Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

Уводзіны ў археалогію

Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
88.26 МБ
Брамфіл даказала, што гаспадарка ацтэкаў і роля жанчын значна адрозніваліся ад той, пра якую расказаў Сахагану яго суразмоўнік. Нават болей, кулінарнае мастацтва і ткацтва былі важнымі палітычнымі інструментамі падтрымання сацыяльнага і палітычнага парадку. Так, яна
лічыла, што ідэалізацыя гэтага майстэрства і ў фальклоры ацтэкаў, і ў школьных падручніках мела месца таму, што жанчыны оылі і вытворцамі каштоўных тавараў, і давалі жыццё людзям. Яны працягвалі род ацтэкаў. Жанчыны адыгрывалі дынамічную адаптацыйную ролю ў гэтай цудоўнай цывілізацыі.
Даследаванні родавых адносін толькі пачынаюцца і ў асноўным абапіраюцца на экстрапаляцыю з этнаархеалагічных і этналагічных даных. Індзейцы саўса вырошчвалі кукурузу і бульбу на ўзвышшах паўночнай даліны Мантаро ў Перу. Перад тым, як іх у 1460 г. пакарылі інкі, саўса жылі асобнымі групамі ў некалькі сотняў чалавек. Каб павялічыць урадлівасць кукурузы, продкі саўса рассялілі іх па маленькіх пасёлках. Археолага Крысцін Хасторф цікавілі змены сацыяльнай дынамікі ў выніку заваявання інкаў. Як разам з новым становішчам змяняліся сацыяльныя пазіцыі жанчын? Для адказу на гэта пытанне яна выкарыстала два падыходы — параўнанне размеркавання харчовых рэшткаў у раскапаных паселішчах і ў сучасных, а таксама аналіз саставу ежы, дакладна вызначаны з дапамогай аналізу трывалых ізатопаў з мужчынскіх і жаночых шкілетаў са старажытных паселішчаў Санта.
У гаспадарцы Адэна жанчыны адказвалі за прыгатаванне і захаванне ежы. Хасторф вывучала сувязі паміж распаўсюджваннем раслінных рэшткаў у дамах і паселішчах і паводзінамі мужчын і жанчын у гэтай гаспадарцы. Напрыклад, у гаспадарцы, якой кіраваў мужчына, яна знайшла найоолып разнастайныя раслінныя рэшткі ў кухоннай зоне, і значна меншую колькасць зярнят у месцах, дзе займаліся іншымі справамі. I наадварот, у жаночай гаспадарцы зерне знаходзілася не толькі ў кухоннай зоне, але і на двары, як быццам там былі розныя сілы ўціску, якія ўплывалі на працэс прыгатавання і ўжывання ежы.
Пасля Хасторф склала план распаўсюджвання зярнят у даіспанскім паселішчы. Структуры, якія ўзніклі яшчэ да інкаў, датуюцца па часе, калі кукуруза не была звычайнай культурай, а мела свяшчэннае значэнне. Жыхары кожнай хаціны выкарыстоўвалі і ўжывалі шмат раслінных прадуктаў — ад бульбы да бабовых. Кукуруза сустракаецца ў асноўным ва ўнутраных дварах. Хасторф даказвала, што так было з-за таго, што там займаліся вырабам піва — прадукта, патрэбнага для рытуальных, сацыяльных і палітычных сходаў. У пазнейшы перыяд, у час інкаў, на гэтым месцы сустракаецца менш бульбы і нашмат больш куку-
рузы. Працэс апрацоўкі кукурузы робіцца болып канцэнтраваным, кукурузу пачынаюць абпальваць на месцы і, падобна на тое, большая яе частка ідзе на вытворчасць піва. Хасторф цікавіла, ці адлюсгроўвае шчыльная канцэнтрацыя кукурузы на позніх паселішчах больш інтэнсіўную апрацоўку кукурузы жанчынамі. Цяпер яны жылі па правілах інкаў і былі зацікаўлены ў пастаянным росце вытворчасці кукурузы, бо іх праца пастаянна абкладалася падаткамі ў форме адпрацоўкі і гатовый прадукцыі, і таму роля жанчын абмяжоўвалася цяпер падтрымкай мужчынскай дзейнасці.
Пасля Хасторф засяродзіла сваю ўвагу на даследаванні мужчынскіх і жаночых шкілетаў, знойдзеных на гэтым паселішчы. Яна выкарыстала новыя методыкі для вывучэння дагістарычных прадуктаў харчавання і перш за ўсё аналіз ізатопаў вугляроду. Калі вуглярод рухаецца па харчовым тракце, вугляродная структура арганізма як жывёл, так і людзей працягвае адлюсгроўваць адносную структуру ізатопаў у саставе іх ежы. Расліны, якія складалі ежу людзей, маюць выразную перавагу вугляроду-13. Праз вывучэнне археалагічнага вугляроду з харчовых рэшткаў і шкілетаў можна даследаваць змены ў харчаванні. Хасторф даследавала трывалыя ізатопы з млечу (касцявога мозгу), узятага са шкілета саўса, і знайшла ў ім ежу, якую ўжывалі да інкаў. Яна была аднолькавая і ў мужчын і ў жанчын і складалася ў асноўным з пладоў квіноі, клубневых і невялікай колькасці кукурузы. Гэта даказвае, што піва размяркоўвалася паміж мужчынамі і жанчынамі. Пасля інкі заваявалі грамадсгва саўса. Даследаванне 21 шкілета (12 мужчынскіх і 9 жаночых) гэтага часу паказала пераважнае ўжыванне кукурузы, прычым мужчыны ўжывалі яе напалову больш, чым жанчыны. Хасторф лічыла, што гэта адлюстроўвала змены ў сацыяльным сгане пад уладай інкаў. Жанчыны перапрацоўвалі ўсё больш кукурузы на піва, якое ўжывалі не ўсе, а толькі адносна невялікая частка мужчын. Адрозненні ў харчаванні адлюстроўваюць змены палітычнага клімату. Так, з маленькіх груп саўса ўтварыліся большыя палітычныя аб’яднанні, калі мужчыны сталі больш займацца збіральніцтвам, выконваць рытуалы і іншыя абавязкі, якія патрабавалі ўжывання піва. Праца жанчын станавілася болып цяжкай, а іх становішча ў грамадстве рабілася больш абмежаваным па правілах інкаў.
Як паказваюць прыклады Хасторф, даследаванні адносін полаў павінны злучыць сучасныя дасягненні навукі і до-
брыя, «па-старому» арганізаваныя археалагічныя даследаванні. Гэта дазволіць пайсці далей за вывучэнне чыста матэрыяльных аб’ектаў і даследаваць не толькі адносіны паміж людзьмі і рознымі поламі, але і нават, як даказала Хасторф, спосабы адаптацыі мужчын і жанчын да зменлівых абставін. Гэты від скрупулёзнага, надзвычай уважлівага даследавання, які так старанна прасочвае зменлівую дынаміку старажытнага грамадства, мае вялікія перспектывы ў будучым.
РЭЛІГІЙНЫЯ ВЕРАВАННІ
Адзін ананімны аўтар цынічна заўважыў, што спасылка на рэлігію ў археолагаў — гэта сродак тлумачэння ўсіх складаных пытанняў. Пэўны час археолагі сапраўды называлі «рытуальнымі» ўсе прадметы, якія не маглі ідэнтыфікаваць. А некаторыя гэтак сама робяць і па сённяшні дзень. Бясспрэчна, аднак, што шэраг найбольш знакамітых помнікаў заключалі ў сабе рэлігійны сэнс, напрыклад піраміда Сонца ў Тэаціхуакане, Стоўнхэндж і інш. Найстаражытнейшыя рытуальныя прадметы былі ўпершыню зроблены ў Еўропе каля 25 тыс. гадоў назад і былі звязаны з культам Венеры (культам урадлівасці).
Доказы разнастайных вераванняў прыносяць нам раскопкі курганоў. Так, неандэртальцы, якія насялялі тэрыторыю Заходняй Еўропы, яшчэ 70 тыс. гадоў таму мелі звычай хаваць памерлых разам з рэчамі, якія належалі ім пры жыцці. Сотні курганоў Адэна і Хоўпвэла раскіданы па ландшафтах Сярэдняга Захаду. Гэта пахаванні шматлікіх правадыроў і менш знаклмітых асоб. Іх суправаджаюць прадметы пахавальнага абраду, а таксама па-мастацку зробленыя рэчы рэлігійнага культу. Курганы Хоўпвэла вырасталі не адразу. Памершых спачатку хавалі ў зямлю і толькі затым насыпалі курган. Знакаміты курган Вялікага Змея ў Агайо — гэта адно з культавых збудаванняў Адэны. Яго рэлігійнае значэнне сёння дакладна ўстаноўлена.
Большасць развітых дагістарычных грамадстваў мелі высокаарганізаваныя рэлігійныя структуры, якія ўвасобіліся ў характэрных для гэтых грамадстваў мастацкіх плынях і стылёвых нормах. Мастацкі стыль Ольмек (Мексіка) пасля 1000 г. да н.э. быў распаўсюджаны на даволі вялікай тэрыторыі ў тысячы квадратных міль, якая ахоплівала мек-
сіканскія ўзвышшы і даліны. Ольмекскія выявы аскаленага ягуара і чалавечыя матывы ў арнаменце з’яўляліся адбіткам рэлігійнага культу, уласцівага для многіх народаў, якія ў той час насялялі тэрыторыю Мексікі.
Амаль усе вераванні інтэрпрэтаваліся і падтрымліваліся рэгулярнай сістэмай культавых рытуалаў, якія праводзіліся ў пэўны час гадавога цыклу і былі звязаны з сельскагаспадарчай дзейнасцю плямёнаў, напрыклад з ураджаем ці пачаткам ворыва. Гэтыя пастаянныя цырымоніі падтрымлівалі складаную сацыяльную арганізацыю толькі што ўтвораных грамадстваў. Рэгламентаванне жыцця ў адпаведнасці з патраоаваннямі культу спрыяла ўсталяванню строгіх норм размсркавання харчовых прадуктаў, лішкаў скаціны, а таксама назапашванню багаццяў і выкананню іншых эканамічных функцый. Паміж 1150 і 850 гг. да н.э. у Цэнтральнаамерыканскім грамадстЬе адбылася хуткая і рашучая перабудова. Адміністрацыйная і рэлігійная ўлады сканцэнтраваліся ў адных руках. Грамадства стала класавым. Утварылася пэўная іерархія паселішчаў. Такая сацыяльная арганізацыя моцна адрознівалася ад ранейшай. Грамадскія і адміністрацыйныя будынкі сталі оольш дасканалымі з пункту гледжання архітэктуры. Узніклі першыя храмы. Манументальнасць будынкаў пачала адлюстроўваць грамадскі стан пэўных індывідуумаў. Працэсы, якія адбываліся ў грамадстве, а таксама змены ў навакольным асяроддзі былі цесна звязаны з вераваннямі і рытуаламі жыхароў Цэнтральнай Амерыкі.
Вывучаючы рэлігійныя вераванні
У апошні час многія даследчыкі, якія займаюцца старажытнымі вераваннямі людзей, звяртаюцца да этнаграфічных і гістарычных крыніц. Возьмем, напрыклад, такія выпадкі. Прайшло ўсяго некалькіх гадоў пасля іспанскага заваявання Мексікі, як місіянер Фрэй Бернардзіна дэ Сахаган (1499—1590), распытваючы ацалелых ад «канкісты» мясцовых індзейцаў, выявіў шмат цікавых звестак пра цывілізацыю ацтэкаў. У сваёй кнізе «Агульная гісторыя падзей, якія адбываліся ў Новай Іспаніі» ён не толькі апісаў гісторыю ацтэкаў, але падрабязна расказаў пра іх рэлігію, філасофскія погляды і нават паэзію. Сучасныя вучоныя стараюцца інтэрпрэтаваць напісанае ім і адкрываюць для сябе, што рэлігія ацтэкаў была такой значнай
і складанай па зместу, як і каталіцкая, што змяніла яе пасля заваявання.
Дэвід Льюіс Уільямс з’яўляецца даследчыкам дагістарычнага наскальнага мастацтва ў Паўднёвай Афрыцы. Пра гэта мастацтва мы ўжо ўзгадвалі ў нашай кнізе. Гэта старажытныя роспісы на сценах пячор, скальных плато і іншае. Яны ўзніклі за тысячу гадоў да іпзыходу сюды еўрапейцаў. Звычайна гэта па-мастацку зрооленыя выявы жывёл, сцэны палявання, побыту, а таксама рэлігійныя цырымоніі. У працэсе сваіх даследаванняў Льюіс Уільямс выпадкова напаў на апісанне гэтых малюнкаў, зробленых яшчэ вучонымі віктарыянскай пары. У сваіх апісаннях апошнія абапіраліся на вусную народную творчасць афрыканскага племені сан, менавіта звязаную з вышэадзначанымі выявамі. Вывучэнне гэтых даных дазволіла Льюісу Уільямсу раскрыць семантычны сэнс некаторых малюнкаў, у прыватнасці выяў паўднёва-афрыканскай антылопы і іншых жывёл. Жыццядзейнасць сан была цесна звязана з паляваннем на гэтых жывёл, што не магло не адбіцца на духоўным жыцці племені. Усе рэальныя рэчы паступова набывалі сімвалічнае значэнне.