Уводзіны ў археалогію
Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
Спадарожнікавы фарміравальнік выяўленчага сігналу выкарыстоўваецца для ваеннай і экалагічнай разведкі. Най-
больш вядомыя спадарожнікі адносяцца да серыі «Лэндсэт» (Landsat). Яны сканіруюць зямлю разам з прыборамі, якія счытваюць і фіксуюць інтэнсіўнасць адлюсграванага святла і інфрачырвоную радыяцыю з паверхні зямлі. Апошнія ўзоры сканіруючых прылад фіксуюць толькі тыя нерухомасці, якія маюць 90 футаў У шырыню. Аднак ужо існуюць французскія спадарожнікі сістэмы SPOT, якія могуць здымаць аб’екты шырынёй 60 футаў. Кошт такіх прыбораў дасягае 3000 і болей долараў. Таму толькі добра забяспечаныя даследчыкі альбо тыя, хто мае надзейных спонсараў, могуць дазволіць сабе выкарыстоўваць такую рэвалюцыйную тэхніку. Сістэма «Лэндсэт» стварае цэласнае ўяўленне пра велізарны рэгіён, даследуе зямную паверхню з розных бакоў: якасць глебы, расліннасць, тапаграфію і шмат чаго іншага. 3 дапамогай камп’ютэра вычэрчваюцца спецыяльныя планы вывучаемых тэрыторый. Яны з’яўляюцца фонам, на які потым наносяцца ўсе даныя аэрафотаздымкі і наземнай разведкі археалагічных помнікаў. Гэтыя даныя з дапамогай электронных прыбораў ператвараюцца ў фотавыявы і мазаічныя карты. Безумоўна, яны падаюцца у надзвычай вялікім памяншэнні, у маштабе 1:100000. Выключэннем з’яўляюцца даследаванні агульнага характару. Фарміравальнік выяўленчага сігналу серыі «Лэндсэт» мае вялікае значэнне пры вывучэнні сучаснага і мінулага прыроднага асяроддзя. Ён можа з’явіцца асновай для больш канкрэтнага даследавання на зямлі і ў паветры. 3 цягам часу спадарожнікавыя і матрычныя фарміравальнікі ўсё болып і больш будуць выкарыстоўвацца ў археалогіі. Але ў бліжэйшай будучыні іх шырокае распаўсюджанне будзе стрымлівацца высокім коштам.
Геаграфічныя інфармацыйныя сістэмы
Якасць археалагічных вышукаў у значнай ступені залежыць ад дакладнага картаграфавання. Месцазнаходжанне археалагічных помнікаў фіксуецца на буйнамаштабных тапаграфічных картах і звязваецца з ландшафтам. 3 улікам гэтых карт была створана новая камп’ютэрная методыка картаграфавання, вядомая пад назвай геаграфічных інфармацыйных сістэм (ГІС). 3 дапамогай камп’ютэра адбываецца працэс выяўлення інфармацыі прасторавага характару, яе накаплення, аналізу і ўзнаўлення. ГІС фіксуе даныя картаграфавання вывучаемай тэрыторыі, даныя статыстыч-
нага аналізу і на іх аснове стварае інфармацыйную базу. Камп’ютэр таксама перапрацоўвае інфармацыю, якая ўтвараецца пры спалучэнні рознага роду даных.
База даных ГІС фарміруецца на падставе графічнай інфармацыі, якая з дапамогай спецыяльных прыбораў уводзіцца ў камп’ютэр, а таксама на падставе даных спутнікавага сканіравання. Складанае праграмнае забеспячэнне ГІС дазваляе спрасціць працэс збора даных, іх апрацоўку і аналіз. 3 дапамогай ГІС можна маніпуляваць велізарнай колькасцю даных, што асабліва важна пры даследаванні вялікіх па плошчы паселішчаў (раздзел 10). Тое, на што часам трацяцца гады, можна зрабіць за некалькі хвілін і нават секунд. Вызваляецца час, каб даследаваць прыродныя асаблівасці і тых тэрыторый, на якіх археалагічныя помнікі не выяўлены. Гэта дазваляе выпрацаваць цэласны погляд на іх размяшчэнне ў прасторы, вызначыць ролю асяроддзя ў працэсе фарміравання помніка.
Прымяненне ГІС у рабоце археолагаў яшчэ не набыло дастатковага размаху. Але Вінсэнт Гафні і Зоран Станчыч, напрыклад, выкарыстоўвалі ГІС пры вывучэнні тэрыторыі вострава Хвар на далмацкім узбярэжжы. Быў вычарчаны спецыяльны план тэрыторыі, умоўна раздзелены на асобныя ячэйкі па 20 м кожная. Затым вучоныя сабралі даныя пра ўсе высотныя: адзнакі гэтай тэрыторыі, стан глебы, геалогію і мікраклімат. Правялі палявыя даследаванні, у працэсе якіх наведалі і зафіксавалі кожны вядомы археалагічны помнік — ад старажытных селішчаў да пабудоў пострымскага перыяду. Уся выяўленая інфармацыя была занесена ў камп’ютэр і створаны банк даных. Пасля гэтага яны спалучылі вышэйадзначаную інфармацыю з данымі ГІС, атрыманымі ў выніку вывучэння тэрыторыі помнікаў з дапамогай спецыяльных прыбораў, даследавання зямной паверхні ўнутры гэтай тэрыторыі і тых фактараў, якія спрыялі месцаразмяшчэнню археалагічных помнікаў. У выніку археолагі заўважылі, што болынасць рымскіх віл размяшчалася на добрай, урадлівай глебе. 3 дапамогай ГІС удалося рэканструяваць розныя тыпы прыроднага асяроддзя ў старажытнасці, а таксама вызначыць спосабы захавання ўрадлівасці глебы.
Выкарыстоўвалі ГІС пры даследаванні Пампеяў і італьянскія археолагі. Дзякуючы гэтай новай методыцы, а таксама даследаванню матэрыялаў ранейшых раскопак 1862 г., яны змаглі вывучыць і інтэрпрэтаваць жыццё загінуўшага падчас вывяржэння вулкана горада. 3 дапамогай
камп’ютэра былі складзены археалагічныя і тапаграфічныя карты мясцовасці, распрацавана сістэма дэтальнага апісання ўсіх знаходак з горада і навакольнай тэрыторыі. У камп’ютэр былі ўведзены графічныя выявы тысячы артэфактаў, іх месцазнаходжанне пазначана на плане — канкрэтныя дамы, пакоі і нават месцы. Вынікам такой працы стала стварэнне інфармацыйнай сістэмы «Неаполіс» аб’ёмам 50 гігабайт. Яе значэнне надзвычай вялікае. На базе гэтай сістэмы былі праведзены даследаванні такіх важных тэм, як накірункі моды старажытнарымскага горада, узровень і вобраз жыцця жыхароў Пампеяў, распаўсюджванне традыцыйных матываў фрэскавага жывапісу ў межах горада і інш.
Такім чынам, ГІС дазваляе выявіць і вывучыць усе наяўныя характарыстыкі і ўзаемаадносіны цэлай культуры альбо супольнасці.
Самым сучасным праектам ГІС у Паўночнай Амерыцы з’яўляецца Нацыянальная археалагічная база даных. Яна ўтрымлівае болып за 100 тыс. адзінак археалагічных справаздач. У любы момант археолагі па тэлефоне ці электроннай пошце могуць звязацца з гэтым архівам і знайсці неабходную інфармацыю пра помнікі і асяроддзе вакол іх. Патрэбная інфармацыя была атрымана і зафіксавана з самых розных краін свету. Сістэма ГІС актыўна выкарыстоўваецца службай Нацыянальнага парка.
Падземныя метады дэтэкцыі
Усе археолагі мараць пра новыя рэвалюцыйныя метады пошуку, якія б дазволілі ім весці падземныя даследаванні без раскопак. Выкарыстанне радара і іншых электрамагнітных дэтэктараў сведчыць пра тое, што гэта мара паступова здзяйсняецца. Кен Вікс з камандай егіптолагаў ужо распачалі доўгатэрміновую праграму картаграфавання ўсіх каралеўскіх грабніц у даліне Фараонаў. Каб зафіксаваць падземныя анамаліі і выявіць скрытыя пакоі пірамід, яны знялі тэрыторыю даліны з паветранага шара, пранізалі яе рэнтгенаўскімі промнямі і ультрагукавымі дэтэктарамі.
Раскопкі ў Серэне (Сан-Сальвадор) — выдатны прыклад ужывання геафізічных метадаў даследавання. Невялікая вёска Майя ў выніку вулканічнага вывяржэння была пахавана пад 5 м попелу. Каб зняць пласты попелу, вучоныя напачатку выкарысталі бульдозер. Аднак гэта ака-
залася надзвычай неэканамічным, паколькі плошча даследавання была даволі вялікай. Пэйсан Шытс пракансультаваўся з геафізікамі, якія параілі яму скарыстаць для гэтых мэт партатыўны сейсмограф, пранікаючы скрозь зямлю paflap і рэзістаметр. Шытс вызначыў узровень ударнай хвалі, дастатковай, каб пранізаць пласгы попелу. Затым ён паспрабаваў самастойна ўтварыць узрыўныя хвалі такой жа моцы, абышоўшыся, аднак, без традыцыйнага дынаміта. Шытс ударыў малатком па стальной пласціне, усталяванай у глебу і прапусціў гэты гук праз 12 вельмі адчувальных мікрафонаў. Пахаваныя пад попелам жытлы вельмі хутка адрэагавалі. Сейсмограф адразу зафіксаваў усе зямныя анамаліі. Але вынікі былі недасканалымі, паколькі нельга было адрозніць сапраўдныя пабудовы ад простых геалагічных утварэнняў.
Наступным крокам стала выкарыстанне пранікаючага радара. Гэты інструмент быў ужо знаёмы Шытсу па даследаваннях на Алясцы. Для таго каб пазбавіцца ад усіх магчымых вібрацый, ён запрасіў некалькі запражаных валамі сялянскіх павозак і загадаў ім марудна і раўнамерна перамяшчацца па пазначанай ім прамой лініі. Радар накіраваў мікрахвалевую энергію глыбока пад зямлю. У хуткім часе вучоныя з дапамогай адлюстравальніка энергіі ўжо мелі ўяўленне пра падземную стратыграфію. Найболыпыя энергетычныя хвалі зыходзілі ад глінянай падлогі дамоў майя. Скарыстаўшы буравыя ўстаноўкі, Шытс праверыў атрыманыя даныя. Частка іх на самай справе ўказвала на вялікія па памерах пабудовы. На меншыя з іх радар, тым не менш, не адрэагаваў. Але ў працэсе камп’ютэрнага аналізу і картаграфіі яны ўсё ж былі выяўлены.
Напрыканцы свайго даследавання Шытс выкарыстаў рэзістаметр, які вымярае розніцу ў супраціўленні зямлі электрычнаму току. Каменныя ўмацаванні ці брукаваныя маставыя ўтрымліваюць менш вільгаці, чым глыбокія ямы, запоўненыя мяккай зямлёй, альбо глеістыя равы. Гэтыя адрозненні дакладна фіксуюцца з дапамогай рэзістаметра. Ен адзначае «контуры» супраціўлення на сетцы квадратаў, на якія падзелены помнік. На добра асушанай глебе з дапамогай вымярэння супраціўлення можна вызначыць тэрыторыі з захаванымі ў іх старажытнымі валамі і ўмацаваннямі. Шытс чакаў, што гліняная падлога керэнскіх жытлаў будзе лепш праводзіць электрычнасць, чым пласты акаляючага попелу. Вучоны склаў археалагічны план помніка і ўвёў гэту інфармацыю ў камп’ютэр. На трохпраек-
тным чарцяжы вывучаемай тэрыторыі абазначыліся «контуры» супраціўлення — зямныя анамаліі. 3 дапамогай бура ўдалося выявіць дзве вялікія па памерах старажытныя пабудовы.
Такім чынам, выкарыстанне камбінацыі геафізічных метадаў з’явілася самым зручным і эканамічным спосабам выяўлення археалагічных нерухомасцей у Керэне, асабліва ў месцах, пакрытых шматслойнымі заваламі вулканічнага попелу, дзе прымяненне бульдозера аказалася малаэфектыўным.
Археолагі сёння непакояцца не толькі пра адкрыццё помніка, але і пра арганізацыю яго аховы . Археалагічны архіў налічвае тысячы помнікаў, якія ўжо немагчыма адрадзіць. У сувязі з гэтым усе археолагі з’яўляюцца захавальнікамі гэтага архіва. Усё больш і болып археалагічных вышукаў суправаджаюць наступы бульдозераў і вялікія будаўнічыя праекты. Часта археолагі вымушаны падлічваць, колькі яшчэ помнікаў на даследаванай тэрыторыі засталося нераскрытымі, каб потым рэкамендаваць федэральным ці дзяржаўным уладам скараціць здзяйсненне праектаў, накіраваных на разбурэнне гэтых помнікаў. Такі тып археалагічных вышукаў абапіраецца на мясцовае дзяржаўнае альбо федэральнае заканадаўства, якое сведчыць, што археалагічныя помнікі з’яўляюцца важнымі прыроднымі рэсурсамі. I такія законапраекты даволі дзейсныя. Без кампетэнтных даследаванняў і намаганняў з боку ахоўных органаў будучае археалогіі, асабліва ў некаторых частках свету, напрыклад у Паўночнай Амерыцы ці Заходняй Еўропе, ставіцца пад сумненне. Для вывучэння просга нічога не застанецца.