Уводзіны ў археалогію  Браян М. Фэйган

Уводзіны ў археалогію

Браян М. Фэйган
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 272с.
Мінск 1996
88.26 МБ
ВЫПАДКОВЫЯ АДКРЫЦЦІ
ІДэлыя раздзелы гісторыі былі вернуты з нябыту дзякуючы выпадкова адкрытым помнікам, артэфактам альбо шкілетам. Праблема ў тым, што ўсе гэтыя знаходкі страцілі сваё асяроддзе. Глыбокая запашка, іншыя пашкоджанні, а таксама пабудова плацін садзейнічаюць знікненню ці затапленню каштоўных помнікаў. Калі пад сучасным Мехіка пракладвалі метро, у падземным тунелі працягласцю ў 28 міль былі выяўлены надзвычай багатыя археалагічйыя матэрыялы. Мехіка ўзводзілі на месцы былога горада ацтэкаў Тэначцітлана, адкрытага Эрнанам Картэсам у 1521 г. Невялікія рэшткі гэтага горада сёння можна ўбачыць і на паверхні. Але пад зямлёй будаўнікам метро ўдалося знайсці больш за 40 тон керамічнага йачыння, 380 пахаванняў і нават невялікі храм, пабудаваны ў гонар бога ветру Эгекатля-Кецалькоатля. Гэты храм захавалі на сваім першапачатковым месцы як частку станцыі метро Піно Суарэз. Усе падземныя работы вяліся
пад наглядам экспертаў-археолагаў, якія мелі права спыніць будаўніцтва кожны раз, пры выяўленні цікавай археалагічнай знаходкі.
Яшчэ больш драматычнай была гісторыя адкрыцця вялікага Палаца Майя ў самым сэрцы Мехіка. Падчас будаўнічых работ выявілі галоўную святыню Тэначцітлана — храмы, узведзеныя ў гонар багоў Уіцылапочтлі і Тлаласа. Пазней, у выніку даследаванняў мексіканскага археолага Эдуарда Матоса Моцтэзума было выяўлена не менш пяці выдатнейшых храмаў і мноства будынкаў. Яны адносіліся да 1390 г. да н.э. і нават раней. Храм, які наведаў іспанскі канкістадор Эрнан Картэс, меў 114 прыступак і барабан, такі гучны, што ён быў чутны на 6 міль навокал. Канкістадоры перанеслі барабан у пабудаваны непадалёку каталіцкі храм. Пакінутыя святыні былі ў небыцці аж да 1970-х гадоў.
У заходнім свеце вядома мноства пахаванняў зброі, манет, прылад працы, рытуальных прадметаў, каштоўнасцей, якія адкладваліся людзьмі «на чорны дзень». Па невядомых прычынах іх уладальнікі ніколі не вярталіся за сваімі скарбамі. Праз тысячу гадоў які-небудзь селянін выпадкова натрапіць на гэты скарб, і калі ён законапаслухмяны грамадзянін, то абавязкова звернецца са сваёй знаходкай да спецыялістаў археолагаў, а калі не — яшчэ адзін каштоўны элемент мінулага будзе загублены для навукі.
Сама прырода часам адкрывае помнікі для нас, якія затым вострым вокам археолага канчаткова вызначаюцца сярод падобных да іх геалагічных утварэнняў. Алдувайская цясніна, напрыклад, гэта толькі вялікая шчыліна на раўніне Серэнгеці ў Паўночнай Танзаніі. Старажытны землятрус прывёў да ўтварэння глыбокай цясніны, на дне якой знаходзілася падэшва існаваўшага тут раней возера. Азёрныя адклады ўтрымлівалі старажытныя прылады працы і касцяныя скапленні, узрост якіх налічваў не меней чым 1,75 млн. гадоў. Іх ніколі б не знайшлі, каб не землятрус ды не эрозія глебы.
Алдувайская цясніна — гэта, бадай, адзін з тых многіх існуючых помнікаў, калі прырода праяўляе неверагодную шчодрасць у раскрыцці мінулага.
СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ПОШУКІ
Археалагічныя пошукі могуць быць вельмі разнастайнымі: ад даследавання горада на працягу светлавога дня з мэтай выяўлення слядоў гістарычных збудаванняў да буйнамаштабных раскопак цэлага басейна ракі альбо яшчэ дрэніравання тэрыторыі, якое працягваецца некалькі гадоў. Ва ўсіх гэтых выпадках лёгка вызначыць тую мэту, да якой імкнуцца даследчыкі. Гэта выяўленне ўсіх наяўных слядоў старажытнага паселішча на дадзенай тэрыторыі. Аднак гэтай мэты дасягнуць немагчыма. Многія помнікі не пакідаюць слядоў на зямлі. I ніякія пошукі, якімі б яны не былі сур’ёзнымі, а метады дыстанцыйнага зандзіравання дасканалымі, ніколі не змогуць выканаць задачу ўсеагульнага даследавання. Ключ да эфектыўных археалагічных пошукаў знаходзіцца ў старанным планаванні даследавання перад тым, як яно адбудзецца і ў выкарыстанні разнастайных тэхналогій для вызначэння магчымай шчыльнасці археалагічных помнікаў у рэгіёне.
Археалагічныя пошукі найбольш эфектыўныя ў мясцовасцях з высахлай альбо даволі рэдкай расліннасцю, там, дзе археолагі могуць без перашкод бачыць зямлю. На тэрыторыях з пышнай вегетацыяй, такіх, напрыклад, як Амерыканскі Поўдзень, будуць заўважаны толькі найбольш прыкметныя земляныя ўмацаванні. I, безумоўна, тысячы помнікаў пахаваны пад жылымі кварталамі, паркамі, штучнымі азёрамі — тымі, якія радыкальна змянілі ландшафт у многіх месцах.
Вялікае значэнне мае інтэнсіўнасць палявых даследаванняў. Найбольш эфектыўнымі з’яўляюцца пошукі, якія ажыццяўляюцца пешкі, калі археолаг можа убачыць сляды артэфактаў, шэрую арганічную глебу даўно пакінутага паселішча, ледзь заўважныя адзнакі некалі багатай расліннасці. Усё гэта прыкметы наяўнасці схаванага пад зямлёй жытла. Узараныя палі могуць утрымліваць сляды попелу, фрагменты артэфактаў альбо рэшткі падмуркаў хат. Касцяныя адклады, каменныя прылады, керамічныя фрагменты і іншыя знаходкі дагістарычнай жыццядзейнасці даволі лёгка выяўляюцца ва ўзаранай глебе. Назіранне — гэта асноўны спосаб выяўлення археалагічных помнікаў і даследавання няўлоўных адносін паміж дагістарычнымі паселішчамі і тым прыродным атачэннем, у якім яны існуюць.
Археолагі ведаюць вялікую колькасць разнасгайных прыкмет, якія садзейнічаюць у пошуках. Шэрая зямля з нары грызуноў, невялікая колькасць расшчэпленых чалавекам камянёў з берагоў высахлага рачнога русла, цёмныя адзнакі на раллі, керамічныя чарапкі — усё гэта тыя самыя прыкметы, якія яны шукаюць. Часта інфармацыя пра магчымыя помнікі закладзена ў аповядах мясцовага насельніцтва.
Аднак археалагічныя пошукі — гэта нешта большае, чым звычайная прагулка за горад. Яны могуць праводзіцца з рознай інтэнсіўнасцю. Менш інтэнсіўнае даследаванне — больш агульныя вынікі. У дадзеным выпадку археолаг вывучае толькі найболып заўважныя і даступныя помнікі, звычайна вялікіх памераў ці найболып вядомыя. Генрых Шліман выкарыстоўваў менавіта такі спосаб пошукаў, калі выявіў месцазнаходжанне старажытнай Троі ў Гісарліку ў Турцыі ў 1870 г. Гэтак жа рабілі Джон Лойд Стэфэнс і Фрэдэрык Катэрвуд, калі наведалі Юксмал, Паленке і іншыя паселішчы майя ў Цэнтральнай Амерыцы на пачатку 1840 г. Такія павярхоўныя даследаванні толькі крыху закранаюць археалагічны помнік. Больш напружаныя пошукі разлічаны на збор значна большай інфармацыі пра ўсе магчымыя помнікі дадзенай мясцовасці. Гэтую інфармацыю даследчыкі атрымліваюць ад мясцовых жыхароў і землеўладальнікаў. Аднак, як і раней, помнікі, выяўленыя такім чынам, маюць даволі вялікія памеры і найбольш цікавыя, а таму і гэтае даследаванне не дастаткова поўнае. Тым не менш, такі метад піырока выкарыстоўваецца ва ўсім свеце, асабліва ў тых мясцовасцях, дзе археолагі ніколі не былі раней. Яго ўжывала ў сваіх даследаваннях на Крыце ў 1900 г. археолаг Гарыет Хэйвз. Яна абышла ўсе навакольныя вёскі і апытала мясцовых жыхароў пра існаванне магчымых старажытных паселішчаў. Дзякуючы гэтаму, яна знайшла і раскапала невялікі мінойскі горад Гурнію.
Вялікая колькасць адкрыццяў будзе зроблена ў тым выпадку, калі археолагі праводзяць сістэматычнае даследаванне адносна абмежаванай тэрыторыі. Гэты тып пошукаў уключае ў сябе не толькі шырокае апытанне мясцовага насельніцтва, але і сістэматычную праверку гэтых даных непасрэдна на зямлі. Вынікі праверак і могуць прывесці да большасці адкрыццяў. Аднак і гэтая інфармацыя не можа быць дастаткова поўнай, паколькі пошукі праводзяцца толькі на ўжо вядомых помніках. Яны не ахопліваюць
тэрыторыю даследавання цалкам і не вызначаюць колькасныя суадносіны паміж помнікамі кожнага тыпу, якія існуюць у рэгіёне.
Найбольш інтэнсіўныя доследы праводзяцца групай археолагаў, якой з канца ў канец даследуецца ўся тэрыторыя, часцей за ўсё па прамых лініях, паміж якімі ўстанаўліваецца пэўная дыстанцыя. Такія даследаванні звычайна абапіраюцца на старанна падрыхтаваныя навуковыя праекты. Вучоныя стараюцца даказаць, што выяўленыя імі месцы помнікаў адпавядаюць рэальным тыпам дагістарычных паселішчаў і ў большай ступені там, дзе ўжо была праведзена археалагічная разведка. Паміж 1979 і 1981 гг. група археолагаў пад кіраўніцтвам Гарта Сэмпсана даследавала тэрыторыю ў некалькі тысяч квадратных міляў у даліне ракі Сікоў у Паўднёвай Афрыцы. Яны шукалі сляды дзейнасці паляўнічых-збіральнікаў позняга каменнага веку. Сэмпсан адзначыў, што болыпасць помнікаў размяшчалася на невысокіх узгорках і гарах шчыльнымі групамі. Ці адпавядаюць яны археалагічнай і дагістарычнай рэальнасці?
Каманда Сэмпсана распрацавала дакладны даследчы праект, на якім кожная частка вывучаемай тэрыторыі была выверана з дапамогай аэрафотаздымкаў, карт і на зямлі. Затым яны вырашылі некаторыя зоны выключыць з даследавання на зямлі, паколькі тыя наўрад ці ўтрымлівалі многа помнікаў. Адвольна была выбрана тэрыторыя ў 85 кв.км і пакрыта сеткай квадратаў па 1 га кожны. 66,75% гэтай доследнай тэрыторыі былі пройдзены пешкі, але пры гэтым найбольш крутыя схілы і балоты не наведваліся. I толькі 6,1% вывучанай плошчы ўтрымліваў археалагічныя помнікі. Менавіта яны сведчылі пра тое, што групы помнікаў, якія назіралі археолагі, існавалі ў рэальнасці і займалі тэрыторыю ў цэнтры мясцовасці без усялякіх прыкмет жыццядзейнасці чалавека. Сэмпсан змог даказаць, што 64% помнікаў на даследаванай тэрыторыі размешчаны на 30% працэнтах зямлі, усе ў межах 1 км ад надзейнай воднай крыніцы. Для статыстыкі такое размяшчэнне надзвычай важнае. Дадзенае даследаванне ўтрымлівае інфармацыю пра старажытнае паляванне і жыццядзейнасць паселішча.
Безумоўна, большасць археалагічных даследаванняў фіксуе толькі пэўныя ўзоры помнікаў у тым ці іншым рэгіёне, нават калі мэтай археалагічных пошукаў з’яўляецца складанне плана месцазнаходжання кожнага з дагістарычных паселішчаў. Менавіта такая задача стаяла перад
даследаваннем мексіканскай даліны Бэйсін — цэнтра дома Тэаціхуакана і ўсёй цывілізацыі ацтэкаў за мінулыя 2000 гадоў. Даследчыкі сачылі за тым, каб фіксаваліся ўсе змены ў тыпах паселішчаў пачынаючы яшчэ задоўга да росквіту Тэаціхуакана пасля 100 г. н.э. да Іспанскай канкісты і пазней. Але нават і ў гэтым выпадку вучоныя вымушаны будуць прызнаць, што ім удалося раскрыць толькі невялікую частку помнікаў Бэйсіна, паколькі большасць тэрыторыі сталіцы ацтэкаў Тэначцітлана і яго прыгарады па-ранейшаму знаходзяцца пад падмуркамі Мехіка.