Уводзіны ў археалогію
Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
Працэсы культуры, пры якіх чалавек у выніку свайго існавання пераўтварае археалагічныя крыніцы, могуць быць вельмі розныя па сваім уздзеянні і інтэнсіўнасці. Напрыклад, больш познія плямёны, якія пасяліліся на месцы лагера паляўнічых-збіральнікаў на Бліжнім Усходзе, былі, відаць, у большай ступені фермерамі і жывёлаводамі, чым паляўнічымі. Падмуркі іх дамоў глыбока ўраслі ў культурны пласт, а прыручаныя імі козы сваімі капытамі растапталі і раскідалі па паверхні зямлі невялікія каменныя прылады працы.
Людзі таксама карыстаюцца артэфактамі не адзін раз. Каб захаваць патрэбныя прылады і каштоўныя неапрацаваныя матэрыялы, можна змяніць функцыю артэфакта, напрыклад з нажа зрабіць скрабок ці перарабіць кідальны дроцік у што-небудзь іншае. Час ад часу прэстыжныя і каштоўныя прадметы становяцца сямейнымі рэліквіямі і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Часам іх кладуць разам з памерлым, як, напрыклад, люлькі з мыльнага каменю і іншыя артэфакты, якія належалі правадыру Хоўпвела на Сярэднім Захадзе болып чым 2000 гадоў таму. Выкарыстаныя паўторна такія рэчы ў якасці будаўнічых матэрыялаў могуць стаць пераканаўчым доказам у вызначэнні паселішча, якое існуе даволі працяглы перыяд, і дзе людзі выкарыстоўваюць старажытную цэглу і іншыя матэрыялы на пабудову новага жытла. Такім жа важным паказчыкам з’яўляюцца сметнікі. Яны могуць утварацца проста пад нагамі ці ў іншых месцах. Горы смецця часта назапашваюцца ў спецыяльных месцах, якімі карыстаюцца многія пакаленні. Магчыма, яны размяшчаюцца ў зручных для гэтых мэт старажытных запасных ямах і жытле. Па-
хаванне нябожчыка таксама можна разглядаць як асобную форму існавання адходаў. Было б вялікай памылкай лічыць існаванне любой з вышэйадзначаных форм чалавечых адходаў выпадковым. Археолаг з дапамогай логікі павінен добра разбіраца ў складаных працэсах жыццядзейнасці, якія стаяць за акумуляцыямі сметнікаў, пахаваннем нябожчыка і іншай дзейнасцю.
Такім чынам, археалагічны помнік — не самае лепшае месца для захавання артэфактаў, паколькі шматлікая чалавечая дзейнасць можа парушыць іх ужо пасля ўтварэння культурных адкладаў. Гэта можа адбыцца ў выніку апрацоўкі зямлі, горных распрацовак, выкопвання катлаванаў пад падмуркі, звычайнай санітарнай чысткі і нават у выніку артылерыйскай бамбардзіроўкі, не кажучы ўжо пра стыхійнае паляванне ці грабяжы помнікаў.
He звязаныя з культурай працэсы — гэта з’явы, якія адбываюцца ў натуральным асяроддзі і аказваюць уздзеянне на археалагічныя крыніцы. Хімічны стан глебы і бактэрыі могуць паскорыць разлажэнне арганічных рэшткаў, такіх, як драўляныя астрогі, жытло, ці, наадварот, палепшыць умовы іх захавання. Рэкі могуць выходзіць з берагоў і затапляць паселішчы. У выніку пакінутыя людзьмі матэрыяльныя рэшткі пакрываюцца тонкім налётам. Вялікія землятрусы могуць разбурыць паселішча ўшчэнт усяго за некалькі хвілін, як гэта здарылася са старажытнарымскім портам Курыён на Кіпры у 365 г. н.э. Зыбучыя пяскі, лёд і нават земляныя чарвякі здольны разбурыць археалагічныя крыніцы.
Галоўным ў працэсе фарміравання помніка незалежна ад яго характару з’яўляецца тое, што археалагічную крыніцу нельга прымаць за канчатковую ісціну. Тое, што археолаг бачыць у зямлі, не заўсёды з’яўляецца правільным адлюстраваннем жыццядзейнасці чалавека. Зусім недастаткова вывучыць абсгавіны надзвычай добрага захавання, альбо апісаць складаныя пласты дагістарычных сховішчаў. Археолаг павінен таксама прааналізаваць і інтэрпрэтаваць шляхі фарміравання помніка фарматыўныя працэсы. Ці як зазначае Майкл Шыфер:
«Сапраўдная машына часу гэта археалагічны працэс: прынцыпы і метады, на аснове якіх мы, вучоныя, звяртаемся да матэрыяльных слядоў у гістарычных і археалагічных крыніцах. I калі мы жадаем выпрацаваць свае погляды на мінулае, якое цесна звязана з рэчаіснасцю ... то павінны пабудаваць сваю машыну часу на разуменні фарматыўных працэсаў».
ЗАХАВАННЕ
Навакольнае асяроддзе — малапрыдатнае месца для існавання артэфактаў. Працэсы іх узаемадзеяння выклікаюць пашкоджанні і прыводзяць да рашучых змен многіх уласцівасцей артэфактаў, закранаючы ўсё — ад колеру і тэкстуры да вагі, формы і хімічнага складу. Прыродныя фактары распаду могуць выступаць у выглядзе хімічных, фізічных і біялагічных катэгорый. Універсальныя хімічныя рэактывы, узятыя з атмасферы, складаюцца з вады і кіслароду, якія ўступаюць у многія хімічныя рэакцыі (напрыклад, выклікаюць карозію металаў). Розніца ў тэмпературы вады, іррызацыя матэрыялаў за кошт сонечнага святла і атмасфернае забруджванне — усё гэта вынік хімічных рэакцый. У пахаваных аб’ектах часта адбываюцца змены ў хімічным складзе, асабліва ў выніку ўздзеяння вільгаці. Глеба таксама ўтрымлівае актыўныя кампаненты, такія, як кіслата і вокісы металаў, што садзейнічаюць разбурэнню. Так, кіслата растварае косці. Большасць археалагічных адкладаў злёгку салёныя за кошт солі, якая захоўваецца ў драўняным попелу, мачавіне, нейтралізаваных кіслотах і вокісах. Такое салёнае асяроддзе можа затрымліваць працэс распаду альбо ўступае ў рэакцыю паасобку з дрэвам, жалезам і срэбрам.
Фізічныя фактары разбурэння — вада, вецер, сонечнае святло і землятрус — таксама універсальныя. Вада — найбольш магутны з іх. Яна падмывае і разбурае артэфакты па берагах вадаёмаў. Часам так раструшчвае іх на кавалкі, быццам гэта зрабіў чалавек. Дажджавая вада можа каскадамі абрынуцца на дахі дамоў, прасвідраваць у сценах глыбокія жалабы. Перыяды дажджоў, якія затым змяняюцца засухай, могуць разваліць дрэва і выклікаць яго гніенне, у той час як абледзяненне і раставанне лёду разбураюць камяні і бетон. Фізічныя фактары дзейнічаюць у малых і вялікіх маштабах аднолькава. Напрыклад, у выніку Курыёнскага землятруса на Кіпры не толькі быў зруйнаваны невялікі порт, але яго ўздзеянне адчувалася на некалькі міляў навокал.
Жывыя арганізмы — галоўныя элементы біялагічнага распаду. Бактэрыі сустракаюцца амаль паўсюдна. Звычайна яны першыя акупіруюць памерлыя арганізмы і распачынаюць працэс распаду. Цвіль таксама шырока распаўсюджана, асабліва ў цёплым і вільготным клімаце. Яна ў
першую чаргу небяспечная для дрэва і іншых матэрыялаў расліннага характару. Жукі, мурашкі, мухі, тэрміты навадняюць археалагічныя помнікі, у значнай ступені гэта датычыцца рэшткаў ежы і гнаявых куч. Сабакі, гіены, ды й іншыя падобныя да іх жывёлы, грызуць, жуюць, прыбіраюць косці і ўсе астатнія арганічныя матэрыялы з паверхні пакінутага помніка ці скатабойняў.
He толькі артэфакты, але і рэальна існуючыя помнікі таксама залежаць ад працэсаў, якія адбываюцца ў прыродзе, часткай якой яны з’яўляюцца. Археолагаў, якія большасць свайго часу праводзяць у полі, называюць «землянымі археолагамі», бо яны заўсёды маюць справу з глебай. Дзейнасць чалавека на любым помніку пачынаецца з натуральнай глебы, якая ўтвараецца з ападкавых парод, размешчаных на мацерыку. Часта гэты мацярык на працягу даволі доўгага часу знаходзіўся пад атмасферным уплывам і можа ўтрымліваць часцінкі пылку, раслінныя рэшткі ці іншыя крыніцы прыроднай інфармацыі. Некаторыя курганы бронзавага веку ў Еўропе былі пабудаваны на непарушанай глебе, у якой знаходзіліся фрагменты ляснога пылку. Ён дапамог скласці ўяўленне пра характар тутэйшага прыроднага атачэння падчас утварэння курганоў. Пасля таго як помнік пакінулі людзі, звычайна наверсе археалагічных рэшткаў пад уздзеяннем ветру, вады, зыбучых пяскоў напластоўваюцца новыя ападкавыя адклады. Пясчаныя заносы асабліва характэрныя для індзейскіх паселішчаў на Паўднёвым Захадзе. Сляды людзей, а таксама жывёл, у тым ліку і тых, што жывуць у норах, сляды земляных чарвякоў, скальныя адшчэпы , як і раструшчаныя фрагменты артэфактаў і збудаванняў, садзейнічаюць змяненням археалагічных адкладаў. Скальныя прыстанішчы часоў каменнага веку ў паўднёва-заходняй Францыі, напрыклад, паступова засяліліся групамі паляўнічых-збіральнікаў у перыяд паміж 50000 і 15000 гадамі таму. Самыя вялікія з іх мелі шчыльна размешчаныя вогнішчы, скапленні попелу, валуноў і разваленых пабудоў. Даведацца, якім чынам усе гэтыя ўзроўні напластаванняў былі сфарміраваны,— складаная праблема. Тысячы прыродных працэсаў уплываюць на ўтварэнне помніка і могуць трансфармаваць археалагічную крыніцу так, што няцяжка памыліцца, выяўляючы сляды чалавечага існавання.
Захаванне такіх далікатных арганічных рэшткаў, як косці, скура, тканіна і дрэва, залежыць ад іх прыроднага атачэння. Глеба і кліматычныя ўмовы вельмі моцна ўздзей-
нічаюць на археалагічныя матэрыялы. Неарганічныя матэрыялы накшталт каменю, гліняных чарапкоў, цэглы, золата, медзі і бронзы захоўваюцца лепш. Большасць археалагічных крыніц, якія захаваліся, зроблены з трывалых неарганічных матэрыялаў, такіх, як першыя чалавечыя прылады працы.
Першаоытныя людзі выкарыстоўвалі шмат арганічных рэчываў і матэрыялаў. Яны выяўлены толькі на адносна невялікай колькасці помнікаў. Косці і рогі аленя былі ў звычайным ужытку ў першых паляўнічых-збіральнікаў і асабліва ў Еўропе каля 15000 гадоў таму. У жыхароў пустыні на захадзе Паўночнай Амерыкі надзвычай вялікае значэнне ў матэрыяльнай культуры мелі лыка і пляцёныя кошыкі.
Абедзьве пароды дрэва, і цвёрдае і мяккае, ужываліся для вырабу палак для выкопвання карэнняў, лука і стрэлаў ды іншых прылад працы і зброі. Баваўняныя тканіны былі найбольш ужывальнымі ў жыхароў прыбярэжнага Перу 2000 гадоў таму. Амаль кожнае чалавечае грамадства займалася зборамі дзікай расліннай ежы, якая з’яўлялася адным з асноўных сродкаў іх існавання. Гэтыя, а таксама іншыя сляды жыццядзейнасці чалавека можна знайсці, калі ўмовы для іх захавання былі спрыяльнымі.
СПРЫЯЛЬНЫЯ ЎМОВЫ ЗАХАВАННЯ
Якія ўмовы для захавання археалагічных знаходак лічацца найбольш спрыяльнымі? Фантастычна багатая грабніца егіпецкага фараона Тутанхамона, які памёр у 1323 г. да н.э., утрымлівала надзвычай цікавыя рэчы. Сярод іх быў яго ўласны драўляны інвентар, мноства адзення, a таксама рытуальныя прадметы, якія хутка псаваліся, але павінны былі суправаджаць памершага цара на тым свеце. Грабніца Тутанхамона — гэта, бадай, адзінае пахаванне фараона, якое засталося некранутым і недаступным нават для рабаўнікоў пірамід. Багацце магільнага інвентара стала для ўсіх абсалютным сюрпрызам. Захаванне жалобных букетаў, якія сведчылі аб тым, што цар памёр вясной, было поўнай нечаканасцю. Такі ж сухі клімат, як і ў Нільскай даліне, дазволіў адбыцца найцікавейшым адкрыццям у пустыні на захадзе Злучаных Штатаў Амерыкі, дзе ў пячорах Ютахі і Невады захаваліся 5не толькі старажытныя сандалі,