Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

Уводзіны ў археалогію

Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
88.26 МБ
Шумеры (Sumerians) — стваральнікі цывілізацыі, якая ў 2900—2000 гг. да н.э. квітнела на поўдні сучаснага Ірака. Шумеры жылі ў невялікіх гарадах-дзяржавах, якія пастаянна ваявалі паміж сабой. Займаліся ірыгацыйным земляробствам.
Эпл-Крык (Apple Creek — Яблыкавы ручай) — старажытнае паселішча плямёнаў збіральнікаў у штаце Ілінойс (ЗША), заснаванае пасля 3000 г. да н.э. Жыхары паселішча здабывалі дзікую раслінную ежу: арэхі гікоры, жалуды і г.д.
ГЛАСАРЬШ
Гласарый раскрывае значэнні асноўных тэрмінаў і паняццяў, якія сустракаюцца ў тэксце. Гэта не ўсеабдымны слоўнік па археалогіі. Прафесійная тэрміналогія тут зведзена да мінімуму, аднак некаторыя спецыфічныя выразы непазбежныя. ІПто датычыць такіх тэрмінаў, як, напрыклад, «адаптацыя» ці «мутацыя», якія сустракаюцца не толькі ў археалогіі, але і ў іншых навуках, то ў гэты гласарый яны не ўключаны. Іх значэнні, як і некаторых іншых тэрмінаў, можна знайсці ў любым іншым слоўніку.
АБСАЛЮТНАЯ ХРАНАЛОГІЯ — храналогія ў каляндарных гадах да сучаснасці, хранаметрычнае датаванне.
АБСІДЫЯН — вулканічнае шкло.
АГУЛЬНАЯ ТЭОРЫЯ СІСТЭМ — уяўленне аб тым, што любы арганізм альбо арганізацыя могуць быць даследаваны як сістэма, якая ў сваю чаргу дзеліцца на мноства ўзаемадзейных падсістэм ці частак; час ад часу гэта называюць кібернетыкай.
АДЗІНКА — у археалогіі артэфактычныя групы, якія выкарыстоўваюць для апісання артэфактаў.
АДЗНАКІ ПАСЕВАЎ — выразнае распаўсюджванне сельскагаспадарчых культур і расліннага покрыва, з дапамогай якога можна вызначыць межы археалагічных помнікаў з вышыні птушынага палёту.
АДКРЫТАЯ СІСТЭМА — у археалогіі культурныя сістэмы, якія абменьваюцца энергіяй і інфармацыяй са знешнім асяроддзем.
АДНАЛІНЕЙНАЯ КУЛЬТУРНАЯ ЭВАЛЮЦЫЯ — эвалюцыйная тэорыя канца XIX ст., якая сведчыць, што ўсе чалавечыя супольнасці развіваюцца адным шляхам культурнай эвалюцыі ад простых паляўнічыхзбіральнікаў да адукаванага грамадства.
АДНОСНАЯ ХРАНАЛОГІЯ — храналагічныя рамкі, вызначаныя паводле закону напластавання альбо абумоўленыя артэфактам.
АНАЛОГІЯ — працэс параўнання, у выніку якога дзве сутнасці, звязаныя фармальным падабенствам, можна выдзеліць сярод іншых.
АНАЛІЗ — стадыя археалагічнага даследавання, якая ўключае апісанне і класіфікацыю артэфактычных і неартэфактычных даных.
АНАЛІЗ ЗОНЫ ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ ПОМНІКА — інвентарызацыя прыродных рэсурсаў на зададзенай плошчы археалагічнага помніка.
АНАЛІЗ ЗНОШВАННЯ — мікраскапічны аналіз артэфактаў для вызначэння ступеняў зношвання рабочых дэталяў пасля іх выкарыстання.
АНАЛІТЫЧНЫ ТЫП — адвольныя групы прадметаў, якія археолагі адносяць да зробленых чалавекам. Аналітычныя тыпы вызначаюцца групай характэрных прыкмет, уласцівых для найбольш падыходзячых тыпаў артэфактаў, каб параўнаць іх месцазнаходжанне ў часе і прасторы. Гэтыя тыпы неабавязкова супадаюць з сапраўднымі прыладамі працы, якімі карысталіся дагістарычныя людзі.
АНГОБ — аздабленне паверхні керамічнага посуду высакаякаснай вільготнай глінай перад абпалам і дэкараваннем.
АНТРАПАЛОГІЯ — навука, якая вывучае чалавецтва ў самым шырокім сэнсе: ад самага яго ўзнікнення да сучаснасці. Яна складаецца з культурнай і фізічнай антрапалогіі, а таксама археалогіі.
АНТЫКВАРЫЙ — чалавек, які цікавіцца мінулым, калекцыяніруе і вывучае старажытнасці, але на аматарскім ўзроўні ў адрозненне ад археолагаў-навукоўцаў.
АПІСАЛЬНЫЯ ТЫПЫ — тыпы, якія абапіраюцца на ўнутраныя і знешнія ўласцівасці артэфакта.
АРГАНІЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ — такія матэрыялы, як косці, дрэва, рогі альбо скура, якія раней належалі жывым арганізмам.
АРТЭФАКТ — любы аб’ект, зроблены альбо відазменены чалавекам.
АРХАІКА — гістарычны перыяд у Новым Свеце, калі паляўнічыя-збіральнікі авалодалі шырокім спектрам прыродных рэсурсаў і ўжо спрабавалі займацца земляробствам.
АРХЕАЛОГІЯ — спецыфічная галіна антрапалогіі, якая вывучае зніклыя чалавечыя супольнасці на аснове матэрыяльных рэштак мінулага. Прадмет археалогіі — узнаўленне гісторыі культуры, рэканструкцыя былой жыццядзейнасці людзей і вывучэнне культурных працэсаў.
АРХЕАЛАПЧНЫ КАНТЭКСТ — гл. кантэкст.
АРХЕАЛАГІЧНАЯ КУЛЬТУРА — археалагічны комплекс, які складаецца з рэшткаў зніклай культуры.
АРХЕАЛАГІЧНАЯ РАЗВЕДКА — сістэматычныя спробы вызначыць месцазнаходжанне археалагічных помнікаў, ідэнтыфікаваць і зафіксаваць іх на мясцовасці ў натуральным асяроддзі і па-за ім.
АРХЕАЛАГІЧНАЯ ТЭОРЫЯ — усеабдымныя тэарэтычныя канцэпцыі, якія забяспечваюць археолагаў шляхамі і сродкамі, каб знайсці па-за канкрэтнымі фактамі і матэрыяльнымі аб’ектамі неабходнае тлумачэнне падзей, якія мелі месца ў дагістарычную эпоху.
АРХЕАЛАГІЧНАЯ АДЗІНКА — адвольная адзінка класіфікацыйнай сістэмы для адрознення адной групы артэфактаў ад другой у часе і прасторы.
АРХЕАЛАГІЧНЫ ФАКТ — матэрыял, які вызначаецца археолагамі як найбольш істотны, як доказ. Ён збіраецца і дакументуецца, з’яўляецца часткай агульных даследаванняў. Вылучаюць чатыры асноўныя класы археалагічных фактаў — артэфакты, нерухомасці, збудаванні і рэшткі ежы.
АРХЕАЛОПЯ ПАСЕЛІШЧАЎ — вывучэнне старажытных паселішчаў і іх месцапалажэння ў навакольыым ландшафце.
АРХЕОЛАГ — спецыяліст, які даследуе мінулае, ужываючы навуковыя метады, фіксацыю і інтэрпрэтацыю старадаўніх культур на больш высокім узроўні, чым той, хто калекцыяніруе артэфакты для выгоды ці дэманстрацый.
АРХЕАЛАГІЧНАЯ КАЛЕКЦЫЯ — усе артэфакты, знойдзеныя пры раскопках, у тым ліку сума ўсіх падкалекцый з гэтага помніка.
АСАЦЫЯЦЫЯ — узаемасувязь паміж артэфактам і іншымі археалагічнымі
знаходкамі, а таксама ўзроўнем помніка ці іншымі артэфактамі, збудаваннямі альбо нерухомымі артэфактамі з гэтага помніка.
АТРЫБУТ — устойлівая і добра вызначаная прыкмета артэфакта, якая не падлягае далейшаму дзяленню. Археолагі з мэтай класіфікацыі і інтэрпрэтацыі выдзяляюць наступныя тыпы атрыбутаў: форму, стыль, тэхналогію.
АТРАД — прымітьгўная форма сацыяльнай арганізацыі чалавечага грамадства, найбольш распаўсюджаная ў дагістарычныя часы. Атрады складаліся з родаў, якія ўключалі ад 20 да 50 чалавек.
АЎСТРАЛАПІТЭК — прымат, выкапнёвыя рэшткі якога былі знойдзены ў асноўным ва Усходняй і Паўдневай Афрыцы. Лічыцца, што ён мае блізкае дачыненне да першых чалавечых істот, якія сапраўды маглі эвалюцыянаваць сярод іх.
АХОЎНАЯ АРХЕАЛОГІЯ — іншая назва для абазначэння сістэмы аховы культурных рэсурсаў.
АХОВА КУЛЬТУРНЫХ РЭСУРСАЎ — забеспячэнне кансервацыі і аховы археалагічных помнікаў і артэфактаў у сэнсе захавання мінулага.
БІЯСФЕРА — усе жывыя арганізмы, якія насяляюць зямлю і знаходзяцца ва ўзаемадзеянні з навакольным асяроддзем.
ВЕРТЫКАЛЬНЫЯ РАСКОПКІ — раскопкі, якія праводзяцца з мэтай вызначэння храналагічнай паслядоўнасці на абмежаваным участку.
ВЕЧНАЯ МЕРЗЛАТА — навечна замёрзлая зямля.
ВУСНАЯ ТВОРЧАСЦЬ — гістарычныя традыцыі, частка генеалогіі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне праз вусную мову.
ВЫБАРНЫЯ РАСКОПКІ (ШУРФАВАННЕ) — археалагічныя раскопкі пэўных частак помніка з ужываннем выбарных (пробных) метадаў альбо дакладнае шурфаванне, якое, аднак, не раскрывае помнік цалкам.
ВЫЗНАЧЭННЕ ХАРАКТЭРНАСШ — шэраг метадаў дзеля вызначэння паходжання дагістарычных артэфактаў, асабліва вырабаў з гліны, металу і каменя.
ГАРЫЗОНТ — з’яўленне ідэнтычных рысаў культуры і артэфактаў на вялікай плошчы. Іх месцазнаходжанне і час існавання сведчаць пра хуткае распаўсюджванне. Часта гарызонты складаюцца з артэфактаў, якія асацыіруюць з шырока распаўсюджанымі рэлігійнымі культамі. (У айчыннай навуцы гарызонт — характарыстыка асаблівасцей стратыграфіі раскопу. Вызначаецца агульнасцю артэфактаў (пабудовы, рэчы), якія маюць аднолькавую храналагічную абмежаванасць у адпаведнай тоўшчы культурнага пласта.— Заўвага рэд.)
ГАРЫЗАНТАЛЬНЫЯ РАСКОПКІ — археалагічныя раскопкі вялікіх плошчаў помніка, напрыклад, з мэтай вызначэння межаў паселішча.
ГЕААРХЕАЛОГІЯ — археалагічнае даследаванне, якое выкарыстоўвае метады і канцэптуальныя палажэнні геалагічных навук.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ СІСТЭМЫ (ГІС) — выкананыя з дапамогай камп’ютэра картаграфічныя сістэмы, якія дазваляюць археолагам фіксаваць і аналізаваць месцапалажэнне помнікаў у навакольным ландшафце, даследаваць даныя, атрыманыя ў выніку дыстанцыйнага зандавання, камп'ютэрныя карты і іншыя першакрыніцы.
ГІСТАРЫЧНАЯ АРХЕАЛОГІЯ — вывучэнне археалагічных помнікаў на аснове гістарычных крыніц. Часам гэта называюць гістарычнымі аб'ектамі археалогіі.
ГАМІНІД — прадстаўнік сямейства гамінідаў, вядомы сёння па аднаму віду — Homo sapiens.
ДАПСТОРЫЯ — залаты век чалавечай гісторыі, які папярэднічаў узнікненню пісьменнасці. Дагісторыкі вывучаюць дагістарычную археалогію.
ДАСЛЕДЧЫ ПРАЕКТ — старанна сфармуляваны і сістэматызаваны план правядзення археалагічных вышукаў.
ДАСЛЕДАВАННЕ ПАД’ЁМНАГА МАТЭРЫЯЛУ — калекцыя археалагічных знаходак з помнікаў, сабраная з мэтай камплектавання прадстаўнічых узораў артэфактаў з пад'ёмнага матэрыялу. Даследаванне пад’ёмных матэрыялаў таксама раскрывае віды дзейнасці, характэрнай для гэтага помніка, вызначае месца большасці збудаванняў і ўтрымлівае інфармацыю пра найбольш населеныя месцы помніка, што важна для далейшага маштабнага альбо звычайнага даследавання помніка.
ДРУГАСНЫ КАНТЭКСТ — змест археалагічнай знаходкі, які быў парушаны ў выніку далейшай дзейнасці чалавека альбо па аб’ектыўных прычынах.
ДЭДУКЦЫЯ — працэс мыслення, які ўключае аналіз агульных гіпотэз і праверку іх з дапамогаю даных. Дэдуктыўны метад — кумулятыўны.ён прадугледжвае пастаяннае ўдасканаленне гіпотэз у адрозненне ад індуктыўнага метаду, які ідзе ад канкрэтнага назірання да агульнага заключэння.
ДЭНДРАХРАНАЛОГІЯ — храналогія па гадавых кольцах дрэў.
ДЫСТАНЦЫЙНАЕ ЗАНДЗІРАВАННЕ — разведка і даследаванне помнікаў з дапамогай такіх сродкаў, як аэрафотаздымка для выяўлення нябачных вокам аб’ектаў альбо нерухомых артэфактаў.
ДЫФУЗІЯ — распаўсюджванне пэўных культурных рысаў з адной тэрыторыі на другую праз кантакты паміж людзьмі.
ЗАГАРТОЎКА СТАЛІ (КЕРАМІЧНЫ ЗАМЕС) — працэс загартоўкі стальных лістоў награваннем і наступным хуткім ахаладжэннем. Апроч таго, гэта яшчэ і матэрыял, які дадаюць у керамічны раствор.
ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ — канцэпцыя археалагічнага прымянення тэорыі сістэм, якая адлюстроўвае адносіны паміж культурнымі працэсамі і іх асяроддзем, якія пастаянна змяняюцца.