Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

Уводзіны ў археалогію

Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
88.26 МБ
Луіс Лікі не толькі капаў дагістарычныя помнікі-стаянкі, але і ўдасканальваў сваё майстэрства вырабу каменных прылад на працягу многіх гадоў. Ён мог за некалькі хвілін зрабіць цудоўнае дагістарычнае ручное рубіла і апрацаваць ім скуру антылопы. Ён люоіў дэманстраваць гэты эксперымент на канферэнцыях. Адным з найбольш значных эксперыментаў была экспедыцыя Тура Хейердала на «Кон-Цікі», падчас якой ён імкнуўся даказаць, што Палінезія была заселена адчайнымі перуанцамі, якія перасякалі тысячы міль акіяну пад ветразямі на плытах з бальзы (від дрэва). Хейердалу ўдалося дасцігнуць берагоў Палінезіі. Яго экспедыцыя даказала, што доўгія вандроўкі па акіяне на плытах тыпу «КонЦікі» былі магчымыя. Але гэта не азначала, што перуанцы жылі ў Палінезіі.
У Даніі людзі расчышчалі густы лес каменнымі сякерамі і вырошчвалі дагістарычныя культуры на Паўднёвым Захадзе Амерыкі тымі самымі спосабамі, што і стагоддзі назад. Такія эксперыменты доўжыліся 17 гадоў. I толькі два гады з семнаццаці былі настолькі засуш-
лівыя, што маладыя парасткі гінулі, у астатніх выпадках быў сабраны добры ўраджай. Папулярнымі сталі эксперыменты па вывучэнню дагістарычных спосабаў жыцця, асабліва ў Брытаніі і Даніі, дзе тэлебачанне фінансуе доўгія эксперыменты, нават добраахвотных прадстаўнікоў «дагістарычных народаў». Удзельнікамі аднаго брытанскага эксперыменту сталі некалькі сем’яў. Іх забяспечылі насеннем і хатняй жывёлай і пакінулі жыць адных у рэканструяваным паселішчы жалезнага веку, датаваным прыблізна 200 г. да н.э. Яны павінны былі пражыць там цэлы год. Адзінае, што ім дазвалялася ўзяць з сабой,— гэта антыбіётыкі і супрацьзачаткавыя таблеткі. Такія эксперыменты маюць сумніўнае навуковае значэнне, але даюць павярхоўнае разуменне дагістарычнага жыцця. Для таго, каб даведацца, як выглядалі раней спаленыя ўшчэнт дагістарычныя пабудовы з многіх сапраўдных помнікаў, археолагі палілі дакладныя копіі гэтых пабудоў і пасля параўноўвалі іх рэшткі з сапраўднымі. Брытанскія археолагі нават пабудавалі эксперыментальную копію земляных умацаванняў, якія яны раскопваюць ужо каля 128 гадоў. Атрыманая ў выніку інфармацыя пра гніенне глебы і захаванасць артэфактаў мае вялікае значэнне для будучых інтэрпрэтацый падобных дагісгарычных помнікаў.
Сёння існуе цэлы шэраг эксперыментаў, якія выкарыстоўваюцца, каб даследаваць ступень зносу рабочай паверхні дагістарычных каменных прылад. Так, Лоўрэнс Кілей і іншыя даследчыкі разглядалі розныя каменныя артэфакты, напрыклад палеа-індзейскія наканечнікі, пад мікраскопамі з высокай і з нізкай распазнавальнаю здольнасцю. Гэта дазваляла ім вызначыць, які матэрыял апрацоўваўся той ці іншай прыладай: дрэва, костка ці скура. У выніку, гэты спосаб даволі дакладна паказваў, дзеля чаго прызначалася кожная прылада — ці ёю секлі дрэва, ці рэзалі гародніну, ці абдзіралі мяса з касцей.
Добрыя вынікі дае даследаванне ступені зносу рабочага краю прылады, асабліва калі такое даследаванне камбінуецца са зборкай, прымацаваннем адшчэпаў да асноўнага нуклеуса, з якога яны былі адбіты. Дэвід Кэйхен і Лоўрэнс Кілей сумесна даследавалі помнік-стаянку каменнага веку ў Міа (паўночная Бельгія), якому 9000 гадоў. Яны прымацоўвалі некалькі каменных адшчэпаў да нуклеуса і вывучалі ступень зносу рабочай паверхні прылады, а таксама вызначалі распаўсюджванне каменных фрагментаў па ўсім
помніку. У выніку яны змаглі даказаць, што гэтыя прылады выраблялі два чалавекі, адзін з якіх быў ляўшун, і выкарыстоўваліся яны для свідравання і завастрэння касцей.
У гэтых і шмат якіх іншых наватарскіх даследаваннях археолагі выкарыстоўваюць сучасныя дасягненні, якія дазваляюць лепей зразумець мінулае і ставяць больш строгія патрабаванні да археалагічнай інтэрпрэтацыі. Такая строгасць мае моцны ўплыў асабліва на даследаванні культурных змен, пра што гаворка пойдзе ў наступным раздзеле.
РАЗДЗЕЛ 13
ТЛУМАЧЭННЕ МІНУЛАГА
Болыйасць універсітэцкіх навукоўцаў з'яўляюцца тэарэтыкамі, яны альбо захоплены тэорыяй, альбо прыгнечаны ёю. Вучонымпрактыкам здаецца, што гэтыя тэорыі множацца, як насякомыя ў цяпле, і канкурыруюць між сабою. У большасці выпадкаў тэорыі вельмі разнастайныя: сацыяльныя, працэсуальныя, аналітычныя, пазнавальныя, сімвалічныя, кантэкстуальныя альбо тыя, якія даследуюць паводзіны чалавека, кожная са сваім сэнсам і зместам.
М.О.Х.Карвэр. 1989.
У кнізе апісана шмат археалагічных шляхоў рэканструкцыі мінулага: планаванне даследаванняў, накапленне і аналіз археалагічных фактаў, канструяванне культурнай гісторыі і рэканструкцыя жыцця ў мінулым. Усе яны аб’яднаны адной мэтай — тлумачэннем культурных змен. У гэтым раздзеле разглядаецца некалькі напрамкаў вывучэння культурных працэсаў.
ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ ІНТЭРПРЭТАЦЫІ
Упарадкаванне археалагічных даных. — працэс апісальны. Падчас яго асаблівая ўвага надаецца тыповасці і сістэмнасці археалагічных фактаў. Паняцце і адзінкі гісторыка-культурных даследаванняў — гэта тыя метады, якімі карыстаюцца для ўпарадкавання даных. Яны выконваюць ролю папярэдніх мерапрыемстваў да вывучэння культурных змен. Гэтыя класіфікацыйныя адзінкі ўводзяць артэфакты і іншыя прыкметы чалавечай культуры ў кантэкст часу і прасторы, праз выкарыстанне карт распаўсюджвання, стратыграфіі, серыятыўнага і перакрыжаванага датавання, a таксама праз метады хранаметрычнай датыроўкі.
Гісторыя культуры — цудоўны напрамак апісання міну-
лага, але яе наўрад ці можна выкарыстаць для тлумачэння варыянтнасці археалагічных крыніц. Гісторыя культуры заснавана на індуктыўных метадах даследавання, на развіцці абагульненняў даследаваных праблем, якія з’яўляюцца вынікам мноства сацыяльных назіранняў і нарматыўных поглядаў на культуру. Гэта значыць, што абстрактныя правілы рэгулююць тое, што пэўная культура лічыць нармальнымі паводзінамі. Нарматыўны погляд на культуру — апісальны, ён можа быць выкарыстаны дзеля апісання пэўнай культуры ў пэўны перыяд альбо за ўвесь час яе існавання. Археолагі лічаць, што ўцалелыя артэфакты (напрыклад, чарапкі) адлюстроўваюць стылістычныя і іншыя змены, якія выяўляюць нормы змен чалавечых паводзін у часе.
Пакуль што мы разглядалі розныя кампаненты, фазы і іншыя адзінкі як асобныя з’явы. Меркавалася, што артэфакты, якія ўтрымліваюць гэтыя з’явы, адлюстроўваюць паступовыя эвалюцыйныя змены ў чалавечым грамадстве. Археалагічныя крыніцы пастаянна адлюстроўваюць рэгулярны і паступовы летапіс культурных змен. Аднак на некаторых помніках замест імгненна зніклага набору прылад могуць адразу з’явіцца радыкальна новыя артэфакты. У некаторых месцах спосаб гаспадарання на помніку можа цалкам змяніцца за адно стагоддзе, як, напрыклад, у выпадку, калі плуг карэнным чынам змяніў метады сельскагаспадарчай вытворчасці. Такія змены можна назіраць на тысячах помнікаў па ўсім свеце. Але як адбываюцца гэтыя змены? Якія працэсы выклікаюць у археалагічных крыніцах? Каб ахарактарызаваць іх, вылучана шмат апісальных мадэляў. Некаторыя з іх датычацца культуры і выклікаюць унутраныя змены, іншыя — знешнія. Гэтыя апісальныя мадэлі ўключаюць непазбежныя варыяцыі, культурны адбор, вынаходніцтвы, дыфузію і міграцыю.
Непазбежныя варыяцыі і культурны адбор
Непазбежныя варыяцыі вельмі не падобны на добра вядомы працэс генетычных змен у біялогіі. Вывучаючы нормы паводзін у сваім грамадстве, людзі заўжды заўважаюць, што з цягам часу ў гэтых нормах непазбежна ўзнікаюць пэўныя змены і ад пакалення да пакалення іх робіцца ўсё оольш. Гэтыя самі па сабе нязначныя адрозненні паступова, на працягу доўгага часу назапашваюцца, асабліва ў ізаляваных грамадствах. Непазбежныя варыяцыі
і паступовыя культурныя эвалюцыйныя змены накручваюцца як камяк снегу, іх можна ўбачыць у многіх дагістарычных грамадствах. Грандыёзныя змены ў тэхналогіі вырабу ашэльскіх ручных рубіл па ўсёй Еўропе і Афрыцы ў перыяд паміж мільёнам і 150 тысячамі гадоў назад можна растлумачыць эфектам непазбежных варыяцый. Непазбежныя варыяцыі часта ўзнікаюць у ізаляваных месцах з вельмі нізкай шчыльнасцю насельніцтва. Але іх нельга блытаць з рознымі тэндэнцыямі ў чалавечай дагісторыі, якія развіваліся на працягу доўгага часу. Напрыклад, ускладненне пахавальнага абраду ў культурах Адэна і Хоўпвела на Сярэднім Захадзе Амерыкі паміж 500 і 300 гадамі да н.э., магчыма, было вынікам ускладнення рэлігійных вераванняў і рытуалаў, а таксама палітычных і эканамічных умоў існавання гэтых грамадстваў на працягу доўгага часу, а зусім не іх ізаляванасцю.
Непазбежныя варыяцыі даволі моцна адрозніваюцца ад таго, што адбываецца, калі грамадства прызнае карысць пэўных культурных змен альбо вынаходніцтваў. Магчыма, многія грамадствы паляўнічых-збіральнікаў свядома пдчалі займацца земляробствам, бо ўбачылі, якую перавагу мелі суседнія народы, што ўжо авалодалі гэтым новым відам гаспадарання.
Вынаходніцтвы
Вынаходніцтвы — гэта стварэнне новых альбо ўдасканаленне сгарых паняццяў. Шмат вынаходніцтваў у такіх абласцях, як сацыяльныя інстытуты альбо рэлігійныя вераванні, не пакідаюць археалагічных слядоў. Але некаторыя з іх адлюстроўваюцца ў новых тыпах уцалелых артэфактаў, накшталт плуга, альбо жалезнага нажа. Калі вынаходніцтвы з’яўляюцца карыснымі для вялікай колькасці людзей, то гэтая новая ідэя альбо прадукт гэтай ідэі будзе распаўсюджвацца даволі хутка і шырока. Так адбылося з вынаходніцтвам ворыва.
Калі археолагі даследавалі шлях распаўсюджвання вынаходніцтваў, яны прасочвалі, як разыходзіліся з месца свайго паходжання такія характэрныя артэфакты, як лямеш плуга. Самы ранні з вядомых выпадкаў апрацоўкі жалеза адзначаны ў Паўночнай Турцыі і датуецца прыблізна 1500г. да н.э. Першыя жалезныя прылады ў археалагічных крыніцах Еўропы і Егіпта з’явіліся значна пазней. Тое, што
самыя раннія з вядомых і дакладна датаваных жалезных артэфактаў знойдзены ў Турцыі, дае падставу сцвярджаць, што апрацоўка жалеза хутчэй за ўсё была вынайдзена менавіта тут.
Напачатку зараджэння археалогіі лічылася, што металургія і іншыя вялікія адкрыцці чалавецтва былі вынайдзены толькі ў адным месцы, якім найчасцей прызнаваўся Блізкі Усход. Пасля гэтыя вынаходніцтвы распаўсюдзіліся па ўсім свеце, бо і іншыя грамадствы ўспрынялі тую значнасць, якую неслі ім новыя ідэі. Аднак калі стала зразумелым, якое значэнне для развіцця чалавечай культуры мае асяроддзе і прыстасаванне да яго, гэты спрошчаны погляд на вынаходніцтвы быў прызнаны памылковым. Сёння вядома, што земляробства дастаткова незалежнл развівалася і на Блізкім Усходзе, і ў Паўднёва-Усходні й Азіі, і ў Паўднёвай Амерыцы, і ў Перу. У кожным з гэтых месцаў адбываліся складаныя адаптацыйныя працэсы. Зараз навукоўцы спрабуюць вызначыць тыя ўзаемадзейныя фактары, якія прымушалі людзей мяняць іх лад жыцця, каб засвоіць новыя спосабы здабычы ежы. Геніяльнасць чалавецтва заключаецца ў тым, што яно выдатна можа выкарыстоўваць любыя магчымасці, калі адаптуецца да новых абставін. Галоўнае не ў тым, каб вызначыць, хто першы пачаў культываваць кукурузу, а хутчэй у вывучэнні дзесяткаў вялікіх і малых змен у чалавечых культурах, якія былі вынікам паступовых адаптацыйных змен у часе.