Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

Уводзіны ў археалогію

Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
88.26 МБ
Стылістычныя тыпы найлепш характарызуюць такія артэфакты, як адзенне. Яго стылёвыя асаблівасці часта ўтрымліваюць у сабе інфармацыю пра сацыяльныя ролі ў грамадстве. Скажам, у класавым грамадстве ацтэкаў (Цэнтральная Мексіка) адзенне кожнага чалавека старанна рэгламентавалася спецыяльным заканадаўствам. Бліскучы касцюм арыстакрата адлюсгроўваў не толькі яго класавы статус, але і колькасць нявольнікаў, якіх ён захапіў пад час ваенных дзеянняў, шэраг іншых, не меней важных фактаў яго жыцця. Нават багоў ацтэкі надзялялі адпаведнымі рэгаліямі і касцюмам, якія былі абумоўлены іх роллю ў пантэоне. Стылістычныя тыпы вызначаюцца толькі ў выпадку, калі іх змест і значэнне не супадаюць з функцыянальным. Таму яны амаль не ўдзельнічаюць у археалагічнай класіфікацыі, за выключэннем, бадай, тых момантаў, калі знаходзяцца адпаведныя ім гістарычныя крыніцы. Аднак гэты метад даследавання застаецца даволі спрэчным.
Што абазначаюць археалагічныя калекцыі і тыпы?
Ужо некалькі пакаленняў археолагаў, якія спецыялізуюцца ў галіне гісторыі культуры, камплектуюць калекцыі артэфактаў, складаюць комплексы прылад працы, падбіраючы прадметы ў асноўным па храналагічным прынцыпе. Гэты падыход заснаваны на тым, што існаванне чалавечай культуры налічвае тысячагоддзі. Такім чынам, калекцыі артэфактаў з’яўляюцца ўсяго толькі адлюсграваннем ана-
лагічнай па часе культурнай сітуацыі, перадумовы якой трэба шукаць далёка ў дагісторыі. Гэты, так званы «арганічны», погляд на гісторыю культуры трактуе археалагічныя калекцыі як асобныя катэгорыі, падобныя да біялагічных відаў, якія не змяняюць сваіх форм са зменай кантэксту. Як сведчыць «арганічны» падыход у археалогіі, пэўная культурная традыцыя вядзе да з’яўлення толькі аднаго, уласцівага ёй тыпу прамысловасці, дакладна абумоўленага ў часе і прасторы.
«Арганічны» погляд на мінулае — гэта добра арганізаваная сістэма, аналагічная сярэднявечнай тэорыі «ланцуга быцця» ў ранняй біялогіі, якая дэкларуе, што кожная жывая істота мае сваё асобнае месца ў агульнай сістэме рэчаў. Ланцуг быцця малявалі ў выглядзе лесвіцы-рашоткі, асооныя ячэйкі якой займалі розныя жывыя істоты. Еўрапейцы ў гэтай іерархіі відаў знаходзіліся наверсе, у той час як афрыканскія плямёны размяшчаліся ў нізе рашоткі. Жывёлаводы кхой-кхой з мыса Добрай Надзеі (Паўднёвая Афрыка) лічыліся даследчыкамі XVII ст. ледзь ці не малпамі і займалі ячэйку адразу пасля іх.
Амерыканскія археолагі заўсёды аддавалі перавагу «культуралагічным» метадам. Яны выкарыстоўваюць інфармацыю, якая заключана ў артэфактах і іншых культурных рысах, уласцівых сучасным паўночнаамерыканскім плямёнам. Даследаванне гэтых даных паказала, што існуе прамая сувязь паміж распаўсюджаннем асобных культурных форм і рознымі тыпамі асяроддзя. Напрыклад, абшытыя дошкамі дамы і па-мастацку зробленыя каноэ характэрны для насельнікаў астравоў Ціхага акіяна, дзе можна без цяжкасці знайсці і ссячы кедр і іншыя дрэвы, на якія багатая гэта мясцовасць. I наадварот, жыхары пустыні Грэйт Бэйсін утваралі часовыя паселішчы, жылі ў сплеценых з лазы прыстанішчах і выраблялі партатыўныя прылады працы, найбольш прыстасаваныя для вандроўнага жыцця. Трэба адзначыць, што такія суадносіны мінулага і сучаснага актуальныя ў асноўным для сярэднявечча. А як быць з дагістарычным перыядам? Ці можам мы сцвярджаць, што археалагічныя калекцыі, сабраныя на тэрыторыі Грэйт Бэйсін (знаходкам больш за 5000 гадоў) маюць аналогіі ў сучаснасці? Ці адрозніваюцца ўмовы іх існавання ў мінулым і ў наш час? Ці можам мы выкарысгоўваць сучасныя тыпы артэфактаў для інтэрпрэтацыі старажытнай жыццядзейнасці?
Некаторыя археолагі, у тым ліку і Льюіс Бінфард, энер-
гічна ўзяліся за вырашэнне вышэйадзначанай праблемы шляхам даследавання існуючых прымітыўных грамадстваў. Бінфард правёў шмат часу сярод нунам’юцкіх плямёнаў паляўнічых на карыбу (Паўночная Аляска). Тут ён прыйшоў да высновы, што існуе толькі адзін спосаб зразумець лад жыцця і матэрыяльную культуру сучасных прымітыўных грамадстваў, і заключаецца ён у тым, каб увязаць усе іх культурныя цэнтры ў адну сістэму. Асобныя месцы ў сваім паселішчы нунам’юты выкарыстоўвалі непасрэдна пад жыллё, другія — на іншыя мэты. Такім чынам, як заўважыў Бінфард, археолагам неабходна ідэнтыфікаваць усе гэтыя месцы і выявіць іх функцыянальнае прызначэнне, а потым і спосаб іх размяшчэння на ўсёй тэрыторыі паселішча. Асноўнай адзінкай у археалогіі лічыцца помнік альбо месца. Артэфакты з’яўляюцца часткай археалагічнай калекцыі, якая ўтрымлівае інфармацыю пра разнастайную дзейнасць, што адбывалася ці адбываецца на гэтым месцы. Для таго каб зразумець дынаміку развіцця культурных сістэм мінулага, падобных да нунам’юцкай, археолагі павінны даследаваць і інтэпрэтаваць дагістарычныя ўмовы жыццядзейнасці. У працэсе гэтага яны звяртаюцца да тыпалогіі, вывучаюць частату ўжывання тых ці іншых прылад, адносіны паміж матэрыяламі і формай артэфакта і г.д. Такім чынам, роля класіфікацыі ў археалогіі мяняецца са зменай «арганічных» метадаў, якія разглядалі артэфакты і культуры абмежаванымі ў часе і прасторы, на болып новыя падыходы праблемнай класіфікацыі, сканцэнтраванай не толькі на індывідуальных знаходках, але і на цэлых калекцыях і іх тыпалогіі.
Аднак канчатковая інтэрпрэтацыя калекцый залежыць не толькі ад класіфікацыі простых даных — напрыклад, каменных прылад ці керамікі. Іншымі словамі, сама па сабе класіфікацыя малазначная, калі яна не выкарыстоўвае ніякіх іншых даных, акрамя вышэйадзначаных. I тут на дапамогу прыходзіць тэорыя сярэдняга радыуса, якая займаецца даследаваннем сучасных грамадстваў (раздзел 11). Класіфікацыі артэфактаў у асноўным усё яшчэ праводзяцца метадамі, якія, хоць і маюць на мэце рэкансгрукцыю гісторыі, вызначэнне ў часе і прасторы, але галоўным чынам зводзяцца да простай функцыянальнай класіфікацыі. Тым не менш, сёння ўжо вядомы новыя даследчыцкія сістэмы, якія разглядаюць мінулае з пункту гледжання тэорыі культурнай эвалюцыі. Прыхільнікі гэтай тэорыі імкнуцца даследаваць структуру археалагічнага помніка і тыя змены,
якія адбыліся з ім на працягу стагоддзяў. Роберт Данэл і іншыя тэарэтыкі, аднак, адзначаюць, што па сённяшні дзень немагчыма выявіць, калі з’яўляецца той ці іншы элемент чалавечай культуры — такі, скажам, як плугаванне. Што сапраўды важна, дык гэта як і чаму той ці іншы элемент прымаецца і выяўляецца ў археалагічных крыніцах. Задача археолагаў — знайсці такі спосаб класіфікацыі артэфактаў, які б дазволіў дакладна інтэрпрэтаваць працэсы культурных эвалюцый на археалагічным помніку. Даследаванне гэтых і іншых фундаментальных праблем усё яшчэ знаходзіцца на ранняй стадыі вывучэння.
Адзінкі класіфікацыі
Звернемся да раздзела 5, у якім раскрываецца сэнс тэрміна «археалагічная калекцыя». Гэта група разнародных артэфактаў з аднаго помніка, якая адлюстроўвае характар дзейнасці пэўнай супольнасці. Успомнім таксама, што помнік — гэта асноўная археалагічная катэгорыя, якой карыстаюцца пры даследаванні стратыграфіі. Можна меркаваць, што праз пэўны час любое месца пасялення людзей становіцца помнікам адпаведнай культуры.
Балыпасць археалагічных помнікаў, у тым ліку і ОлсэнЧабак (Каларада, ЗІПА), уяўляюць сабой асобны адзінкавы збор артэфактаў і адзінкавы кампанент — яшчэ адну археалагічную катэгорыю. Кампанент абазначае аб’ектыўна выдзеленую частку помніка, з якога сабрана асобная археалагічная калекцыя. Гэта калекцыя служыць для бальш дэталёвага вывучэння культуры былых насельнікаў помніка. Помнікі, якія былі заселены шмат разоў, як, напрыклад, пячора Хогут (Юта, ЗША), утрымліваюць некалькі кампанентаў, кожны з якіх вылучаецца сваёй уласнай калекцыяй артэфактаў. Менавіта яны адрозніваюць адзін кампанент ад другога ў часе і прасторы. Сацыяльным эквівалентам тэрміна «кампанент» з’яўляецца паняцце «супольнасць».
Толькі пасля правядзення даследавання помніка вучоныя могуць убачыць, што на ім прысутнічае ўсяго адзін кампанент. Альбо калі помнік быў заселены некалькі разоў, то кампанентаў можа быць два ці тры. Якім чынам даследчыкі суадносяць гэтыя кампаненты з іншымі, напрыклад, з суседніх помнікаў? I як яны вызначаюць паслядоўнасць засялення помніка і змену культур на вылучанай тэрыторыі?
Калі ўсе калекцыі артэфактаў з гэтай тэрыторыі былі прааналізаваны і класіфікаваны, іх з дапамогай паказчыкаў стратыграфічнага аналізу, тэхнікі серыятыўнасці, перакрыжаванага датавання, а таксама радыевугляроднага і дэндрахраналагічнага метадаў размяшчаюць адносна часова-прасгоравых катэгорый. У раздзеле 4 распавядалі пра метады серыятыўнасці і перакрыжаванай датыроўкі, якія спрыяюць упарадкаванню артэфактаў у храналагічнай паслядоўнасці, выкарыстоўваючы для гэтых мэт дыяграму лінкора і датавальныя кампаненты.
Пасля канчатковага вывучэння месцазнаходжання вышэйадзначаных помнікаў даследчыкі прыйшлі да высновы, што два па-рознаму датаваныя кампаненты паўтараюцца на ўсіх помніках дадзенай тэрыторыі. Яны былі настолькі дакладна прадатаваныя, што, без сумнення, дзве фазы ў гэтай храналагічнай паслядоўнасці маглі супадаць.
Фаза — гэта культурная катэгорыя, якая, падобна кампаненту, характарызуе розныя помнікі альбо розныя пласты аднаго і таго ж помніка, але заўсёды ў межах адной, добра вызначанай храналагічнай групы. Адпаведныя кожнай фазе калекцыі артэфактаў могуць быць выяўлены на тэрыторыі ў сотні міль, але ў адной лакальнай зоне. Многія археолагі ўжываюць тэрмін «культура» ў тым жа сэнсе, што і фаза. Абодва гэтыя паняцці дапамагаюць усвядоміць артэфакты размешчанымі ў часе і прасторы. Фазы альбо культуры звычайна атрымліваюць сваю назву па галоўнаму помніку, на якім былі вынайдзены найбольш характэрныя артэфакты. Скажам, ашэльская культура атрымала сваю назву ад французскага горада Сэнт-Ашэль, на тэрыторыі якога былі выяўлены ўласцівыя для яе ручныя каменныя сякеры.
Найбуйнейшыя археалагічныя катэгорыі
Толькі на працягу некалькіх сезонаў група археолагаў можа зрабіць пэўную лакалізацыю помнікаў і, магчыма, прааналізаваць знаходкі з гэтых помнікаў у шырокім кантэксце. Ва ўсякім разе так было пры вывучэнні шэрагу лакальных зон на паўднёвым захадзе Злучаных Штатаў. Некаторыя вядомыя мастацкія стылі альбо артэфакты (скажам, стыль Чавін, які квітнеў у старажытным Перу паміж 900 і 200 гг. да н.э.) распаўсюджвалі свой уплыў на даволі вялікую тэрыторыю. Для абазначэння падобнага феномена археолагі часам выкарыстоўваюць паняцце «гарызонт». fa-