Уводзіны ў археалогію
Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
Шматлінейная культурная эвалюцыя — гэта разгалінаваны культурны працэс, які з’яўляецца вынікам доўгіх культурных адаптацый. Шматлінейная эвалюцыя прадугледжвае наяўнасць вялікай колькасці слядоў эвалюцыі, змен, якія адбываюцца ў выніку індывідуальных адаптацыйных працэсаў. Такім чынам, культурныя адаптацыі — гэта складаныя працэсы, якія выдатна дапасуюцца да мясцовых умоў і маюць доўгатэрміновы кумулятыўны эфект. Гэтыя адаптацыі можна вывучаць у меншым ці болыпым маштабе з дапамогай сістэмна-экалагічнага падыходу. Акрамя гэтага, шматлінейная культурная эвалюцыя — гэта жыццяздольная інтэрпрэтацыйная сіла, якая аб’ядноўвае сістэмную тэорыю і культурную экалогію і з’яўляецца вельмі гнуткім спосабам вывучэння і тлумачэння культурных працэсаў.
3 дапамогай сістэмна-экалагічнага падыходу робяцца вельмі складаныя тлумачэнні развіцця вялікіх народаў у дагісторыі — напрыклад, з’яўленне пісьменных цывілізацый на Блізкім Усходзе. Раннія тэорыі выклікалі да жыцця адзінкавыя прычыны, такія, як прыгнёт папуляцыі, вынаходніцтва ірыгацыйнага земляробства ці нават вайна альбо
гандаль. Гэтыя асноўныя адзінкавыя прычыны былі галоўным рухавіком цывілізацыі. Сістэмна-экалагічныя мадэлі даказваюць, што з’яўленне цывілізацыі выклікала шэраг значных змен са складанымі ўзаемаадносінамі і варыяцыямі. Раней прычыны з’яўлення і росту цывілізацый бачыліся як шэраг узаемадзейных і кумулятыўных працэсаў, якія выклікаліся спрыяльнымі культурнымі і экалагічнымі ўмовамі. Яны ў сваю чаргу працягвалі кумулятыўна развівацца і выклікалі працяг пазітыўнай адваротнай сувязі. Так, у нізінных землях Месапатаміі паміж дэльтамі Тыгра і Еўфрата каля 7300 гадоў таму пасяліліся абшчыны земляробаў. З’яўленне гэтых паселішчаў стала прычынай працэсаў, якія выклікалі неабходнае адваротнае ўзаемадзеянне. Да такіх працэсаў адносіліся: марудны, але ўстойлівы рост папуляцыі ў межах дэльты, павелічэнне спецыялізацыі ў вытворчасці прадуктаў харчавання рознымі групамі грамадства, а таксама попыт і набыццё сыравіны з іншых рэгіёнаў. Кожны з гэтых працэсаў выклікаў адваротную рэакцыю, якая з цягам часу станавілася ўсё больш складанай. Каб пракарміць болып людзей, неабходна ўсё большая колькасць палей, больш цэнтралізаванае планаванне і адміністрацыя, болыпая шчыльнасць насельніцтва на меншай тэрыторыі і ўрэшце адміністрацыйная эліта, якая кантралюе доступ людзей да рэсурсаў,— усё гэта і ёсць рэакцыя на доўгія працэсы культурных змен.
ПОСТПРАЦЭСУАЛЬНАЯ АРХЕАЛОГІЯ
Дзесяць гадоў назад сярод археолагаў абмяркоўваліся пытанні так званай «новай археалогіі» — рэвалюцыйнага падыходу да мінулага, які павінен быў пераадолець шматлікія абмежаванні археалагічных крыніц. Але надзеі, якія ўскладаліся на «новую» археалогію, у многім не спраўдзіліся. Археолагі ўжо даўно шукаюць нешта такое новае ў археалагічнай тэорыі, што змагло б забяспечыць іх праўдзівымі новымі мадэлямі для інтэрпрэтацыі мінулага.
Многія вучоныя вядуць пошукі значэнняў археалагічных крыніц, старажытных ідэалогій, структур дагістарычных грамадстваў. Для гэтага яны выкарыстоўваюць тэарэтычныя мадэлі, запазычаныя ў культурнай антрапалогіі. Далей коратка разглядаюцца некаторыя з такіх падыходаў да мінулага.
Функцыяналізм і структурная археалогія
Функцыяналізм як сацыяльны інстытут у грамадстве, які абавязаны (мае функцыю) выконваць усё неабходнае сацыяльнаму арганізму,— гэта паняцце, якое з канца XIX ст. стала неад’емнай часткай антрапалагічнай тэорыі. Праілюстраваць дзейнасць такога сацыяльнага інстытута можна на прыкладзе прынцыпаў функцыянавання чалавечага арганізма. Так, страўнік чалавека выконвае свае функцыі для ўсяго арганізма цалкам. Такім чынам, функцыяналісты ацэньваюць любы аспект жыцця грамадства ў адпаведнасці з яго роляй у агульнаграмадскай дзейнасці. Антраполагі доўга лічылі функцыяналізм спрэчным палажэннем, але яго нельга аддзяліць ад паняцця сістэмы і культурнай сістэмы, якія з’яўляюцца асноўнымі прынцыпамі працэсуальнай археалогіі. Увогуле аналізаваць сувязі паміж культурнымі падсістэмамі — гэта значыць глядзець на старажытнае грамадства праз прызму функцыяналізму. Археолагі, якія прытрымліваюцца такога погляду, лічаць, што ў кожнай чалавечай культуры ёсць структура і змест, якія можна зразумець толькі з дапамогай уласнай мовы гэтай культуры, яе ўласнай логікі і сувязяў. Гэта датычыцца як распаўсюджвання гаспадарчага смецця на помніку, так і пахаванняў, упрыгожанняў, пасудзін і прадметаў мастацтва.
Сучасныя тэарэтычныя дыскусіі адышлі ад праблем функцыяналізму, зараз даследуецца так званая структурная археалогія. Паняцце «структура» ў археалагічным кантэксце вызначана археолагам Янам Гадэрам як «законы і правілы, у адпаведнасці з якімі створаны разглядаемыя сістэмы суадносін». Напрыклад, Гадэр даказвае, што шматлікія даследаванні тэрыторый — напрыклад, Перуанскага ўзбярэжжа ці Паўднёвага Захаду Амерыкі — далі тлумачэнне будовы чалавечых грамадстваў у частцы сацыяльных функцый і адаптацыйных каштоўнасцей. Гадэр апісвае шэраг правілаў і законаў мінулага і параўноўвае іх з тымі, якімі карыстаюцца сёння, гуляючы ў шахматы ці ў манаполію. Гэтыя правілы паказваюць, што людзі робяць для выжывання, прыстасавання да асяроддзя і як яны здабываюць сродкі для існавання. Такім чынам, артэфакты, нерухомасць і іншыя аб’екты — «знакі» археалагічных крыніц — знаходзяцца ў сувязі адзін з адным і ствараюць мадэлі. Мадэлі, якія ўтвараюцца ў выніку гэтых суадносін,— вельмі важныя, але самі па сабе не з’яўляюцца такімі «знакамі».
Структурная археалогія — гэта спроба не толькі вызначыць спосабы выкарыстання «сімвалаў» і аб’ектаў, але і даць дзейснае, сацыяльнае тлумачэнне ім з пазіцыі іх уладальнікаў. У найбольш агульным сэнсе структурная археалогія — гэта аналіз мадэляў і іх пераўтварэнняў. Магчыма, з’яўленню структурнай археалогіі садзейнічалі праблемы і абмежаванні, якія ўзніклі падчас прасторавых даследаванняў (гл. раздзел 10). Тады стала магчымым супрацьстаяць цяжкасцям і разбурэнню інтэрпрэтацыі прасторавых мадэляў, а таксама тым пераменам, якія ўплывалі на распаўсюджванне гэтых мадэляў. Канцэптуальна ў тэорыі ўсё выглядае вельмі добра, але толькі некаторыя археалагічныя даследаванні даюць пераканаўчыя доказы ўзаемаадносін паміж «знакамі» і сацыяльнай і экалагічнай арганізацыяй.
Структурная археалогія — гэта частка грунтоўнай археалогіі. Яна з самага пачатку развівалася як гісторыкакультурная дысцыпліна, якая магла дапамагчы ў разуменні не толькі мінулага, але і сучаснага стану чалавецтва.
Пазнавальная і крытычная археалогія
Ва ўзаемадзеянні са сваёй культурай людзі падобныя на актораў — гэта канцэпцыя з’яўляецца галоўнаю супярэчнасцю паміж археолагамі, якія разглядаюць мінулае з матэрыялістычных пазіцый, і тымі, хто бачыць асноўны сэнс у сімвалічных знаках, структурах і «правілах», якія некалі кіравалі грамадствам.
Пазнавальная археалогія разглядае мадэлі, якія знаходзяцца па-за матэрыяльнай культурай. Што з’яўляецца сувязным звяном паміж асноўнымі знаходкамі і шэрагам на першы погляд нічым не звязаных артэфактаў? Гэтыя артэфакты з цягам часу рабілі бачнымі змены ў думках людзей. Класічны прыклад такіх даследаванняў — вывучэнне Джэймсам Дытцам з Новай Англіі надмагілляў, пра што гаворка вялася ў раздзеле 4. Дытц разглядае, як змяняліся спосабы пабудовы жытла і артэфакты, разам са стылямі ўпрыгожвання надмагілляў па мсры таго, як грамадства станавілася больш індывідуалістычным і абшчыны паўсюдна пачыналі распадацца. Напрыклад, на безыменных прыватных надмагіллях выяўлены такія ж бюсты і херувімы, як і ў ранейшыя часы. Гэтыя ўпрыгожванні адлюстравалі гуманістычныя погляды кожнага чалавека і вы-
значылі адносіны кожнага да той абшчыны, у якой ён знаходзіўся.
Крытычная археалогія мяркуе, што з таго часу, як археолагі сталі дзеючымі асобамі сучаснай культуры, яны павінны актыўна ўплываць на наша грамадсгва. Рэканструкцыя мінулага выконвае сацыяльную функцыю — як, напрыклад, астраномія ў цывілізацыі майя. Выкарыстанне крытычнага аналізу дапамагае археолагам вывучаць узаемаадносіны паміж рэканструкцыяй мінулага і той ідэалогіяй, якая дазваляе зрабіць гэту рэканструкцыю. Адным з найбольш крайніх з’яўляецца марксісцкі погляд на археалогію, згодна з якім усе веды класава арыентаваны. Такім чынам, археалогія дапамагае ў стварэнні гісторыі для класавых мэт. Крытычная археалогія больш ўвагі надае вывучэнню мінулага тых людзей, якія «не дапускаюцца» ў гісторыю — жанчынам, неграм, народам з Трэцяга Свету і г.д. Іншымі словамі, археолагаў павінны хваляваць культурныя прычыны іх працы. У вядомым сэнсе, гэты падыход да археалогіі наракае на сучасную археалагічную практыку і патрабуе, каб археолагі ў сваіх даследаваннях былі сацыяльна і палітычна адказнымі. Многія археолагі выступаюць супраць такіх патрабаванняў, бо адчуваюць, як моцныя крытычныя і маральныя патрабаванні разбураюць асноўны метад і тэорыю археалогіі.
Даследаванні крытычнай археалогіі маюць дзве ступені, якія добра апісаны Расэлам Хандсманам падчас вывучэння ім новаанглійскіх гарадскіх пасёлкаў. Гэтыя пасёлкі з’явіліся каля 1800 г., яны «адрозніваліся павелічэннем няроўнасці ў размеркаванні даброт паміж шматлікімі пасёлкамі». Асяроддзе мянялася. Замест асобных ізаляваных ферм і выпадковых паселішчаў, вакол якіх яны размяшчаліся, узнікалі значна болыпыя пасёлкі. Аналізуючы артэфакты, знойдзеныя ў Канане (Канэкцікут), v кучы смецця з таверны, якая датуецца паміж 1750 і 1850 гг., Хандсман даказвае, што аднародныя керамічныя і шкляныя пасудзіны і іншыя аб’екты, знойдзеныя ў больш ранніх слаях, даказваюць нязменнасць і аднароднасць жыцця тамтэйшых людзей. Але пасля 1800 г. артэфакты сталі больш індывідуалізаванымі і дробнымі, нібыта індывідуальны дабрабыт і сацыяльны статус набылі большую значнасць.
Што рабіць з такімі даследаваннямі? Хандсман паказаў, што Канан быў створаны, каб даць магчымасць новай індусгрыяльнай эліце праз утварэнне пасялковых абшчын уладкавацца і жыць у месцах, дзе земляробства знахо-
дзілася на розных узроўнях развіцця. Хандсман з дапамогай археалагічных даследаванняў надаваў ранняй гісторыі Канана эканамічны і палітычны кантэкст. Ён з дапамогай крытычнага падыходу вызначыў, што Канан быў створаны для маскіроўкі пераходу да індустрыяльнага грамадства. Ён даказаў, што грамадства Новай Англіі карысталася старымі паселішчамі і архітэктурай, каб людзі не ведалі, што сем’і і адносіны маюць розную каштоўнасць, што ёсць новыя маёмасныя правілы і сісгэмы заробку. Даследаванні накшталт гэтых садзейнічаюць лепшаму разуменню сучаснага грамадства.