• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

    Том. 2
    Ягор Новікаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 300с.
    Мінск 2008
    74.64 МБ
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Том. 1
    Тым не менш, ваенная мэта была дасягнута. Лагойск і Заслаўе апынуліся ў руках наступаючых войскаў. У гэты ж момант Усевалад Мсціславіч з наўгародцамі з’явіўся ля Неклача. Далейшае супраціўленне было бессэнсоўным, і палачане здаліся ці, як кажа летапісец, «сьтьснувшесн».332 Пра ваенныя дзеянні пад Стрэжавам, Барысавам і Друцкам летапіс нават не паведамляе. Відаць, належнага супраціўлення кіеўская кааліцыя не сустрэла і там. Давыд з сынамі быў выгнаны, а на яго месца пасаджаны паслухмяны Мсціславу Рагвалод Барысавіч.
    Вышэйапісаная вайна стала дэманстрацыяй стратэгічнага майстэрства Мсціслава Уладзімравіча, у якім вылуча-
    331 Заяц Ю. А. Заславль в эпоху феодалйзма. С. 114.
    332 Нпатьевская летопнсь. Ст. 293.
    юцца дзве рысы. Па-першае, маючы вялізную перавагу над палачанамі ў жывой сіле і іншых рэсурсах, ён не спакусіўся прамым наступленнем на Полацк, поспех якога быў гарантаваным улюбым выпадку, але пры сутыкненні з полацкімі войскамі прывёў бы да значных страт. Замест гэтага Мсціслаў выкарыстаў канцэнтрычнае наступленне, якое цалкам паралізавала абарону Полацкай зямлі, прымусіла палачан раздрабіць свае сілы і дало наступаючым войскам перамогу малой крывёй. Па-другое, арганізацыя такой складанай аперацыі паказала выключны для Сярэднявечча ўзровень кіравання войскамі з боку Мсціслава і дакладную каардынацыю ім дзеянняў паміж калонамі, што дзейнічалі ў розных кірунках. Гэта дазволіла наступаючым войскам дакладна выйсці да прызначаных пунктаў і адначасова пачаць баявыя дзеянні, што стала ключом да поспеху ўсёй кампаніі.
    Але не кожная вайна завяршалася малой крывёй. He кожны ўладар меў пад рукой, як Мсціслаў, вялізныя рэсурсы і спрыяльнае палітычнае становішча. He кожны могдазволіць сабе раскошу разгуляць складаную стратэгічную камбінацыю і без вялікага кровапраліцця прыціснуць ворага да сцяны. У многіх выпадках зыход вайны даводзілася вырашаць на полі бою ў прамым сутыкненні двух войскаў. На беларускіх землях не было нястачы ў майстрах тактыкі, здольных умела расставіць войскі на полі бою і нанесці праціўніку сакрушальны ўдар. Адным з такіх майстроў быў менскі князь Валадар Глебавіч, а ягоныя войны за гегемонію ў Полацкай зямлі ў 1162—1167 гг. з’яўляюць нам класічныя прыклады тактыкі таго часу.
    Валадар браў удзел у барацьбе свайго брата Расціслава з полацкім князем Рагвалодам Барысавічам у 1151-1161 гг., але роля яго нам вядомая недастаткова. У сваіх дзеяннях ён меў значную ступень самастойнасці, бо ў 1159 г. пры заключэнні міру паміж Расціславам і Рагвалодам ён адмовіўся цалаваць крыж. Бараньба менскіх і полацкіх князёў за гегемонію ў Полацкай зямлі рашучага выніку не давала. Рагвалод, які не вылучаўся ваенным талентам, у 1159—1161 гг. тры разы хадзіў на Менск, не дасягнуўшы вялікага поспеху. Але і Расціслаў абмяжоўваўся пасіўнай абаронай Менска і не здолеў павярнуць няўдачы праціўніка сабе на карысць.
    Становішча змянілася карэнным чынам з прыходам Ba-
    ладара да ўлады. Паход Рагвалода на Меншчыну ў 1162 быў ужо скіраваны супраць Валадара, а не Расціслава. Мэтай ваенных дзеянняў з абодвух бакоў было, як і раней, дасягненне панавання ва ўсёй Полацкай зямлі. Валадар разу.меў, што стратэгія пасіўнай абароны была прыдатнай толькі для захавання існуючага становішча і не магла дапамагчы яму дасягнуць сваіх палітычных мэтаў. Для авалодання Полацкай зямлёй ён мусіў пазбавіць палачан магчымасці супраціўляцца, а для гэтага неабходна было нанесці рашучае паражэнне іх войскам. 3 мэтай дасягнення агульнай перамогі ў вайне Валадар адаптаваў свае метады. Ён імкнуўся перайсці ад пасіўнай да актыўнай абароны, сканцэнтраваць усе наяўныя сілы на вырашальным напрамку і разбіць праціўніка ў генеральнай бітве.
    Ягоную стратэгію адрознівалі дзве рысы. Па-першае, набранае ім войска складалася ў большасці з літоўцаў, якія былі ягонымі васаламі альбо саюзнікамі. Гэта дазволіла яму колькасна ўзмацніць свае сілы. Па-другое, Валадар Глебавіч перанёс тэатр ваенных дзеянняў у іншае месца. Ад наступаючых войскаў Рагвалода ён абараняўся не ў Менску, а ў Гарадцы, які, верагодна, знаходзіўся на заходніх рубяжах Меншчыны. Такі ход, па-першае, наблізіў Валадара да Літвы як крыніцы сваёй вайсковай сілы і, па-другое, пазбавіў палачан перавагі вядзення вайны ўзнаёмай мясцовасці. Мясцовасць вакол Менска яны за некалькі гадоў вайны паспелі вывучыць ужо не горай за саміх мянян, мясцовасць жа вакол Гарадца, як паказалі наступныя падзеі, не ведалі зусім.
    3 тактычнага пункту гледжання Валадар ужыў прыёмы, якія выгодна адрознівалі ягоныя дзеянні ад пасіўных метадаў Расціслава. Маючы ў сваім распараджэнні літоўцаў, Валадар патрапіў зразумець перавагі іх ірэгулярнай тактыкі нечаканых нападзенняў і засад. Ён усвядоміў, наколькі добра такая тактыка стасуецца да актыўнай абароны ўмацаванняў, і адседжвацца ў сценах не збіраўся.
    У такіх умовах у 1162 г. адбылася бітва пад Гарадцом. Калі Рагвалод аблажыў Гарадзец, Валадар напоўніцу скарыстаў свае рэсурсы. He абмяжоўваючыся абаронай умацаванняў, ён сам зрабіў нечаканую вылазку з літоўцамі па начной цемры: «Володарь же не да ему полку вь дне, но ночь выступн на нь нз города с Лнтвою». Нечаканасць нападзен-
    ня вырашыла зыход усёй справы: палачане былі дашчэнту разбітыя. Нсзнаёмая ж мясцовасць пазбавіла іх нават шанцаў арганізавана адступіць. «Н много зла створмся в ту ночь: онехь нзбнша, а другыя рукамн мзоммаша множьство паче нзбьеных».333 Псравага Валадара была настолькі вялікай, што колькасць палоненых перавысіла колькасць забітых. Рагвалод пасля паражэння не наважыўся вяртацца ў Полайк і прыбыў у свае спадчынныя ўладанні ў Друцк. Полацкім князем быў абраны Усяслаў Васількавіч.
    Менскі князь дасягнуў сваёй першачарговай мэты: Меншчына была пазбаўлена ад штогадовых нашэсцяў полацкіх войскаў. Наступнай мэтай была барацьба непасрэдна за полацкі стол. Глебавіч не рушыў на Полацк неадкладна. Наступальныя дзеянні былі ім прадпрынятыя толькі праз пяць гадоў. Разбіць войска палачан на сваёй тэрыторыі было нашмат прасцей, чым авалодаць добра ўмацаваным Полацкам. Таму паход патрабаваў доўгага і руплівага збору сіл і падрыхтоўкі.
    У 1167 г. Валадар выступіў «ратью» на Полацк. Стратэгічная ініцыятыва была ў ягоных руках. Ад актыўнай абароны ён перайшоўда контрнаступлення. Усяслаў Васількавіч з палачанамі рушыў яму насустрач. Бітва пад Полацкам паказала поўную перавагу тактычнага майстэрства Валадара. Як кажа летапіс, «Володарь же оуведавь оже ндуть протаву ему, не да ему сьвькупйтмся й вдарн по нйх йзнезапы». Паведамленне гэтае паказвае, што менскі князь меў дакладную інфармацыю аб руху сваіх праціўнікаў, тады як яны самі знаходзіліся ў фатальным няведанні. Да поля бою полацкія войскі рухаліся па-асобку. Відаць, апалчэнне і Усяславава дружына сувязі паміж сабой не мелі. Нечаканасць нападу мянян кажа аб тым, што і варта належным чынам арганізаваная не была. Вынікам атакі было поўнае паражэнне палачан. «14 много нхь йз6й, а ннехь рукамн нзонмаша».334 Перамога на полі бою дазволіла Валадару заняць Полацк і дабіцца фармальнага прызнання сябе полацкім князем. Усяслаў уцёк у Віцебск да Давыда.
    Вайна за Полаччыну для Валадара не была скончанай, пакуль на Віцебшчыне сядзелі праціўнікі. Марудзіць было
    333 йпатьевская летопнсь. Ст. 519.
    334 Тамсама. Ст. 526.
    нельга. і Валадар выступіў на Віцебск. Але наяўныя сілы не адпавядалі пастаўленым задачам, бо супраць Валадара была ўся моц Смаленскай зямлі. Супрацьпаставіць такой магутнасці ён мог адно свае ваенныя таленты ды баявы досвед войскаў, чаго было відавочна недастаткова.
    Процістаянне Валадара і Усяслава з Давыдам пад Віцебскам першапачаткова звялося да перастрэлкі цераз раку. Валадар, відаць, не наважваўся дзейнічаць наступальна з увагі на недастатковыя сілы, але і Усяслаў з Давыдам асцярожнічалі і хацелі дачакацца Рамана Расціславіча Смаленскага з падмацаваннямі. Раманава дапамога не спатрэбілася. Уначы пачалася страшэнная бура з моцнымі перунамі, якая зруйнавала баявы дух мянян. Забабонныя ваяры настойліва параілі свайму князю адступаць, каб не даводзіць справу да бітвы з аб’яднанымі сіламі віцьбічаў і смалян, што Валадар і зрабіў. Ягоныя камандныя здольнасці таксама далі асечку, бо арганізавана адступіць не ўдалося. Адступленне ператварылася ў панічныя ўцёкі. Давыд выслаў пагоню, якая многіх мянян пабрала ў палон голымі рукамі.335 Цяпер яны ўжо на сабе зведалі цяжкасці руху па незнаёмай лясістай мясцовасці ўначы. Пасля такога паражэння прэтэндавань на ўладу ў Полацку Валадар не мог. Тамтэйшым князем застаўся Усяслаў Васількавіч. Ваяўнічаму Глебавічу давялося задаволіцца спадчынным менскім княжаннем.
    Зыход полацка-менскай вайны быў вельмі тыповым для XII ст. Нягледзячы на ваеннае майстэрства Валадара, шлях да поўнай перамогі яму перакрыў недахоп людской сілы і іншых рэсурсаў для вядзення вайны, а таксама агульная нестабільнасць сістэмы міждзяржаўных адносін, пры якой любы прэтэндэнт на гегмонію ў рэгіёне непазбежна збіраў супраць сябе кааліцыю князёў, якія хацелі захаваць існуючае становішча. He дабіўшыся гегемоніі над Полаччынай, Валадар усё ж дасягнуў адноснай небяспекі самога Менскага княства. Калі меркаваць па звестках летапісаў (ці іх маўчанні), тэрыторыя Меншчыны на працягу доўгага часу не была мэтай варожых нашэсцяў ці тэатрам ваенных дзеянняў.
    Цікавы ўзор развіцця тактыкі на беларускіх землях у XII ст. дэманструе бітва пад Віцебскам, якая адбылася ў
    335 Нпатьевская летопнсь. Ст. 527.
    1196 г. У барацьбе за Віцебск, які да таго часу ізноў адышоў да Смаленскай зямлі, злучаныя чарнігаўскія і полацкія войскі спустошылі віцебскую воласць. Даведаўшыся аб гэтым, Давыд Расціславіч Смаленскі выслаў супраць іх войскі пад камандаваннем свайго пляменніка Мсціслава Раманавіча, Расціслава Уладзіміравіча і зяця Глеба Разанскага.
    12 сакавіка 1196 г. праціўнікі выстраіліся на полі бою. Баявыя парадкі кожнага боку складаліся з двух крылаў. Мяркуючы па дынамічнасці бою, значную частку абодвух войскаў складала конніца. Чарнігаўцы пад камандаваннем Алега Святаславіча «нзнаряднвше полкы своя, н сташа протнвоу нмь, н отоптавшеся во снегоу, бе бо снегь велмкь». Гэтая акалічнаснь добра паказвае спосабы вядзення бою цяжкой дружыннай конніцай. Каб належным чына.м аказаць націск на праціўніка, коннікам патрабавалася роўная мясцовасць і спрыяльнае надвор’е. Узімку і ранняй вясной прамерзлая зямля добра трымала конніцу, але снег ёй перашкаджаў. Насупраць чарнігаўцаў хутка пастроіліся смаляне Мсціслава. Расціслаў, які вёў дружыну самога Давыда Расціславіча, і Глеб Разанскі таксама сталі на гэтым крыле. На іншым крыле супраць палачан пад камандаваннем князя Васількі пастроілася смаленскае земскае апалчэнне на чале з тысяцкім Міхалкам.