Уводзіны ў археалогію
Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
абвяргаюць гэтую гіпотэзу. Больш дасканалае вывучэнне касцей, якія былі пад атмасферным уплывам, паказала, што асноўная іх частка апынулася ў старажытных пластах за перыяд ад чатырох да дзесяці гадоў. Большасць складаюць канечнасці самых розных груп млекакормячых, вялікіх і малых. Многія з гэтых касцей вытрымалі як удары каменнай зброі, так і здрадніцкія зубы драпежных жывёл, напрыклад гіен. Магчыма, што акумуляцыі касцей і каменных прылад паказваюць на месцы, дзе першабытныя людзі падбіралі багатыя мясам косці, якія заставаліся пасля ільвоў і іншых драпежнікаў. У такіх месцах яны хутка аддзіралі мяса ад касцей, здабывалі косны мозг, а рэшткі пакідалі бадзяжным платаядным. Алдувайская стаянка магла быць месцам для скідання касцей забітых жывёл, якая выкарыстоўвалася людзьмі даволі працяглы перыяд.
Больш познія па часе паселішчы ўтрымліваюць рэшткі індывідуальнага жытла, якое займала пэўная група людзей, што з’яўляліся членамі адной сям’і. У гэтых выпадках у межах аднаго жытла мы можам даследаваць артэфакты, рашткі печаў з касцямі ўнутры і каля іх, а потым параўнаць жыццядзейнасць асобных сем’яў паміж сабой. Кожны дом меў свае ўласныя складскія памяшканні, памыйныя ямы і г.д., падобна таму, як і сёння кожная вясковая сям’я мае свой уласны гараж і сметнікі. Усе сем’і аднаго паселішча стваралі супольнасць.
Зоны дзейнасці вызначаюцца па характэрных тыпах артэфактаў. Яны адлюстроўваюць сістэму дзейнасці аднаго ці некалькіх члснаў супольнасці. Такія зоны звычайна выяўляюць па існаванню россыпу прылад працы, характэрных для спецыфічнай дзейнасці, напрыклад вытворчасці пацерак ці каменных прылад. Гэтая дзейнасць заўсёды існавала ў межах пэўнай тэрыторыі. Пры спрыяльных археалагічных умовах размяшчэнне артэфактаў можа быць выкарыстана для параўнання дзейнасці асобных сем’яў у межах якой-небудзь супольнасці. Так, некаторыя сем’і маглі спецыялізавацца на вытворчасці каменных нажоў, іншыя займаліся стварэннем пацерак з перлаў. Зоны дзейнасці такіх сем’яў адлюстроўвалі ўзровень іх майстэрства.
Жыццядзейнасць цэлай супольнасці вызначаецца па размяшчэнню жытлаў, сем’яў, вытворчых зон і асобных артэфактаў.
КУЛЬТУРНЫЯ ЗОНЫ I тыпы ПАСЕЛІШЧАЎ
Аднак што адбываецца, калі некалькі супольнасцей удзельнічаюць у сумеснай дзейнасці? Паляванне на буйных жывёл, гандаль на далёкіх адлегласцях, большасць рэлігійных абрадаў і іншая дзейнасць такога роду вымагае ўдзелу цэлых культур і грамадстваў. Аднак іх выяўленне можа быць толькі ў выпадку тыпалагічнага аналізу вялікай колькасці археалагічных калекцый з розных помнікаў. Такія аб’яднаныя тыпы калскцый утвараюць археалагічную культуру, археалагічны эквівалснт чалавечага грамадства (раздзелы 3 і 8). Археалагічныя культуры склада оцца з матэрыяльных рэшткаў чалавечай культуры, якая іахавалася на пэўным месцы, у пласце пэўнага часу і на ыэрагу помнікаў. Культурная зона — гэта геаграфічная тэрыторыя, адносна якой археалагічныя калекцыі, што ўтвараюць унікальную культуру, размяшчаюцца ў часе і прасторы. У якасці прыкладу можа быць культурная зона Маоры ў Новай Зеландыі, дзе знойдзены характэрныя прылады працы гэтых знакамітых людзей.
Каб зразумець паводзіны чалавека дагістарычнага грамадства як нейкую цэласнасць, неабходна даследаваць тыя прычыны, па якіх супольнасці і звязаныя з імі археалагічныя калекцыі размяшчаюцца ў ландшафце. Такое месцазнаходжанне вызначае тыпалопю паселішчаў, якія мы даследуем з дапамогай спецыяльных карт. Мноства фактараў удзельнічаюць у выяўленні тыпалогіі паселішчаў. Да іх адносяцца знешняе асяроддзе з яго сезоннымі зменамі, размяшчэнне раслінных і жывёльных рэсурсаў, эканамічная дзейнасць людзей і ўзровень развіцця тэхнікі. Даследаванне культурных тыпаў і вызначэнне ўзаемаадносін паміж людзьмі таксама ўплывае на фарміраванне тыпалогіі паселішчаў у некаторых грамадствах.
Паляўнічыя-збіральнікі канг-сан з пустыні Калахары жывуць у невялікіх лагерах па некалькі сем’яў вакол маленькага калодзежа з вадой. Яны штогод мяняюць месцазнаходжанне сваіх лагераў у залежнасці ад таго, узбагачаюцца ці, наадварот, змяншаюцца з цягам часу запасы пітной вады, альбо пасля таго, як бяднеюць раслінныя рэсурсы ў межах дасягальнасці кожнага дому. Асобныя групы сем’яў маюць пастаянныя месцы, дзе год ад году разбіваюць свой лагер. У кожным з гэтых месцаў яны
праводзяць пэўны адрэзак часу. Рэсурсы паляўніча-збіральніцкай зоны дазваляюць утрымліваць толькі некалькі чалавек на адну квадратную мілю, таму асобныя лагеры шырока раскіданы ў прасторы. Паколькі людзі племені сан не карыстаюцца вялікімі ёмістасцямі для пераносу вады ці значных запасаў ежы, яны вымушаны вяртацца дамоў амаль кожную ноч, бо рызыкуюць далёка адысціся ад дому. Знайшоўшы неабходнае харчаванне, яны да прыцемкаў вяртаюцца дамоў. Такім чынам, тыпы паселішчаў канг у выглядзе распыленых у прасторы і размешчаных вакол вадзяных калодзежаў лагераў залежаць ад мносгва ўзаемазвязаных фактараў.
Тып паселішча і культурная зона неабавязкова супадаюць. Тыпы паселішчаў майя ў Цэнтральнай Амерыцы складаліся з вялікіх абрадавых цэнтраў з выдатнымі пірамідамі, храмамі, рынкавымі плошчамі і дамамі вакол іх. 3 імі былі звязаны абрадавыя цэнтры, якія ў сваю чаргу мелі адносіны да іерархіі меншых паселішчаў. Але вышэйадзначаны тып паселішчаў майя з’яўляецца толькі часткай культурнай сістэмы і культурнай зоны майя, вялізнай тэрыторыі, на якой могуць быць размешчаны характэрныя для іх археалагічныя калекцыі артэфактаў.
Канцэпцыі культуры, часу і прасторы ў археалогіі абсалютна непадзельныя. Самае простае вызначэнне археалогіі — гэта вызначэнне яе як навукі, якая даследуе ўзаемаадносіны паміж формамі артэфактаў з пэўнага помніка, іх датаваннем і месцапалажэннем у прасторы. Уся навуковая археалогія, у тым ліку археалагічная разведка, раскопкі, лабараторны аналіз, ці складаныя тэарэтычныя разважанні вакол тысячаў артэфактаў засноўваюцца на дзвюх крытычных канцэпцыях — часу і прасторы, якія ўтвараюць археалагічны кантэкст.
РАЗДЗЕЛ 6
ЗАХАВАННЕ I ПОШУК
Старажытнасці — гэта скажоная гісторыя альбо рэшткі гісторыі, якія выпадкова захаваліся ад караблекрушэння часу.
Фрэнсіс Бэкан. 1605.
АРХЕАЛАГІЧНЫЯ КРЫНІЦЫ
Дагістарычныя археолагі даследуюць жыццё чалавека ў старажытнасці шляхам выяўлення слядоў яго існавання ў археалагічных рэштках ежы, пабудовах, а таксама рэчах, вырабленых самім чалавекам. Даныя матэрыяльныя рэшткі ўтвараюць археалагічныя крыніцы, архіў чалавечай гісторыі напярэдадні з’яўлення пісьменнасці.
Археалагічныя крыніцы распавядаюць пра ўсе тыпы знаходак, ад пірамід Гіза да першабытных стаянак Алдувайскай цясніны ў Танзаніі, якім больш за 2 млн. гадоў. Каліфарнійскія шэлыжія курганы, зямельныя ўмацаванні Агаё, могільнікі інкаў — усе яны складаюць частку археалагічных крыніц. Да іх далучаюцца і асобныя артэфакты, напрыклад трон Тутанхамона (караля Тут), драўляныя рытуальныя маскі з пахавальнага кургана на Сярэднім Захадзе і паленізійскае каменнае цясло і інш. Мы імкнемся даведацца пра гісторыю першабытных людзей па рэштках іх былой дзейнасці. Шкілет маманта, забітага 20 тыс. гадоў таму, з’яўляецца крыніцай інфармацыі пра старажытнае паляванне. Аналіз высахлага насення ці рэшткаў чалавека, знойдзеных пры раскопках археалагічных помнікаў, распавядаюць нам даволі шмат пра дагістарычную ежу.
Аднак тыя веды, якія мы атрымліваем пра далёкае мінулае, вельмі абмежаваныя з-за дрэннай захаванасці археалагічных знаходак. Некаторыя прадметы, зробленыя, напрыклад, з абпаленай гліны ці каменю, застаюцца амаль без змен. А вось дрэва, косці, скура і іншыя арганічныя матэрыялы хутка знікаюць, калі яны не прапітаныя вадой, не замарожаныя альбо не захоўваюцца ў выключна сухіх
умовах. Кожны з вас ведае пра знакамітую егіпецкую грабніцу фараона Тутанхамона, чые выдатныя скарбы амаль поўнасцю захаваліся ў сухім клімаце Нільскай Даліны больш чым за 30000-гадовы перыяд свайго існавання. Гэтая археалагічная крыніца выключна поўная і інфарматыўная. Мы нават ведаем, што пахаванне Тутанхамона адбылося вясной. Пра гэта сведчыць букет палявых кветак, знойдзены ўнутры яго труны.
Аднак большасць археалагічных помнікаў утрымлівае толькі невялікую колькасць матэрыяльных доказаў. Рэканструяваць мінулае па гэтых рэштках — вельмі складаная праблема. Яе можна параўнаць з дэтэктыўным расследаваннем абставін злачынства па спалучэнню некалькіх фрагментарных фактаў. Разгледзім такую аналогію.
Вазьміце дзве свечкі, фрагмент кітайскага кубка, іголку, тачыльны камень і падсвечнік. Уявіце каго-небудзь з Патагоніі, хто раскапаў іх праз тысячу гадоў і спрабуе расказаць, якім чынам гэтыя прадметы выкарыстоўваліся чалавекам. Яго даследаванне будзе дакладным толькі ў тым выпадку, калі археолаг, які прыступае да гэтай работы, з’яўляецца яшчэ і антраполагам.
Даныя, якія мы атрымліваем у выніку папярэдняй разведкі (агляду помніка) і раскопак, утвараюць археалагічную крыніцу. Дзве асноўныя катэгорыі, якія знаходзяцца ў сферы навуковых прыярытэтаў археолагаў,— гэта помнікі і артэфакты.
Працэсы фарміравання помніка
«Машына часу, якая зачаравала пакаленні чытачоў і кінагледачоў, з’яўляецца выдуманым артэфактам, які выкарыстоўваецца для пераносу чалавека праз час. I хоць археолагі будуць рады машыне часу, нас задаволіць нават сам факт, што такая машына існуе, выкарыстоўваецца, дазваляе апынуцца ў мінулым, і адначасова працягвае існаваць у сучасным. Але нам не трэба пераносіцца ў мінулае, калі яно само прыходзіць да нас».
Гэтыя словы археолага Майкла Шыфера вельмі актуальныя і адносяцца да тых аб’ектаў мінулага, якія дайшлі да нашых дзён у дзвюх формах: адны — у выглядзе гістарычна дакументаваных артэфактаў (напрыклад, такія, як першы аэраплан Орвіла і Вільба Райта); другія — у выглядзе археалагічных крыніц, якія доўгі час былі выключаны з грамадскага жыцця. Мінулае ў форме артэфактаў не прыходзіць да нас у нязменным выглядзе. Склада-
ныя працэсы ўжо адбіліся на іх, няхай сабе гэта прылады працы, упрыгожанні, пахаванні, рэшткі ежы ці іншыя зробленыя альбо змадэліраваныя чалавекам рэчы. Археолагам прыходзіцца не толькі даследаваць вышэйадзначаныя артэфакты, але і ўнікаць у сутнасць тых з’яў і працэсаў, якія садзейнічалі ўтварэнню такой вялікай разнастайнасці археалагічных крыніц. Фактары, якія ствараюць археалагічныя і гісгарычныя крыніцы, называюцца працэсамі фарміравання помніка. Працэсы фарміравання помніка — гэта тыя прыродныя ці культурныя ўмовы, якія садзейнічаюць зменам у археалагічных (ці гістарычных) крыніцах пасля таго, як помнік выключаны з жыццядзейнасці. Яны выступаюць у форме працэсаў, звязаных з культурай альбо не звязаных з ёй.