Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

Уводзіны ў археалогію

Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
88.26 МБ
рызонт уключае ў сябе некалькі фаз, размешчаных на суседніх тэрыторыях і аб’яднаных агульнымі культурнымі рысамі. Тэрмін «традыцыя» ўжываецца для абазначэння тыпа артэфакта, калекцый прылад працы, архітэктурных стыляў, эканамічнай дзейнасці, мастацкіх стыляў, якія існуюць намнога больш, чым фаза ці нават гарызонт. Асобая традыцыя вытворчасці каменных прыладаў можа сустракацца ў многіх культурах, нягледзечы на тое што яны развіваюцца ў абсалютна розных умовах. Прыкладам традыцый служыць так званая палеоарктычная традыцыя Аляскі, пачатак якой заходзіць аж да 8500 гадоў да н.э., a праіснавала яна на працягу некалькіх тысячагоддзяў.
Найбольш вядомыя з вышэйадзначаных катэгорый былі сфармуляваны дацкім археолагам Хрысціянам Юргенсанам Томсанам у 1807 г. Яго тэрміны «каменны век», «бронзавы век», «жалезны век» усё яшчэ ў шырокім навуковым ужытку.
У гэтым раздзеле мы разгледзім класіфікацыю артэфактаў і іх ролю пры стварэнні культурных катэгорый, якія маюць першаступеннае значэнне ў археалогіі. Перш чым вызначыць, якім чынам археолагі выкарыстоўваюць атрыманую інфармацыю для вывучэння культурных змен, мы павінны даследаваць метады вывучэння чалавечага існавання ў мінулым, а таксама шляхі фарміравання чалавечых паселішчаў у дагісторыі.
РАЗДЗЕЛ 9
ХАРЧАВАННЕ
Здарыўся шум, і вось рух, і сталі збліжацца косці, косць з косцю сваёю.
I бачыў я: і вось жылы былі на іх, і плоць вырасла, і скура пакрыла іх зверху, а духу ў іх не было.
іезекііль. 37:7—8.
У гэтым раздзеле разглядаецца адно з цікавых археалагічных пытанняў: як дагістарычныя людзі падтрымлівалі сваё жыццё? Калі археолагі зразумелі, што дагісторыя чалавецтва — гэта ланцуг пастаянных і розных прыстасаванняў чалавека да сусветнага асяроддзя, яны не змаглі дазволіць сабе праігнараваць пытанні існавання дагістарычнага чалавека, спосабы яго харчавання і здабычы прыдатнай ежы.
У працэсе даследавання харчавання дагістарычнага чалавека археолаг імкнецца адказаць на шматлікія грунтоўныя пытанні. Напрыклад, якою была роля жывёл у змешанай сельскай гаспадарцы? Якое значэнне мела рыбалоўства для папуляцый, што харчаваліся малюскамі і жылі побач з акіянам? Ці карысталіся людзі помнікам сезонна, толькі падчас палявання на птушак, і ці не займаліся на ім яшчэ якой-небудзь дзейнасцю? Якую сістэму землеапрацоўкі ўжывалі людзі? Як апрацоўвалі зямлю? У гэтым раздзеле разглядаюцца некалькі шляхоў пошуку адказаў на гэтыя і падобныя пытанні чалавечага існавання.
ЗНАХОДКІ, ЯКІЯ СВЕДЧАЦЬ ПРА ХАРЧАВАННЕ ЛЮДЗЕЙ
Археалагічныя сведкі дагістарычнага харчавання — гэта артэфакты і рэшткі ежы. Колькасць захаваўшыхся рэшткаў залежыць, бясспрэчна, ад умоў захавання на помніку. Але часцей за ўсё такія доказы старажытнага харчавання з’яў-
ляюцца недакладнымі. Каменныя сякеры альбо жалезныя пласціны матыг могуць указаць на тое, што ў дадзеным месцы займаліся паляваннем альбо земляробствам. Але наўрад ці гэтыя прадметы дапамогуць археолагам адказаць на ўсе іх пытанні. Многія артэфакты, якімі карысталіся для палявання альбо сельскай гаспадаркі, вырабляліся з такіх нетрывалых матэрыялаў, як косць, дрэва і лыка. Самі рэшткі ежы захоўваюцца па-рознаму. Часцей за ўсё можна знайсці косці і зубы вялікіх млекакормячых, але падчас руплівых раскопак часта адкрываюць і рэшткі такіх маленькіх жывёл, як птушкі, рыба, жабы і беспазваночныя накшталт жукоў. Рэшткі гародніны захоўваюцца вельмі дрэнна і звычайна не трапляюцца ў раскопках.
САСТАЎ ДАГІСТАРЫЧНАЙ ЕЖЫ
Асноўнай мэтай вывучэння дагістарычных рэшткаў ежы з’яўляецца не толькі даследаванне спосабаў здабычы ежы, але і рэканструкцыя самога яе саставу. Као уявіць поўную карціну харчавання дагістарычных людзей, трэба стварыць усебаковы спіс харчовых рэсурсаў, даступных людзям, і пасля адказаць на некалькі пытанняў: якую частку ў харчаванні займала мяса; наколькі разнастайнымі былі крыніцы паступлення харчовых прадуктаў; ці мяняліся гэтыя крыніцы ў залежнасці ад пары года; ці рабіліся запасы харчовых прадуктаў? На гэтыя і іншыя пытанні можна адказаць толькі з дапамогай старанна адноўленай карціны дагісгарычнага харчавання.
Але ж толькі зрэдку ўдаецца здабыць узоры прадуктаў, якія ўжывалі тысячы гадоў назад. У страўніку талунскага чалавека, якога знайшлі ў дацкім тарфяным балоце, былі знойдзены рэшткі ячнае кашы, ільнянога насення і розных дзікіх траў. Мяса ў яго жываце не было. Быў зроблены мікраскапічны аналіз чалавечых экскрэментаў (капраліту альбо фекалій), якія знайшлі ў сухіх пячорах Злучаных Штатаў і Мексікі. У выніку стала вядома, што жыхары пячоры Лавелок у цэнтры пустыні Невада елі чарот і насенне расліны cattail, а таксама рыбу з возера Гумоальт. Рыбу елі сырой альбо смажанай. У адным капраліце утрымліваліся рэшткі прынамсі 51 рыбіны, чыя агульная вага па падліках спецыялістаў складала 1,6 кг. Гэтыя ж людзі харчаваліся птушкамі, як дарослымі, так і птушанятамі, a
таксама воднымі тыгровымі жукамі. Таксама быў зроблены пылковы аналіз фекалій чалавека з тэхаскай пячоры, размешчанай побач з вусцем ракі Пекос, у выніку чаго было вызначана, што помнікам карысгаліся толькі вясною і летам на працягу 1300 гадоў, паміж 800 г. да н.э. і 550 г. н.э.
Капраліты з’яўляюцца каштоўнай крыніцай інфармацыі пра састаў ежы, (ю харчовыя рэшткі на большасці помнікаў дрэнна захоўваюцца і іх недастаткова, каб скласці нават прыблізнае ўяўленне пра харчаванне. Тым не менш нядаўна новыя даследаванні, пры якіх улічваюцца суадносіны ўтрымання ў мышцах двух трывалых ізатопаў вугляроду 12С і 13С, дазволілі вучоным вызначыць момант пераходу дагістарычных папуляцый з «дзікага» харчавання на пераважна кукурузную дыету. Вуглярод метабалізуецца ў раслінах трыма асноўнымі шляхамі: праз 4С, 3С і кіслотны абмен рэчываў. Расліны, якімі харчуюцца жывёлы, утрымліваюць пераважна 13С. Што да кукурузы, то яна складаецца ў асноўным з 4С. А большасць флоры ўмеранага пояса Паўночнай Амерыкі складаюць расліны з пераважным утрыманнем 3С. Такім чынам, змена рэжыму харчавання папуляцыі з «дзікай» расліннасці на кукурузу цягне за сабою і змену ізатопнага саставу ежы. Дзякуючы таму, што ўтрыманне 13С і 12С не мяняецца пасля смерці, састаў старажытнай ежы можна вызначыць, даследуючы якасць археалагічнага вугляроду ў рэштках ежы, гною і шкілетных астанкаў. I такое даследаванне дае вельмі добрыя вынікі. Напрыклад, вывучэнне гэтым метадам папуляцый, якія жылі на паўднёвым усходзе Міссуры і паўночным усходзе Арканзаса, дазволіла выявіць моцныя змены ва ўтрыманні 13С пасля 1000 г. н.э.; калі на гэтай тэрыторыі пачалося інтэнсіўнае вырошчванне кукурузы. Метад трывалых вугляродных ізатопаў выкарысталі для вывучэння харчавання дагістарычных папуляцый паўночна-заходняга берага Брытанскай Калумбіі. 48 фрагментаў дагістарычных шкілетаў жыхароў 15 помнікаў, размешчаных па ўсім узбярэжжы, паказалі, што ежа гэтых людзей на 90% складалася з марскіх прадуктаў. Гэта лічба перавышае паказчыкі этнаграфічных даследаванняў. Гэтыя ж даследаванні засведчылі, што на працягу апошніх 5000 гадоў у харчаванні жыхароў узбярэжжа Брытанскай Калумбіі не было значных змен, і гэта невыпадкова, бо ўзбярэжжа вельмі багатае на марскія рэсурсы.
КОСЦІ ЖЫВЁЛ
Фрагменты касцей жывёл могуць шмат расказаць пра старажытнае паляванне і жывёлагадоўлю. Можна вызначыць віды млекакормячых па астанках іх шкілетаў. Аднак большасць касцей жывёл, знойдзеных на археалагічных помніках, толькі фрагментарныя. Да надаўняга часу археолагі лічылі прычынаю гатага тое, што людзі разразалі кожную тупіу забітай жывёліны на кавалкі. Але сучасныя даследаванні забітых драпежнікаў і іншых жывёл (у асноўным у Афрыцы) паказалі, што на косці з археалагічных помнікаў, якія доўга праляжалі ў зямлі, уплывае шмат складаных і мала зразумелых працэсаў. Эрозія, гніенне на адкрытым паветры, зацвярдзенне грунту, хімічны склад глебы і нават вытоптванне зямлі жывёламі можа выклікаць змены ў рэштках касцей і вызначае, якія часткі шкілета ўцаляваюць, а якія не. Калі сюды далучыць яшчэ і дзейнасць дагісгарычных людзей, звязаную з забойствам жывёлы, гэта дазволіць скласці агульную археалагічную схему, што акрэслівае ўсе працэсы, якія адбываюцца з кінутымі касцямі.
Вядома, што чым старэйшы археалагічны помнік, тым складаней вывучаць працэсы, якія адбываюцца на ім з рэшткамі. Асабліва цяжка гэта рабіць на помніках накшталт Алдувайскай цясніны і Кубі Фора ва Усходняй Афрыцы, дзе гамініды разбівалі і разразалі косці болып за 1,75 млн. гадоў назад і, апроч таго, магчыма, здымалі мяса з забітых драпежнікаў. Як было высветлена, на адным падобным, але менш старажытным помніку людзі найчасцей выкарыстоўвалі тушы забітых жывёл амаль цалкам. Кожны кавалак прыдатнага мяса здзіраўся як з вялікіх млекакормячых, прынесеных на паселішча, так і з касцей нават самых дробных жывёл. 3 жыл выраблялі пас, са шкур — адзенне, посуд, альбо нават хаціны. У ежу ішлі і вантробы. Паляўнічыя разбівалі косці, каб здабыць млеч (касцявы мозг), вырабіць наканечнікі стрэл, іншыя прылады. Апроч таго, што косці маглі быць раструшчаны пад нагамі альбо з’едзены сабакамі і іншымі драпежнікамі, іх з рознымі мэтамі выкарыстоўвалі ў побыце. Такім чынам, перад археолагам стаіць складаная задача: па маленькіх уцалелых фрагментах жывёл, на якіх палявалі альбо якіх гадавалі жыхары помніка, вызначыць сутнасць помніка і тую ролю, якую займалі жывёлы ў гаспадарцы, харчаванні і культуры гэтага грамадства.
Даследаванне фаўны (зоаархеалогія)
У болыпасці выпадкаў косці жывёл аднаго помніка — гэта тысячы раскіданых фрагментаў. Аднак часам помнікі, падобныя на бойні, дзе ў даўніну забівалі бізонаў, альбо месцы, дзе паляўнічыя каменнага веку з Усходняй Афрыкі разбіралі дзічыну, даюць шанец зрабіць дэталёвую рэканструкцыю дзейнасці паляўнічых. У лабараторыі большую частку калекцыі касцей раздзяляюць на групы, каб атрымаць агульнае ўражанне пра паляванне і спосабы жывёлагадоўлі на помніку.
Мэта зоаархеалогіі — даследаванне касцей жывёл з археалагічных крыніц з мэтаю рэканструкцыі асяроддзя і паводзін старажытных людзей. Але вывучэнне такіх касцей ускладняецца ў сувязі з натуральнымі і выкліканымі дзейнасцю чалавека працэсамі, якія ўплываюць на арганічныя рэшткі, што знаходзяцца на паверхні ці ў глебе. Вывучэнне пераходу жывёльных астанкаў з біясферы ў літасферу называецца тапаноміяй.