Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
37 Летопнсный сборннк, нменуемый Тверской летопвсью. (Далей: Тверская летогшсь) // Рогожскнй летопнсец. Тверской сборннк. Москва, 2000. С. 136.
s Лаврентьевская летопнсь. Ст. 142.
39 Новгородская первая летоппсь. С. 180.
40 Chron. Tietm. VIII., 32. С. 68.
41 Фроянов К. Я. Кйевская Русь: Очеркй... С. 559.
чыся на пазнейшы Летапісец Пераяслаўля-Суздальскага, кажа аб набраных Святаполкам у Драўлянскай зямлі і Пінску воях.42 Згадка аб заснаваным толькі ў канцы XI ст. Пінску выглядае на яўны анахранізм, але ў цэлым гэтае паведамленне можа быць цьмяным адлюстраваннем удзелу ваяроў Тураўскай зямлі, да якой потым адносіўся і Пінск, у баявых дзеяннях на баку Святаполка. Разбіўшы Яраслава на Бугу, Баляслаў і Святаполк занялі Кіеў. Дасягнуўшы сваёй мэты, Баляслаў у хуткім часе пакінуў Кіеў і вярнуўся дадбму, не забыўшыся прыўлашчыць чэрвенскія землі. Яраслаў пры падтрымцы наўгародцаў ізноў выправіўся на Кіеў. У канцы 1018 ui пачатку 1019 г. ён разбіў Святаполка і канчаткова захапіў уладу ў Кіеве.
Паколькі пасля гэтага тураўскі князь больш не ўдзельнічае ў барацьбе за ўладу ў Кіеве, далейшыя намаганні Яраслава па ўтрыманні кіеўскага стала захоўваюць для нас цікавасць толькі ў той меры, у якой яны ўплывалі на складванне знешнепалітычных камбінацый з удзелам Полацка, Літвы і іншых палітычных суб’ектаў на беларускіх землях. Але каб завяршыць тэму вайны 1015—1019 гг., дадамо яшчэ некалькі слоў наконт таго яе боку, які хваляваў і яе сучаснікаў, і наступныя пакаленні не менш за палітычныя меркаванні: легітымнасць і маральная абгрунтаванасць прэтэнзій сапернікаў на ўладу. Легітымнасць прэтэнзій Святаполка, старэйшага на той момант сына Уладзіміра, не выклікае сумненняў. Калі разглядаць падтрымку паспалітага люду і знаці як маральную падставу княскай улады, то Святаполку не бракавала і гэтага. Як сведчыць Тытмар, не толькі страхам перад польскімі войскамі, але і міласцю Святаполка, «уся гэтая краіна была звернута да пакорлівасці».43 Наўгародскі першы летапіс пры апісанні супрацьстаяння Святаполкавых і Яраслававых войскаў на Дняпры ля Любеча называе імя ваяводы Святаполка, які абразлівым чынам задзіраў наўгародцаў. Гэта быў паплечнік Уладзіміра, ветэран радзіміцкага
42 Довнар-Запольскнй М. Очерк ucmopuu Крйвйчской й Дреговйчской земель до конца XII столетйя. С. 75. Летопнсец Переяславля-Суздальского, составленный в начале ХШ века (между 1214 н 1219 годов). Москва, 1851. С. 33.
43 Chron. Tietm. VIII., 32. С. 68.
паходу Воўчы Хвост.44 Гэтае невялікае паведамленне выразна адлюстроўвае, на чыю карысць зрабілі выбар паміж Святаполкам і Яраславам Уладзіміравы дружыннікі.
Як часта здараецца, ці не найбольшую выгаду ад вайны атрымаў той, хто ўхіліўся ад удзелу ў ёй. Ад самага захопу Полацка Уладзімірам крыніцы не згадваюць ваенных дзеянняў на тэрыторыі Полаччыны. Доўгі перыяд міру і набыццё незалежнасці ад Кіева дазволілі полацкім князям займацца як мірным дзяржаўным і культурным будаўніцтвам, так і нарошчваннем вайсковай моцы. Прыняцце Брачыславам на службу Эймунда з варагамі ў 1018 г. было цудоўным прыкладам такой палітыкі. Міжтым пакуль Полацк мацнеў, падуладныя Кіеву землі марнавалі свае сілы ў крывавых усобіцах Уладзіміравых сыноў.
Гэтыя войны нарэшце далі Брачыславу магчымасць скарыстацца з назапашанай сілы, пашырыць полацкія ўладанні і здабыць выгады за кошт суседзяў. Тая акалічнасць, што ўвага Яраслава была засяроджана на паўднёвым і заходнім кірунках, падказала яму натуральную мэту для ўдару. Стары палітычны сапернік і гандлёвы канкурэнт Полацка Ноўгарад часова адышоў на перыферыю ўвагі Яраслава. Ягонай першачарговай задачай было адваяванне чэрвенскіх гарадоў і Берасця ў Польшчы. На поўдні ж выяўляў небяспечную актыўнасць яшчэ адзін ягоны брат — тмутараканскі князь Мсціслаў. Таму, верагодна, наўгародскія вайсковыя кантынгенты яшчэ знаходзіліся ў Кіеве і дадому не вярталіся. У ваенным дачыненні горад аказаўся безабаронным. У 1021 г. Брачыслаў «прннде... с вон нс Полотска на Новгородь й взя Новгород-ь; н понмь Новгородцм і нменіа йхь, н всь полонь н скоть н помде к Полотцьку опять. 14 прншедшу ему к Судомн реце». Але на гэты раз Яраслаў паказаў сябе лепшым палкаводцам, чым звычайна. Ён «слышав-ь ту весть н сьвокупнвь вон многн, нс Кмева вь седмьш день постмже н ту, победн Брячнслава, н Новгородцн воротн к Новугороду, н полонь оу него отья, елнко бе в Новгородцкон областн, н посла нхь к Новугороду, а Брячнславь побежа кь Полоцку».45
44 Новгородская первая летопмсь. С. 175.
45 Новгородская четвертая летопнсь. Москва, 2000. С. 110—111.
Яраславу ўдалося разбійь полацкае войска. Але развіць асобны тактычны поспех у поўную перамогу над Полацкам было нашмат цяжэй. Верагодна, войска Яраслава ў значнай ступені складалася з наўгародцаў, для якіх было важней вярнуць нарабаванае майно і палон, чым замацоўваць ваенную перамогу. Таму Брачыславу ўдалося вярнуцца ў Полацк і захаваць свае вайсковыя сілы, сярод якіх быў і атрад Эймунда, для далейшай барацьбы. Улічваючы неспакойнае становішча ў іншых падуладных Кіеву землях, Яраслаў не мог сабе дазволіць поўнамаштабнай вайны з Полацкам. «Н отголе прйзва к собе [Брачыслава] й да емоу два града, Вьсвячь й Вндбескь, н рече емоу: «Боудй же сь мною едннь». М воеваше Брячмславь сь Ярославомь вся днй жйвота своего».46 Такім чынам, сутыкненне завяршылася стратэгічнай перамогай Полацка. Найперш, Брачыслаў дамогся прыніжэння Ноўгарада. Гэта мела нетолькі палітычны сэнс. Узяйце гандлёвага горада паніжала давер да яго купцоў, якія высока цанілі бяспеку руху тавараў. Гэта дазваляла перанакіраваць частку таварных плыняў з Волхава на Дзвіну, праз Полацк. Па-другое, з далучэннем да полацкіх уладанняў Усвята і Віцебску і самі валокі на Волхаўска-Дняпроўскім шляху траплялі пад кантроль Полацку, што дазваляла выкарыстоўваць іх як інструмент палітычнага ціску, магчымасць для атрымання добрага прыбытку і выдатны ваенны плацдарм.
Зрэшты, і Яраслаў ніяк не прайграў, не спакусіўшыся на вайну з Полацкам. Наколькі разумным быўдасягнуты з Брачыславам кампраміс, паказалі наступныя падзеі. Ужо ў 1022 г. «прйде Ярославь кь БерестйЮ».47 Маўчанне летапісца аб выніках паходудазваляе меркаваць, што ён скончыўся няўдачай. Як лічыць У. Т. Пашута, Берасце было вернута Русі толькі ў 1042 г.48 У 1023 г. распачалася цяжкая для Яраслава вайна з Мсціславам. У 1024 г. Мсціслаў перамог Яраслава пры Ліствене. У 1026 г. паміж імі быў заключаны мір на нявыгадных для Яраслава ўмовах. Ён захаваў за сабой Кіеў і іншыя землі па правабярэжжы Дняпра. Мсціславу ждасталося левабярэжжа, а ягонай сталіцай стаў Чарнігаў.49 У такіх
* Новгородская четвертая летопнсь. С. 111.
47 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 146.
* Пашуто В. Т. Внешняя полйтйка Древней Pycu. С. 39.
49 Лаврентьевская летогшсь. Ст. 147—149
умовах мір паміж Полацкам і Кіевам быў важкім фактарам трываласці становішча абедзвюх дзяржаў і дапамагаў ім актыўна прасоўвань свае знешнепалітычныя інтарэсы на іншых рубяжах.
Аднак сутнасць адносін паміж Поланкам і Кіевам падчас кіравання Брачыслава і Яраслава не вычэрпваецца трывалым мірам. Мірныя адносіны дапаўняліся ваенна-палітычным саюзам, апісаным у летапісе загадкавай фразай: «РІ воеваше Брячнславь сь Ярославомь вся днн жнвота своего». Між тым ні ў адны.м апісанні важных ваенных выпраў Яраслава не згадваецца дапамога яму з боку Брачыслава. Полацкія ваяры не ўдзельнічалі ні ў прайгранай Яраславам бітве з Мсціславам пры Ліствене ў 1024 г., ні пры адбіцці печанежскай навалы ад Кіева ў 1037 г.,50 ні ў няўдалым паходзе на Канстанцінопаль у 1043 г.51 Пра магчымую дапамогу Кіева Полацку ў яго ваенных кампаніях меркаваць яшчэ цяжэй. Ад самай бітвы пры Судоме да смерці Брачыслава ў 1044 г. Полацк прападае са старонак летапісаў. Паведамленне пра сумесныя войны хутчэй пакідае нашчадкаў у стане збянтэжанасці, чым пралівае святло на падзеі таго часу.
Ключ да іх разумення знаходзіцца пры больш уважлівым позірку на гістарычныя карты, якія паказваюць нам геаграфічныя кірункі дзейнасці полацкага і кіеўскага князёў. 3 «Повестм временных лет» нам вядома аб паходах Яраслава на яцвягаў і Літву. Такая настойлівасць Яраслава сведчыць аб важнасці для інтарэсаў Кіева ўзброенай экспансіі ў Панямонні. Больш за тое, гэтая экспансія мела блізкае падабенства да ўзору, якога прытрымліваўся на гэтым кірунку бацька Яраслава Уладзімір. Гэтак жа сама наступ на Панямонне ішоў побач з ваеннымі дзеяннямі ў геаграфічна блізкай Польшчы. Гэтым разам выправы на яцвягаў і літву спалучаліся з паходамі супраць мазавецкага князя Мецлава у 1041 і 1047 гг.52
У гэты ж самы час з усходу на літоўскія землі няўхільна насоўваліся палачане. Як пабачым ніжэй, у першай палове XI ст. яны пераймаюць у Кіева ўладу над Менскам і будуюць Лагожаск (Лагойск). Працягвае выконваць свае фукцыі
® Лаврентьевская летопнсь. Ст. 150—151.
51 Тамсама. Ст. 154.
52 Тамсама. Ст. 153, 155.
памежнай з літвой крэпасці Заслаўе. На землях Нальшы узводзіцца Брачыслаўль (Браслаў). Лінія полацкіх крэпасцяў няўмольна рухалася на захад, уключаючы балцкія землі ў склад Полацкага княства і ствараючы перадумовы для новай хвалі славянскай каланізаныі.
Калі паглядзець на гэтыя зрухі ў прасторавым вы.мярэнні, можна заўважыць, што кірункі полацкай і кіеўскай экспансіі канцэнтрычна сыходзяцца з розных бакоў да самага сэрца панямонскіх балцкіх земляў. Да таго ж, Панямонне з яцвяжскім і літоўскім насельніцтвам было адзіным рэгіёнам, які непасрэдна прылягаў і да полацкіх, і да кіеўскіх уладанняў, але дзе абодва бакі маглі пашыраць свой уплыў, не сутыкаючыся наўпрост. Больш за тое, агульнасць інтарэсаў магла прывесці іх да ўзаемаразумення, якое выражалася ў падзеле сфер уплыву і ўзаемнай ваеннай і палітычнай дапамозе. Таму мы можам меркаваць, што летапісец меў на ўвазе менавіта рух у Панямонне, калі казаў аб сумесных ваенных выправах Брачыслава і Яраслава. Каб упэўніцца ў гэтым, прыгледзімся бліжэй да панямонскіх падзей.
Пранікненне славян на балцкія землі ў XI ст. лагічна працягвала ранейшы працэс славянскай каланізацыі, які суправаджаўся заняццем прыдатныхдля гаспадарання земляў і змешваннем з аўтахтонным балцкім насельніцтвам. Нельга не заўважыць і якасных змяненняў у параўнанні з ранейшымі часамі. Па-першае, у адрозненне ад V—IX стст., працэс славянскай каланізацыі не быў наступствам ціску качэўнікаў з поўдня і іншых масавых перасяленняў народаў. Асноўным рухавіком каланізацыі было эканамічнае развіццё Русі, якое вяло да росту насельніцтва. У сваю чаргу, пры панаванні прымітыўных спосабаў вядзення сельскай гаспадаркі ўзрослае насельніцтва магло быць дастаткова забяспечаным толькі коштам экстэнсіўнага асваення новых земляў. У адрозненне ад непрадказальных палітычных зменаў эпохі перасялення народаў, ціск эканамічных патрэбаў рабіў плынь каланізацыі больш пастаяннай і магутнай. Па-другое, змянілася грамадская і палітычная афарбоўка каланізацыі. Рух славян у V—IX стст. уяўляў сабой хаатычныя перамяшчэнні слаба арганізаваных плямёнаў, якія знаходзіліся на патрыярхальнай стадыі развіцця. Каланізацыя IX—XI стст. адбывалася пад моцным уплывам