалагічная адзінка для вызначэння тыпаў артэфактаў, якія адлюстроўваюць побытавую дзейнасць адной сям’і.
ПОМНІК — любое месца, у якім выяўлены археалагічныя аб’екты, дадзеныя ці экафакты, створаныя ці відазмененыя чалавекам. Помнікі могуць быць прадстаўлены любымі аб’ектамі, пачынаючы ад жытла і канчаючы здабываючымі кар'ерамі; усе яны вызначаюцца сваім функцыянальным прызначэннем і іншымі асаблівасцямі.
ПОСТКЛАСІЧНЫ ПЕРЫЯД — перыяд у цэнтральнаамерыканскай і індзейскай дагісторыі, на працягу якога ўзніклі мілітарысцкія грамадствы, напрыклад, такія, як у ацтэкаў 1 інкаў.
ПОСТПРАЦЭСУАЛЬНАЯ АРХЕАЛОПЯ — археалагічная тэорыя, якая ўяўляе сабою крытыку працэсуальнай археалогіі і даследуе сацыяльныя фактары фарміравання чалавечых грамадстваў.