Уводзіны ў археалогію
Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
Мы ўдзячныя ўсім, хто адрэагаваў на папярэдняе выданне гэтай кнігі, асабліва тым студэнтам, якія не паленаваліся напісаць свае водгукі. Гэта для нас з’яўляецца асабліва карысным і прыемным. Многія калегі таксама адгукнуліся на выданне кнігі, некаторыя нават вычытвалі яе па частках. Асабліва мы ўдзячныя Георгу Міхаэльсу, які пастаянна забяспечваў нас новай інфармацыяй па пытаннях археалогіі для пачаткоўцаў. Нашы словы ўдзячнасці таксама:
Майклу Фулеру (Каледж абшчыны Св.Луіса, Флорысант Валей)
Роджэру Гранду (Універсітэт Паўднёвай Фларыды) Р. Лі Лімэн (Універсітэт Місуры)
Сьюзан М. Рычс (Каледж Форт Лэвіс) Рычарду В. Ёркесу (Універсітэт штата Агайо).
Безумоўна, я буду вельмі рады пачуць ад чытачоў іх прапановы па ўдасканаленню наступных выданняў гэтай кнігі.
Браян М. Фэйган
РАЗДЗЕЛ 1
НАРАДЖЭННЕ АРХЕАЛОГП
Навуковы прагрэс не параўнаць са зменамі, што адбываюцца ў будаўніцтве горада, дзе старыя дамы бязлітасна зносяцца, каб саступіць месца новым. Але ён падобны на безупынную эвалюцыю заалагічных відаў, якія ўвесь час развіваюцца, і ўрэшце, робяцца на першы іогляд непазнавальнымі, але вока спецыяліста заўсёды ўбачыць сляды ўплыву мінулых стагоддзяў.
Жуль Пуанкарэ. 1904.
«Я вырашыў сесці, але калі ўсёй сваёй вагой абапёрся на цела егіпцяніна, яно разламалася, як кардонны кораб. Я паваліўся паміж разбітых мумій з траскучымі касцямі, лахманамі і драўлянымі скрынямі, якія паднялі такі страшны шум, што я вымушаны быў чвэрць гадзіны сядзець нерухома, чакаючы, пакуль усё сціхне». Джавані Батыста Белзоні — цыркавы асілак, які стаў рабаўніком пахаванняў,— разведваў ды спустошваў сгарадаўнія егіпецкія грабніцы ў 1817 г. Белзоні быў даследчыкам з ломам, канатамі і порахам, але, нават даўшы волю фантазіі, яго немагчыма было б назваць археолагам. Ён быў авантурыстам няўрымслівых амбіцый і думаў, што старадаўнія егіпцяне — гэта шлях да славы і ўдачы.
Нерасшыфраваныя таямніцы, згубленыя цывілізацыі і цудоўныя скарбы — вось стэрэатыпы распаўсюджанага ўяўлення пра археалогію. Мы, археолагі, здаемся прафесарамі-дзівакамі ў трапічных шлемах, якія бясконца расшыфроўваюць старадаўнія надпісы. Такое ўяўленне існуе даўно і ў адносінах да археалогіі канца XX ст. яно з’яўляецца правільным. Але вытокі археалогіі ляжаць у прыгодах і раскопках даўніх часоў. У гэтым раздзеле мы зробім агляд перыяду ўзнікнення археалогіі, спынімся на некаторых хвалюючых адкрыццях, зробленых нашымі папярэднікамі, а таксама на тэорыях, якія тлумачаць мінулае. Гэта добры пачатак для такой кнігі, бо любая навука — ці гэта археалогія, ці заалогія — вынік працы не толькі тых, хто заняты ў ёй сёння, але і піянераў, якія пачыналі гэтыя даследаванні.
ПЕРШЫЯ АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ТЭОРЫІI РАСКОПКІ
Стагоддзямі людзі цікавіліся паходжаннем чалавека і сваім мінулым. Яшчэ ў VIII ст. да н.э. грэчаскі пісьменнік Гесіёд пісаў, што чалавецтва прайшло ў сваім развіцці пяць вялікіх гістарычных эпох. Самую раннюю ён назваў Залатым векам. Гэта быў час, калі «людзі знаходзіліся ў спакоі». А самую апошнюю эпоху Гесіёд назваў Ваенным векам, падчас якога ўсім прыходзілася надзвычай цяжка працаваць і перажываць найвялікшае гора. У VI ст. да н.э. вавілонскі цар Набанідус загадаў раскапаць пагоркі, якія ўтварыліся на месцы старажытных гарадоў па берагах Тыгра і Еўфрата. Яго рабы раскрылі падмуркі храма багіні Іштар у Агадзе, што непадалёк ад Вавілона. Знаходка, як сведчаць надпісы на старажытных таблічках, «напоўніла сэрца цара радасцю, і твар яго прасвятлеў». У пазнейшыя часы старажытныя грэкі і рымляне праяўлялі настойлівую цікавасць да сваіх продкаў, а таксама да скіфскіх варвараў, якія засялялі раўнінную мясцовасць на поўначы. Пра іх вядома, што пілі яны з кубкаў, зробленых з чалавечых чарапоў. Цікавіліся грэкі і брытамі, якія сяліліся далей, на паўночным захадзе, тымі самымі, што малявалі сябе ў блакітным колеры.
Перыяд Рэнесансу прадэманстраваў цікавасць не толькі да свету, які ляжаў далёка па-за межамі Еўропы, але і да ўсіх класічных цывілізацый увогуле. Вольныя і багатыя людзі пачалі падарожнічаць па ўсёй Грэцыі і Італіі, вывучаць старажытнасці і калекцыянаваць узоры старажытнарымскага мастацтва. Некаторыя з іх не цураліся нават забароненых раскопак, каб здабыць скульптуру са старажытных храмаў ці рымскіх віл. Хутка кабінеты багатых калекцыянераў перапоўніліся выдатнымі творамі мастацтва і даследаванне антычных краін паступова стала прыярытэтам вучоных. У 1738 г. італьянскі кароль Чарльз III паслаў іспанскага інжынера Рокуі Джоакіна дэ Алкубіры на раскопкі вядомага старажытнарымскага горада Геркуланума, глыбока захаванага пад пакладамі попелу пасля вывяржэння вулкана Везувія ў 79 г. н.э. Алкубіры выкарыстаў выбуховыя рэчывы і такім чынам праклаў сабе шлях праз скамянелы попел. Ён пракапаў падземную галерэю, дзе знайшоў ювелірныя ўпрыгожанні, статуі знакамітых гараджан Геркуланума і фрагменты бронзавых ко-
ней. Наведнікаў спускалі ўніз праз вузкія шахты, каб прайсціся па захаваным пад попелам тэатры, палацах з мармуровымі калонамі і пакоях з фрэскамі. Сотні людзей, у тым ліку і зняволеных, працавалі глыбока пад зямлёю. Яны знаходзілі бронзавыя бюсты, сотні тэкстаў у папірусных скрутках, а таксама копіі ўжо страчаных старажытнагрэчаскіх шэдэўраў. Таксічныя газы, слізь, абвалы тунеляў прымусілі спыніць гэтыя славутыя пошукі скарбаў.
Многія антыквары, якія былі не надта багатыя, каб выправіцца ў вандраванне па антычных землях, заставаліся дома і распачыналі пошукі старажытнасцей непасрэдна ў сябе на гародах. Стоўнхэндж у нагор’ях Паўднёвай Англіі ўяўляе сабой найболыпую цікавасць як месца, дзе «камяні надзвычайных памераў былі пастаўлены ў выглядзе дзвярной проймы». Тыя ж аматары старажытнасцей задавольвалі сваю сквапнасць раскопкамі курганоў і розных насыпаў, выяўляючы ўсе магчымыя ўзоры дагістарычных помнікаў: керамічны посуд, каменныя сякеры, скрабкі, бронзавае начынне і нават рэдкія залатыя ўпрыгожанні. Метады іх археалагічных доследаў былі прымітыўныя і непрадуманыя. Звычайна яны абмяжоўваліся шурфаваннем цэнтра кургана, каб знайсці шкілет і сабраць як мага хутчэй усе яго суправаджальныя прадметы. Некаторым спрактыкаваным землякопам удавалася раскопваць да трох курганоў у дзень. Справаздачы пра іх раскопкі часта ўтрымліваюць шматлікія скаргі на тое, што далікатныя знаходкі «ператвараліся ў пыл прама на вачах». Гэта было характэрна для віктарыянскай пары. Амаль да XIX ст. археалогія лічылася ўсяго толькі забаўляльным паляваннем на скарбы або нават проста спортам. Аднак не толькі гэта, але і выяўленыя археалагічныя тэксты тых часоў былі абсалютна пераблытанымі. «Усё, што дайшло да нас... пакрыта гусгым туманам»,— скардзіўся адзін дацкі археолаг-антыквар у 1806 г.
ТРЫ ЭПОХІ
I СТАРАЖЫТНАСЦЬ ЧАЛАВЕЦТВА
Пакуль некаторыя антыквары XVIII ст. з задавальненнем выстаўлялі свае знаходкі ў кабінэтах, іншыя губляліся ў здагадках, хто зрабіў гэтыя рэчы. Ці былі яны паляўнічымі-збіральнікамі, ці займаліся земляробствам,
як амерыканскія індзейцы, ці ўвогуле мала адрозніваліся ад жывёл? Ці змаглі яны з цягам часу стварыць больш дасканалыя грамадствы? Што было неабходна, дык гэта распрацаваць класіфікацыю і сістэму датавання мінулага.
Першая спроба такой класіфікацыі адбылася ў 1807 г., калі дацкі археолаг Крысціансэн Юргенсэн Томсан адкрыў Нацыянальны Музей Старажытнасцей у Капенгагене. На працяіу многіх гадоў філосафы і збіральнікі старажытнасцей абмяркоўвалі сістэму трох эпох: каменны век, калі людзі яшчэ не валодалі металам, бронзавы і жалезны вякі. Томсан, які вельмі любіў парадак, сістэматызаваў калекцыі артэфактаў свайго музея і выставіў іх у розных пакоях. У першай зале ён размясціў прылады каменнага веку, «калі вельмі мала ці ўвогуле нічога не было вядома пра метал». У другой — выставіў рэчы з каменю і бронзы, але без жалеза, а ў трэцяй — знаходкі з пахаванняў жалезнага веку. Яго новая сістэма класіфікацыі ў хуткім часе стала вядома як сістэма трох эпох, якая па сённяшні дзень выкарыстоўваецца для класіфікацыі дагістарычнага мінулага. Томсан ведаў, што яго сістэма была аогрунтаваная збольшага тэарэтычна, але адзін яго асістэнт, Йенс Якаб Ворсал, даследаваўшы вялікую колькасць курганных могільнікаў і іншых помнікаў, даказаў, што сапраўды сляды каменнага веку знаходзяцца пад пластамі бронзавага і што помнікі жалезнага веку з’явіліся яшчэ пазней. Сістэма трох эпох хутка распаўсюдзілася і напачатку 1860-х гадоў ёю ўжо шырока карысталіся.
Як даўно на зямлі ўзнік чалавек? Ад сярэдніх вякоў і аж да канца XVIII ст. людзі верылі ў гістарычную праўду Святога Пісання. Кніга Быцця [1:1] расказвае, што Бог стварыў свет і яго насельнікаў за шэсць дзён. Гісторыя пра Адама і Еву дала цалкам паслядоўнае тлумачэнне стварэння чалавецтва і іншых жывых істот. У XVII ст. арцыбіскуп Джэймс Усшэр выкарыстаў радаводы Старога Запавету, каб вылічыць, што свет быў створаны ў ноч на 23 кастрычніка 4004 г. да н.э. Гэтыя дзіўныя разлікі ў хуткім часе сталі багаслоўскай догмаю і абараняліся амаль з шалёным фанатызмам тэолагамі яшчэ напачатку XIX ст., калі іншыя навукоўцы даказалі, што людзі на зямлі ўжо жылі значна даўжэй за 6000 гадоў.
Індустрыяльная рэвалюцыя канца XVIII ст. з яе вялікімі каналамі і праектамі чыгунак выклікала попыт на вучоных новага пакалення — палявых геолагаў. Такія людзі, як Вільям «Страта» Сміт («Stratum» — геалагічны ці археа-
лагічны слой, пласт.— Заўвага рэд.), цалкам прысвяцілі сваё жыццё даследаванню пластоў зямлі. Сміт разумеў, што зямля створана не Богам, а ў выніку натуральных працэсаў, такіх, як эрозія, выветрыванне і асяданне парод. Яны адоываліся на працягу доўгага часу, значна большага за 6000 гадоў. Гэтая тэорыя стварэння зямлі стала вядомай пад назвай уніфармізм. Шматлікія геалагічныя пласты, даследаваныя Смітам, утрымлівалі акамянелыя рэшткі жывёл, якія даўно вымерлі. Французскі навуковец Жорж Кювье злучыў гэтыя рэшткі і зрабіў рэканструкцыю птэрадактыля і маманта. Ён выкарыстаў іх рэшткі для ўпарадкавання геалагічных адкладаў у адпаведнасці з наяўнасцю ў іх касцей пэўных выкапнёвых жывёлін. Але наколькі старажытны такі пласт? Кювье верыў у тое, што Бог стварыў кожны пласт зямлі паслядоўна пасля таго, як Вялікі патоп знішчыў ранейшае жыццё. Чалавецтва належала часу апошняга патопу. Іншымі словамі, свету толькі 6000 гадоў.