• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

    Том. 2
    Ягор Новікаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 300с.
    Мінск 2008
    74.64 МБ
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Том. 1
    Тым часам і іншыя падуладныя К.іеву землі пачалі выяўляць імкненне да самастойнага існавання. Першай у іх шэрагу была Тураўская зямля. Для падмацавання сваіх прэтэнзій на самастойнасць тураўскі князь Святаполк ужыў дыпламатычныя метады. Па звестках нямецкага храніста
    10 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 121.
    11 Тамсама. Ст. 129.
    12 Данвлевсквй Н. Н. Древняя Русь глазамй современнйков н потомков. С. 157.
    Тытмара Мерзебургскага, каля 1012 г. ён узяў шлюб з дачкой польскага князя Баляслава не толькі з мэтай матрыманіяльнага саюзу. Разам з ёй у Тураў прыбыў калабжэгскі біскуп РэйнбернЛ’Улічваючы, што ў той час рэлігія адыгрывала ролю асноўнага носьбіта палітычных і культурных тэндэнцый, гэтым самым Святаполк мог разлічваць супрацьпаставіць палітычны і культурны ўплыў Польшчы ўплыву Кіева і стварыць падмурак для незалежнага існавання Турава. Аднак гэтыя захады не прынеслі жаданага выніку. Моц Уладзіміра была яшчэ вельмі вялікай. Калі ён даведаўся аб падступных дзеяннях сына, ён «схапіў і біскупа, і сына з жонкай і затачыў у адзіночным зняволенні», дзе Рэйнберн і памёр.14 Менавіта гэтым даследчыкі тлумачаць той факт, што Святаполк не згаданы ў летапісе пры апісанні перадзелу намесніцтваў пасля смерці Вышаслава.15
    Баляслаў, аднак, не збіраўся дараваць Уладзіміру арышт сваёй дачкі і зяця і правал планаў па распаўсюджанні свайго ўплыву на Тураўшчыну. Па словах Тытмара, каля 1013 г. «ён напаў на Русію пры падтрымцы нашых атрадаў (Тытмар мае на ўвазе суайчынных яму нямецкіх ваяроў — Я. Н.), і калі ён спустошыў большую частку той краіны, адбылася свара паміж сваімі і печанегамі, якія прымалі яго, і хаця тыя былі ягонымі саюзнікамі, загадаў усіх іх перабіць».16 Нягледзячы на гэты няпоўны поспех, хутчэй за ўсё, Баляславу менавіта тады пашчасціла захапіць Берасце, калі меркаваць па пазнейшых спробах Яраслава адваяваць горад.
    He паспела сціхнуць полымя вайны вакол Турава, пажар пачаў разгарацца вакол Ноўгарада. У 1014 г. наўгародскі князь Яраслаў парушыў даўнюю традыцыю выплаты даніны Кіеву. Выконваючы волю наўгародцаў, якія хацелі выйсці з ценю Кіева,|7ён «сего не даяше к Кыеву отцю своему». У чаканні вайны ён накіраваў паслоў у скандынаўскія краіны і выклікаў да сябе ўзброены кантынгент найманых ва-
    13 Хроннка Тнтмара Мерзебургского. (Chron. Tietm.) VII., 72 (52) // Латнноязычные мсточннкн по нсторнн Древней Руся. С. 66.
    14 Тамсама.
    15 Даннлевскнй М. Н. Древняя Русь глазамй... С. 342—343.
    16 Chron. Tietm. VI., 91 (55). С. 65.
    17 Фроянов 14. Я. Кйевская Русь: Очеркй соцйально-полйтйческой ucmopuu. С. 506.
    рагаў.І8Уладзімір пачаў рыхтавацца ў паход на сына, але «Богь не вдасть дьяволу радостм». У 1015 г. Уладзімір «боляше велмн в немже болестн н скончася».19 Небяспека вайны паміж бацькам і сынам знікла, але на даляглядзе адразу ж сабраліся новыя хмары.
    Падзеі некалькіх наступных гадоў пасля смерці Уладзіміра з’яўляюцца паваротным момантам гісторыі XI стагоддзя. Міжусобная вайна паміж Уладзіміравымі сынамі пракацілася крывавымі бітвамі па агромністых прасторах Русі, узрушыла сучаснікаў і аказала агро.мністы ўплыў на далейшую гісторыю Русі і яе спадкаемцаў. У выніку вайны валадаро.м усёй Русі, акрамя Полацка, на некалькі пазнейшых стагоддзяў стала дынастыя Яраслава. Акрамя непасрэдных палітычных і ваенных наступстваў вайна стварыла яркія вобразы герояў, святых і злачынцаў і прадвызначыла вырашальныя для культурнага развіцця Русі і ўспрыняцця русінамі саміх сябе стэрэатыпы, якія захаваліся і ў сучаснай беларускай традыцыі. Незалежна ад сапраўднага ходу падзей, у вачах нашчадкаў Яраслаў набыў арэол мудрага і вялікага дзяржаўнага дзеяча. У ягонай асобе выкрышталізаваўся вобраз магутнай і непахіснай цэнтральнай дзяржаўнай улады, якая з божай дапамогай заўсёды абараняе справядлівую справу і перамагае сілы зла і цемры. Ягоны брат і праціўнік Святаполк, наадварот, заслужыў рэпутацыю зямнога ўвасаблення зла, якое мяцежным чынам спрабуе парушыць спрадвечна ўсталяваны парадак свету. Зло гэтае нясе смерць і разбурэнне, але нязменна церпінь паражэнне. Барыс і Глеб Уладзіміравічы, што дачасна загінулі ў барацьбе і былі абвешчаны першымі святымі Русі, сталі сімвалам рахманых праведнікаў, чыстая вера якіх церпіць пакуты ад сіл зла і таму мае пільную патрэбу ў абароне з боку моцнай і справядлівай улады. Успрыняцце гэтай гісторыі праваслаўнай традыцыяй і афарбоўка яе ў рэлігійныя колеры асвяціла царкоўным аўтарытэтам непарушнасць улады і вызначыла не толькі свецкую, але і рэлігійную грахоўнасць замахаў на яе.
    Але нягледзячы на падрабязнае апісанне гэтых падзей у крыніцах і іх хрэстаматыйнае месца ў гістарычнай свецкай
    18 Лаврснтьевская летопнсь. Ст. 130.
    19 Тамсама.
    і духоўнай традыныі, яны з’яўляюцца, бадай ці не адной з найвялікшых загадак сусветнай гісторыі. Псторыкі на падставе аналізу крыніц прапануюць нашчадкам свае варыянты разгадак таямніцы, якія заўважна розняцца па.між сабой. Ніводная з іх не абгрунтавана бясспрэчна. Усе яны пабудаваныя на пэўных дапушчэннях і даверы альбо недаверы да тых ці іншых крыніц.
    «Повесть временныхлет» падае вельмі выразную і рэльефную карціну міжусобнай вайны паміж сынамі Уладзіміра, разам з апісаннем фактаў раздаючы безапеляцыйныя маральныя ацэнкі ўчынкаў усіх дзейных асоб. Святаполк з’яўляецца галоўны.м адмоўным персанажам, завадатарам мяцяжу, узурпатарам улады і братазабойцам. Барыс і Глеб Уладзіміравічы выглядаюць яго нявіннымі ахвярамі, а Яраслаў законным уладаром і мсціўцам за злачынствы Святаполка. Версія падзей «Повестн» замацавалася ўтрадыцыйнай расейскай і ўкраінскай гістарыяграфіі і царкоўнай праваслаўнай традыцыі, заняўшы месца агульнапрынятай версіі.
    Тым не менш, уважлівы разгляд летапіснага аповеду паказвае шматлікія факталагічныя супярэчнасці і недакладнасці. Іх аналіз і параўнальнае супастаўленне летапісу з такімі нарманскімі і заходнееўрапейскімі крыніцамі, як «Пасма аб Эймундзе Хрынгсане»,20 Хроніка Гала Аноніма21 і тая самая Хроніка Тытмара, дапамагаюць уявіць карціну тых падзей у іншым святле. Рэканструкцыя падзей, прапанаваная расейскімі навукоўца.мі В. Л. Яніным, М. М. Ілыным і I. М. Данілеўскім22 і беларускім даследчыкам Г. М. Філістам23, не прытрымліваецца традыцыйнай чорна-белай маралістычнай гамы, дзе героі і злачынцы традыцыйнай версіі проста памяняліся б месцамі. Гэтыя даследчыкі імкнуцца апраўдаць дзейных асоб ад учынкаў, якія ім несправядліва пры-
    20 Прядь об Эймунде Хрннгссоне // Джаксон Т. Н. Мсландскйе королевскйе сагй о Восточной Европе (первая треть XI в.). Москва, 1994. С. 104-119.
    21 Галл Анонмм. Хронйка й деянйя князеіі йлй правйтелей польскйх. Москва, 1961. (Gall. Anon.).
    22 Данялевскнй 14. Н. Древняя Русь глазамй современннков й потомков. С. 336—354.
    23 Фнлнст Г. М. Нсторйя «преступленйй» Святополка Окаянного. Мн„ 1990.
    пісваюцца, і толькі аб’ектыўна аднавінь ход падзей жорсткага часу, дзе ў барацьбе за ўладу кожны выкарыстоўваў усе даступныя яму метады. У іх выкладзе узурпатарам выглядае Яраслаў. Святаполк пазбаўляецца дэманічнга адцення і ператвараецца проста ў далёкага ад ідэалу, але тыповага для свайго часу палітыка. Барыс жа з нявіннай ахвяры робіцца жорсткім, цынічным і актыўным удзельнікам змагання за ўладу.
    He прэтэндуючы на ролю суда апошняй інстанцыі, мы коратка выкладзем абедзве версіі.
    Згодна з «Повестью временных лет», у 1015 г. на момант смерці Уладзіміра, з усіх ягоных сыноў прысутным у Кіеве быў Святаполк, які і заняў кіеўскі стол. Яшчэ адзін Уладзіміраў сын, Барыс, які «любвмь... бе отцемь своймь паче всехь», у гэты самы час знаходзіўся ў паходзе на печанегаў на рацэ Альце, недалёка ад Кіева. Пачуўшы аб кіеўскіх падзеях, дружыннікі Уладзіміра згуртаваліся вакол Барыса і прапанавалі яму сваю падтрымку ў барацьбе за ўладу, але той высакародна адмовіўся ўзнімаць зброю на Святаполка, заявіўшы: «не будн мне вьзнятй рукы на брата своего стареншаго». Пасля гэтага дружыннікі і воі пакінулі Барыса. Гэтым скарыстаўся Святаполк, які акрутным чына.м паслаў да Барыса забойцаў. Забойцы «насунуша й копьй н прободоша Борнса й слугу его», але князь яшчэ дыхаў. Тады Святаполк накіраваў да яго двух варагаў, якія і завяршылі беззаконную справу. Затым па ягоным загадзе быў пераняты каля Смаленска і забіты яшчэ адзін ягоны брат — мурамскі князь Глеб. У выніку, Святаполк часова забяспечыў сабе поўны кантроль над Кіевам, але назаўсёды запляміў сябе братазабойствам, заслужыўшы ганебную мянушку «акаяннага». Барыс жа і Глеб былі пазней абвешчаны першымі святымі Русі.24
    Тым часам Яраслаў бавіў час у Ноўгарадзе, не ведаючы аб смерці бацькі. Ягоныя найміты чынілі ў горадзе рабаўніцтва і гвалт над жанчынамі. Гэта выклікала паўстанне наўгародцаў, якія выразалі варагаў. У адказ на гэта Яраслаў «обольстнв-ь й йсече» наўгародскую знаць, у чым мусіў жорстка раскаяцца на наступны ж дзень, бо атрымаў вестку з Кіева ад сястры Прадславы аб бясчынствах Святаполка. Але наўгародцы падтрымалі свайго князя ўягоным намеры ад-
    34 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 130—136.
    ваяваць бацькаў стол. Сабраўшы наўгародскае апалчэнне і зноў наняўшы варагаў, Яраслаў рушыў на Кіеў. Святаполк выступіў яму насустрач. Бітва адбылася на пачатку 1016 г. ля Любеча пасля доўгага супрацьстаяння праціўнікаў па розных берагах Дняпра. Яраслаў першы наважыўся перавесці сваё войска цераз раку і атакаваў Святаполка, ушчэнт разбіўшы ягонае войска. Святаполк уцёк з поля бою да Баляслава ў Польшчу. Яраслаў застаўся пераможцам і гаспадаром княскага стала ў Кіеве.25
    У гэты самы час Святаполк у Польшчы рыхтаваўся да працягу барацьбы. У 1018 г. ён і Баляслаў выступілі на Русь. Нанесшы страшэннае паражэнне Яраславу на Заходнім Бугу, яны занялі Кіеў. Яраслаў ізноў уцёк у Ноўгарад. Дасягнуўшы сваёй мэты, Святаполк страціў патрэбу ў польскім саюзніку і загадаў сваім людзям цішком забіваць палякаў, каб выцесніць іх з Русі. Панесшы страты, Баляслаў вярнуўся ў Польшчу, але паспеў ізноў далучыць да сваіх уладанняў чэрвенскія гарады.
    Пацярпеўшы няўдачу, Яраслаў сабраўся ўцячы з Ноўгарада ў Скандынавію. Аднак наўгародцы не пусцілі князя ўцякаць, пасекшы ягоныя лоддзі. Яны заявілі Яраславу аб сваёй цвёрдай рашучасці да далейшага змагання, сказаўшы яму: «хочемг. ся н еше бнтн сь Болеславомь м Святополкомь». Нанова сабранае з наўгародцаў у варагаў войска падступіла да Кіева. Святаполк баязліва ўцёк да печанегаў і на пачатку 1019 г. вярнуўся ад іх «в снле тяжьце». Рашучая і неверагодна жорсткая бітва паміж братамі адбылася на рацэ Альце. Святаполк пацярпеў апошняе паражэнне. У далейшым ён памёр у пустынным месцы пакутлівай смерцю ад страшнай хваробы, насланай на яго за ягоныя цяжкія грахі.26