Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

Уводзіны ў археалогію

Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
88.26 МБ
Малярныя і мастацкія пэндзлі часта бываюць зручнымі для зачысткі мяккіх, сухіх адкладаў і для падчысткі раскопаў, а таксама для вызваленых з зямлі ломкіх аб’ектаў. Нават тонкім мастацкім пэндзлям знаходзяць выкарыстанне для мыцця пацерак, іржавых жалезных вырабаў альбо тонкіх касцей. Прадпрымальныя археолагі рэгулярна наведваюць сваіх дантыстаў, але толькі для таго, каб рэгулярна атрымліваць зношаныя стаматалагічныя інструменты,
з дапамогай якіх робяць выдатныя тонкія прылады для раскопак! Так вырабляюць завостраныя шасціцалёвыя (15см) цвікі розных форм. Шэраг тонкіх рэшатаў для прасявання грунту, каб знаходзіць дробныя рэчы, некалькі нататнікаў і разлінаваная папера, шнур і цяжкія грузілы, нівялір і компас — гэта толькі некаторыя прылады, якія патрэоны археолагам, каб здзейсніць раскопкі і зафіксаваць знаходкі.
ФІКСАЦЫЯ
Дакументацыя раскопак заўсёды мае большую каштоўнасць, чым самі раскопкі. Археалагічныя нататнікі ўтрымліваюць штодзённую інфармацыю пра кожны раскоп, новыя пласты і значныя знаходкі. Перад разметкай кожнага раскопу тэрыторыя помніка разбіваецца на квадраты. Значныя знаходкі — часткі пабудовы ці складскія ямы — пазначаюцца на плане помніка з дапамогай простай трохмернай сістэмы фіксацыі. Інфармацыя археалагічных дгкументаў, таксама як і артэфакты з раскопаў, стварае вельмі каштоўны архіў раскопак. Калі дакументацыя яяпоўная, раскопкі даюць не нашмат больш карысці, чым паляванне на скарбы.
СТРАТЫГРАФІЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ
Законы напластаванняў і асацыяцый — асноўныя для археалогіі, бо менавіта з іх дапамогай даведваюцца пра кантэкст археалагічнай знаходкі ў часе і прасторы. Пласты археалагічных помнікаў, як натуральныя, так і сфарміраваныя чалавекам, утвараюцца значна хутчэй за геалагічныя пласты, але яны ўсё роўна адпавядаюць закону напластаванняў. Такім чынам, раскапаныя стратыграфічныя профілі археалагічных помнікаў адлюсгроўваюць утварэнне пластоў у той паслядоўнасці, у якой яны фарміраваліся. Стратыграфічныя даследаванні — гэта працэс фіксацыі, вывучэння і ацэнкі ўтварэння на археалагічных помніках пластоў, якія адкладаліся гарызантальна, але вывучаюцца ў вертыкальным (часавым) вымярэнні. Стратыграфічныя даследаванні ўключаюць не толькі фіксацыю пластоў, але і пацверджанне таго, што гэтыя пласты сапраўды
адлюстроўваюць пасладоўнасць часу. Шмат якія падзеі могуць разоурыць стратыграфічныя пласты. Напрыклад, зайцы могуць вырыць нару ў мяккай глебе альбо людзі, якія жывуць у доме значна пазней за тых, хто будаваў яго, могуць выкапаць складскія ямы пад домам, ці дабудаваць падмурак, ці пахаваць памерлых. У такім выпадку ўступае ў дзеянне закон асацыяцый, бо артэфакты, якія знаходзяцца ў некранутых археалагічных пластах, можна суаднесці з адноснай храналогіяй. Калі ёсць магчымасць датаваць радыевугляродныя ўзоры з аднаго альбо некалькіх пластоў, робіцца магчымым і абсалютнае датаванне. Такім чынам, дакладныя стратыграфічныя даследаванні — краевугольны камень усіх раскопак, бо яны забяспечваюць кантэкст для вывучэння артэфактаў і паводзін чалавека, а гэта і ёсць асноўная мэта археалагічных раскопак.
ІДяпер дазволім сабе крыху адхіліцца ад апісання галоўных правіл раскопак і разгледзім некаторыя спецыфічныя праблемы, якія дапамогуць нам зразумець усё мносгва складаных сітуацый, што чакаюць тых, хто працуе ў полі. Як адзначалася ў раздзеле 3, археалагічныя помнікі люеых форм і памераў з’яўляюцца асновай для ўсіх паляв лх даследаванняў. Яны захоўваюць сляды чалавечай дзейнасці ў выглядзе артэфактаў, збудаванняў і рэшткаў ежы. Найбольш агульна археолагі класіфікуюць помнікі па іх функцыях ці па той дзейнасці, якая на іх вялася. I невыпадкова, што падчас раскопак гэтых розных тыпаў узнікаюць розныя праблемы.
ПОМНІКІ-ПАСЕЛІШЧЫ
Стаянкі і вёскі
Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца маленькія помнікі, на якіх людзі некалі займаліся пэўнаю дзейнасцю і на якіх можна знайсці нязначную колькасць артэфактаў. Але найбольшую цікавасць уяўляюць помнікі-паселішчы, дзе людзі адначасова і жылі, і шмат працавалі. Паляўнічыя-збіральнікі разбівалі свае часовыя стаянкі ў самыя раннія дагістарычныя часы. Там, дзе ўмовы захаванасці добрыя, археолагі могуць распазнаць такія паселішчы па канцэнтрацыі каменных артэфактаў і бітых касцей жывёл, таксама як і па наяўнасці каменных падмуркаў даўно
кінутых жытлаў. Такім чынам былі знойдзены стаянкі ў вялікім басейне Паўночнаамерыканскага Захаду, у Арктыцы і ў суседніх з Сахарай раёнах Афрыкі.
Але шмат якія стаянкі паляўнічых-збіральнікаў цяжка распазнаць паводле тых археалагічных крыніц, якія яшчэ захаваліся. Гэтаксама цяжка рабіць высновы і адносна болып позніх земляробчых вёсак. У іх, звычайна, людзі жылі долей, у выніку чаго назапашвалася шмат размаітых рэшткаў чалавечай дзейнасці і будынкаў. Так каля 8000 гадоў таму ў Іарданіі на вялікім паселішчы Айн Газаль жылі земляробы. Паселішча складалася з шэрагу невысокіх хацін і было абнесена вастраколам, ахопліваючы плошчу ў некалькі акраў. Памеры і тып гэтага паселішча былі вызначаны даследчыкамі паводле аналізу падмуркаў дамоў, шматлікіх касцей жывёл і некаторых іншых артэфактаў.
Гэтаксама параўнальна доўга людзі жылі і на шматлікіх дагістарычных сельскагаспадарчых паселішчах Паўночнай Амерыкі, дзе займаліся разнастайнымі відамі рамяства, гатавалі ежу і вялі гаспадарку.
Пячоры і прыстанішчы ў скалах
Зручнымі месцамі для жылля дагістарычных людзей былі пячоры і пляцоўкі пад крутымі скалістымі высгупамі. Вялізныя скапленні рэшткаў чалавечай тысячагадовай дзейнасці можна знайсці ў буйных прыстанішчах у скалах і пячорах даліны Дардон у паўднёва-заходняй Францыі. Тут дагістарычныя паляўнічыя-зоіральнікі жылі ад 50 тыс. да 100 тыс. гадоў назад і пакінулі выдатныя выявы жывёл, на якіх яны палявалі. Пячоры Дангер і Хагун у штаце Юта ўтрымліваюць інфармацыю пра тысячы гадоў жыцця паляўнічых-збіральнікаў. У сухім пустынным клімаце захоўваюцца драўляныя і плеценыя рэчы нават разам з нязначнымі рэшткамі вытворчай дзейнасці. Але і сухія пячоры даліны Тэхуакан на поўдні Цэнтральнай Мексікі ўтрымліваюць унікальную інфармацыю пра тое, як вырошчвалі кукурузу ў Новым Свеце (раздзел 9).
Раскопкі ў пячорах і на скалістых прыстанішчах — адны з найскладанейшых. У такіх месцах працу цяжка паспяхова выканаць да канца. Грунт пад крутымі скалістымі выступамі звычайна складаецца з попелу і іншых рэшткаў, накопленых за час існавання тут пасяленняў. Мацерыковыя слаі могуць перарываць стратыграфічную
паслядоўнасць засялення помніка. Гэта сведчыць пра перыяды, калі помнік быў пакінуты людзьмі. Раскопкі такіх заблытаных пластоў — марудная і руплівая праца. Велічыня раскопаў звычгйна абмежавана памерамі скалы. Падчас такіх раскопак кожны хатні агмень і маленькі пласт з рэшткамі чалавечай дзейнасці павінны быць аддзелены ад іншых.
Большасць раскопак пячор і прыстанішчаў у скалах вызначаюцца выключна датаваннем і стратыграфіяй, але ёсць і болып складаныя помнікі. Калі Халам Мовіюс капаў скалісты прытулак Абры Пато ў Францыі, яму трэба было зафіксаваць не менш за 6 узроўняў чалавечых пасяленняў, якія датаваліся паміж 40000 і 19000 гадамі назад і складалі болып за 6 м у глыбіню. Помнік раскопвалі ў адпаведнасці с каардынацыйным планам, які патрабаваў працы не толькі археолагаў, але і батанікаў, геолагаў і іншых спецыялістаў. Мовіюсу ўдалося зафіксаваць самыя маленькія змены ў тыпах прылад, а таксама развіццё палявання і збіральніцтва жыхароў Абры Пато.
Узгоркі
Штучныя ўзгоркі, на якіх жылі людзі (на Бліжнім Усходзе іх часта называюць тэлямі), можна сустрэць у розных частках свету. Помнік-узгорак ствараецца на месцы, дзе людзі жылі стагоддзямі і нават тысячагоддзямі. Наступныя пакаленні жылі над пасяленнямі сваіх папярэднікаў. У выніку паслядоўна накопліваліся рэшткі чалавечай дзейнасці. Пры раскопванні яны ўяўляюць сабой складаную карціну засялення.
Для раскопак нават маленькага такога пагорка патрабуюцца вялікія сродкі. Гэта тлумачыцца перш за ўсё тым, што самыя ніжнія пласты знаходзяцца на вельмі вялікай глыбіні. I вялікі пагорак, як, напрыклад, Ур Халдзейскі у Месапатаміі, і адносна невялікі накшталт Тэпэ Ях’я ў Іране, можна даследаваць толькі з дапамогай вялікіх раскопаў. Калі раскопы ўразаюцца ва ўзгорак з бакоў у выглядзе шэрагу вялікіх прыступак ці калі праводзяцца буйнамаштабныя раскопкі, даследчыкі выкарыстоўваюць як вертыкальныя, так і прасторавыя раскопы. Яшчэ больш складаны працэс — поўнае раскопванне такога ўзгорка, a не толькі раскрыццё яго паслядоўных пластоў. На стратыграфію помніка такога тыпу ўплываюць шмат натураль-
ных і штучных працэсаў, ад ветравой эрозіі да чалавечай дзейнасці, што стварае ўсё новыя складаныя праблемы яго вывучэння.
Земляныя ўмацаванні і крэпасці
Шмат якія народы — сяляне жалезнага веку ў Заходняй Еўропе, ваяры маоры ў Новай Зеландыі, індзейцы Хоўпвэла ў штаце Агайо ЗША — будавалі вялікія земляныя ўмацаванні, каб абараніць свае пасяленні і святыя месцы. Земляныя ўмацаванні Агайо акружалі вялікія плошчы, але ніхто дакладна не ведае, для чаго яны будаваліся. Каб раскапаць іх, патрэбны і вертыкальныя раскопкі для даследавання профіляў усяго ўмацавання, і прасторавыя — каб адкрыць план пабудоў унутры землянога ўмацавання. Шмат гадоў таму такія ж раскопкі праводзіліся ў вялікай дагістарычнай крэпасці ў Мэйдэн Кастл, Англія. У 43 г. н.э. гэтыя моцныя земляныя ўмацаванні ў Мэйдэн Кастл былі ўзятыя штурмам рымскімі легіянерамі. Дзякуючы руплівым раскопкам і аналізу гістарычных фактаў археолагу Марцімеру Ўілеру ўдалося дакладна апісаць бітву за крэпасць.
Сметнікі перлавіц
Сметнікі перлавіц — вялізныя накапленні ўласна перлавіц, касцей рыб і іншых адыходаў ежы — часам сустракаюцца на берагах. Вывучэнне гэтых шчыльных груд можа прынесці вялікую карысць, асабліва для рэканструкцыі складу дагістарычнай ежы (раздзел 9). Падчас раскопак такіх помнікаў узнікаюць дзве асноўныя праблемы: першая — як вызначыць паслядоўнасць пластоў у грудзе смецця, і другая — як знайсці ў культурным пласце статыстычна надзейныя ўзоры рэшткаў ежы і артэфактаў. Месца большасці раскопаў на берагавых сметніках вызначаецца выпадковым шурфаваннем (гэты метад коратка апісваўся paHeft). Прасторавыя раскопкі такога тыпу праводзіліся, напрыклад, на адной з берагавых сметных груд у Новай Зеландыі. Там пры даследаванні цэлай групы помнікаў удалося здабыць цікавую інфармацыю пра тое, як харчаваліся старажытныя людзі. У большасці выпадкаў раскопкі перлавічных груд — занятак малазахапляльны, бо дэталёвая інфармацыя па іх выніках атрымліваецца пазней з