Уводзіны ў археалогію
Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
* Археолагі выкарыстоўваюць літары «В.Р.» для абазначэння часу «да сучаснасці» (before present). У адпаведнасці з агульнай дамоўленасцю «сучаснасць» у археалогіі пачынаецца з 1950 г. н.э.. Літары «A.D.» і «В.С.» часцей за ўсё ўжываюцца для абазначэння часу, не ранейшага за 12 тыс. гадоў таму, і, безумоўна, вызначаюць час да альбо пасля нараджэння Хрыста (1 г. н.э.). Апошнім часам у друку з’явіліся абазначэнні «В.С.Е.» (да н.э.) і «С.Е.» (н.э.), якія лічацца найбольш слушнымі. Акрамя гэтага, сярод навукоўцаў існуе дамоўленасць аб абазначэнні правераных і неправераных радыевугляродных дат, але гэта не ўваходзіць у
кампетэнцыю гэтага выдання.
ванні акамянеласцяў і іншых з’яў у геалагічных пластах вызначаюць межы геалагічных эпох.
Прынцып напластавання як паняцце пра тое, што ніжнія пласты з’яўляюцца болып раннімі за тыя, што знаходзяцца над імі, прыйшоў у археалогію з геалогіі. Геалагічныя пласты зямлі накладваюцца адзін на адзін амаль як слаі пірага. Убачыць яскравыя прыклады напластаванняў некалькіх геалагічных узроўняў можна, разглядаючы абрыў марскога берага альбо профіль скалы, што ідзе ўздоўж горнай дарогі. Відавочна, што любы аб’ект, які сустракаецца ў ніжнім гарызонце, звычайна трапляе туды перад тым, як сфарміруецца наступны пласт. Іншымі словамі, ніжнія ўзроўні з’яўляюцца адносна больш раннімі, чым наступныя пласты. Фарміраванне шэрагу культурных альоо геалагічных пластоў адбываецца пад уплывам шматлікіх працэсаў: землетрасенняў і іншых фактараў.
Прынцып напластавання з’яўляецца фундаментальным для вывучэння такіх археалагічных помнікаў, як шматлікія паселішчы, пустынныя пячоры ў заходняй частцы Паўднёвай Амерыкі альбо ў гарах Бліжняга Усходу. Усе яны былі заселены больш-менш стала на працягу сотняў і нават тысяч гадоў. На кожным помніку ў выніку жыцця людзей адбываецца накапленне розных відаў смецця. Прадметы губляюцца і ўкараняюцца ў глебу. Будынкі, якія састарэлі і заняпалі, зносяцца, каб вызваліць месца для новых. Паводка можа знішчыць вёску і адкласці на глебе тоўсты пласт глею. Новая вёска можа адбудавацца на гэтым месцы праз гады. Паслядоўнасць такіх наносных культурных узроўняў старанна фіксуецца ў час раскопак помніка. Безумоўна, не ўсімі паселішчамі карысталіся некалькі разоў. Аднаразова заселеныя помнікі і нават часовыя сгаянкі таксама ўважліва вывучаюцца.
Паслядоўнасць натуральных і адкладзеных у выніку чалавечай дзейнасці пластоў на археалагічным помніку з’яўляецца асновай усіх стратыграфічных даследаванняў у археалогіі. Але для адноснай культурнай храналогіі патрэбны не толькі старанна даследаваныя пласты, але і ўдакладнены іх змест. Кожны пласт у паселішчы мае адпаведныя артэфакты і аб’екты, якімі археолаг карыстаецца як індыкатарам тэхналагічных, эканамічных, сацыяльных альбо рэлігійных змен.
Артэфакты і адносная храналогія
Артэфакты, вырабленыя людзьмі, з’яўляюцца асноватворнымі фактамі, якімі карыстаюцца археолагі для вывучэння жыцця чалавека ў мінулым. Але рэчы радыкальна мяняліся з цягам часу. Калі толькі паглядзець на просгае каменнае рубіла старажытных людзей і параўнаць яго з сучасным электрычным прыстасаваннем для нарэзвання, гэта стане відавочна. У дагістарычныя часы большасць змен былі нязначнымі ў форме, дэкоры альбо ў выглядзе венчыкаў гліняных гаршкоў. Паступова яны назапашваюцца і ўрэшце посуд набывае выгляд, у якім з цяжкасцю можна пазнаць першапачатковыя формы і дэкор.
Некаторыя археолагі, такія, як вядомы егіптолаг сэр Фліндэрс Петры, доўга знаходзіліся ў палоне паслядоўных змен у артэфактах. Калі Петры даследаваў вялізныя дагістарычныя могілкі ў Дэасполіс Парва ў Егіпце ў 1902 г., ён супаставіў спосабы пахавання ў шматлікіх магілах у адпаведнасці з храналагічным парадкам. Пасля вывучэння групы гаршкоў, знойдзеных у магілах побач з кожным шкілетам, ён урэшце размясціў іх у паслядоўнасці. Такая паслядоўнасць адлюстроўвала паступовыя змены ў характэрных рысах посуду, напрыклад ва ўпрыгожваннях ручкі. У самых ранніх гаршках ручкі служылі для пераносу гаршкоў. Але больш познія пасудзіны ўвогуле іх не мелі, a на іх месцы толькі намаляваныя лініі. Петры падзяліў гаршкі на некалькі тыпаў, адпаведных «паслядоўнасці падзей». Кожны тып меў сваю характэрную форму. У далейшым, калі ў Егіпце знаходзілі пасудзіны, падобныя на даследаваныя Петры, іх, як і знойдзеныя побач іншыя аб’екты, можна было датаваць у межах гэтага тыпу. Адносная храналогія, заснаваная на артэфактах, была насголькі эфектыўнай, што ёю карысталіся шмат гадоў.
У апошні час даследаванні змен у формах заснаваны на тым назіранні, што папулярнасць любой формы артэфакта — з’ява часовая. Напрыклад, міні-спадніца змянілася на мідзі альбо максі. Стылі адзення мяняюцца з месяца ў месяц. Рэкорды імгненна дасягаюць піка папулярнасці, але ў хуткім часе забываюцца. Іншыя з’явы маюць значна болып працяглае жыццё. Каменныя рубілы (чопперы) былі найболып важным элементам з рыштунку старажытных людзей (пад «рыштункам» разумеюць асноўную сукупнасць прылад працы адной культуры) на працягу многіх стагоддзяў. А вось свечкамі людзі карысталіся стагоддзі, перш
3 Зак. 481
65
чым з’явіліся газавыя лямпы. Усё мае сваю максімальную мяжу папулярнасці. Пэўныя выпадковасці таксама ўплываюць на тое, будзе артэфакт ва ўжытку тысячагоддзі ці ўсяго некалькі мес,’цаў. Адносна простыя метады, якімі карыстаўся сэр Фліндэрс Петры, былі ўдасканалены. Утварыўся больш дакладны метад — метад серыйнасці (упарадкавання). Ён заснаваны на тым, што папулярнасць тыпаў керамічных вырабаў, форм каменных артэфактаў і іншых аб’ек'аў зніжаецца ў пэўны час. Калі мы складаем дыяграму ў фэрме вычарчаных рысак, якія павінны адлюстроўваць, як часта сустракаюцца пэўныя аб’екты ў розныя часы, то гэтая дыяграма будзе падобная на абрысы лінкора, што прамільгнуў у ілюмінатары самалёта. Самае выпуклае месца ў сярэдзіне карабля, дзе звычайна знаходзіцца найболып тоўстая браня, адпавядае на дыяграме перыяду найвялікшай папулярнасці аб’екта. Гэту з’яву часам называюць «дыяграмай лінкора». Але такую дыяграму не заўсёды можна намаляваць, напрыклад, калі помнікі на пэўнай геаграфічнай прасторы ўключаюць простую кераміку і іншыя артэфакты, папулярнасць якіх оыла стабільнай. Такія аргэфакты адносяцца прыблізна да аднаго часу. Калі археалагічныя даныя з’яўляюцца статыстычна дакладнымі і надзейнымі, помнікі можна датаваць у адпаведнасці з прынцыпам адноснай храналогіі, нават нягледзячы на адсутнасць канкрэтных дат і невядомасць часу заснавання помніка.
Эдвін Дэтлефсен і Джэймс Дзітц праверылі дакладнасць дыяграмы лінкора, параўнаўшы дэкаратыўныя стылі датаваных надмагільных пліт на Новаанглійскіх Каланіяльных могілках. Яны вызначылі, што розныя стылі выяўлення магільных партрэтаў, херувімаў і ўрнаў мяняліся ў адпаведнасці з дыяграмай лінкора. Экспэрымент патрабаваў праверкі дакладным храналагічным кантэкстам, таму і выкарыстоўваліся надмагільныя помнікі, даты з’яўлення якіх былі вядомы з надпісаў на іх.
Некаторыя археалагічныя помнікі могуць уключаць шмат розных артэфактаў, якія з’яўляліся і знікалі на працягу адносна кароткіх перыядаў. Дзякуючы метаду серыйнасці можна размеркаваць артэфакты розных форм па тыпах, у адпаведнасці з адноснай храналогіяй. Кожны пласт такога помніка мае некалькі форм любога артэфакта сярод вырабленых на працягу гэтага перыяду. Аднойчы з іх можна будзе скласці схему перыядычнасці змен, якая, магчыма, дапаможа датаваць новыя, знойдзеныя ў ізаляваных умовах помнікі.
Перакрыжаванае датаванне
Метад серыйнасці з’яўляецца эфектыўным таксама і для перакрыжаванага датавання помнікаў. Як мы бачылі, ім можна карыстацца, каб вызначыць месца ў часе нядаўна раскрытага помніка адносна добра вывучаных помнікаў, як гэта рабіў сэр Фліндэрс Петры. У некаторых выпадках на шэрагу помнікаў могуць быць знойдзены такія аб’екты, як еўрапейскія манеты, час чаканкі якіх ужо вядомы. У такім выпадку мы маем доступ да датавання ў канкрэтных гадах. Уявім, што англійскую манету, датаваную 1825 г., выменялі ў каліфарнійскай індзейскай вёсцы. Манета падае на падлогу хаціны і губляецца. У 1990-х гадах археолагі знаходзяць гэтую датаваную манету ў стратыграфічным узроўні старажытнай вёскі. Ім зразумела, што манета трапіла ў гэта паселішча не раней за час яе чаканкі. Такім чынам вёска існавала ў 1825 г. альбо пасля яго. Археолагі могуць знайсці шэраг падобных помнікаў з аднолькавымі індзейскімі артэфактамі на адлегласці ў некалькі міль адзін ад аднаго, але без манет. Калі археолагі зафіксуюць знаходкі, з’явіцца магчымасць перакрыжаванага датавання недатаваных паселішчаў, бо распаўсюджванне артэфактаў у іх аднолькавае. Метад перакрыжаванага датавання шырока прымяняўся ў адносінах да еўрапейскіх дагістарычных помнікаў, жыхары якіх гандлявалі з развітымі цывілізацыямі Міжземнамор’я. Яны выменьвалі медзь і іншую сыравіну на ўпрыгожанні, прадметы раскошы. Узрост апошніх быў вядомы.
Адносная храналогія і ледавіковая эпоха
Чалавечая дагісторыя праходзіла на фоне вялізных кліматычных зменаў на Зямлі. Ледавіковая эпоха, альбо плейстацэн,— самая апошняя сярод вялікіх геалагічных эпох, якая часам называецца эрай чалавецтва. Яна мае вялізнае значэнне ў разуменні драматычных хістанняў у сусветным клімаце. Мноства разоў падчас плейстацэну агромністае ледавіковае покрыва засцілала большую частку Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Яно несла арктычны клімат на шырокія тэрыторыі паўночнага паўшар’я. Гэтыя ваганні клімату былі даказаны дзякуючы глыбакаводным адкладам на дне сусветных акіянаў. Найдрабнейшыя фораменіферы (пратазоа) у гэтых адкладах з’яўляюцца доказам існавання
перыядаў пахаладання і пацяплення вады ў акіяне, якія супадаюць з глабальнымі кліматычнымі зменамі на Зямлі.
Ледавіковая эпоха пачалася каля 1,6 млн. гадоў таму, падчас доўгага перыяду пахаладання ў акіянах свету. Гэтыя больш за 1,6 млн. гадоў былі адной з пастаянных кліматычных змен. Эпоху плейстацэну звычайна падраздзяляюць на тры перыяды.
Час ніжняга плейстацэну скончыўся прыкладна 730 тыс. гадоў назад. Глыбакаводныя адклады паказваюць, што кліматычныя ваганні паміж цяплом і холадам былі ў гэты перыяд даволі нязначнымі. To быў вызначальны час, бо ў гэты перыяд людзі з’явіліся ў Афрыцы і рассяліліся з трапічных рэгіёнаў ва ўмераныя шыроты Еўропы і Азіі.