Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

Уводзіны ў археалогію

Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
88.26 МБ
ТРОЯ, МІКЕНЫ I МІНОЙЦЫ
Многія добравядомыя археолагі XIX ст. былі адначасова і прафесійнымі вандроўнікамі, і аматарамі прыгод. Некаторымі з іх, як, напрыклад, нямецкім бізнесменам Хенрыкам Шліманам, мінулае проста завалодала. У маладыя гады Шліман быў зачараваны грэчаскім паэтам Гамерам. Ва ўзросце сарака шасці гадоў ён адышоў ад бізнесу, каб даказаць, што «Іліяда» і «Адысея» — праўдзівыя гісторыі. У 1871 г. ён пачаў раскопкі на пагорку Гісарлык у паўночна-заходняй Турцыі. У хуткім часе гэтае месца было аб’яўлена гамераўскай Трояй. Шліман быў чалавекам шырокіх поглядаў і дзеянняў. Ён наняў інжынераў, якія раней
працавалі на будаўніцтве Суэцкага канала ў Егіпце, каб тыя назіралі за ходам раскопак. Трэба было вызначыць сем старадаўніх гарадоў, якія размяшчаліся адзін над другім. Свайго апагею раскопкі Шлімана дасягнулі, калі ён абвясціў аб адкрыцці скарбу з больш за 8 тыс. залатых упрыгожанняў і іншых рэчаў. Ён настойліва сцвярджаў, што гэта быў скарб Прыяма, гамераўскага цара Троі. Шліман не быў «святым» навукоўцам — сёння амаль даказана, што ён сабраў свой скарб з разрозненых частак, знойдзеных на працягу многіх месяцаў.
Адкрыццё Шліманам Троі выклікала сенсацыю, якая дасягнула найболыпай вышыні, калі ён у 1876 г. накіраваўся ў грэчаскія Мікены. Яму здавалася, што гэта ёсць легендарнае месца пахавання цара Агамемнана, кіраўніка грэчаскага войска ў Троі. Больш за 125 мужчын раскопвалі Мікены і ўскрылі шэраг надмагільных пліт. Шліман знайшоў у Мікенах каля 15 пахаванняў, шмат якія з іх былі літаральна запоўненыя каштоўнасцямі, залатымі пасмяротнымі маскамі і зброяй, упрыгожанай цудоўнымі інкрустацыямі. «Я бачыў твар Агамемнана!»— крыкнуў Шліман. Ён верыў, што сапраўды знайшоў гамераўскага цара. Але сучасныя археолагі датуюць гэтыя знаходкі на тры ці чатыры стагоддзі раней за час Траянскай вайны, якая адбывалася каля 1190 г. да н.э.
Хенрык Шліман быў апошні вялікі археолаг-аматар прыгод, які працаваў на Міжземнаморскіх землях. Яго метады былі ненавуковымі нават для яго часу. Да 1870-х гадоў аўстрыйскія і нямецкія археолагі ўжо працавалі на «класічных» помніках тыпу Алімпіі з большай дакладнасцю, чым Белзоні, Лэярд ці Шліман. Група архітэктараў працавала разам з археолагамі. Немцы адмовіліся ад правоў на валоданне знойдзенымі рэчамі і пабудавалі для іх спецыяльны музей у Алімпіі. Пачалася новая эра ў археалагічных даследаваннях, якая аддавала перавагу навуковай дакументацыі і руплівым раскопкам, а не сенсацыйным адкрыццям і хуткаму адкопванню.
РАННЯЯ АМЕРЫКАНСКАЯ АРХЕАЛОГІЯ
3 таго самага часу, як Хрыстафор Калумб высадзіўся на Багамах, людзі пачалі задумвацца пра паходжанне амерыканскіх індзейцаў. У 1589 г. езуіцкі місіянер Хосэ дэ
Акоста першым прапанаваў абагульняючую тэорыю іх паходжання. Яна лягла ў аснову сучасных даследаванняў. Акоста лічыў абсалютна верагодным, што «невялікія групы дзікіх плямёнаў паляўнічых пакінулі сваю першапачатковую радзіму з-за голаду ці іншага ліхалецця» і прайшлі сухапутным шляхам праз Азію і «трошкі па моры» да сваёй сучаснай радзімы. Ён пісаў гэта за паўтара стагоддзя да таго, як Вітус Берынг у 1728 г. прайшоў праз праліў, які сёння носіць яго імя. Зараз ўсе навукоўцы сыходзяцца на думцы, што гэта і быў той самы маршрут, які праклалі першыя амерыканцы, аднак і да цяперашняга часу іх падарожжа застаецца надзвычай спрэчнай праблемай. Пакуль некаторыя даследчыкі разважалі пра паходжанне індзейцаў, іншыя з захапленнем адзначалі факт надзвычайнгй разнастайнасці карэннага амерыканскага насельніцтва. Частка мясцовых жыхароў, такія, як эскімосы далёкай поуяачы, былі паляўнічымі-збіральнікамі, іншыя жылі вялікімі вёскамі, а мексіканскія ацтэкі ці перуанскія інкі стварылі дасканалую цывілізацыю. Чым можна растлумачыць такую разнастайнасць? Або чаму некаторыя грамадствы былі нашмат больш развітыя за іншыя? Гэтыя пытанні і сёння па-ранейшаму хвалююць археолагаў.
Калі ў канцы васемнаццатага стагоддзя прыспешаныя «зямельным голадам» каланісты рушылі на захад Алеганскіх гор, яны вельмі здзівіліся, калі убачылі тут вялікія зямельныя ўмацаванні і курганныя могільнікі, раскіданыя па ўсёй мясцовасці. Тыя, хто адважыўся раскапаць курганы, знайшлі тут не золата, а чалавечыя шкілеты, медзяныя і слюдзяныя ўпрыгожанні, а таксама каменныя формы для вырабу люлек. Хто ж пабудаваў гэтыя земляныя ўмацаванні? Шмат якія каланісты і інтэлектуалы тых часоў адмаўляліся верыць, што ўсе гэтыя рэчы зріоблены «дзікімі» індзейцамі. Яны сцвярджалі, што гэта вынік дзейнасці даўно зніклай іншаземнай цывілізацыі. Толькі некаторыя вучоныя не згадзіліся з гэтай гіпотэзай. Сярод іх быў і Томас Джэферсан. Захапіўшыся помнікамі, вядомымі пад назвай «Маўндбілдэрс», ён раскапаў адзін з курганных могільнікаў на сваёй сядзібе ў Віргініі і знайшоў некалькі чалавечых шкілетаў. У адрозненне ад сваіх сучаснікаў-паляўнічых на скарбы, Джэферсан старанна зафіксаваў кожны археалагічны пласт помніка. Гэта былі першыя ў Амерыцы раскопкі з улікам стратыграфіі.
Спрэчкі вакол Маўндбілдэрса доўжыліся і паволі мацнелі на працягу ўсяго XIX ст., саштурхоўваючы прыхіль-
нікаў экзатычнага тлумачэння паходжання земляных умацаванняў з больш памяркоўнымі і цвярозымі даследчыкамі. Да апошніх належаў Самуэль Хэйвэн з Амерыканскага таварыства антыквараў, які аргументавана даказаў, што артэфакты з курганоў часта маюць аналагі сярод прадметаў, якія вырабляюць сучасныя амерыканскія абарыгены. Пісьменнікі выдалі тузін літаратурных фантазій пра Маўндбілдэрс, распавядаючы пра «белых людзей з вялікім розумам і майстэрствам», якія ў войнах завалодалі Сярэднім Захадам тысячы гадоў таму. Гэтыя расісцкія тэорыі не былі пацверджаны навуковымі фактамі, пакуль у 1890 г. Сайрэс Томас з Камітэта амерыканскай этналогіі аргументавана не прывёў усе разумныя довады наконт таго, што жыхары Маўндбілдэрса былі сапраўды карэннымі амерыканцамі.
Далей на поўдні іспанскія канкістадоры захапляліся сталіцай ацтэкаў Тэначцітланам. «Мы былі здзіўленыя вялікай колькасцю магутных вежаў і будынкаў, якія ўзвышаліся над вадой. А некаторыя з нашых жаўнераў увесь час пыталіся, ці не міраж усё тое, што мы ўбачылі»,— пісаў адзін жаўнер. Пасля іспанскіх заваяванняў ацтэкі і ранейшыя цэнтральна-амерыканскія цывілізацыі аказаліся ў амаль поўным гістарычным заняпадзе. Шчыльны лес пакрыў культурныя цэнтры вялікіх майя ў далінах Мексікі і Гватэмалы. Толькі некалькі каталіцкіх святароў зафіксавалі падрабязнасці існавання цывілізацыі майя перад яе знікненнем. Сярод іх быў і іспанскі біскуп Дыега дэ Ланда. У 1566 г., менавіта ў той час, калі індзейцаў, якія адмаўляліся прымаць хрысціянскую веру, катавалі і кідалі ў турмы, калі палілі іх кнігі, напісаныя іерогліфамі, ён наведаў храмы майя і пакінуў іх апісанне.
Толькі некалькі паведамленняў пра схаваныя глыбока ў лесе храмы і піраміды ўтрымлівалі цікавую інфармацыю пра жывых майя. Яны аоудзілі фантазію людзей, вядомых сёння ў шэрагу бессмяротных пачынальнікаў ранняй археалогіі. Сярод іх — юрыст, які стаў падарожнікам, Джон Лойд Стэфэнс ды мастак Фрэдэрык Казэрвуд. Абодва яны былі ўжо спрактыкаванымі археолагамі, у свой час наведалі Егіпет і Святую зямлю.
У 1939 г. Стэфэнс і Казэрвуд высадзіліся ў Цэнтральнай Амерыцы, потым пешшу і на муле паглыбіліся ў тропікі, пераадолелі шчыльны трапічны лес і нарэшце трапілі ў вялікі горад індзейцаў майя — Капан. Там яны знайшлі такую архітэктуру, якая «па сваіх мастацкіх вартасцях
ніколькі не саступала выдатным помнікам старажытных егіпцян. Руіны, пакрытыя джунглямі, цягнуліся на некалькі міляў. Пакуль Казэрвуд стараўся замаляваць складаныя разныя стэлы, Стэфэнс паспрабаваў купіць у туземцаў гэтую зямлю і помнікі за 50 долараў, што дазволіла б яму выставіць свае знаходкі ў Нью-Йорку. Калі здзелка адбылася, Стэфэнс з задавальненнем стаў складаць сваё знакамітае апісанне Капана. «Спакой гэтага пахаванага пад зямлёй горада парушаў толькі гоман малпаў, якія скакалі па верхалінах дрэў, ды трэск сухога вецця, што абломвалася пад іх цяжарам. Яны рухаліся над нашымі галовамі доўгай і хуткай працэсіяй, сорак альбо пяцьдзесят за гадзіну».
Стэфэнс і Казэрвуд занатавалі ўсё, што маглі, у Капане, а потым рушылі ў Паленке, дзе выявілі чалавечыя фігуры, аналагічныя старажытнаегіпецкім. Ужо ў Нью-Йорку Стэфэнс даў высокую адзнаку цывілізацыі майя. «Творчасць гэтых людзей, выяўленая сярод руін, вельмі адрозніваецца ад творчасці ўжо вядомых нам народаў,— пісаў ён.— Мы маем прыклад болып цікавы і значны, чым у выпадку з егіпцянамі, якіх лічаць стваральнікамі гэтай цывілізацыі. Тут прадстаўлены народ... які нарадзіўся і вырас на гэтай зямлі, са сваім адметным мясцовым досведам...» Усе сур’ёзныя навуковыя даследаванні цывілізацыі майя сёння заснаваны на гэтым знакамітым сцвярджэнні. Стэфэнс і Казэрвуд пасля падарожнічалі па Юкатану з мэтай вывучэння культуры Ушмалы, Чычэн-Іцы, Казумэлы і іншых вядомых паселішчаў. Гэтыя даследаванні пераканалі Стэфэнса ў тым, што «выяўленыя гарады... не вынік працы людзей даўно зніклай цывілізацыі... а належаць той самай вялікай pace індзейцаў, якая ўсё яшчэ трымаецца за свае руіны».
Як і Аўстэн Генры Лэярд, Джон Лойд Стэфэнс быў выдатным пісьменнікам. Яго працы пра індзейцаў майя сталі сапраўднымі бестселерамі. Малюнкі Фрэдэрыка Казэрвуда занялі месца сярод найлепшых археалагічных ілюстрацый. У працэсе напісання сваіх кніг Стэфэнс звяртаўся да працы босганскага гісторыка Вільяма Прэскота «Гісторыя заваявання Мексікі», у якой іспанскае заваяванне супрацьпастаўляецца карціне хуткага ўздыму дзяржаўнасці ацтэкаў. Кнігі гэтых двух вучоных болып за іншыя дапамаглі чытачам ясна ўразумець, што амерыканская гісторыя — гэта нешта болыпае, чым проста Маўндбілдэрс ці міфічныя экзатычныя цывілізацыі.
КУШЫНГ, БАНДЭЛЬЕР I АСНОЎНЫ ГІСТАРЫЧНЫ МЕТАД
Да канца XIX ст. археолагі і антраполагі былі перакананыя ў тым, што існуючыя ў той час амерыканскія індзейскія супольнасці з’яўляліся нашчадкамі першых амерыканцаў. Так яны распачалі свае даследаванні ў адваротным кірунку: ад сучаснага — да мінулага. У 1879 г. Франк Гамільтон Кушынг з Смітсанаўскага інстытута накіраваўся ў племя зуні-пуэбла ў Нью-Мексіка, мяркуючы застацца там на тры месяцы, але пакінуў яго толькі праз пяць гадоў. Ён назіраў жыццё зуні зблізку, быў нават прыняты ў члены тайнай суполкі Свяшчэннага Паклону. Яго шырока вядомая кніга «Мае прыгоды ў племі зуні» апісвала жыццё і звычаі гэтага грамадства, карані якога цягнуліся далёка ў мінулае. Сучаснік Кушынга Адольф Бандэльер правёў гады, вандруючы на муле па Паўднёвым Захадзе і вывучаючы вусныя гісторыі ў паселішчах племя пекос і іншых. Занатаваныя ім вусныя традыцыі заклалі падмурак будучых археалагічных даследаванняў у паселішчы Пекос, якімі кіраваў з 1915 г. да 1929 г. Адольф Кідэр з Гарвардскага Універсітэта.