Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

Уводзіны ў археалогію

Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
88.26 МБ
ПТУШКІ, РЫБА I МАЛЮСКІ
Косці птушак, знойдзеныя разам с рэшткамі вялікіх млекакормячых, звычайна не прыцягваюць вялікай увагі, нягледзячы на тое, што і яны ўтрымліваюць шмат інфармацыі. У 1926 г. Хілдэгард Говард даследавала вялікую калекцыю касцей птушак з індзейскага сметніка на ўсходнім беразе заліва Сан-Францыска. Высветлілася, што жыхары помніка палявалі на многіх водных птушак, перш за
ўсё на качак, гусей і вялікіх бакланаў. Пры больш дэталёвым даследаванні Говард высветліла, што ўсе гусі з калекцыі былі пералётнымі птушкамі, якія часта наведваюць тэрыторыю заліва паміж студзенем і красавіком. Амаль усе бакланы мелі ўзрост ад пяці да шасці тыдняў. Можа, індзейцы нападалі на птушыныя базары бакланаў? Говард вывучыла крыніцы па птушыных базарах, і ёй удалося вылічыць, што знойдзеныя птушкі забіты прыблізна 28 чэрвеня. Такім чынам, стала зразумелым, што помнік быў заселены ўзімку і напачатку лета. Вось прыклад таго, як з дапамогай птушыных касцей можна даказаць, што помнік засяляўся сезонна.
Рыбалоўства, як і паляванне на птушак, стала мець большае значэнне для людзей з пачаткам раздзялення працы, калі людзі пачыналі прыстасоўвацца да асаблівых умоў жыцця ў розных асяроддзях. Пра рыбалоўства сведчаць некаторыя артэфакты, а таксама ўцалелыя рэшткі крохкіх рыбных касцей. Па іх вызначаюць віды рыб з вялікай дакладнасцю.
Прэснаводную і акіянічную рыбу лавілі сеткамі альбо пасткамі, падобнымі на кош. Жыхары індзейскага помніка, які знаходзіцца на тэрыторыі сучаснага Бостана і быў заселены прыблізна ў 2500 г. да н.э., будавалі гаць з кустоў і вертыкальнага колля. Падчас атлантычных прыліваў рыба праз прагалы трапляла ў гаць, і там яе лавілі ў вялікіх колькасцях. Гарпуны і крукі для рыбалоўства адносна часта можна знайсці на некаторых археалагічных помніках. Але па такіх артэфактах немагчыма высветліць, якую долю ў харчаванні людзей займала рыбалоўства. Ці лавілі людзі рыбу на працягу ўсяго года альбо, як ласосяў, толькі падчас нерасту? Ці займаліся яны рыбалоўствам толькі ў прыбярэжных водах альбо адважваліся заплываць далёка ад берага на вялікіх каноэ? Адказаць на гэтыя пытанні можна толькі пасля даследавання касцей рыбы.
Індзейцы чумаш з паўднёвай Каліфорніі былі вельмі добрымі рыбакамі. Яны адыходзілі далёка ад берага на каноэ, зробленых з дошак, каб лавіць рыбу з дапамогай крукоў, вяровак, кошыка, сеткі і гарпуноў. He дзіўна, калі на археалагічных помніках Сэнчэры-Ранч у Лос-Анжэлесе знаходзяць косці не толькі мелкаводных рыб накшталт тыгровай акулы і каліфарнійскага палтуса, але і рэшткі акіянічных скіпджэкаў і вялікіх скалістых рыб, якія сустракаюцца толькі на вялікай глыбіні. Без касцей рыб немагчыма было б даведацца пра тое, як чумашы і роднасныя
ім плямёны прыстасоўваліся да жыцця каля мора. Сёння высветлена, што тыя 10 тыс. індзейцаў, якія, на думку іспанскіх даследчыкаў, жылі ў раёне Санта-Барбары ў Каліфорніі паасобку, на самай справе былі адной вялікаю папуляцыяй. 3 дапамогай археалагічных даследаванняў удалося даказаць, што гэта марская папуляцыя выкарыстоўвала вельмі шырокі спектр марскіх рэсурсаў.
Менавіта рыбалоўства, якое давала сталую і багатую на пратэіны ежу, значна больш, чым іншыя формы паляўніцтва, спрыяла з’яўленню аселых пасяленняў. У індзейцаў, якія жылі на паўночна-заходнім узбярэжжы, была багатая марская культура, заснаваная на лоўлі акіянічнай рыбы і нераставых ласосяў. Гэта дазваляла вялікай колькасці людзей жыць доўга на адной тэрыторыі і будаваць там пастаяннае жыллё.
Малюскі з марскіх узбярэжжаў, азёр альбо рэк многія тысячы гадоў складалі значную частку харчавання дагістарычных людзей. Прэснаводных малюскаў ужывалі і каліфарнійскія індзейцы, і дагістарычныя людзі, якія жылі на тэрыторыі паўднёвага захаду Злучаных ПІтатаў. Харчовая каштоўнасць болыпасці малюскаў абмежаваная і, каб пракарміць нават некалькі чалавек, патрабуецца вельмі вялікая іх колькасць. Напрыклад, каб на працягу месяца пракарміць 100 чалавек, патрабуецца да трох тон малюскаў. Хутчэй за ўсё, малюскаў ужывалі толькі ў якасці дадатковай ежы ў пэўныя часы года, бо патрэбна было прыкласці шмат намаганняў, каб здабыць дастатковую іх колькасць.
Нават рэдкае ўжыванне малюскаў вяло да хуткага ўтварэння вялікіх груд абломкаў перлавіц (перлавічныя сметныя кучы) у пэўных месцах каля азёр, на берагах акіянаў, каля марскіх скал альбо ў прыліўных гацях, дзе знайсці малюскаў даволі проста.
Раскопкі сметных куч у Каліфорніі і ў іншых месцах адкрывалі тысячы перлавіц. Іх падлічвалі, вызначалі віды малюскаў. Для класіфікацыі па памерах іх вымяралі. Калі Клаўд Уоран даследаваў груду перлавіц каля Сан-Дыега ў Каліфорніі, ён выявіў пяць асноўных відаў малюскаў, якіх ужывалі людзі. У самыя даўнія часы людзі лавілі мідзій і вустрыц, якіх было вельмі шмат на скалістых берагах. Але да 4000 г. да н.э. тэрыторыя была вельмі забруджана перлавічнымі абломкамі. Жыхары гэтых месцаў пачалі ўжываць гразелюбівых грабянькоў і ракавінкі Венеры, бо мідзіі і вустрыцы не маглі жыць у новых умовах пясчанага асяроддзя. Але ў хуткім часе лагуна была цалкам забруджана.
Збіральнікі малюскаў пакінулі яе і ніколі больш не вярталіся. А кінутыя імі марскія перлавіцы расказалі пра гісторыю змены асяроддзя вакол помніка.
Перлавіцы як прэснаводных, так і марскіх малюскаў вельмі шырока выкарыстоўваліся ў якасці ўпрыгожанняў. Марскія перлавіцы абменьвалі на іншыя тавары. Такім чынам яны траплялі ў землі Паўднёвага Усходу і Сярэдняга Захаду Злучаных Штатаў да народаў, якія ніколі не бачылі акіяна. Часам такія ўпрыгожанні станавіліся неверагодна прэстыжнымі. Калі даследчык Дэвід Лівінгстоўн пазнаёміўся ў 1855 г. з правадыром племені шынт у Цэнтральнай Афрыцы, той нёс дзве марскія перлавіцы, якія прайшлі 1609 км у глыбіню кантынента з далёкага ўсходняга афрыканскага берага. Правадыр сказаў, што за дзве такія перлавіцы можна набыць раба, за пяць — вялікі слановы клык. Цікава, што праз паўстагоддзя прадпрымальныя купцы гандлявалі кітайскімі копіямі гэтых перлавіц у Цэнтральнай Афрыцы.
НАСКАЛЬНЫ ЖЫВАПІС
Часам дагістарычны наскальны жывапіс з’яўляецца выдатнай крыніцай ведаў пра дзейнасць людзей і прадукты харчавання ў даўнія часы. Напрыклад, па творах наскальнага жывапісу можна даведацца пра паляўніцтва і рыбалоўства. На сценах пячор і скал, дзе існавалі культуры паляўнічых-збіральнікаў і рыбакоў, засталіся карціны іх штодзённага жыцця. Калі ўважліва ўглядацца ў гэтыя выявы, можна перанесціся на стагоддзі і нават тысячагоддзі назад, у часы, калі людзі забівалі жывёл. Косці апошніх знаходзяцца тут жа, у культурным пласце, побач са сценамі пячор. 3 наскальных малюнкаў можна даведацца пра многія дэталі зброі, хатнія прылады, метады паляўніцтва і рыбалоўства.
Малюнкі каменнага веку ў Паўднёвай Афрыцы даўно вядомы, бо ў іх адлюстравана жыццё людзей у дагістарычныя часы. На скале ракі Тшалайк у Лесота ў Паўднёвай Афрыцы захавалася выява рыбакоў у лодках. Яны абкружаюць касяк рыбы. Некаторыя лодкі, здаецца, стаяць на якары. Рыбакі б’юць сваю здабычу дзідамі. На другім вядомым наскальным малюнку — выява чарады страусаў, якія мірна пасвяцца. У засадзе хаваецца паляўнічы, апра-
нуты ў страусавую скуру, але з-пад скуры бязвіннай птушкі добра бачны ногі і лук паляўнічага. Было б дзіўна, калі б яго паляванне скончылася поспехам.
Старадаўнія мастакі рабілі выявы паляўнічых, збіральнікаў мёду, жанчын, якія збіраюць садавіну, аблавы на буйнарагатых жывёл і нават брытанскіх воінаў у чырвоным. Падобныя малюнкі вяртаюць нас у гарачыя дні, калі маленькая група паляўнічых праследавала параненых ахвяр, пакуль яны не аслабнуць і не ўпадуць. Паляўнічыя гадзінамі назіралі за смяротнымі агоніямі сваёй здабычы. Пасля яны станавіліся лагерам, каб разабраць жывёліну перад тым, як перанесці мяса і скуру дахаты, і раздзяліць у сваім племені. Да нашага часу ўцалела няшмат артэфактаў з тых, што маюцца на малюнках, але па наскальных выявах можна рэканструяваць старадаўнія спосабы здабычы ежы па рэчах, якія маглі б захавацца і ў зямлі.
РАЗДЗЕЛ 10
УЗАЕМААДНОСІНЫ: ПАСЕЛІШЧА I ГАНДАЛЬ
Такім чынам, сума рэчаў у прыродзе ўвесь час папаўняецца, і людзі, кожны паасобку і ўсе разам, жывуць, беручы і аддаючы. Адны народы павялічваюцца, другія — знікаюць; за кароткі час адны з іх змяняюць другія і, падобна бегунам, нясуць далей гшходню жыцця.
Лукрэцый. «Аб прыродзе рэчаў»
Наступныя два раздзелы пашыраюць наша ўяўленне пра археалагічныя помнікі. Мы пераходзім да вывучэння больш шырокіх катэгорый — старажытных грамадстваў, a таксама спосабаў іх узаемадзеяння між сабой. Першы з гэтых раздзелаў прысвечаны археалагічнаму даследаванню розных тыпаў паселішчаў і старажытным спосабам гандлю, а ў раздзеле 11 распавядаецца пра сацыяльную арганізацыю і рэлігійныя вераванні.
Прылады працы і рэшткі ежы, выяўленыя на археалагічных помніках, адлюстроўваюць матэрыяльную культуру і практычную дзейнасць людзей, якія некалі іх засялялі. Плямёны паляўнічых-збіральнікаў, напрыклад, карысталіся пераноснымі прыладамі працы. Яны былі зроблены з арганічных матэрыялаў і таму амаль не захаваліся. Болыпасць археалагічных помнікаў, звязаных з гэтымі плямёнамі, з’яўляюцца часовымі стаянкамі. Рэдка тут можна знайсці фрагменты артэфактаў ці рэшткі ежы. Многія з іх зніклі назаўжды. I наадварот, схільныя да аселага жыцця фермеры надоўга пасяляюцца на адным месцы,а таму штогод сутыкаюцца з разнастайнымі праблемамі, абумоўленымі такім спосабам жыццядзейнасці. Яны вымушаны забяспечваць штогадовыя запасы ежы для сваёй сям’і, будаваць стацыянарныя дамы, рыхтаваць гаспадарчыя ямы, зернетакі, загарадзі для хатніх жывёл. Усе пералічаныя элементы характарызуюць любыя селішчы, нават невялікія па памерах.
Археолагі даследуюць тыпы жылля і гаспадарчыя ямы
аднолькава старанна, як і вывучаюць артэфакты і рэшткі ежы. Іх цікавіць размяшчэнне разнастайных паселішчаў у часе і прасторы, а таксама ўзаемаадносіны паміж імі. Даследаванні такога роду называюцца археалогіяй паселішчаў. Акрамя ўсяго іншага, яна яшчэ займаецца сродкамі зносін паміж людзьмі і грамадствамі — гандлем, рэлігіяй, сацыяльнымі сувязямі і г.д.
ТЫПЫ ПАСЕЛІШЧАЎ
Тыпалогія паселішчаў залежыць ад мноства разнастайных фактараў, такіх, як асяроддзе, эканамічная дзейнасць, узровень развіцця тэхнікі і г.д. Наяўнасць водных крыніц і запасаў расліннай ежы абумовіла размяшчэнне стаянак сан у пустыні Калахары. Тыпы паселішчаў старажытных майя (Мексіка) адлюстроўвалі палітычную і сацыяльную арганізацыю апошніх. Месцапалажэнне якой-небудзь адной вёскі можна растлумачыць неабходнасцю абароны супраць ільвоў ці варожых плямёнаў. Іншыя паселішчы, магчыма, размяшчаліся недалёка ад жыццёва важных гандлёвых шляхоў альбо рэк. Рост насельніцтва ці прырост пагалоўя залежаў ад маштабаў паляўнічых угоддзяў і сенажацяў, што таксама ўплывала на тыпалогію паселішчаў. Нават размяшчэнне жылля было абумоўлена складанымі і разнастайнымі сацыяльнымі, эканамічнымі і суб’ектыўнымі прычынамі. Яны, безумоўна, патрабуюць дадатковага даследавання, асабліва ва ўмовах, калі адзіным доказам гэтага факта з’яўляюцца археалагічныя крыніцы.