Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

Уводзіны ў археалогію

Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
88.26 МБ
ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА
Спецыяльнай літаратуры па археалогіі існуе шмат. Мы ў стане пазнаёміць вас толькі з найбольш вадомымі і грунтоўнымі даследаваннямі па кожнай з абраных тэм. Звярнуўшыся да нашых рэкамендацый і выкарыстоўваючы парады выкладчыка, вы зможаце паглыбіць свае веды ў археалагічнай навуцы.
Працы агульнага значэння
Сярод іх найбольш карыснымі для вас з’яўляюцца два падручнікі. У іх выкладаюцца сучасныя погляды на тэорыю і методыку дагістарычнай археалогіі. Адзін з іх — «In the Beginning», 8-е выданне (New York: HarperCollins, 1994) — напісаны мною і ўяўляе сабой больш шырокую версію гэтай кнігі. Блізкай да іх па змесце з’яўляецца праца R.Y.Sharer, Wendy Ashmore «Archaeology: Discovering the Past» (Palo Alto: Mayfield, 1987). Надзвычай цікавая сярод сучасных работ па методыцы археалагічных даследаванняў і кніга Colin Renfrew, Paul Bath «Archaeology: Theories, Methods, and Practice» (New York: Thames and Hudson, 1990).
Вывучэнню ўсіх этапаў развіцця сусветнай перадгісторыі прысвечаны наступныя мае кнігі: «People of the Earth», 7-e выданне (New York: HarperCollins, 1992); «World Prehistory: A Brief Introduction», 2-e выданне (New York: HarperCollins, 1993). Працягвае гэтую тэму цудоўная праца Роберта Венка: Robert Wenke «Patterns in Prehistory», 3-e выданне (New York: Oxford University Press, 1990). Кніга «The Adventure of Archaeology» (Washington, DC: National Geographic Society, 1985) уяўляе сабой выдатна ілюстраванае выданне і распавядае пра нараджэнне археалагічнай навукі.
Спецыяльныя даследаванні па археалогіі
У галіне гістарычнай археалогіі звярніце ўвагу на наступныя выданні: James Deetz «In Small Things Forgotten» (New York: Natural History Press, 1977); Ivor Noel Hume
«Historical Archaeology» (New York: Alfred Knopf, 1968). Першая праца па значнасці ўступае другой, але другая — больш састарэлая.
Класічнай архсалогіі надзяляе вялікую ўвагу ў сваіх кнігах Пол Л.Мак-Кендрык: Paul L.McKendrick «The Greek Stones Speak» (New York: St.Martin’s Press, 1962) i «The Mute Stones Speak» (New York: St.Martin’s Press, 1961). Падводнай археалогіі прысвечана даследаванне Джоржа Ba­ca: George Bass «Archaeology Underwater» (New York: Praeger, 1966), a таксама такія яго кнігі, як: «А History of Seafaring Based on Underwater Archaeology» (London: Tha­mes and Hudson, 1972) i «Ships and Shipwrecks of the America» (London: Thames and Hudson, 1988).
Археалагічныя атласы i слоўнікі
Найлепшым атласам, які задаволіць усе катэгорыі чытачоў, з’яўляецца атлас Крыса Скарэ: Cris Scarre «Past Worlds: The Times Atlas of Archaeology» (Times Books, 1988), a найлепшы слоўнік, які мы можам рэкамендаваць,— Warwick Bray and David Trump «А Distionary of Archaeology (London: Penguin Press, 1970)*
Асноўныя археалагічныя часопісы
Большасць міжнародных, нацыянальных і мясцовых археалагічных часопісаў разлічана выключна на спецыялістаў. Сярод навукова-папулярных выданняў, якія друкуюць у тым ліку і матэрыялы па археалогіі, найбольш вядомымі з’яўляюцца «National Geographic», «Natural History», «Smithsonian» i «Scientific American». «Archaeology» — таксама выдатнае выданне для аматараў і ўсіх зацікаўленых. У той жа час «Antiquity», «Journal of World Prehistory» i «World Archaeology» — часопісы надзвычай сур’ёзныя i разлічаны толькі на прафесіяналаў. Асаблівым поспехам у амерыканскіх археолагаў карыстаецца часопіс «American Antiquity» — орган Таварыства амерыканскай археалогіі. Археалагічныя матэрыялы час ад часу з’яўляюцца на старонках «American Antropologist». Што датычыцца даследчыкаў Старога Свету, то яны звычайна друкуюцца ў такіх часопісах, як «Man», «Nature», «Proceedings of the Prehistoric Society». Высокім тэхнічным узроўнем адрозніваецца «Journal of Field Archaeology».
Раздзел 1. Нараджэнне археалогіі
Гісторыі археалогіі прысвечана шмат прац. Кароткае яе апісанне з выкарыстаннем факталагічнага матэрыялу ўтрымліваецца ў выданні: Glyn Daniil «А Short History of Archaeology» (London: Thames and Hudson, 1981). «The Adventure of Archaeology» ужо згадвалася намі як адна з самых папулярных кніг па археалогіі. Многія даследчыкі ў сваіх пошуках часта звяртаюцца да працы Гордана Ўілі і Джэрэмі Сэблафа : Gordon Willey and Jeremy Sabloff «А History of American Archaeology», 2-e выданне (New Yorkr W.H.Freeman, 1980). Кніга Бруса Трыгера «А History of Archaeological interpretation» (Cambridge: Cambridge University Press, 1989), на наш погляд, з’яўляецца найбольш вызначальнай работай па гэтай тэме.
Раздзел 2. Археалогія як частка антрапалогіі
Шмат з якімі праблемамі, што разглядаюцца ў гэтым раздзеле, можна пазнаёміцца ў працы Джэймса Дзітца: James Deetz «Invitation to Archaeology» (Garden City, NY: Natural History Press, 1967). Цікавыя матэрыялы ўтрымліваюцца ў кнізе Грэхама Кларка: Grahame Clark «Archaeo­logy and Society» (New York: Barnes and Noble, 1965). Гэта старое выданне, але яшчэ надзвычай актуальнае. Аматары і турысты захапляюцца кнігай Розы Макалоў: Rose Macaulau «The Pleasure of Ruins» (London: Thames and Hudson, 1959). Пытанням, пра якія ідзе гаворка y гэтым раздзеле, прысвечана вельмі ўдумлівая праца Масіма Палаціна: Massimo Pallotino «The Meaning of Archaeology» (New York: Abrams, 1968).
Раздзел 3. Культура
Даволі спрэчным пытанням археалогіі, што закранаюцца ў гэтым раздзеле, прысвяцілі свае даследаванні яшчэ некалькі вучоных. Найбольш грунтоўна ўсе яны раскрываюцца ў працы Гордана Ўілі і Філіпа Філіпса: Gordon Willey and Philip Phillips «Method and Theory in American Archaeology» (Chicago: University of Chicago Press, 1958). Надзвычайнай праніклівасцю i інтуіцыяй вылучаецца кніга В.Гордана Чайлда: V.Gordon Childe «Piecing Together the Past» (London: Routledge and Kegan Paul, 1956).
Аб дасягненнях археалогіі болып позняга перыяду ідзе гаворка ў працы Лэвіса Бінфорда: Levis Binford «In Pursuit of the Past» (London: Thames and Hudson, 1983). Выдатная характарыстыка сучаснай амерыканскай археалогіі ўтрымліваецца ў даследаванні Дэвіда Мелцэра, Дона Фаўлэра, Джэрэмі Сэблафа і інш.: David Meltzer, Don Fowler and Jeremi Sabloff, eds. «American Archaeology Past and Future» (Washington, DC: Smithsonian Institution Press, 1986). Цудоўным спадарожнікам y археалогію можа быць кніга Гая Гібана: Guy Gibbon «Antrhopological Archaeology» (New York: Columbia University Press, 1984).
Раздзел 4. Час
Яшчэ ніхто з даследчыкаў не пераўзышоў сэра Марцімэра Ўілера ў яго класічным апісанні стратыграфіі ў кнізе «Archaeology from the Earth» (Oxford: Clarendon Press, 1954). Вывучэнню розных спосабаў археалагічнага датавання прысвечаны артыкулы наступных аўтараў: J.Aitken «Science-based Dating in Archaeology» (New York: Longman’s, 1990), R.E.Taylor «Radiocarbon Dating: An Archaeological Perspective» (Orlando, F.Z: Academic Press, 1987). Ульрых Леўт y артыкуле «Archaeometry» (Weinheim, West Germany: VCH, 1987) робіць карысныя заўвагі адносна разнастайных метадаў датавання.
Пры вывучэнні дадзенай тэмы асаблівую ўвагу звярніце на даследаванні Карла Бутцэра: Karl Butzer «Archaeology as Human Ecology (Cambridge: Cambridge University Press, 1982),— i Дава Hipa: Dov Nir »Man: A geomorphological Agent" (Boston: Reidel Publishing, 1983). Ледавіковаму neрыяду ў гісторыі чалавецтва прысвечана кніга: Tage Hilsson «The Pleistocene (Stuttgart: Enke Verlag, 1983).
Раздзел 5. Прастора
Тут зноў трэба звярнуцца да працы Гордана Чайльда «Piecing Together the Past» як адной з важных крыніц па гэтай тэме. У кнізе Кента В.Флэнэры (Kent V.Flannery «The Early Mesoamerican Village». New York: Academic Press, 1976) утрымліваецца шэраг канцэптуальных палажэнняў у вызначэнні прасторы, хоць змест кнігі болып адпавядае раздзелу 10. Закону асацыяцый прысвечаны артыкул Джона Рова ў «American Antiquity»: John Rowe «Wor-
saae’s Law and the Use of Grave Lots for Archaeological Dating» («American Antiquity», №28:2, 1962. P. 129—137). Увогуле большасць публікацый па гэтай тэме змешчана ў перыядычных выданнях. Па кансультацыі звяртайцеся да свайго выкладчыка.
Раздзел 6. Захаванне і пошук
Даследаваннем працэсаў фарміравання помнікаў, якія падрабязна разглядаюцца ў гэтым раздзеле, займаюцца шматлікія аўтары. Раім напачатку пазнаёміцца з працай Мікаэля Шыфера «Site Formation Processes of the Archaeo­logical Record» (New York: Academic Press, 1987), якая закладае асновы ведаў па гэтай тэме. Пасля гэтага можна перайсці да разгляду найбольш знакамітых археалагічных помнікаў. Так, пра гісторыю пахаванняў экспедыцыі Франкліна вы даведаецеся з кнігі Оўэна Біці і Джона Гэйгера: Owen Beattie and John Geiger «Frozen in Time: The Fate of the Franklin Expedition» (London: Bloomsbury Publica­tions, 1986). Апісанне цудоўных егіпецкіх пірамід, у тым ліку піраміды Тутанхамона, вы знойдзеце ў выданні: John Romer «The Valley of Kings» (New York: William Morrow, 1981). Пра помнікі Костэра ў Ілінойсе чытайце: Stuart Struever and Gail Houart «Koster» (New York: Anchor Doubleday, 1980). 3 кнігі П.В.Глоба — P.V.Glob «The Bod People» (London: Faber and Faber, 1969) — вы даведаецеся пра раскопкі ў балоцістых мясцінах Даніі, дзе былі знойдзены добра захаваныя целы дагістарычных людзей. Знакамітыя помнікі Азэт апісваюцца ў кнізе Рута Кірка і Рычарда Даўфэрці: Ruth Kirk and Daugherty «Hunters of the Whale» (New York: Morrow, 1975). Пра помнікі Серэна расказвае выданне: Payson D.Sneets «The Ceren Site» (New York: Harcourt, Brace, Jovanovich, 1992).
Археалагічныя пошукі — тэма, якая сёння горача абмяркоўваецца на старонках спецыяльных часопісаў. Ім, у прыватнасці, прысвечаны артыкул Вінцэнта Гафні і Зорана Станчыча: Vincent Gaffney and Zoran Stancic «GIS ap­proaches to regional analysis: A case study of the island of Hvar» (Ljubljana, Jugoslavia: Znanstveni institut Filozofske fakultete, 1990). Вам будзе надзвычай карысна пазнаёміцца з рознымі пошукавымі тэхналогіямі, у тым ліку з дыстанцыйным зандаваннем. Ахова культурных каштоўнасцей — таксама надзённая і складаная праблема. Адна з першых
работ, прысвечаная гэтай тэме, належыць Чарлзу Макгімсі: Charles McGimsey «Public Archaeology» (New York: Seminar Press, 1972). Даследаванне Джоржа Гумермана дае паняцці пра змены, якія адбываюцца ў галіне аховы помнікаў.