Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

Уводзіны ў археалогію

Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
88.26 МБ
Бандэльер і Кушынг былі першымі, хто паказаў нябачныя на першы погляд адносіны паміж антрапалогіяй як вывучэннем народаў, якія яшчэ існуюць, і археалогіяй, якая даследуе мінулыя грамадствы (раздзел 2). Такім чынам, для Кідэра было лагічным раскопваць складаныя пласты паселішча Пекос у адваротным кірунку: ад добра дакументаваных гістарычных узроўняў далей у дагісторыю. Уся амерыканская археалогія грунтуецца на прынцыпах, развітых Бандэльерам, Кушынгам і іншымі піянерамі ў гэтай галіне, якія паказалі прыхаваныя сувязі паміж старадаўнімі і сучаснымі роднаснымі грамадствамі Амерыкі.
РАННЯЯ АРХЕАЛАГІЧНАЯ ТЭОРЫЯ
У той час, як археолагі пачалі вывучаць раннюю дагісторыю чалавецтва і вялікія цывілізацыі, антраполагі вывучалі шмат іншых разнастайных грамадстваў, якія даследчыкі і місіянеры адкрывалі кожны год. Гэтыя грамадсгвы былі самыя розныя: ад простых індзейцаў паляўнічых-
збіральнікаў Т’ера дэль Фуэга і аўстралійскіх абарыгенаў да складаных і добра арганізаваных Баганда ва Ўсходняй Афрыцы і індзейцаў з плямёнаў Амерыканскага Паўднёвага Захаду. Да таго ж раннія цывілізацыі старажытных егіпцян і самарыцян Месапатаміі маглі быць звязаныя з першабытнай эвалюцыяй заходняй цывілізацыі. Ці можна растлумачыць усю гэтую разнастайнасць і працэс развіцця чалавечых грамадстваў ад простых да складаных, ад палявання і збіральніцтва да гарадскога паселішча?
Адналінейная эвалюцыя
Дзевятнаццатае стагоддзе было часам вызначальнага індустрыяльнага і тэхналагічнага прагрэсу, і галоўнае, што ідэі прагрэсу і яго поспехі завалодалі грамадскай думкай. Дарвінскія тэорыі біялагічнай эвалюцыі здаваліся натуральным працягам вучэнняў сацыяльнага прагрэсу. Як археолагі, так і антраполагі аднолькава ахвотна апісвалі тысячагоддзі паслядоўнай чалавечай культурнай эвалюцыі ад ранняй дагісгорыі да сучаснасці. (Вызначэнне культуры гл. у раздзеле 3). Брытанскі антраполаг Эдвард Тайлар (1832— 1917) вывучаў развіццё чалавецтва ва ўсіх яго формах. Яго цікавілі грубыя каменныя сякеры старадаўніх людзей і храмы майя ў Мексіцы, і Віктарыянская цывілізацыя. Ён распрацаваў трохузроўневую сістэму класіфікацыі чалавечага развіцця: ад паляўнічай дзікасці, як ён гэта называў, праз сгадыю земляробства, якое вызначалася ім як варварства, да цывілізацыі — найбольш складанага з усіх чалавечых грамадстваў. Амерыканскі антраполаг Льюіс Генры Морган (1818—1881) пайшоў нават далей і вызначыў не менш за сем перыядаў чалавечай эвалюцыі, пачынаючы ад дзікасці і дасягаючы кульмінацыі ў «стане цывілізацыі». Ідэі адналінейнай эвалюцыі — прамога чалавечага прагрэсу — было лёгка абараняць у свеце, які сам усё яшчэ вывучаўся. Археалогія знаходзілася на пачатковым этапе развіцця, пра аддаленае мінулае даведваліся ў асноўным з Еўропы і пасля захапляючых адкрыццяў старажытных цывілізацый на Бліжнім Усходзе. Вучоным канца XIX стагоддзя, якія жылі ў грамадствах, дзе тэорыя пра расавую перавагу была бясспрэчнай, было лёгка меркаваць, што чалавечыя супольнасці развіваліся па лінейным шляху: ад простых натуральных плямёнаў паляўнічых-збіральнікаў да складаных пісьменных цывілізацый.
Дыфузіянізм
Чым болып матэрыялаў з археалагічных раскопак назапашвалася ва ўсім свеце, тым больш разумелі, што універсальная сістэма адналінейнай эвалюцыі давала вельмі спрошчанае тлумачэнне мінулага. А ці маглі культуры змяняцца ў выніку знешніх уздзеянняў? Ці маглі, напрыклад, старажытныя егіпцяне распаўсюдзіць рысы сваёй цывілізацыі на іншыя часткі Бліжняга Усходу, а магчыма, нават і далей? I хто мог дакладна адказаць, ці не ўзніклі адрозненні паміж чалавечымі грамадствамі ў выніку пашырэння (дыфузіі) ідэй альбо міграцыі народаў? У найбольш крайніх формах дыфузіянізм ёсць меркаванне, што многія важныя вынаходніцтвы былі зроблены ў адным месцы, а пасля распаўсюдзіліся па іншых частках свету ў выніку гандлю, міграцыі, культурных стасункаў і нават даследаванняў. Дыфузіянісгычныя тэорыі дагісторыі былі папулярныя ў пачатку XX ст. Такія навукоўцы, як егіптолаг Эліот Графтан Сміт, пераконвалі, што «дзеці сонца» — старажытныя егіпцяне — распаўсюдзілі культ сонца і сваю цывілізацыю, вандруючы па ўсім свеце.
Як і адналінейная культурная эвалюцыя, крайні дыфузіянізм не даваў дакладных навуковых тлумачэнняў. Археолагі XX ст. зразумелі, што мелі справу з вельмі складанымі праблемамі культурных змен на працягу доўгага перыяду дагістарычнага часу. У 20-я гады XX ст. археолагі пераключылі свае намаганні з грандыёзных тэорый на стварэнне базы даных з археалагічных помнікаў. Гісторыка-культурныя падыходы апісваюцца ў гэтай кнізе пазней (раздзел 8).
З’ЯЎЛЕННЕ СУЧАСНАЙ НАВУКОВАЙ АРХЕАЛОГІІ
Развіццё навуковай археалогіі і адкрыццё дагістарычнага мінулага можна лічыць найвялікшым дасягненнем навукі ХІХ-ХХ ст. Працэс развіцця бярэ пачатак ад усведамлення старажытнасці чалавецтва і адкрыцця неабходнай для класіфікацыі дагістарычнага перыяду сістэмы трох вякоў. Недасканалыя раскопкі Лэярда і Шлімана з’яўляюцца часткай гісторыі навукі, як і піянерскія спробы Кушынга і Бандэльера даследаваць мінулае, зыходзячы з сучаснасці.
Аднак пра тэхналагічна выпрабаваную сучасную археалогію можна гаварыць толькі пасля таго, як яна, пачынаючы з 1960-х гадоў прайшла чатыры асноўныя ступені развіцця, сярод якіх распрацоўка сучасных навуковых тэхналогій вядзення археалагічных раскопак; выкарыстанне шматдысцыплінарных падыходаў да вывучэння адносін паміж людзьмі і іх прыродным атачэннем; рост уздзеяння навукі на археалогію і ўдасканаленне археалагічнай тэорыі.
Навуковыя археалагічныя раскопкі пачынаюцца з дзейнасці нямецкіх археолагаў у грэчаскай Алімпіі, а таксама ад грунтоўных раскопак генерала Огастэса Лэйн-Фокса Піта Рыверса ў Паўднёвай Англіі ў 1880-я гады. Піт Рыверс праводзіў свае раскопкі як ваенную аперацыю, выкарыстоўваючы экспертаў-назіральнікаў, якія былі добра падрыхтаванымі тапографамі. Ён вёў акуратныя запісы, ствараў мадэлі рэканструкцыі археалагічных помнікаў і даследаваў нават самыя дробныя асаблівасці стратыграфіі. Ваенная дасканаласць яго работы праяўляецца нават у зробленых ім фотаздымках. «Фігура, якая знаходзіцца на першым плане, дае ўяўленне пра маштаб»,— абвяшчае адзін з яго надпісаў пад фотаздымкам.
Паслядоўнікі Піта Рыверса выкарысталі яго вопыт. Найбольш знакамітым сярод іх быў грозны Морцімер Вілер, які ў перыяд паміж 1920-мі і 1950-мі гадамі правёў .у Рыме шэраг дасканала выкананых археалагічных работ. Ён даследаваў помнікі жалезнага веку ў Англіі і помнікі Харапанскай цывілізацыі (сучасны Пакістан). Невыпадкова, што Вілер як ваенны чалавек пакінуў пасля сябе дасканалую справаздачу. Ён настойваў на дакладным апісанні даследаванняў з прыцягненнем да гэтай справы фатографаў і іншых экспертаў, упершыню скарыстаў працу археолагаў-аматараў. Вілер быў строгім настаўнікам, які лічыў, што ўсе раскопкі ў прынцыпе ёсць разбурэнне. Ён таксама сцвярджаў, што навуковая археалогія, можа, і сумная, аднак яна скіравана на тое, каб вучоны ў сваіх запісах мог ажывіць мінулае. «Сухая археалогія нагадвае высушаны пыл, які раптам расцвітае»,— аднойчы заўважыў Вілер. Як гэта правільна!
У канцы XX ст. археалагічныя даследаванні ўсё яшчэ трымаюцца на тых базавых прынцыпах, якія былі закладзены Вілерам і яго сучаснікамі, хоць і ўдакладнены пасля некаторымі канцэпцыямі (раздзел 7). Гэтыя ўдакладненні датычацца метадаў раскопак помнікаў, якія знаходзяцца пад вадой, спосабу фіксацыі знаходак з дапамогай элект-
ронных прыбораў, а таксама археалагічнага пошуку дробных плямаў. Некаторыя з адзначаных вышэй метадаў садзейнічаюць выяўленню месца знаходжання глыбока схаваных у зямлі пахаванняў.
Асяроддзе і археалогія
На пачатку XX ст. шведскі вучоны Ленарт ван Пост вынайшаў навуку паліналогію, якая даследуе дробныя выкапнёвыя крупінкі пылку ў якасці сродка вывучэння прыроднага асяроддзя мінуўшчыны (раздзел 4). Археолагі хутка пераканаліся, што новая тэхналогія дазваляе даследаваць старажытныя грамадствы ў кантэксце іх прыроднага атачэння. Аднак вывучэнне культурнай экалогіі (так гэта называецца) амаль не распачыналася аж да 1950—1960-х гадоў. Культурная экалогія — гэта навука, якая вывучае экалагічныя адносіны паміж чалавечымі культурамі і іх асяроддзем. Упершыню яна была ўжыта археолагам Грэхамам Кларкам у канцы 40-х гадоў на паселішчы паляўнічых-збіральнікаў Стар Кар у Паўночнай Англіі. 3 дапамогай аналізаў пылку, раслінных рэшткаў і касцей жывёл ён змог даказаць, што гэтая дзесяцітысячагадовая стаянка знаходзілася ў зарасніках трыснягу, да якіх прылягаў бярозавы гай. Яму нават удалося высветліць, чым займаліся пасяленцы ў апошнюю сваю зіму, дзякуючы даследаванню аленіх рагоў, выяўленых у археалагічных адкладах. Кларк з засцярогай ставіўся да даследаванняў батанікаў і заолагаў. Сёння ж стала звычайным, калі групы вучоных розных спецыяльнасцяў разам працуюць над адной праблемай — рэканструююць асяроддзе, у якім існавалі чалавечыя грамадствы напрыканцы лядовага веку; вывучаюць ландшафг, якім карысталіся старажытныя паляўнічыя з Паўднёвай Афрыкі каля 100 тысяч гадоў таму; назіраюць за зменамі, якія адбыліся ў ландшафце сярэдняга Захаду ў выніку дзейнасці старажытных земляробаў 1200 гадоў таму.
Навука і археалогія
Археалогія часта разглядалася як частка гісторыі ці антрапалогіі, але спецыфічныя навуковыя метады заўсёды ўдасканальваліся ў полі. Даследаванне пылку было адным з першых метадаў, як і аэрафотаздымка, якая дала Mar-
чымасць археолагам паглядзець на мінулае з вышыні (раздзел 6). Вялікія рэвалюцыйныя змены сталі магчымыя ў 50-я гады, калі з’яўленне радыёвугляроднага датавання дазволіла ўдакладніць дагістарычную храналогію, забяспечыць археолагаў першай надзейнай сістэмай лічэння часу для апошніх 40000 гадоў да н.э. (раздзел 4). 3 таго часу ўплыў навукі на археалогію стаў усебаковым: ад камп’ютэраў да складаных шляхоў даследавання помнікаў, ад драўляных дажджавых павецяў да метадаў вывучэння дагістарычнай ежы праз наяўнасць ізатопаў у чалавечых касцях. Саюз паміж археалогіяй і іншымі навукамі зараз з’яўляецца такім цесным, што і метады і тэарэтычныя падыходы шматлікіх дысцыплін уздзейнічаюць на тое, як археолагі пасоўваюць сваю працу.