Уводзіны ў археалогію
Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
Узрост дагістарычных жывёл часцей за ўсё вызначаюць па зуоах і суставах канечнасцей. Амаль ва ўсіх млекакормячых суставы канчаткова фарміруюцца толькі ў сталым узросце. Такім чынам, з дапамогай суставаў адразу можна вызначыць два ўзросты жывёл — маладосць і сталасць. Аднак па зубах і поўных сківіцах жывёл іх узрост вызначаецца больш дакладна. Менавіта па зубах можна вызначыць любы ўзрост — ад нараджэння да сталасці. Па поўных сківіцах вызначаюць прарэзку малочных зубоў. Вялікая колькасць такіх сківіц дазваляе прыблізна падлічыць прапарцыйныя суадносіны маладых і вельмі старых жывёл з моцна з’едзенымі зубамі.
Рычард Клейн даследаваў узрост млекакормячых па вышыні зубоў, якія былі забіты паляўнічымі каменнага веку побач з Клэсіс-рывер і ў пячорах бухты Нэльсана ў Паўднёвай Афрыцы. Ен склаў два статыстычныя графікі паўзроставага размеркавання смяротнасці ў дагістарычных і існуючых сёння папуляцый жывёл.
Графік катастрафічнай смяротнасці характарызуецца роўным размеркаваннем асобін па памеры і ўзросту. 3 павелічэннем узросту колькасць жывёл у ім паступова меншае, што адпавядае нармальнаму размеркаванню па ўзростах у папуляцыях жывых антылоп. Такі графік можна атрымаць, напрыклад, па выніках даследавання месца, дзе група паляўнічых у скалах загнала адразу ўвесь статак.
Графік узроставай слабасці характарызуецца нізкай прадстаўленасцю ў ім жывёл сгалага ўзросту ў параўнанні з іх колькасцю ў жывой папуляцыі, тады як маладыя і старыя асобіны прадстаўлены ў графіку перабольшана. Такі від графіка верагодна сведчыць, што даследаваны помнік быў месцам, дзе адбывалася разборка туш жывёл, забітых старажытнымі людзьмі на звычайным паляванні (з дапамогай кап’я і пад.).
Памеры зубоў эландаў у Клэсіс-рывер і ў бухце Нэль-
сана цалкам адпавядалі графіку катасграфічнай смяротнасці, таму Клейн даказваў, што іх заганялі падчас палявання. Рэшткі вялікіх страшных буйвалаў з мыса Добрай Надзеі, наадварот, адпавядалі графіку ўзросгавай слабасці. Гэта магло азначаць, што людзі тут на працягу доўгага часу палявалі на маладых і старых жывёл.
Такая інтэрпрэтацыя дае добрыя вынікі на агульным узроўні, але зрабіць болып спецыфічныя заключэнні нашмат цяжэй. Напрыклад, на Алясцы нунам’юцкія паляўнічыя на карыбу палявалі перш за ўсё дзеля таго, каб назапасіць мяса на зіму. Але яны лавілі і цялят карыбу, са шкур якіх выраблялі адзенне. Галовы і языкі гэтых маладых жывёл ужываліся ў ежу тымі, хто апрацоўваў шкуры.
Фрагменты касцей, знойдзеныя ў паселішчах, сведчаць пра паляўніцтва, забойства і ўжыванне хатніх альбо дзікіх жывёл. Каб зразумець працэс бойні, трэба даследаваць сучляненні касцей жывёл у тых пластах, у якіх яны знойдзены, альбо ўважліва вывучыць усе фрагментарныя кавалкі. Помнікі-бойні захоўваюцца рэдка. Вядома бойня бізонаў Олсэн-Чабак у Каларада, дзе больш за 8000 гадоў таму было забіта і разабрана больш за 150 туш бізонаў. Археолаг Джо Бэн Віт даказаў, што паляўнічыя на некалькі дзён станавіліся лагерам побач са сваёй здабычай і разбіралі самых верхніх бізонаў з кучы забітых жывёл. Калі яны наядаліся і засушвалі дастатковую колькасць мяса, якога хапіла б на месяц ці нават болей, то проста сыходзілі з гэтага месца і кідалі гніць астатнія тушы. Археолагі знаходзілі разабраныя і разбітыя шкілеты жывёл, чый узрост налічвае тысячы гадоў.
Вызначыць тэхналогію бойні даволі складана, бо на спосабы разборкі туш уплывае шмат фактараў. Цвёрдасць скуры, даступныя прылады, памеры жывёл, а таксама магчымасць выкарыстання шкур і рагоў — вось некаторыя з гэтых фактараў. Толькі пасля дэталёвага вывучэння культурнай сістэмы, у якой жылі людзі, можна вызначыць гэтыя фактары. Пастухі заўважылі, што няма патрэбы трымаць шмат самцоў для выканання іх асноўнай функцыі — размнажэння, частку іх можна кастрыраваць і пасля выкарыстоўваць для верхавой язды ці для волаку драбін або плуга. Але нават пасля раскрыцця некаторых сакрэтаў культурнай сістэмы і атрымання выдатна захаваных касцей звычайна бывае цяжка вызначыць значэнне тэхналогіі бойні жывёл.
На колькасць вызначэння касцей у любой калекцыі ўплывае так многа фактараў, што патрэбна абавязковая інтэрпрэтацыя фрагментаў з улікам артэфактаў і працэсаў утварэння помніка, а таксама ўсіх астатніх фактаў, якія маюць магчымае дачыненне да дзейнасці людзей.
РАСЛІННЫЯ РЭШТКІ
Земляробства і збіральніцтва — віды чалавечай дзейнасці, сляды якіх вельмі рэдка бываюць прадстаўлены ў археалагічных помніках. Насенне і іншыя раслінныя рэшткі, якія застаюцца ў сховішчах ежы альбо пасля малацьбы і жніва,— адны з найболып недаўгавечных знаходак. Амаль усе сляды дагістарычнага збіральніцтва і земляробства знаходзяць падчас раскопак сухіх помнікаў, дзе ўмовы захавання амаль выдатныя. Выключэннем з’яўляюцца хіба што рэдкія ўзоры спаленага насення з ачагоў альбо складскіх ямін, раслінныя рэшткі з чалавечых фекалій і адбіткі зерня на сценках гліняных гаршкоў. Аднак у наш час развіццё складаных метадаў флатацыі дало археолагам магчымасць здабыць шмат вельмі маленькіх узораў раслінных рэшткаў з помнікаў з абсалютна рознымі прыроднымі ўмовамі, у тым ліку з тых, дзе быў вельмі вільготны клімат, як у Костэры ў Ілінойсе.
Метад флатацыі можна выкарыстоўваць і падчас палявых даследаванняў, і ў лабараторыі. Для флатацыі выкарыстоўваюць ваду альоо хімічныя прэпараты. 3 іх дапамогай аддзяляюць насенне ад сумежных адкладаў. У толькі што паднятую з раскопу зямлю дадаюць ваду. Атрыманую сумесь пераліваюць у спецыяльны кантэйнер, пры гэтым зямля павольна асядае на дно, а насенне падымаецца на паверхню. Некаторыя батанікі лічаць, што лепей адбіраць узоры ў полі, а апрацоўваць у лабараторыі. Там можна любым спосабам даследаваць яшчэ не рассартаваныя і не апрацаваныя ўзоры, бо так можна атрымаць выпадковыя факты для статыстычнага ўліку. На падсгаве статыстычных ўзораў раслінных рэшткаў палеабатанікі — даследчыкі старажытных раслін — могуць не толькі вызначыць, якія расліны ўжывалі ў ежу людзі, але і прасачыць, як і калі іх пачалі вырошчваць. Часам паводле колькасці зярнят на помніку і відаў раслін, якім яны належаць, можна вызначыць, на якія мэты выкарыстоўвалася тая ці іншая пабудова
і нават у які сезон года помнік быў заселены. Але такія даследаванні вельмі складаныя і пакуль знаходзяцца ў стадыі развіцця. Менавіта метад флатацыі прынёс рэвалюцыйныя змены ў вывучэнне раслінных рэшткаў, бо з яго дапамогай пачалі здабываць вялікую колькасць узораў, якія стала магчыма даследаваць статыстычна. 3 дапамогай простай флатацыі Сцюарту Струверу ўдалося здабыць з печак, ачагоў і ямін на помніку Эпл-Крык у ніжняй Ілінойскай даліне 36000 фрагментаў арэхаў гікары, 4200 жалудовых шкарлупін і 2000 узораў насення розных відаў. Калі Кент Фланэры і Франк Хол палічылі, што знайшлі недастатковую колькасць раслінных рэшткаў на гары Алі-Кош у Іране, яны выкарысталі метад флатацыі і здабылі са сваіх раскопаў яшчэ 40000 зярнят.
Часцей за ўсё інфармацыю пра асноўныя сельскагаспадарчыя культуры, такія, як пшаніца, ячмень і кукуруза, здабываюць не з дапамогай флатацыі, а ў сухіх пячорах. Рычард Макнэйш вызначыў паслядоўнасць чалавечых пасяленняў у даліне Тэхуакан у Мексіцы пачынаючы з 10 тыс. гадоў назад да Іспанскага заваявання. Ён раскапаў болып за тузін адкрытых помнікаў і пячор. Яны былі настолькі сухія, што ў іх захавалася да 80 тыс. рэшткаў дзікіх раслін і да 25 тыс. узораў зерня, вырашчанага людзьмі. Калі раслінныя рэшткі былі вызначаны, стала вядома, што ў 5000 г. да н.э. жыхары Тэхуакана ўжывалі ў ежу да 18% вырашчанай кукурузы і іншых сельскагаспадарчых культур. У 3400 г. да н.э. трэцяя частка харчовых прадуктаў забяспечвалася земляробствам. А праз паўтары тысячы гадоў існавала ўжо некалькі гібрыдных разнавіднасцей кукурузы. Земляробства стала нашмат больш распаўсюджаным, чым збіральніцтва дзікіх раслін. Макнэйш вызначыў, што самыя раннія пачаткі кукурузы, датаваныя 5000 г. да н.э. і нават ранейшым часам, былі не больш за 0,78 цалі ў даўжыню. Пасля яны сталі значна даўжэйшымі. Зразумела, што Макнэйшу не ўдалося вызначыць сапраўднага продка тэхуаканскай кукурузы, але, магчыма, ім была мясцовая трава teosinte.
Пасьба статкаў жывёл і вырубка лясоў змянялі прыродны ландшафт. Самы просгы спосаб апрацоўкі зямлі, пры якім пасяўныя плошчы часга мяняліся, патрабаваў кожны сезон усё больш новых тэрыторый. Патрэбы землеапрацоўкі выклікалі расчыстку вялікіх лясных плошчаў, што вяло да істотных змен прыроднага асяроддзя. Некаторыя навукоўцы спрабавалі нават вызначыць, наколькі глы-
бока ранняя землеапрацоўка ўздзейнічала на сусветнае асяроддзе. Дацкаму батаніку Йоханэсу Іверсену ўдалося вызначыць істотнае зніжэнне колькасці пылкавых рэшткаў дрэў у пластах еўрапейскіх тарфяных балот, датаваных прыблізна 3000 г. да н.э. Прычым колькасць рэшткаў лясных дрэў зніжалася вельмі рэзка. У той жа час гэтак жа рэзка павышалася колькасць узораў пылку траў. Да таго ж часу адносяцца і сляды першых спроб вырошчвання дзікіх раслін. Іверсену ўдалося вызначыць час першапачатковай расчысткі лясоў, неабходнай для праходу старажытных статкаў.
Прыклады ранняй вырубкі лесу сведчаць пра тое, як мала мы ведаем пра старажытнае земляробства і збіральніцтва, таму што звычайна бывае вельмі цяжка знайсці археалагічныя доказы дзейнасці людзей. Наша недасведчанасць прывяла да стэрэатыпнага ўяўлення аб жыцці паляўнічых-збіральнікаў як вельмі галодным, быццам голад адступаў толькі выпадкова, падчас оргій паядання мяса. Але гэта ўяўленне далёкае ад сапраўднасці. Сучаснае племя канг-сан, якое жыве ў пустыні Калахары ў Паўднёвай Афрыцы, ведае не менш за 85 відаў насення і карэнняў, прыдатных для ежы. Але часцей яны ўжываюць толькі восем з іх. Астатнія раслінныя рэсурсы выкарыстоўваюцца толькі ў выпадку, калі асноўнай ежы не хапае. Такія людзі заўсёды маюць абарону ад голада. Той жа, хто займаецца земляробствам, мае шмат зямлі і вялікую колькасць земляробчых культур, пры значна вышэйшай шчыльнасці насельніцтва, павінен рэгулярна спадзявацца на ападкі і рэдка бывае задаволены вынікамі сваёй працы. Ці ж з’яўляецца жыццё земляроба лепшым? Фрагментарнае вывучэнне праблем дагістарычнага земляробства не дае поўнай магчымасці адказаць на гэта пытанне.