Уводзіны ў археалогію
Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
Археолагі мелі магчымасць выбіраць спосаб раскопак. Першы з іх — раскрыццё маленькіх кантрольных шурфаў і атрыманне ўзораў керамікі і іншых знаходак з кожнага
стратыграфічнага ўзроўню. Нягледзячы на тое што гэты метад больш танны і ім часта карыстаюцца, ён не падыходзіў для даследавання помніка Костэра. Археолагаў цікавіла вывучэнне вытокаў земляробсгва ў Ніжняй Ілінойскай Даліне. Таму Браўн і Струвер вырашылі раскапаць кожны культурны пласт у даволі вялікім маштабе, каб даследаваць вытворчую дзейнасць на кожным з іх. Гэта дало б магчымасць даследаваць самыя дробныя эканамічныя змены. Такім чынам, значэнне раскопак Костэра — у ізаляцыі розных тыпаў пасяленняў, якія знаходзяцца адзін пад адным.
Для выканання даследчыцкага праекта Костэра Браўну і Струверу трэба было ўзяць пад кантроль мноства складаных працэсаў, якія ўздзейнічалі на іх даныя. Яны павінны былі стварыць спецыфічную методыку, каб надаць сваім раскопкам статыстычную абгрунтаванасць. Для таго каб атрымаць непасрэдную зваротную сувязь з выяўленымі знаходкамі, яны стварылі сістэму апрацоўкі даных, з дапамогай якой сартавалі косці жывёл, артэфакты, раслінныя рэшткі і іншыя знаходкі. Інфармацыя па кожнай знаходцы, занесеная ў табліцы, магла перадавацца праз агульную камп’ютэрную сетку на многія мілі. Археолагі атрымалі магчымасць неадкладнага доступу да самых апошніх даных з раскопак.
Помнік Костэра — выдатны прыклад старанна створанага даследчыцкага праекта, у якім выкарыстана складаная камп’ютэрная тэхналогія. Кожны палявы сезон у гэтых раскопках былі заняты дзясяткі людзей. I хоць большасць раскопак маюць значна меншыя маштабы, але асноўныя іх прынцыпы тыя ж: лагічна пабудаваны доследчыцкі праект, строгая фіксацыя ўсіх фактаў і навуковы кантроль за раскопкамі. Раскопкі Костэра планаваліся, як і ўсе добрыя раскопкі, для таго, каб вырашыць спецыфічныя даследчыцкія праблемы, выкладзеныя ў кантэксце лагічнага праекта.
ТЫПЫ РАСКОПАК
Перад тым, як распачаць раскопкі, археолагі звычайна павінны адказаць на шэраг тыповых пытанняў. Як вызначыць месца раскопу? Якімі прыладамі карыстацца? Якой формы рабіць раскоп? Як глыбока капаць? Мы разгледзім
розныя тыпы археалагічных помнікаў і тыя праблемы, якія яны ствараюць для раскопак.
Месца помніка, з якога трэба пачынаць раскопкі, можна выбраць адвольна на ўчастку, дзе знойдзена вялікая колькасць пад’ёмных знаходак альбо дзе захаваліся сляды каменных сцен ці іншых старажытных збудаванняў. Калі Рычард Даўхерці капаў помнік Азэт на беразе Вашынггона, ён пачынаў з месца, на якім, здавалася, знаходзіўся самы вялікі культурны пласт. Чаму? Яму трэба было атрымаць па магчымасці поўную інфармацыю пра наяўнасць тут паслядоўных культурных пластоў. Для гэтага было лагічным раскапаць самую глыбокую частку помніка. Вядома, у яго не было гарантыі, што раскоп дасягне самай ранняй часткі помніка кітабойцаў. Але выбар быў лагічным шляхам да вырашэння фундаментальных пытанняў: калі і як кітабойцы жылі ў Азэце. Такім жа чынам археолагі дзейнічалі і на тысячах іншых помнікаў па ўсім свеце.
У наш час, калі зямельныя работы каштуюць вельмі дорага, археолагі больш увагі надаюць статыстычнаму адбору ўзораў. Адбор узораў выкарыстоўваюць падчас раскопак мноства перламутравак альбо вялікага накаплення абломкаў, якія засталіся пасля пэўнага вытворчага працэсу і ўтрымліваюць тысячы артэфактаў. Відавочна, што можна адкапаць і прааналізаваць толькі некалькі ўзораў з вялікай колькасці смецця. Для таго каб надаць статыстычным узорам абгрунтаваны характар, трэба выкарыстаць некалькі відаў адбору з мэтай вызначэння неабходнага месца для раскопу помніка.
Адоор проб вызначаецца як «навука кантролю і вымярэння дакладнасці інфармацыі праз тэорыю верагоднасці». Методыка адбору ўзораў дазваляе гарантаваць статыстычную надзейнасць археалагічных фактаў, з дапамогай якіх можна рабіць высновы пра матэрыялы даследаванняў. Большасць археолагаў карыстаюцца законам верагоднасці адбору ўзораў. 3 дапамогай гэтага спосабу праз матэматычны разлік можна звязаць адносна невялікую колькасць узораў з цэлымі вялікімі паселішчамі. Класічны прыклад такой методыкі — сацыялагічнае даследаванне, якое выкарыстоўваюць у статыстычных дысцыплінах і ў статыстычнай тэорыі для вызначэння стаўлення насельніцтва да пэўнай падзеі і пры якім дастаткова апытаць усяго 1500 чалавек. У археалогіі адбор узораў дае магчымасць зразумець, што вывады, зрсбленыя на аснове агляду альоо раскопак,— адносна надзейныя.
Дасканалая методыка адбору ў археалогіі знаходзіцца ўсё яшчэ ў стадыі развіцця. Выпадковым адборам часта карыстаюцца, калі бяруць непрадузята адзін з ўзораў артэфактаў, напрыклад з насыпаў перламутравак. Але гэта можна зрабіць, калі разбіць плошчу помніка на квадраты і пасля адабраць паводле правіла выпадковых лічбаў тыя квадраты, якія будуць раскапаны. Хаатычна раскапаныя ўзоры выбіраюцца хутчэй, чым з дапамогай пад’ёмнага матэрыялу і з іншых крыніц. Стратыграфія ўзораў дазваляе даследчыку на падставе папярэдняга ведання тэрыторыі і яе тапаграфічных змен наладзіць далейшыя пошукі. Гэта дае магчымасць даследаваць адны ўчасткі болып інтэнсіўна, чым іншыя. Археалагічны адбор заснаваны на стварэнні відавочнай статыстыкі. Гэта складаны прадмет, які ўсё яшчэ знаходзіцца ў стадыі станаўлення. Больш падрабязна з ім можна пазнаёміцца з дапамогай літаратуры, прыведзенай ў канцы кнігі.
Вертыкальныя раскопкі
Патрэба ў разбіўцы невялікіх раскопаў вызначаецца не толькі па пэўных прасгоравых прыкметах, колькасці пад’ёмнага матэрыялу, альбо вынікам адбору ўзораў, але таксама і наяўнасцю сродкаў. Болыпасць раскопак праводзяцца з невялікімі сродкамі, таму трэба выкарыстоўваць такія няшматмаштабныя работы, каб вырашыць комплексныя праблемы з мінімальнымі выдаткамі часу і грошай. Сярод найбольш значных помнікаў у свеце некалькі — такія, як пячора Кокскатлан у Даліне Тэхуакан, Мексіка,— у невялікім маштабе раскопваліся метадам вертыкальных раскопак ці разведачных шурфаў, раскопак на абмежаванай тэрыторыі для здабычы спецыфічнай інфармацыі па датаванню і стратыграфіі. Метадам вертыкальных раскопак можна карыстацца для таго, каб атрымаць узоры артэфактаў, каб вызначыць паслядоўнасць старажытных будаўнічых канструкцый альбо гісторьпо складаных земляных работ, а таксама для ўратавання помнікаў, якім пагражае разбурэнне. Невялікія раскопы часта разбіваюцца ў тых месцах, дзе найболып верагодна знаходзіцца культурны пласг максімальнай таўшчыні, альбо там, дзе можна знайсці значныя збудаванні. Часта вертыкальныя раскопкі ладзяцца як праверачныя раскопкі, прызначаныя для вызначэння паслядоўнасці культур і межаў помніка перад тым, як пачнуцца прасторавыя раскопкі.
Прасторавыя раскопкі
Раскопкі вялікага маштабу звычайна выкарыстоўваюць, каб раскрыць большую плошчу помніка. Гарызантальныя, альбо прасторавыя раскопкі, якія служаць для вызначэння планаў дамоў і межаў паселішча, даволі дарагія. Толькі такія помнікі, як вельмі маленькія стаянкі паляўнічых-збіральнікаў, адзінокія хаціны і пахавальныя курганы, раскопваюцца цалкам. Аднак адзінае, што можна зрабіць на вялікіх помніках, гэта раскапаць некалькі ўчасткаў для таго, каб даследаваць плошчы, характэрныя ўсяму паселішчу. Зноў жа сучасная археалагічная этыка патрабуе правядзення прасторавых раскопак мінімальнага маштабу. Яны павінны дакладна адпавядаць мэтам даследавання.
3 дапамогай прасторавых раскопак раскрываюць вялікія пляцоўкі зямлі на глыбіню ў некалькі футаў. У межах даследаванай тэрыторыі можа знаходзіцца складаная сетка сцен альбо кінутых складскіх ям. Кожнае з гэтых старажытных збудаванняў мае сувязі з іншымі пабудовамі. Для таго каб карэктна інтэрпрэтаваць помнік, такія ўзаемасувязі павінны быць старанна зафіксаваны. Калі ж плошча раскопак вялікая, адразу ўзнікаюць праблемы з фіксацыяй. Для зручнасці ў працэсе раскопак і далейшай фіксацыі помніка археолагі карыстаюцца сеткай квадратаў, кожны з якіх мае сваю літару і нумар. Для доследаў такіх помнікаў, як, напрыклад, ацалелыя рэшткі індзейскага доўгага дома альбо россыпаў артэфактаў, пакінутых дагістарычным майсграм, дакладная тэхналогія фіксацыі з’яўляецца відавочна неабходнай.
Працэс раскопак, прылады і людзі
Як ладзяцца раскопкі? Шмат што залежыць ад тыпу помніка, які раскопваецца. Вялікі пахавальны курган на рацэ Оксія дасягае больш за 6 м у глыбіню. Частка кургана, якая ўтворана з пераадкладзеных мацерыковых глебаў, зносіцца кіркамі і рыдлёўкамі. Але як толькі археолагі дасягаюць пластоў, у якіх могуць залягаць знаходкі, яны пачынаюць капаць з вялікай увагай, пры гэтым здымаюць кожны пласт па чарзе і фіксуюць дакладнае месца сваіх знаходак. Меншыя пячоры альбо могілкі раскопваюцца паступова і ўважліва. Глеба разам са знаходкамі трапляе на
густое рэшата, і дробныя пацеркі, косці рыб і бясконцая колькасць маленькіх рэчаў застаюцца на ім.
Раскопкі — гэта працэс у пэўным сэнсе летапісны, і таму яны патрабуюць дакладнасці. Факты ніколі не будуць дакладнымі, калі раскопкі не праводзяцца старанна. Сцены раскопу павінны заўсёды быць роўнымі, бо гэта дапамагае зафіксаваць паслядоўнасць ужо раскапаных пластоў і кіравацца гэтай стратыграфіяй падчас працы на ўсім помніку. Вызвалены грунт скідваецца далёка ад раскопу, каб ён не перашкаджаў раскрыццю новых пляцовак. Раскопкі — гэта лабараторыя, якая павінна мець адпаведны выгляд.
Любымі археалагічнымі раскопкамі кіруе начальнік экспедыцыі. Ён адказны за арганізацыю раскопак, кантралюе працу спецыялістаў і рабочых. Вялікія раскопкі патрабуюць цэлай групы спецыялістаў, якія працуюць побач з рабочымі. На помніку Азэт Рычард Даўхерці меў калектыў геолагаў і заолагаў, якія рэгулярна наведвалі помнік. Яны даследавалі геалагічнае паходжанне паселішча і шматлікія косці жывёл. Сапраўды, магутныя раскопкі ў Месапатаміі ці ў Цэнтральнай Амерыцы могуць уключаць дзесяткі людзей: спецыялістаў-археолагаў, сталую групу экспертаў у розных галінах, архітэктара, студэнтаў-практыкантаў, добраахвотнікаў альбо рабочых, якія шмат робяць для такіх раскопак. У раздзеле 14 апісваюцца некалькі шляхоў здабычы практычнага археалагічнага вопыту.
Археолагі выкарыстоўваюць у сваёй працы шмат адмысловых прылад. Кіркі, рыдлёўкі, шуфлі з доўгімі ручкамі — вось што прымае на сябе першы ўдар цяжкай працы. Але найбольш зручная археалагічная прылада выкарыстоўваецца ў Паўночнай Амерыцы. Гэта рыдлёўка з лязом у форме дыяменту, з роўнымі краямі і завостраным канцом. 3 яе дапамогай лёгка здымаць глебу альбо падчышчаць мацярык. Шуфлікі выкарыстоўваюць для падчысткі стратыграфічных пластоў на сценках, расчысткі маленькіх ям і для іншых земляных работ. Яны не часта ляжаць без справы.