Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

Уводзіны ў археалогію

Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
88.26 МБ
РАЗДЗЕЛ 5
ПРАСТОРА
Пасля выяўленкя артэфакта яго месцазнаходжанне павінна быць зафіксавана. Гэтая інфармацыя мае такое ж значэнне, як і сам артэфакт.
Роберт Хейзср. 1958.
Прастора — гэта нс бязмежны космас, а дакладна вызначанае месцапалажэннс кожнай знаходкі, якая была знойдзсна ў выніку археалагічных пошукаў ці раскопак. Прастора з’яўляецца другім істотным крытэрыем археалагічнага кантэксту. Кожная архсалагічная знаходка мас дакладнае мссцазнаходжанне, якое вымяраецца шырынёй, даўжынёй і глыбінёй. Разам яны вызначаюць пэўную пазіцыю ў прасторы абсалютна правільна і адзіна магчыма. Падчас правядзення архсалагічнай разведкі альбо раскопак вучоныя ўжываюць спецыяльныя метады для фіксацыі дакладнага месцапалажэння артэфактаў, жылля і іншых знаходак. Яны прывязваюць месца размяшчэння кожнага помніка да добра звераных карт такім чынам, каб можна было выкарыстаць сістэму каардынат на гэтай карце для вызначэння правільнага палажэння артэфакта ў прасторы. У працэсе даследаванняў помніка археолагі разбіваюць яго на роўныя па плошчы квадраты. Такая разбіўка неабходна для дакладнай фіксацыі пазіцыі кожнага аб’екта, размешчанага на паверхні помніка альбо ў раскопе.
У першым і трэцім раздзелах мы даведаліся, што чалавечыя паводзіны маюць пэўную тыпалогію. Гэтая тыпалогія, якую мы можам вызначыць і інтэрпрэтаваць шляхам археалагічнага прасторавага аналізу (аналізу прасторавых узаемаадносін), абавязкова фіксуецца ў археалагічных запісах. Веданне месцазнаходжання ў прасторы неабходна археолагам і па той прычыне, што яно дазваляе ўстанавіць адлегласць паміж аб’ектамі альбо жыллём ці паміж цэлым паселішчам альбо паселішчамі і асноўнымі харчовымі зонамі і зсмлямі. Такая адлегласць можа складаць некалькі цаляў, якія аддзяляюць выдатны керамічны посуд і шкілет
памерлага гаспадара, ці вымярацца дзесяццю мілямі паміж дзвюма сезоннымі стаянкамі. Група палявых даследчыкаў можа вымяраць адлегласць паміж шэрагам вёсак, якія гандлявалі прадметамі раскошы, напрыклад перлавіцамі, на сотні міль. Сёння мы вызначаем прастору па двух асноўных крытэрыях: размяшчэнню артэфактаў унутры паселішча і размяшчэнню саміх паселішчаў. Такім чынам, мы падышлі да тэмы — «Археалогія паселішчаў», выкладзенай у раздзеле 10.
Прасторавы кантэкст цесна звязаны з жыццядзейнасцю людзей. Для таго каб выпрацаваць правільны погляд на чалавечае існаванне, археолагі вывучаюць як сам артэфакт, так і яго сувязі з іншымі артэфактамі. Тыпы артэфактаў, знойдзеныя вакол былога горна для выплаўкі металу ці каля шкілета забітага бізона, з’яўляюцца добрым доказам спецыфічнай жыццядзейнасці чалавека. Булава сама па сабе сведчыць толькі пра тое, што яна выкарыстоўвалася ў якасці зброі, але яе разнавіднасці, а таксама каменныя скрабкі ці велізарныя валуны, звязаныя са шкілетам бізона, раскрываюць тыя прасторавыя ўзаемаадносіны, якія ўрэшце прыводзяць вучоных да больш падрабязных вынікаў.
Комплекс аднародных артэфактаў з помнікаў, якія датуюцца адным часам і размешчаны ў адной геаграфічнай зоне, верагодна, быў пакінуты людзьмі адной культуры. Такія ўстойлівыя комплексы артэфактаў з’яўляюцца асновай для класіфікацыі археалагічных культур, а таксама для даследавання праблемы распаўсюджання дагістарычных культур у часе і прасторы (раздзел 8).
У даследаванні прасторы археолагі вылучаюць два асноўныя аспекты. Першы з’яўляецца часткай працэсу апісання знаходак, вызначэння іх культурнай аўтэнтычнасці. Гэтая працэдура ўпарадкавання знаходак больш падрабязна раскрываецца ў раздзеле 8, дзе таксама абмяркоўваюцца некалькі адвольна адабраных аналітычных прыбораў, якімі карыстаюцца археолагі. Другі аспект уключае ў сябе вывучэнне спецыфічнай дзейнасці чалавека — эканамічнай, рэлігійнай, сацыяльнай, тэхналагічнай — у межах аднаго паселішча. Такія даследаванні могуць адносіцца як да жыццядзейнасці аднаго чалавека, яго сям’і, так і да цэлага калектыву.
ЗАКОН АСАЦЫЯЦЫЙ
У папярэднім аналізе прасторавы кантэкст засноўваецца на асацыяцыях паміж артэфактамі і іншымі сродкамі чалавечай жыццядзейнасці. Уявіце, што вы знайшлі ў зямлі ключ да банкі з-пад піва. Спецыяліст па такіх артэфактах вызначыць дату вашага ключа ў дыяпазоне некалькіх гадоў. Ён даведаецца, калі гэты ключ мог быць зроблены, звярнуўшыся да заводскіх картатэк ці запісаў Амерыканскай канцылярыі патэнтаў. Аднак ваш ключ ад піўной банкі быў аддзеленай ад кантэксту знаходкай. Ніякіх іншых слядоў чалавечай дзейнасці паблізу не было знойдзена. Як бы вы даведаліся, каб не былі амерыканцам XX ст., што гэты артэфакт ужывалі для адкрыцця піўной банкі? Але калі б вы знайшлі ключ разам з тузінам пабітых піўных банак таго часу, то ў гэтым выпадку маглі б вызначыць характар дзейнасці, якая мела месца, а таксама зрабіць пэўныя высновы адносна прызначэння гэтага артэфакта.
Закон стратыграфічнай асацыяцыі заснаваны на той умове, што пэўны артэфакт па часе супадае з іншымі прадметамі, выяўленымі ў дакладна вызначаным археалагічным гарызонце. Сведчаннем таго, што чалавецтву болып за 6 тыс. гадоў, як гэта вызначана ў біблейскім календары, сталі старажытныя каменныя сякеры, знойдзеныя вучонымі разам з касцямі, верагодна, яшчэ больш старажытных жывёл. Мумія егіпецкага фараона Тутанхамона выяўлена разам з выдатнымі скарбамі яго сям’і, a таксама рытуальнымі прадметамі. Такая ўзаемасувязь утрымлівала ўнікальную інфармацыю пра жыццё егіпцян у 1323 г. да н.э. Сама адна толькі мумія мела б значна менш інфармацыі. Закон асацыяцый мае вялікае значэнне ў выпадку, калі адзін з артэфактаў з’яўляецца вядучым у храналагічнай паслядоўнасці. Многія дагістарычныя грамадствы хавалі сваіх памерлых разам з пахавальным начыннем: керамічным посудам, бронзавымі ўпрыгожаннямі, перлавіцамі ці каменнымі сякерамі. У некаторых выпадках прадметы, пахаваныя разам з нябожчыкам, відавочна, былі ва ўжытку ў той час, калі іх гаспадар памёр. Зрэдку яны маглі быць і сямейнымі рэчамі, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Узятыя разам, яны складаюць комплекс артэфактаў, які можа мець аналогіі ў шэрагу іншых пахаванняў таго ж часу. Аднак болып познія пахаванні могуць утрымліваць абсалютна іншае начынне, посуд крыху
змененых форм. Відавочна, на іх уплывалі пэўныя культурныя змены. Калі шэраг курганных груп вывучаецца такім чынам, дык аналогіі і артэфакты, у якіх адзначаны стылёвыя змены, забяспечваюць аснову для класіфікацыі пахаванняў па розных храналагічных групах.
Археалагічны кантэкст можа быць як першасны, так і другасны, што найлепш праілюстраваць на прыкладзе пахавальнага кургана. Дапусцім, памірае хтосьці важны. Радня хавае няоожчыка ў шчодра ўпрыгожанай магіле. Пакрытая зверху вялікім земляным курганом, яна праглядаецца на далёкай адлегласці. У дадзеным выпадку — гэта першасны кантэкст пахавальнага кургана. Пройдуць стагоддзі, і ўжо іншыя людзі прыйдуць сюды і пачнуць хаваць сваіх нябожчыкаў у неглыбокія магілы, якія будуць капаць у верхніх пластах вышэй адзначанага кургана. Гэтыя інтрузіўныя (упускныя) пахаванні ўтвараюць другасны кантэкст. I калі пахаванні розных часоў сутыкаюцца і, магчыма, адбываецца разбурэнне цела, археолагі гавораць пра спалучэнне першаснага і другаснага кантэкстаў.
СУБКАЛЕКЦЫІ I КАЛЕКЦЫІ
Чалавечыя паводзіны могуць быць індывідуальнымі і абсалютна непаўторнымі ці адпавядаць паводзінам іншых членаў сям’і, клана ці з’яўляцца агульнымі для ўсіх членаў грамадства. Усе гэтыя ўзроўні культурных паводзінаў тэарэтычна могуць быць адлюстраваныя ў тыпах артэфактаў і асацыяцыях, зафіксаваны ў археалагічных запісах. Жалезны дроцік, знойдзены ў пазваночніку забітага падчас Брытанскай вайны ў 43 г. н.э., з’яўляецца відавочным следствам чалавечых паводзінаў, але гэтыя паводзіны цесна звязаныя з паводзінамі ваеннага грамадства ўвогуле.
Калі некалькі артэфактаў знаходзяцца ў тыпалагічнай залежнасці, якая адлюстроўвае культурныя паводзіны асобнай групы людзей, яны аб’ядноўваюцца ў субкалекцыі. Часткова гэта прылады працы, звязаныя з адпаведнай дзейнасцю. Паляўнічы карыстаецца лукам і стрэламі, якія захоўваюцца ў калчане. Аўтамеханік — гаечнымі ключамі, адвёрткамі і лякаламі. Такія субкалекцыі артэфактаў характарызуюць пэўны тып людзей у грамадстве.
Аднак чаму так здараецца, што абсалютна розныя субкалекцыі артэфактаў, напрыклад паляўнічая зброя, кошыкі
і палка, якой карысталіся для збору расліннай ежы, знаходзяцца ў комплексе? Усе гэтыя артэфакты адлюстроўваюць адпаведныя тыпы дзейнасці, агульнай для ўсяго грамадства, і называюцца археалагічнай калекцыяй.
Такая дзейнасць адлюстравана ў рэштках жытла, у нерухомых артэфактах, накшталт склепаў і комінаў дамоў, а таксама ў тыпах грамадскіх паселішчаў. Некаторыя дагістарычныя мексіканскія вёскі ўяўлялі сабой скапленні чатырохкутных, крытых саломай хат. Кожная хата ўтварала асобную субкалекцыю, якая характарызавала паводзіны мужчын і жанчын паасобку і вынікала з артэфактычных асацыяцый і іх тыпалогій. Выяўленыя сямейныя групы ў дадзенай вёсцы, ці то асацыяцыі вышэй адзначаных суокалекцый і нерухомасці, утвараюць вялікую археалагічную калекцыю, якая адлюстроўвае існаванне чалавека ў прасторы як часткі цэлага грамадства.
СЕМ’І, СУПОЛЬНАСЦІ I ЗОНЫ ЖЫЦЦЯДЗЕЙНАСЦІ
Археалагічныя помнікі можна класіфікаваць некалькімі шляхамі. Напрыклад — паводле месцазнаходжання. Да такіх помнікаў адносяцца гарады, пячоры, горныя стаянкі, паселішчы ля гарачых крыніц і пад. Помнікі могуць быць класіфікаваны і ў залежнасці ад характару дзейнасці, якая там мела месца. Гэтая дзейнасць вызначаецца паводле тыпаў артэфактаў, рэшткаў ежы, якую спажывалі ў асобных сем’ях і ва ўсім паселішчы. Месцы забойства жывёл вызначаюцца паводле наяўнасці шкілетаў бізонаў, побач з якімі раскіданы каменныя булавы, іншая зброя. Тут няма ні жытлаў, ні працоўных майстэрняў, ні пахаванняў, ні складскіх ям. Гэта проста месцы, дзе людзі забівалі сваіх ахвяр.
Некаторыя помнікі, аднак, не падлягаюць вышэйадзначанай класіфікацыі. Так, вялікая колькасць чалавечых артэфактаў і касцей забітых жывёл з Алдувайскай цясніны ў Танзаніі, якім каля 1,75 млн. гадоў, сустракаюцца разам з кластэрамі каменных адшчэпаў і касцей. Іх раздзяляе толькі выпадковая мяжа. Першапачаткова Луіс і Мэры Лікі палічылі, што гэта — рэшткі старажытных лагераў, месцаў, дзе першабытныя людзі праводзілі некалькі дзён падчас забойства дзічыны. Сучасныя даследаванні, тым не менш,