Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

Уводзіны ў археалогію

Браян М. Фэйган

Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
88.26 МБ
якой устанаўліваліся сувязі паміж плантатарамі, паміж плантатарамі і рабамі, а таксама паміж самімі рабамі. Нягледзячы на цяжкае становішча, афрыканцы ў Амерыцы падтрымлівалі свае вераванні і культуру, перадавалі іх ад пакалення да пакалення разам з новымі ідэямі і матэрыяльнымі вынаходніцтвамі са свайго новага асяроддзя. Яны верылі, што іх культура, іх жыццё — усё, ад харчавання да сістэмы вераванняў — былі самымі лепшымі.
Духоўныя вераванні афрыканцаў былі вельмі гнуткімі, і таму яны часга адгукаліся на знешнія палітычная, рэлігійныя альбо эканамічныя ўплывы. Такім чынам, афрыканцы хутка прыстасоўвалі свае духоўныя вераванні да новага амерыканскага асяроддзя. Напрыклад, археолаг, які вёў раскопкі ў маёнтку Томаса Джэферсана Мантычэла ў Вярджыніі, знайшоў у Мілберы Роў, дзе жылі яго рабы, крысталы, прасвідраваныя манеткі і іншыя рытуальныя прадметы. Звычайна археолагі-практыкі працуюць у варожым асяроддзі, таму яны імкнуцца схаваць сваю дзейнасць ад людзей. На баваўняных і цукровых плантацыях Леві Ёрдана ў Тэхасе археолагі Кеннет Браўн і Дорын Купер раскапалі хаціну, у якой жыў афрыканскі лекар-заклінальнік. У хаціне знайшлі косці жывёл, жалезныя шыпы і іншыя прадметы, якія былі часткай маёмасці традыцыйнага заходнеафрыканскага лекара. Для афрыканскіх працаўнікоў амерыканскіх плантацый гэтыя прадметы маюць сімвалічнае значэнне, не зразумелае іншым людзям. Таму ніводная лекарская прылада не мела паказальных сімвалічных упрыгожанняў, якія маглі б раскрыць яго сапраўднае прызначэнне.
Белыя людзі пазбавілі амерыканскіх афрыканцаў у сваіх вёсках і рабскіх кварталах грамадзянскіх правоў, бо яны былі больш падобны на частку асяроддзя, чым на сацыяльных дзеячаў. У Паўднёвай Караліне і Джорджыі рабы нават размаўлялі на адметнай афрыканска-амерыканскай мове. Дзеці вырасталі ў гэтай культуры, яны карысталіся прадметамі накшталт земляных шароў, што вырабляліся прадстаўнікамі іх культуры, чулі магічныя гісторыі і рэлігійныя спевы, якія былі важным сродкам устанаўлення афрыкана-амерыканскай адметнасці і прадметам ідэалагічнай улады на пэўным узроўні. Пакуль рабы не супраціўляліся свайму прыгнечанаму, устаноўленаму белымі сацыяльнаму статусу, яны ігнаравалі еўрапейска-амерыканскую культуру і аддавалі перавагу сваёй, адхіляючы ідэалогію, якая апраўдвала іх прыгнечанае становішча.
Леланд Фэрпосан зафіксаваў такое супраціўленне ў Паўднёвай Караліне, дзе ў 1740 г. негры колькасна перавышалі белых амаль удвая і палова з іх нарадзілася яшчэ ў Афрыцы. Там, як і паўсюль на паўднёвым Атлантычным узбярэжжы, афрыканскія жанчыны ўжо ведалі сакрэты традыцыйнага ганчарства. Яны выраблялі традыцыйныя для іх пасудзіны для сваіх новых дамоў. Іх адметныя непаліваныя гліняныя вырабы сустракаюцца ў рабскіх кварталах, на плантацыях і ў гарадах. Карэнныя амерыканцы прадавалі свае керамічныя пасудзіны рабам. Гэта сведчыць пра складанасць дэмаграфічных і культурных працэсаў, якія з’яўляліся вынікам узаемадачыненняў неграў з белымі, а таксама тых і іншых з карэннымі амерыканцамі. Фэрпосан знайшоў тое, што ён назваў «прыладамі асяроддзя» Паўднёвай Караліны, якія былі прадстаўленыя вырабамі дрэваапрацоўкі, пляцення і ганчарства, вельмі падобнымі да тых, што вырабляліся на радзіме афрыканскіх рабоў. Фэргюсан верыў, што харчовыя звычкі амерыканскіх афрыканцаў амаль такія ж, як у жыхароў Заходняй Афрыкі, і вельмі адрозніваюцца ад густаў амерыканскіх еўрапейцаў, якія жывуць побач з імі. У розных месцах Амерыкі сустракаецца амаль аднолькавы посуд. Ён зроблены людзьмі, якія жывуць у этнічным асяроддзі, дзе ўзаемныя адносіны паміж людзьмі мелі важнае значэнне і дзе існавалі цесныя сувязі з носьбітамі афрыканскай культуры. Фэргюсан лічыць, што там, дзе ёсць такі посуд, існавала падсвядомае супраціўленне рабству і плантатарскай сістэме. Такім чынам, развіццё паўднёвай культуры было доўгім працэсам квазіпалітычных пераадоленняў. Вельмі важна, што можна выкарыстаць археалогію, каб убачыць раннія стадыі гэтага складанага працэсу пераадоленняў з абодвух бакоў.
Другі выдатны прыклад этнічнага супраціўлення даюць археалагічныя даследаванні адной бітвы, у якой невялікая група паўночных чэенаў атакавала форт Робінсан у Небрасцы 9 студзеня 1879 г. Яны біліся з цэлым гарнізонам. Падчас бітвы ім давялося фарсіраваць Белую Раку, падымацца на абрывістыя скалы і весці бой на адкрытай мясцовасці. Войску спатрэбілася ажно 11 дзён, каб захапіць іх. Усё гэта не выклікае сумненняў, але тое, што чэены адступалі менавіта па даліне ракі, здаецца даволі спрэчным. У адпаведнасці з ваеннымі разлікамі, адыходзячы, каб дасягнуць абрыва, група рухалася па пясчаным неабароненым грэбені. Такі безаоаронны шлях адступлення — нелагічны, бо рухацца ў час, калі на небе поўня, вельмі
рызыкоўна. Але вусная традыцыя чэенаў настойвае на іншым шляху да абрыву, праз добра замаскіраваны дрэнаж, які быў цудоўным сховішчам ад стралкоў пагоні. Вучоныя з археалагічнай лабчраторыі Універсітэта Паўднёвай Дакоты даследавалі аіляхі іх адыходу разам з мясцовымі прадстаўнікамі чэенаў. Яны выбарачна раскапалі два дрэнажы і неабаронены грэбень, які ўзгадваўся ў разліках ваенных. Акрамя таго, яны выкарысталі дэтэктары металаў, каб прасачы іь тэндэнцыі распаўсюджвання куль. На адкрытым грэбен куль не знайшлі, але ў дрэнажах іх было шмат, што і пацвердзіла слушнасць вусных паданняў пра паўстанне чэенаў. Гэта можа разглядацца як эпізод сучаснай гісторыі, але важна памятаць, што паўстанне стала класічнай гісторыяй амерыканскага Захаду ў вачах белых дзякуючы фільму Джона Форда «Восень чэенаў». Гэты фільм разглядае гісторыю з пазіцыі пераможцаў і з’яўляецца прыкладам маральнага погляду на падзеі Старога Захаду. Вусная традыцыя і археалагічныя даследаванні абверглі міф, які разглядаў гісторыю з пазіцыі індзейцаў. Навука дапамагла ўпарадкаваць мазаічныя веды пра нядаўняе мінулае, якія перасталі быць міфам, а сталі гістарычнай праўдай.
Найбольш цікавыя даследаванні этнічных меншасцей і супраціўлення сацыяльнай уладзе праводзяцца ў наш час у Злучаных Штатах, бо на гістарычных помніках вельмі пашыраюць археалагічныя даныя пісьмовыя крыніцы. Часта адбываецца так, што методыка даследавання гісгарычных помнікаў урэшце прымяняецца і ў дачыненні да дагістарычнай сітуацыі. Напрыклад, як жылі рабы і работнікі ў Старажытным Егіпце? Як з часам мяняліся ўзаемаадносіны паміж выдатнымі егіпецкімі майстрамі? Археалогія з яе багатым патэнцыялам вывучэння зямных будзённых дробязей штодзённага жыцця дае выдатную магчымасць непрадузята даследаваць сацыяльную няроўнасць і этнічнасць.
АДНОСІНЫ ПАМІЖ ПОЛАМІ
Больш за 2,5 млн. гадоў мужчыны і жанчыны жылі і працавалі разам, дзелячы паміж сабой адказнасць за жыццё. Да нядаўняга часу археолагі няшмат увагі надавалі вывучэнню родавых адносін і зменам ва ўзаемаадносінах полаў у мінулым. Так было, магчыма, з-за таго, што
археолагаў гэта не вельмі цікавіла, і таму, што археалагічныя крыніцы ў асноўным ананімныя і археолагі займаюцца пераважна тлумачэннем агульных працэсаў культурных змен, а не археалогіяй асобнага чалавека. Толькі зусім нядаўна археолагі пачалі даследаваць адносіны полаў, прычым перавага ў гэтых даследаваннях аддаецца высвятленню сутнасці феміністычнай тэорыі ў іншых дысцыплінах. Асноўная мэта такіх даследаванняў — вывучэнне дачыненняў між поламі як гістарычнага працэсу і іх аналіз. Такія даследаванні вельмі важныя, і не толькі таму, што з іх дапамогай вызначаюць і карэктуюць сутнасць адносін паміж поламі ў археалагічных даследаваннях, але і таму, што яны дапамагаюць «знайсці» ў археалагічных кантэкстах месца жанчын і вызначыць іх удзел у тым, што недакладна называюць «ролямі полаў». Іншымі словамі, археолагам неабходна перагледзець спосабы даследавання палавых і сацыяльных адносін людзей.
Вельмі важным з’яўляецца тое, што адносіны полаў залежаць ад сацыяльнай і культурнай сітуацыі. Палавыя ролі і адносіны набываюць значэнне толькі ў культурным і гістарычным сэнсе. У адпаведнасці з такім падыходам адносіны полаў — гэта істотная частка сацыяльных адносін, яны маюць важнае значэнне для разумення гісторыі і перадгісторыі. Гэта таксама азначае, што адносіны полаў моцна мяняліся з цягам часу і ад аднаго грамадства да другога, а значыць, яны адлюстроўваюць шляхі, якія абумоўлівалі сацыяльныя ролі і ўзаемаадносіны людзей. Для археалогіі, якая абапіраецца на матэрыяльныя доказы мінулага, гэта азначае, што ў асноўным палавыя адносіны даследуюцца па такіх відах дзейнасці, як вытворчасць прылад і гандаль. Такія даследаванні дазваляюць вывучаць прадукцыйнасць роляў і ўдзел жанчын у жыцці дагістарычных грамадстваў, а таксама праверыць спосабы выканання сацыяльных роляў у старажытных сацыяльных сістэмах, штодзённым жыцці і ў жыцці духоўным.
Паняцце «пол» уключае ў сябе значна больш, чым просга дзейнасць мужчын і жанчын. Гэта яшчэ і ідэалогія полаў, іх ролі, узаемаадносіны — усе спосабы ўзаемадзеяння полаў з любымі аспектамі сацыяльнага жыцця. Інакш кажучы, каб растлумачыць культурнае значэнне адносін полаў з дапамогай самых розных археалагічных метадаў і падыходаў, высветліць, якімі былі гэтыя адносіны ў старажытных грамадствах. Каб зразумець мінулае, трэба засяроджвацца не толькі на галоўных матэрыяльных да-
сягненнях і разнастайнасці асяроддзя, але і ўлічваць іншыя асноўныя фактары — міжасабовыя адносіны і сацыяльную дынаміку штодзённай дзейнасці. Гэта тое, што датычыцца жыцця амаль кожнага чалавека, што вядзе да назапашвання вялікай колькасці археалагічных крыніц, да якіх можна аднесці вытворчасць керамічных вырабаў і каменных артэфактаў, землеапрацоўка і прыгатаванне ежы, будаванне жылля і выраб адзення. Але адносіны полаў — паняцце значна шырэйшае і за звычайную свецкую дзейнасць. Гэта яшчэ і гандаль, і рамесніцтва, і станаўленне дзяржаўнасці, і архітэктура, і рэлігія, і рытуал.
«Добрая жанчына сярэднявечча — гэта цудоўная ткачыха, стваральніца ўзораў, мастачка і добры повар»,— так адзін ацтэк апісваў францысканскаму манаху Бернардзіна дэ Сахагану ролю дваранкі ў мексіканскім грамадстве да іспанскага заваявання. Гэтае апісанне спрошчанае і недакладнае. Яно не ўзгадвае іншых відаў жаночай дзейнасці і шматлікіх грамадскіх абавязкаў. Напрыклад, грамадства Мексіканскай даліны за 400 гадоў да іспанскага заваявання ў 1519 г. павялічылася ў дзесяць разоў, што было пераканаўчым сведчаннем поспеху гаспадаркі ацтэкаў. Жанчыны ткалі тканіны і нават накідкі з сімваламі сацыяльнага статуса ў грамадстве ацтэкаў. Ткацтва мела важнае значэнне ў сістэме паднашэнняў, ад якой у значнай ступені залежала цывілізацыя ацтэкаў. Баваўняныя посцілкі нават выконвалі функцыю грошай. Вытворчасць тканіны вельмі моцна ўплывала на спад ці росквіт тавараў і абслугоўвання, якія падтрымлівалі дзяржаву. Элізабэт Брамфіл даказала, што жанчыны, якія жылі ў сталіцы ацтэкаў — Тэначтытлане, адышлі ад ткацтва і заняліся вырошчваннем балотных садоў і засолкай рыбы, у той час як у іншых месцах ткацтва ўсё яшчэ заставалася асноўным відам дзейнасці, бо яно давала тканіну, якая ішла на даніну. Там цяжар вытворчасці даніны ляжаў на жаночых плячах. У горадзе ж мужчыны і жанчыны часта працавалі далёка ад дому. Яны здабывалі ежу ці выконвалі іншую работу. Гэтыя перамены адлюстраваны і ў пераходзе ад «вадкай» ежы накшталт рагу да хлеба і іншых сухіх прадуктаў, якія было лягчэй пераносіць у далёкае месца працы.