Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

Уводзіны ў археалогію

Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
88.26 МБ
вывучэнні старажытных грамадстваў, культур, якія існавалі ў мінулым і цяпер лічацца памёрлымі альбо існуюць толькі ў мадэрнізаваным выглядзе. Сувязі паміж археалогіяй і антрапалогіяй асабліва шчыльныя ў Амерыцы, дзе археалогія мае непасрэднае дачыненне да вывучэння дагісторыі карэнных амерыканцаў і дзе зусім няшмат гістарычных дакументаў, каб пашырыць археалагічныя даныя. Гэтыя сувязі вынікаюць з вывучэння індзейскіх плямёнаў на Паўднёвым Захадзе ў XIX ст. (раздзел 1). Яны заклалі асноўны прынцып этнаграфічнай археалогіі — даследаванне ў адваротным кірунку: ад сучасных грамадстваў, якія захаваліся, да мінулых як спосаб разумення працэсу культурных змен на працягу доўгага часу. У адпаведнасці з назвай гэтага раздела, археалогія — гэта проста антрапалогія, якая вывучае мінулыя грамадствы, а не сучасныя.
Антрапалогія ва ўсіх сваіх формах — гэта злучаная адзінай агульнай ніткай канцэпцыя культуры, што дае магчымасць археалогіі як апісваць, так і тлумачыць дагістарычнае мінулае. Тэрмін «культура» мае як шырокі, так і вузкі сэнсы. Іх мы і павінны вызначыць.
КУЛЬТУРА ЧАЛАВЕКА
Кожны жыве ў межах пэўнага культурнага кантэксту, які звычайна вызначаецца паняццямі тыпу «амерыканец сярэдняга класу», «рымлянін» альбо «сіў». Гэтыя вызначэнні выклікаюць ва ўяўленні адпаведныя вобразы ці мадэлі паводзін, тыповыя для пэўнай культуры. Гамбургер выклікае ў нас асацыяцыю з культурай амерыканцаў сярэдняга класу, лодкі-каякі — з эскімосамі. Рымляне ж уяўляюцца ваяўнічымі людзьмі, сіў — вандроўнікамі Вялікіх Раўнін. Такія стэрэатыпы часта з’яўляюцца непрадуманымі, памылковымі абагульненнямі. У нашым уяўленні карэнныя амерыканцы — гэта легендарныя, упрыгожаныя пер’ем індзейцы. Але такое упрыгожанне насілі не ўсе індзейцы, а толькі прадстаўнікі некалькіх груп. «Амерыканскі індзеец» — на самай справе біялагічны тэрмін, які ахоплівае самыя разнастайныя народы: ад атрадаў паляўнічых-збіральнікаў памерамі са звычайную сям’ю да вялікіх складаных цывілізацый.
У кожнага чалавечага грамадства ёсць свой культурны стыль, які вызначае паводзіны людзей, іх палітычныя і эканамічныя інстытуты, іх этыку. Для кожнага, хто калі-
небудзь падарожнічаў, знаёмы «прысмак» розных культур, які можна адчуць падчас абеду ў замежным рэстаране або паездкі ў новую краіну. Гэтыя адрозненні вынікаюць са складанай адаптацыі людзей да нязвыклых ім, значна змененых эканамічных, грамадскіх і культурных фактараў.
Культура чалавека з’яўляецца унікальнай, таму што многае ў ёй перадаецца праз складаныя сістэмы камунікацыі ад пакалення да пакалення. Афіцыйная адукацыя, рэлігійныя веравызнанні і штодзённыя афіцыйныя зносіны — усё спрыяе перадачы культуры. I каб выжыць, грамадствы пастаянна павінны развівацца і прыстасоўвацца. Такія камунікацыйныя сістэмы дапамагаюць адбывацца і хуткім культурным зменам, як, напрыклад, у выпадку, калі менш развітыя грамадствы кантактуюць з больш развітымі. Культура — сродак перадачы назапашанага пакаленнямі людзей вопыту. Ен дапамагае фарміраваць адпаведныя рэакцыі ў адказ на разнастайныя сітуацыі.
Толькі людзі, адзіныя ў жывёльным свеце, валодаюць культурай як асноўным спосабам адаптацыі да асяроддзя. I хоць біялагічная эвалюцыя абараніла, напрыклад, палярнага мядзведзя ад арктычнай зімы, толькі людзі вырабляюць цёплае адзенне, лядовыя хаты-іглу ў Арктыцы ці жывуць у лёгкіх, крытых трысцём хацінах у тропіках. Культура — гэта сістэма адаптацыі; яна ўзаемадзейнічае сама з сабою, са сваім асяроддзем і іншымі чалавечымі грамадствамі. На працягу дагістарычных тысячагоддзяў культура чалавека рабілася ўсё больш развітай. Калі б гэты культурны «буфер» зараз знік, мы сталі б бездапаможнымі і хутчэй за ўсё былі б асуджаны на выміранне. Як адзіны наш спосаб адаптацыі чалавечая культура заўсёды прыстасоўваецца да асяроддзя, тэхналагічных і грамадскіх змен.
Культуру можна падраздзяліць на шмат элементаў. MoBa, эканоміка, тэхналогія, рэлігія, палітычныя і сацыяльныя арганізацыі — далёка не ўсе ўзаемазвязаныя элементы культуры. Яны прыстасоўваюцца адзін да аднаго і злучаюцца між сабою ў адзінае цэлае. У якасці прыкладу можна прывесці племя паляўнічых-збіральнікаў сан з пустыні Калахары, дзе пры дапамозе гібкай сацыяльнай арганізацыі (размеркаванне вады, харчовых запасаў і г.д.) адбываецца распаўсюджанне і ўмацоўванне сямейных асноў.
Культура — дамінуючы фактар у вызначэнні сацыяльных паводзін; і носьбітам нашай культуры з’яўляецца чалавечая супольнасць. Усе супольнасці — гэта групы ўзае-
мазвязаных арганізмаў. Насякомыя і жывёлы таксама маюць супольнасці, але толькі ў чалавечай існуе культура.
Што ж такое культура? Антраполагі спрабуюць даць вызначэнне гэтага паняцця для нашчадкаў. Усе фармулёўкі заснаваны на меркаванні, што існуюць спосабы тлумачэння культуры і чалавечых паводзін з дапамогай тэрмінаў, у якіх адлюсграваны ўяўленні пэўнай групы людзей. Адно з найлепшых вызначэнняў дадзена вялікім віктарыянскім антраполагам сэрам Эдвардам Тэйларам болып за стагоддзе назад. Ён пісаў, што культура ёсць «складанае цэлае, якое ўключае веды, веру, мастацтва, этыку, законы, звычаі і некаторыя іншыя здольнасці і якасці, набытыя чалавекам як членам грамадства». Болыпасць археолагаў лічыць за лепшае вызначыць культуру як асноўны небіялагічны спосаб адаптацыі і прыстасавання чалавечых супольнасцей да свайго асяроддзя. 3 пункту погляду археолага культура ўяўляецца як акумулятыўныя інтэлектуальныя рэсурсы чалавечых грамадстваў. Гэтыя рэсурсы перадаюцца праз вусную традыцыю і асабістыя прыклады ад пакалення да пакалення. Культура — гэта асноўны спосаб небіялагічнай адаптацыі да асяроддзя. Яна рэгулюе ўзаемаадносіны з асяроддзем праз тэхналогію, а таксама рэлігійныя і сацыяльныя сістэмы.
Канцэпцыя культуры забяспечвае археолагаў спосабамі тлумачэння прадуктаў чалавечай дзейнасці. Калі археолагі даследуюць тыпы адходаў альбо матэрыяльныя рэшткі, яны бачаць адбітак культуры, якая належыць пэўнай групе дагістарычных людзей. Стварэнне мадэлі з дапамогай археалагічных знаходак з’яўляецца досыць рызыкоўным, бо яна адлюстроўвае ўжо змадэліраваныя паводзіны ў мінулым.
КУЛЬТУРНЫЯ СІСТЭМЫ
Шмат якія ўзаемазвязаныя кампаненты культуры вельмі нетрывалыя. Пакуль што нікому не ўдалося адкапаць рэлігійную філасофію альбо незапісаную мову. Археолагі маюць справу з матэрыяльнымі рэшткамі чалавечай дзейнасці, якія ўцалелі ў зямлі да нашых дзён. Але гэтыя ўцалелыя рэшткі знаходзяцца пад моцным уплывам няўлоўных аспектаў чалавечай культуры. Людзі з племя хоўпвэл, што жыло на амерыканскім Сярэднім Захадзе, 1800 гадоў
назад распаўсюджвалі на вялікія адлегласці ўпрыгожанні, ў форме адчаканеных медных пласцін. Такія ўпрыгожванні сустракаюцца ў пахавальных курганах культуры хоўпвэл. Тэхналогія іх вырабу даволі простая, але ніякіх знакаў на адваротным баку яны не маюць. Відаць, імі абменьваліся знатныя людзі як сімвалічнымі падарункамі ў знак сваяцкіх адносін, эканамічных абавязацельстваў, ці, магчыма, пласцінкі мелі іншае прызначэнне, але адкрыць яго археолагам пакуль не пад сілу. Такім чынам, артэфакты, знойдзеныя падчас раскопак, адлюстроўваюць не толькі старажытную тэхналогію, але і тое, як імі карысталіся, якое значэнне грамадства надавала гэтым рэчам. Самі па сабе старажытныя прылады не з’яўляюцца культурай, а толькі яе адлюстраваннем. У археолагаў шмат часу займае даследаванне сувязей паміж мінулымі культурамі і іх археалагічнымі рэшткамі.
Археолаг Лэслі Ўайт вывучаў спосабы прыстасавання людзей да свайго асяроддзя. Ён даказваў, што чалавечая культура складаецца са шматлікіх структурна адрозных частак, якія злучаюцца ў суцэльную культурную сістэму. Гэтая культурная сістэма — сродак, праз які чалавечае грамадства прыстасоўваецца да свайго фізічнага і сацыяльнага асяроддзя.
Усе культурныя сістэмы кантактуюць з іншымі, кожная з якіх таксама складаецца са зменлівых і ўзаемадзейных кампанентаў. Адна з такіх сістэм — прыроднае асяроддзе. Сувязі паміж культурай і навакольнымі сістэмамі такія цесныя, што змены ў адной з іх выклікаюць змены ў другой. Такім чынам, найважнейшая задача археалогіі — зразумець сувязі паміж рознымі часткамі культурных і навакольных сістэм праз адлюстраванне ў археалагічных фактах. 3 гэтага вынікае, што археолагаў, якія вывучаюць культуру, больш цікавяць узаемаадносіны паміж дзейнасцю і прыладамі ў пэўным культурным асяроддзі, чым сама дзейнасць ці самі прылады. Яны вельмі глыбока вывучаюць культурныя сістэмы ў іх акружэнні.
Жыццяздольнасць любой чалавечай культуры залежыць ад здольнасці прыстасоўвацца да натуральнага асяроддзя. Культурную сістэму можна падраздзяліць на разнастайныя падсістэмы: рэлігійныя, рытуальныя, эканамічныя і іншыя. Змены ў адной падсістэме (напрыклад, пад час пераходу з выпасу буйной рагатай жывёлы на вырошчванне пшаніцы) выклікаюць пэўныя рэакцыі ў шмат якіх іншых. Такія ўзаемаўплывы дазваляюць археолагам разглядаць па-
стаянныя змены і варыяцыі ў чалавечым грамадстве як рэакцыю культурных сістэм на знешнія і ўнутраныя ўздзеянні. 3 дапамогай сістэмнага разгляду археалагічных знаходак мы можам больш даведацца пра нябачныя аспекты чалавечых паводзін. Пакінутая маёмасць альбо пахаванні нябожчыкаў даюць вельмі важную інфармацыю пра значна болыпую колькасць элементаў культурнай сістэмы, чым толькі аб прыладах працы і чалавечых рэштках. Так, можна даследаваць узаемаадносіны ў сям’і праз параўнанне пакінутых імі рэчаў; гандлёвыя звычаі — праз аналіз прадуктаў кавальскай вытворчасці; рэлігійныя вераванні — праз пазначаныя на карце храмы. Хаўтурныя ахвяраванні на добраўпарадкаваных каралеўскіх могілках могуць шмат расказаць пра радаслоўную членаў каралеўскага двара, пахаваных у агульнай магіле. Дакладнае і скрупулёзнае аднаўленне такіх фактаў з’яўляецца вызначальным для аналізу і інтэрпрэтацыі ў сучаснай дагістарычнай археалогіі.
КУЛЬТУРНЫЯ ПРАЦЭСЫ
Кожная культурная сістэма пастаянна знаходзіцца ў стане змянення. Розныя падсістэмы — палітычная, сацыяльная, тэхналагічная — прыстасоўваюцца да абставін, якія ўвесь час мяняюцца. Мы жывем у час хуткіх культурных змен, калі нават не вельмі значныя з іх аддзяляюцца дзесяцігадовымі перыядамі. Нам цяжка заўважыць тысячы дробных штодзённых культурных змен, якія адбываюцца вакол нас, але мы лёгка можам адчуць іх сукупнае ўздзеянне за болып доўгі час.