Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

Уводзіны ў археалогію

Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
88.26 МБ
На масавае захапленне археалогіяй па-ранейшаму аказваюць уплыў старажытныя містэрыі, апавяданні пра незвычайныя прыгоды і адкрыцці. Для многіх людзей археалогія з’яўляецца толькі сродкам задавальнення іх матэрыяльных і духоўных патрэб, а не сур’ёзнай культуралагічнай навукай. Старажытныя дроцікі, кераміка майя, бронзавыя мячы выдатна выглядаюць у зашклёных вітрынах музея ці на паліцах антыкварнай крамы. Патрабаванні ўладальнікаў антыкварных крам з кожным годам усё ўзрастаюць. Яшчэ ў XVIII ст. археалагічныя помнікі пачалі выкарыстоўваць са спажывецкімі мэтамі. Першыя калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея ў Нью-Йорку і многіх іншых вялікіх музеяў былі скамплектаваны шляхам закупкі прадметаў з разрабаваных помнікаў. Сучасныя цэны на такія тавары проста астранамічныя. Тым не менш, усё больш і больш музеяў і багатых калекцыянераў спаборнічаюць між сабой за набыццё каштоўнасцей. Старажытныя моплкі інкаў і рэлігійныя цэнтры майя былі амаль поўнасцю разрабаваны падчас вось такіх сумніўных пошукаў. Шмат якія археалагічныя мясціны Паўднёва-Заходняй Амерыкі яшчэ на
пачатку XX ст. былі спустошаны падобнымі візіцёрамі.
Амаль нічога не было зроблена і нс магло быць зроблена, каб спыніць нелегальны гандаль старажытнасцямі. У гэтым сёння не зацікаўлены ні калекцыянеры, ні неразборлівыя ў сродках музеі, ні тым больш гандляры антыкварыятам. Паляванне за каштоўнасцямі часам становіцца сродкам існавання для збяднелых фермераў у многіх краінах свету. Горш за ўсё тое, што такое становішча спраў абсалютна не хвалюе нашу грамадскасць. У Злучаных Штатах Амерыкі надзвычай развіты рух за зберажэнне навакольнага асяроддзя, але там няма месца археалагічным помнікам, і гэта здзіўляе, бо яны з’яўляюцца неад’емнай часткай гэтага асяроддзя. Магчыма, гэта звязана з тым, што большасць амерыканцаў усё ж не выказвае асаблівых пачуццяў у адносінах да помнікаў індзейскай культуры. Аднак археалогія — гэта навука, якая вывучае мінулае ўсяго чалавецтва, а не мінулае асобна ўзятых індзейцаў, амерыканцаў альбо егіпцян. Таму ахова культурных каштоўнасцей ці, іначай кажучы, захаванне мінулага для будучых пакаленняў — жыццёваважная задача для кожнага з нас. Дрэнныя адносіны да археалагічных помнікаў урэшце прыводзяць да іх знішчэння. У выніку мы пазбаўляем усё чалавецтва бясцэннай часткі нашага культурнага багацця.
Будучае археалогіі ў нашых руках. Шкада, што шмат хто заоывае пра гэта і знішчае археалагічныя помнікі, выкарыстоўваючы іх на свае патрэбы ці проста таму, што яны здаюцца яму малакарыснымі.
АРХЕАЛОГІЯ I ТЫ
Як можна стаць археолагам? Ці з’яўляецца гэта прафесія перспектыўнай? Што можа зрабіць звычайны чалавек для захавання мінулага? Паспрабуем адказаць на ўсе гэтыя пытанні.
У Злучаных Штатах Амерыкі археолагаў больш за некалькі тысяч. Большасць з іх выкладае ва універсітэтах і каледжах, частка — у вышэйшых школах. Некаторыя ўзначальваюць аддзелы археалогіі нацыянальных, дзяржаўных, гарадскіх і муніцыпальных музеяў. Ёсць археолагі і ў Службе нацыянальных паркаў і некаторых іншых дзяржаўных структурах. Частка даследчыкаў звязана з часовымі формамі работы. Яны працуюць над дзяржаўнымі праектамі ў
галіне культуры, маюць пагадзіннае выкладанне ў навучальных установах альбо працуюць па дамове з арганізацыямі, якія займаюцца аховай помнікаў.
Сфера навуковых інтарэсаў археалогіі надзвычай шырокая: ад першых індзейскіх паселішчаў да гістарычных мясцін у Новай Англіі. Археолагі працуюць над стварэннем тэарэтычных мадэляў старажытных сельскагаспадарчых сістэм і ў галіне камп’ютэрнага праграмавання. У якой яшчэ прафесіі так многа разгалінаванняў? Шмат амерыканскіх археолагаў працуе за межамі сваёй краіны: у Афрыцы, Еўропе, Цэнтральнай Амерыцы, Перу і іншых мясцінах. Па жаданню вы зможаце авалодаць ведамі ў любой галіне археалогіі, навучыцца весці даследаванні на зямлі і пад зямлёй і нават у паветры. Шкада толькі, што працоўныя рэсурсы абмежаваныя.
Спецыфіка работы археолага ў большасці ўстаноў патрабуе вышэйшай кваліфікацыі — ступені магістра, а найчасцей нават доктара навук. На шляху да доктарскай ступені археолаг павінен прайсці спецыяльны курс у аспірантуры, інтэнсіўную практыку ў полі, напісаць дысертацыю і абараніць яе на Вучонай радзе. На гэта спатрэбіцца ад чатырох да сямі гадоў. Але нават пасля атрымання ступені доктара навук знайсці прэстыжную работу вам будзе зусім няпроста.
Для дасягнення ступені магістра неабходна скончыць двухгадовую аспірантуру і здаць экзамены па метадалогіі і тэорыі археалогіі, а таксама па дагісторыі. Падчас навучання будучы прэтэндэнт набывае адпаведную яго тэме спецыялізацыю ў галіне аховы помнікаў альбо веды па той ці іншай мясцовасці. Ён павінен праслухаць шэраг спецыяльных курсаў і семінараў, напісаць рэферат па тэме і папрацаваць на раскопках. Магчымасці магістра працаўладкавацца яшчэ меншыя, чым у доктара. Як правіла, яны працуюць у галіне аховы помнікаў ці займаюцца мясцовай археалогіяй. Разнастайныя універсітэты і каледжы выдаюць спецыяльныя сертыфікаты на правядзенне часовых раскопак ці работ па кансервацыі помнікаў. Для такіх прац дыплом доктара неабавязковы. Пацікаўцеся ў сваіх выкладчыкаў адносна такіх рабрт.
Кожны, хто імкнецца стаць прафесіянальным археолагам, павінен атрымаць вышэйшую акадэмічную адукацыю з паглыбленым вывучэннем антрапалогіі і археалогіі. Для паступлення ў аспірантуру неабходна прайсці курс «А», які з’яўляецца ўводным. Апроч таго, трэба мець хоць бы міні-
мальнае ўяўленне пра раскопкі і археалагічныя даследаванні. Вялікае значэнне маюць пісьмовыя рэкамендацыі як мінімум двух прафесійных археолагаў. Апроч таго, неабходна сур’ёзна абгрунтаваць сваё жаданне стаць археолагам, вызначыць тэму даследавання. Археолаг, які не цураецца цяжкай працы, можа цярпліва пераносіць дыскамфортныя ўмовы поля і доўгія часы сумнай, аднастайнай працы ў лабараторыі, урэшце будзе мець вялікі поспех.
I апошняя ўмова: праяўляць пастаянную цікавасць да вучобы і выконваць абавязак кожнага археолага — ніколі не праводзіць раскопкі і не збіраць артэфакты дзеля ўласнай выгоды. Калі ўсе патрабаванні выкананы, неабходна запомніць, што будучае нашага гістарычнага мінулага знаходзіцца ў руках новага пакалення археолагаў, тых, хто ідзе за намі.
Напрыклад, нехта з вас усур’ёз жадае стаць археолагам. Якую навучальную ўстанову яму выбраць? Безумоўна, тую, якая найоольш адпавядае вашым інтарэсам. Лепш за ўсё звярнуцца ў некалькі з іх, пракансультавацца з выкладчыкамі і канчаткова пераканацца, што вам гэта падыходзіць.
Шмат хто перад паступленнем у вышэйшую навучальную ўстанову хацеў бы паспрабаваць свае сілы на раскопках. У гэтым выпадку лепш за ўсё наняцца рабочым у археалагічную экспедыцыю. Пра ўсе дэталі можна даведацца ў адміністрацыі якога-небудзь з мясцовых музеяў альбо ў зводках дэпартамента антрапалогіі. Вы можаце таксама спачатку прайсці пачатковы курс археалогіі ва універсітэце, а затым разам з астатнімі студэнтамі паспытаць свае сілы ў полі. Спонсары універсітэтаў на гэтыя мэты выдаткоўваюць спецыяльныя сродкі. Летнія праграмы спалучаюць у сабе адначасова лекцыі і раскопкі. Падчас такіх заняткаў вы набудзеце незабыўны вопыт.
Частка людзей, аднак, імкнецца адразу без усялякай падрыхтоўкі апынуцца «ў полі» і на нскалькі тыдняў далучасцца да якой-небудзь экспедыцыі, як правіла, за мяжой. Танныя чартарныя рэйсы, якія злучаюць Амсрыку з Еўропай, даступныя кожнаму. Дзякуючы такім арганізацыям, як Брытанскі археалагічны савет, яны атрымліваюць нсабходную інфармацыю пра экспедыцыі, у якіх патрабуюцца наёмныя рабочыя. Зрэшты, дарэмна было б думаць, што, правёўшы тыдзень-другі на такіх раскопках, вы ста неце архсолагам.
I нарэшце, існуе яшчэ адзін шлях патраніць на архе-
алагічныя раскопкі — спецыяльныя конкурсы, якія звычайна наладжваюцца для студэнтаў, напрыклад, у такія далёкія краіны, як Ізраіль. Там яны прымаюць удзел у раскопках і адначасова вывучаюць археалогію ў цесным супрацоўніцтве са сваімі кіраўнікамі.
Урэшце, які б спосаб вы не абралі, вопыт археалагічных раскопак заўсёды дапаможа вам вызначыць свой далейшы шлях.
Атрымаць навуковую ступень у археалогіі — гэта яшчэ не значыць быць добрым спецыялістам-практыкам. Але высокая тэарэтычная падрыхтоўка забяспечыць пэўныя перспектывы развіцця і будзе спрыяць вам ўсё жыццё.
Пэўную дапамогу могуць аказаць археалогіі і звычайныя людзі. Існуе мноства спосабаў гэта зрабіць. Напрыклад, можна стаць членам мясцовага археалагічнага таварыства, прымаць актыўны ўдзел у праектах і навукова-даследчых праграмах мясцовага музея, спрыяць ахове помнікаў і г.д. Веды, якія вы набудзеце падчас такой дзейнасці, пашыраць ваш кругагляд і дазволяць кампетэнтна разбірацца ў помніках дагістарычнай эпохі. Да таго ж вы зможаце паўплываць на погляды іншых людзей, на іх адносіны да гістарычнага мінулага. А дзякуючы пастаянным кантактам з прафесійнымі археолагамі атрымаеце веды па ахове і кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры.
Прапанаваная вашай увазе кніга дае толькі першае ўяўленне пра археалогію. Мы спадзяемся, што яна дасць адказы і на многія іншыя хвалюючыя пытанні. Напрыклад, якім чынам археолагі ўзнаўляюць падзеі далёкага мінулага? Што патрэбна зрабіць кожнаму з нас, каб захаваць рэшткі мінулага для будучых пакаленняў? Якім чынам мы павінны будаваць сёння сваё жыццё, као зберагчы помнікі ад разбурэння? Вось вам некалькі парад:
— адносіцца да кожнага археалагічнага помніка і артэфакта як да апошняга і непаўторнага;
— паведамляць аб усіх выпадковых археалагічных адкрыццях у адпаведныя органы (археалагічныя службы, музеі, спецыяльныя аддзелы універсітэтаў і каледжаў, урадавыя ўстановы і г.д.);
— выконваць усе законы, якія маюць адносіны да археалагічных помнікаў',
— ніколі не праводзіць раскопак без адпаведнай падрыхтоўкі ці кіраўніцтва;
— ніколі не збірайце археалагічныя знаходкі дзеля асабістай спажывы ці калекцыі (калі вам так ужо хочацца
нешта калекцыянаваць, то няхай гэта будуць толькі рэпрадукцыі);
— паважайце сучасныя і дагістарычныя індзейскія пахаванні і месцы правядзення рэлігійных кулыпаў. Яны маюць вялікае семіятычнае значэнне.
Дык ці існуе будучыня ў мінулага? Так, калі мы гэтага жадаем самі. Усё залежыць толькі ад нас з вамі.