Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

Уводзіны ў археалогію

Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
88.26 МБ
Тапаномія выкарыстоўвае два ўзаемазвязаныя віды даследавання: назіранне за тым, як тушы нядаўна памерлых жывёл ператвараюцца ў акамянеласці, і вывучэнне акамянелых рэшткаў, з улікам ведаў, атрыманых з гэтых назіранняў. Найбольшую складанасць для зоаархеолагаў прадсгаўляе сам прадмет іх вывучэння — наборы касцей жывёл і калекцыі акамянеласцяў, сабраных непасрэдна пры раскопках. Такія калекцыі складаюцца з частак шкілетаў жывёл, якія захаваліся на помніку. Узоры такой калекцыі вельмі адрозніваюцца ад сапраўднай папуляцыі жывёл, якія засялялі прыроднае асяроддзе ў «натуральных» прапорцыях. Падчас даследавання касцей трэба вырашыць дзве асноўныя праблемы: першая — статыстычная, прыблізны падлік характэрных акамянеласцяў з калекцыйнага збору, і другая — тапанамічная, вызначэнне таго, якім быў першапачатковы, натуральны набор касцей, перш чым яны ператварыліся ў акамянеласці.
На першай стадыі даследавання касцей вылучаюцца характэрныя іх фрагменты. Звычайна толькі рэдкія косці дазваляюць вызначыць від жывёлы. Так, на адной 3000гадовай стаянцы паляўнічых у Цэнтральнай Афрыцы з 195415 знойдзеных там касцей было вызначана толькі 2128 характэрных фрагментаў! Найбольш дакладнага вызначэння можна дасягнуць пры параўнанні знойдзеных на раскопках зубоў, сківіц, рагоў, касцей канечнасцяў са шкілетамі су-
часных жывёл. Але і тут існуюць цяжкасці, бо шкЬче.« хатніх коз і авец амаль такія самыя, як у іх дзікіх продкаў, косці хатняга быка вельмі падобныя на косці афрыканскага буйвала і г.д. Вельмі дакладнае вызначэнне касцей жывёл патрабуецца для таго, каб адказаць на шматлікія пытанні: ці былі на помніку і дзікія і хатнія жывёлы; калі былі, то ў якіх прапорцыях; ці гадавалі жыхары помніка толькі адзін від жывёл; ці былі там якія-небудзь вымерлыя на сённяшні дзень віды?
Параўнанне калекцый касцей
Як, вызначыўшы колькасць розных відаў жывёл на адным помніку, параўнаць іх прапорцыю з той, якая існавала на іншым помніку? Зраоіць гэта даволі цяжка, бо вызначыць колішнюю папуляцыю жывёл па касцях, якія захаваліся, амаль немагчыма. Таму, каб вызначыць адносную колькасць відаў, зоаархеолагі карыстаюцца двума спосабамі падліку іх разнастайнасці.
Колькасць вызначаных відаў (КВВ) вызначаецца праз падлік колькасці касцей альбо іх фрагментаў. Такі спосаб мае відавочны недахоп, бо заўсёды існуе небяспека аднесці косці жывёл аднаго віду да другога, асабліва калі яны дайшлі да нас у невялікіх фрагментах. КВВ часам выкарыстоўваюць разам з вызначэннем мінімальнай колькасці жывёл.
Мінімальная колькасць жывёл (МКЖ) вызначаецца праз падлік колькасці асобін, якім маглі б належаць усе ідэнтыфікаваныя косці. Гэтая лічба вызначаецца ў ходзе ўважлівай праверкі ўсіх адметных касцей, такіх, напрыклад, як сківіцы. МКЖ — больш дакладны спосаб вызначэння колькасці жывёл, прадстаўленых у калекцыі.
3 дапамогай абодвух спосабаў падліку паводле наяўных узораў касцей можна вызначыць сапраўдную колькасць жывёл, але гэтая лічба будзе ўсё ж прыблізнай, нават калі выкарыстаць складаныя камп’ютэрныя праграмы.
Размаітасць відаў і культурныя змены
Магчыма, кліматычныя змены падчас вялікай ледавіковай эпохі ўздзейнічалі на працэс доўгіх і паступовых відавых трансфармацый жывёл больш, чым чалавечая культура. Тым не менш, некаторыя змены ў колькасці відаў,
прысутных у калекцыях касцей, відавочна адлюстроўваюць чалавечую дзейнасць і з’яўляюцца вынікам змен у выкарыстанні жывёл чалавекам.
Зоаархеолаг Рычард Клейн спецыяльна вывучаў дзве ўзбярэжныя пячоры ў Паўднёвай Афрыцы, каб зафіксаваць такія змены. У перыяд прыблізна ад 130 тыс. да 70 тыс. гадоў назад, у час паступовага пахаладання, пячору Клэсісрывер на беразе мыса Добрай Надзеі насялялі паляўнічыя сярэдняга каменнага веку. Яны лавілі цюленяў, пінгвінаў, малюскаў і ўжо вымерлых сёння эландаў — вялікіх антылоп. А ў наваколлі пячоры ў бухце Нэльсана ў перыяд пасля 20 тыс. гадоў назад жылі людзі позняга каменнага веку, якія лавілі не толькі хуткіх і небяспечных млекакормячых, такіх як, напрыклад, буйвалы, але і птушак, і рыбу, паляванне на якіх патрабуе пэўнага майстэрства.
Што адлюстроўваюць гэтыя адрозненні паміж двума помнікамі — пэўныя культурныя змены ці розніцу ў клімаце? Ці былі эланды больш распаўсюджанымі ў ранейшыя часы або на іх было тады проста лягчэй паляваць? Клейн даследаваў наборы прылад у кожнай пячоры і высветліў, што артэфакты сярэдняга каменнага веку былі вялікія і адносна грубыя, у той час жыхары бухты Нэльсана, якія жылі пазней, выкарыстоўвалі лукі, сгрэлы і складаны набор маленькіх і больш спецыялізаваных прылад. Гэты больш складаны набор дазволіў жыхарам бухты Нэльсана з поспехам паляваць на больш небяспечную і спрытную дзічыну. Такім чынам, эланды сустракаюцца ў больш познія часы радзей не з-за кліматычных змен, а з-за таго, што ў гэты час палявалі таксама і на шмат якіх іншых жывёл. Апроч таго, у пазнейшыя часы само насельніцтва было большым. Выснова Клейна аб росце насельніцтва грунтуецца на яго даследаванні ракавінак малюскаў і панцыраў чарапах на абодвух помніках. У бухце Нэльсана памеры ракавінак і панцыраў меншыя, а гэта сведчыць, што ў ранейшыя тысячагоддзі яны паспявалі падрастаць больш, бо тады было менш людзей, якія імі харчаваліся.
Дзікія жывёлы
Археалагічныя калекцыі рэшткаў дзікіх жывёл утрымліваюць найбагацейшую інфармацыю пра разнасгайнасць відаў млекакормячых, на якіх у старажытнасці палявалі з вельмі прымітыўнаю зброяй. Паўночнаамерыканскія плямё-
ны палеаіндзейцаў заганялі статкавых дзікіх жывёл, большасць відаў якіх ужо даўно вымерла. Для палявання на іх выкарыстоўваліся дзіды і іншыя прылады. Паляўнічы промысел старажытных амерыканскіх плямёнаў быў настолькі эфектыўны, што некаторыя заолагі лічылі адной з прычын вымірання многіх вялікіх раўнінных звяроў менавіта паляванне на іх. 20 тыс. гадоў назад паляўнічыя з берагоў Дняпра і Дона паспрыялі знікненню мамантаў і іншых арктычных млекакормчых. Яны рабілі запасы мяса, каб перажыць вельмі халодныя зімы, якія доўжыліся больш за восем месяцаў.
Пасля падліку ідэнтыфікаваных касцей дзікіх жывёл можа выявіцца, што ў калекцыі адзін від дамінуе над іншымі. Гэта тлумачыцца тым, што некаторыя паляўнічыя аддавалі перавагу нейкаму аднаму ці некалькім відам, што магло быць абумоўлена або гаспадарчымі патрэбамі, або выгоднасцю, або культурнымі меркаваннямі. Аднак такая ж сітуацыя можа скласціся і ў грамадствах, дзе паляванне на пэўных жывёл абмяжоўвалася. У адным грамадстве не ўжывалі самцоў альбо самак пэўнага віда, у той час як у іншых гэта не забаранялася. У сучасным племені канг-сан, што жыве ў Калахары, існуе складаная сістэма шматлікіх узроставых, палавых і персанальных табу, якія рэгулююць манеру іх харчавання. Ніхто не мае права ўжываць мяса ўсіх 29 відаў жывёл, якіх рэгулярна ловяць паляўнічыя племені. Больш за тое — тут няма нават дзвюх асоб, якія мелі б аднолькавы набор табу. Бясконцыя варыяцыі такіх складаных абмежаванняў існавалі і ў іншых грамадствах паляўнічых-збіральнікаў. Таму нават такая звычайная прапорцыя ў саставе харчавання, як 40% бясхвостых аленяў і 20% дзікіх гусей, можа адлюстроўваць на справе значна больш складаныя працэсы, чым проста канцэнтрацыю двух відаў.
Хатнія жывёлы
Археолагі сустракаюць яшчэ болыпыя цяжкасці падчас вывучэння касцей хатніх жывёл. Уладары статкаў прыкладалі шмат намаганняў, каб з дапамогай селекцыйнага развядзення павялічыць мясістасць жывёлы альбо колькасць воўны, якую можна з яе атрымаць. Шляхам рэгулявання ўзросту, у якім можна было забіваць непатрэоных самцоў і старых, яны разбуралі натуральны працэс развіцця жывёл.
Усе хатнія жывёлы паходзяць ад дзікіх відаў, якія мелі схільнасці да зносін з людзьмі. Менавіта гэтая якасць садзейнічала ўсталяванню больш цесных кантактаў жывёл з людзьмі. Прыручэнне дзікіх жывёл магло пачацца ў той час, калі папуляцыя людзей павялічылася. Узнікла патрэба ў рэгулярным харчаванні, каб павялічаная шчыльнасць людзей на квадратную мілю не выклікала недахопу ежы. Дзікім жывёлам не хапае якасцей, за якія цэняць іх прыручаных родзічаў. Дзікія авечкі маюць цёплую поўсць, але іх воўна не падыходзіць для прадзення. Продкі буйнарагатых жывёл і хатніх коз таксама кармілі свой маладняк малаком, але колькасць яго была недастатковай для спажывання людзьмі. Людзі займаліся селекцыйным развядзеннем жывёл, якія калісьці былі дзікімі, каб палепшыць іх пэўныя якасці. Часта выведзеныя чалавекам жывёлы болып не могуць жыць у дзікіх умовах.
Гісторыю жывёлагадоўлі ўзнаўляюць па фрагментах касцей, якія знаходзяць на помніках, некалі заселеных старажытнымі сялянамі. Адрозненне паміж касцямі дзікіх і хатніх жывёл часта бывае настолькі маленькім, што яго немагчыма вызначыць. Па адной знойдзенай сківіцы цяжка сказаць, каму яна належала — хатняй ці дзікай авечцы альбо казе. Каб даследаваць змены ў памерах жывёл, якія адбываліся ў выніку іх селекцыйнага развядзення, патрабуецца вялікая колькасць касцей. Старажытныя блізкаўсходнія хатнія авечкі меншыя і не маюць такіх ваганняў у памерах, як іх дзікія родзічы. Ёсць нават выказванне ў Свяшчэнным Пісанні: «Цяжка адрозніць авечак ад коз».
Вызначэнне ўзросту жывёл і спосабаў іх заоівання
Дагістарычныя народы палявалі на дзікіх жывёл для таго, каб ужываць іх мяса ў ежу, скуру — для вырабу адзення і сховішчаў, а страўнікі — для пасудзін. Хатнія жывёлы таксама заояспечвалі людзей мясам, з іх дапамогай аралі, на іх ездзілі вярхом, яны давалі людзям малако. Вызначыць спосабы выкарыстання жывёл па фрагментах іх касцей даволі цяжка. Гэта патрабуе ўважлівага даследавання ўзросту гібелі жывёл і спосабаў іх забойства.
Самае складанае, як і ў выпадку з параўнаннем калекцый,— пераўтварыць лічбы і працэнты ў тлумачэнні паводзін чалавека. Даследаванні накшталт тых, што пра-
водзіў Льюіс Бінфард, вывучаючы паляўнічых на аленяўкарыбу на Алясцы, даюць каштоўную інфармацыю для такіх тлумачэнняў (гл. раздзел 12).
Вызначэнне полу і ўзросту жывёл дапамагае даследаваць спосабы жывёлагадоўлі і палявання. Самкі і самцы многіх відаў млекакормячых маюць значныя адрозненні ў памерах і складзе цела. Так, напрыклад, па памеру касцей лёгка можна вызначыць самак і самцоў сярод паўночнаамерыканскіх бізонаў, аднак, калі такія адрозненні ў нейкага віда нязначныя, зрабіць гэта не так проста.