Уводзіны ў археалогію
Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
лукі і стрэлы, іншыя простыя і далікатныя прадметы, але і тысячы зярнятак насення і нават чалавечыя экскрэменты (капраліты і фекаліі), якія ў працэсе даследавання маглі даць дакладную інфармацыю пра першабытную сістэму ежы (раздзел 9).
Забалочаныя ці затопленыя вадой помнікі таксама ствараюць добрыя ўмовы для захавання. Яны могуць герметычна захоўваць арганічныя артэфакты ў вольнай ад кіслароду атмасферы. Дацкія археолагі ў глыбінях старажытнага тарфянога балота выявілі дагістарычныя выдзеўбаныя каное, запоўненыя скураным адзеннем, асабісгымі рэчамі людзей і драўлянымі коп’ямі. Найболып знакамітай знаходкай з’яўляюцца трупы прынесеных у ахвяру людзей і пахаваныя ў балоце больш за 2000 гадоў таму. Можна выразна разгледзець нават твар таллундскага чалавека. Яго цела вельмі добра захавалася, у выніку чаго мы змаглі даведацца, што перад смерцю ён не еў па меншай меры 24 гадзіны, а яго апошняя трапеза складалася з ячменнай кашы і дзікіх карэнняў.
Падчас раскопак паселішча індзейцаў макаў (Азэт, штат Вашынггон), якое загінула ў выніку нечаканага апоўзка і доўгі час было пахаванае пад ім, Рыча >д Даўфэрці здабыў цікавую інфармацыю пра гістарычнае паляванне на кітоў на паўночна-заходнім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі. Вільготнае балота пакрыла дамы з кедравых бярвенняў на беразе акіяна, герметычна закупорыла іх начынне і абараніла яго ад разоуральнага ўздзеяння атмасферы. Паселішча Азэт было заснавана больш за 2000 гадоў таму і выяўлена зноў у XX ст. Пахаваныя дамы, якія знайшоў Даўфэрці, утрымлівалі надзвычай багатую інфармацыю пра жыццё племені макаў, яго мастацкія традыцыі на працягу многіх стагоддзяў. Тлустая гразь захавала сцены, балкі, палаці і прыгожыя цыноўкі. Драўляныя рыбалоўныя багры, чашы для тлушчу цюленяў, запасныя скрыні, зробленыя з кедру, і кітовыя гарпуны былі ачышчаны пры дапамозе моцных вадзяных струменяў, якія ліліся са шлангаў, лёгка змываючы бруд з мяккага дрэва. Але найбольш вартай увагі знаходкай стаў кітовы плаўнік у футляры з чырвонага кедру, інкруставанага зубамі марской выдры рытуальны прадмет, аналагаў якому больш няма ў Паўночнай Амерыцы. Шчаслівы той археолаг, які натрапіў на помнік, што захоўваўся ў такіх жа ўмовах, як і Азэт. Аднак такія выпадкі больш выключэнне, чым правіла.
Арктычны холад літаральна замарожвае мінуўшчыну,
часта ў найболып драматычным яе праяўленні. Так археолагам удалося раскрыць трагедыю знікнення віктарыянскай экспедыцыі. 19 мая 1845 г. ветэран Арктыкі, знакаміты даследчык сэр Джон Франклін пакінуў Лондан у складзе добра аснашчанай арктычнай экспедыцыі з мэтай вывучэння вядомага Паўночна-заходняга калідора, які перасякаў Паўночную Канаду. Ваенныя караблі «Эрэус» і «Тэрор» выйшлі з Заходняй Грэнландыі і накіраваліся на далёкую Поўнач, каб болып ужо ніколі не вярнуцца. Нягледзячы на доўгія пошукі, прычына іх гібелі так і не была высветлена амаль да 1980 г., пакуль на дапамогу не прыйшла сучасная судовая медыцына.
У 1981 г. антраполаг Ован Біці звярнуўся за дазволам на эксгумацыю рэшткаў, якія засталіся ад людзей Франкліна — старшыні Джона Тарынггона, вопытнага марака Джона Хартнэла і ўладальніка карабля Вільяма Брайена. Яны былі пахаваны на востраве Бічы ў Канадскай Арктыцы. Іх целы вельмі добра захаваліся. Цела Тарынггона было пакрыта блакітнай тканінай з воўны, аздобленай белай стужкай. Самаробная жалезная пласцінка (магчыма, яна была выраблена з бляшанкі ад кансерваў), утрымлівала надпіс: «Джон Тарынгтон, памёр 1 студзеня 1846 года ва ўзросте 20 гадоў». Ламаючы пазногці, рабочыя ачысцілі лёд вакол вечак дамавіны. Цела было заледзянелым. 3 дапамогай вёдраў з гарачай вгдой растапілі лёд. Спачатку з’явілася ніжняя часгка цела Тарынггона, якая поўнасцю захавалася, а потым вачам даследчыкаў адкрыўся верх яго сарочкі. На галаве нябожчыка была шапка з блакітнай воўны. Твар Джона Тарынгтона амаль поўнасцю ўцалеў. Яго разгледзелі, калі пінцэтам прыбралі рэшткі тканіны, якая пакрывала цела. Напачатку вучоныя нават не звярнулі асаолівай увагі на грубы малюнак ці то прымітыўны фотаздымак бацькоў Тарынгтона, паколькі перад імі быў сапраўдны твар чалавека XIX ст. Знешнасць яго адначасова і здзіўляла і палохала.
Джон Тарынгтон быў апрануты ў простыя палатняныя штаны шэрага колеру і белую кашулю ў блакітныя палоскі, з высокім каўнерам, перавязаную па таліі. Белая ў гарошак хустка пакрывала яго каштанавыя валасы. Поўнае раскрыццё помніка дазволіла ўстанавіць, што рост Тарынггона быў 138 см. Ён быў вельмі змораны перад смерцю. Лабараторныя аналізы яго органаў сведчылі, што гэты малады чалавек сур’ёзна хварэў. Яго лёгкія пачарнелі пад уздзеяннем вугальнага пылу і дыму, а таксама іншых шкодных
рэчываў. Гэта не было нечаканасцю для вучоных, паколькі яны ведалі, што Тарынгтон быў качагарам. Ён хварэў на энфізему і туберкулёз лёгкіх і, магчыма, памёр ад запалення. Аднак сапраўдная прычына яго смерці, як потым выявілі,..зыходзіла ад праблем як фізічнай, так і маральнай сферы. Ён памёр ад смяротнай дозы атруты. Даследаванне метадам трасіруючых элементаў паказала, што яго валасы ўтрымлівалі больш за 600 долей свінцу на мільён адзінак.
Целы Джона Хартнэла і Вільяма Брайяна былі эксгуміраваны ў 1986 г. і таксама неслі на сабе сляды сур’ёзнага атручвання свінцом. Дэтальнае даследаванне Біці дазволіла ўзнавіць карціну гібелі экспедыцыі ў выніку атручвання свінцом. Слабасць, дрэнны апетыт, нервовыя і бессэнсоўныя паводзіны, вострая дэпрэсія — усе гэтыя сімптомы душэўнага прыгнечання ў выніку стрэсавых умоў Арктыкі таксама садзейнічалі смерці. Моцная канцэнтрацыя свінцу, магчыма, знаходзілася ў прыпоі, якім запайвалі кансервы з ежай. Яе ўжывалі члены экспедыцыі і яна магла быць сапсаванай з-за дрэннай герметызацыі.
Безумоўна, мноства прычын выклікалі гібельную няўдачу экспедыцыі Франкліна, але амаль ідэальныя ўмовы для захавання, якія стварыла Арктыка, дазволілі вучоным вылучыць сярод іх адну, галоўную, якая і прывяла да найвялікшай трагедыі XIX ст.
Усе ведаюць пра трагедыю старажытнарымскіх гарадоў Геркуланума і Пампеяў, разбураных падчас вывяржэння вулкана Везувія. Пад покрывам вулканічнага попелу і лавы добра захаваліся целы людзей, якія спасаліся бегствам ад небяспекі. Але такія выпадкі — рэдкасць у археалогіі. Тым не менш, калі яны здараюцца, то з’яўляюцца найвялікшай каштоўнасцю для вучоных. У VI ст. н.э. у выніку раптоўнага вулканічнага вывяржэння загінула невялікая вёсачка Майя ў Серэне (Сан-Сальвадор). Бяда захапіла людзей за вячэрай. Яны тэрмінова пакінулі свае дамы, каб спасціся. Пад вулканічнымі рэшткамі была пахавана не толькі сама вёска, але і суседнія з ёю плантацыі пшаніцы і агавы. Праз некаторы час археалагічная экспедыцыя Пэйсана Шытса раскапала загінуўшую вёску: дамы , надворныя пабудовы і тыя артэфакты, якія былі ўнутры. Яны ўбачылі вёску такой, якой яна была падчас трагедыі. Усе сядзібы ў Серэне складаліся з некалькіх асобных пабудоў, якія выконвалі кожная сваю функцыю. Гэта былі сталовая, спальня і г.д. Меліся і гаспадарчыя памяшканні, такія, як кухня, кладоўка і некаторыя іншыя. Саламяныя і чарато-
выя дахі былі зроблены грунтоўна і выходзілі далёка за сцены дамоў. Пад гэтымі навесамі захоўваліся запасы ежы. У вялікіх керамічных пасудзінах са шчыльнымі накрыўкамі жыхары Серэна трымалі зерне. Стручкі перцу і звязкі кукурузы падвешвалі за балкі. У шчылінах паміж балкамі і дахам захоўвалі нажы. Прыкладна так захоўваюць свае запасы і сучасныя жыхары Цэнтральнай Амерыкі.
Археолагі даследавалі не толькі вёску, але і аддаленыя ад яе маісавыя палі. Пад покрывам попелу расліны вельмі добра захаваліся. Непашкоджанымі засталіся нават спелыя каласы. Верагодна вывяржэнне вулкана адбылося ў сезон збору ўраджаю — у жніўні. Помнікі Серэна раскрываюць гісторыю жыцця простай вёсачкі Майя і гэтым уяўляюць асаблівую цікавасць для вучоных.
Аднак большасць археалагічных помнікаў даносіць да нас толькі частку пахаваных у іх арганічных матэрыялаў. Шчаслівы той археолаг, які можа выявіць не толькі прылады працы, але і некаторыя рэшткі ежы: косці жывёл, кавалкі малюскаў, насенне альбо іншую ежу. Відавочна, што падобныя знаходкі былі звычайнымі для такога тыпу помнікаў. Іх толькі часткова можна параўнаць з помнікамі Азэт, Серэн і іншымі.
ВЫЯЎЛЕННЕ АРХЕАЛАГІЧНЫХ
ПОМНІКАЎ
Адкуль вы ведаеце, дзе трэба капаць? Альбо якім чынам вы ўстановіце наяўнасць археалагічнага помніка і зробіце даследаванне? Многія людзі здзіўляюцца, як шляхам раскопак археолагі знаходзяць неабходны помнік? Акрамя Taro, болыпасць думае, што яны проста кіруюцца цвярозым розумам альбо выкарыстоўваюць выпрабаваныя навуковыя тэхналогіі для вызначэння месцазнаходжання археалагічных помнікаў.
Выяўленне археалагічных помнікаў — гэта нешта большае, чым простае вызначэнне дагістарычнага паселішча з мэтай раскопак. Некаторыя помнікі настолькі відавочныя, што людзі не сумняваюцца ў іх выключнасці. Піраміда Гіза ў Егіпце на працягу апошняга тысячагоддзя адчула на сабе наступы турыстаў, паляўнічых за скарбамі ды іншых здабытчыкаў. Піраміда Сан у Тэаціхуакане (Мексіка) — гэта другі па лёгкасці выяўлення помнік. Усход
Злучаных Штатаў Амерыкі адзйачаецца сотнямі курганоў, земляных умацаванняў, якія даволі лёгка распазнаць у навакольйым ландшафце. Помнікі такога тыпу звычайна проста ідэнтыфікаваць, бо яны былі вядомыя на працягу многіх стагоддзяў.
Большасць археалагічных помнікаў, аднак, даволі цяжка выявіць. Яны могуць складацца з нязначнай колькасці керамікі альбо фрагментаў каменных прылад, якія ляжаць на паверхні зямлі. Іншыя паселішчы могуць быць пахаваны пад некалькімі футамі зямлі і вызначацца толькі па пэўных слядах на паверхні ў выпадку, калі апошнія не загінулі пад наплывам вады, эрозіі ветру ці нор, вырытых грызунамі. Могілкі вызначаюць па грудах камянёў, вялікіх канцэнтрацыях адкладаў унутры горных прыстанішчаў і пячор альбо па вялікіх скапленнях перлавіц, пакінутых іх збіральнікамі. Выяўленне археалагічных помнікаў залежыць ад лакалізацыі некаторых папераджальных слядоў, якія пакідаюць чалавечыя паселішчы. Пасля таго, як помнікі выяўлены, яны павінны быць зафіксаваныя, з паверхні сабраны адпаведныя калекцыі, каб скласці агульнае ўяўленне пра людзей, якія некалі там жылі.