• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

    Том. 2
    Ягор Новікаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 300с.
    Мінск 2008
    74.64 МБ
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Том. 1
    дзяржавы, якая стала асноўнай формай арганізацыі грамадства, набыла значную ступень самадастатковасці і аддзеленасці ад масы народу і магла накіроўваць працэс каланізацыі ў сваіх інтарэсах. Іншымі словамі, рух славян на Панямонне ўжо не быў справай асабістай ініцыятывы правадыроў шматлікіх дробных плямёнаў. Ён адбываўся пад пільным наглядам сюзерэнаў двух самастойных палітычных утварэнняў Русі — полацкага і кіеўскага князёў, якія маглі кантраляваць яго з далёка сягаючы.мі мэтамі. Па-трэцяе, у параўнанні з IX—X стст. нават тая самая дзяржава да XI ст. набыла прынцыпова новыя якасці. У дадатак да такіх сваіх падмуркаў, як улада, тэрытарыяльная арганізацыя і заканадаўства, яна атрымала дзяржаўны апарат, які і завяршыў фармаванне чацвярыцы асноў дзяржаўнага ўладкавання грамадства. 3 дапамогай апарату цэнтральная княская ўлада актыўна будавала фізічную інфраструктуру дзяржавы, што ператварала рыхлае фармаванне ў трывалы і складаны арганізм. Асновай такой інфраструктуры сталі ўмацаваныя гарады, якія выконвалі функцыі адміністрацыйных, эканамічных і культурных цэнтраў, і сухапутныя шляхі зносін, якія іх звязвалі. Менавіта гарады сталі апорай полацкай і кіеўскай экспансіі ў Панямонні. У гэтых умовах каланізацыйны рух славянскіх плямёнаў у Панямонне суправаджаўся заваявальнымі паходамі войскаў іх сюзерэнаў і заснаваннем гарадоў, сцены якіх прыкрывалі мірную працу каланістаў. Адваротна, і будаўніцтва гарадоў прыцягвала новых жыхароў на нованабытыя землі.
    Як ужо згадвалася, новую хвалю славянскай каланізацыі першымі сустрэлі яцвягі, землі якіх непасрэдна межавалі з кіеўскімі ўладаннямі і былі заваяваныя Уладзімірам у выніку ягонага паходу 983 г. На той час на беларускіх землях лакалізуюцца тры племянныя групы яцвягаў. Адна з іх жыла на правабярэжжы Нёмана ў яго верхнім цячэнні і звалася Дайнавай. Другая племянная група яцвягаў з невядомай назвай займала землі па левабярэжжы Нёмана. Нарэшце, трэцяя група, якая, магчыма, складалася з крысменцаў, покенцаў і ўжо часткова асіміляваных валынянамі злінцаў, жыла ў міжрэччы Верхняга Нёмана і Буга.53 Яраслаў пра-
    53 Квятковская A. В. Ятвяжскйе могйлышкй Беларусй (к. XI— XVIII вв.). Внльнюс, 1998. С. 175.
    цягнуў справу свайго бацькі. У 1038 г. ён «нде на Ятвягы», якія да таго часу, верагодна, адпалі ад Кіева.54 Вынік паходу, аднак, не быў надта ўдалым. Як паведамляе пазнейшы Цвярскі летапіс, Яраслаў «не можаху нхь взятй».55
    Няўдача ўсё ж не спыніла кіеўскага князя. За яцвяжскімі землямі наступнай мэтай Яраслава стала Літва. Такая паслядоўнасць тлумачыцца яе геаграфічным становішчам. Тагачасная Літва была адной з пяці земляў аўкштайцкага культурнага арэалу і займала тэрыторыю Віленшчыны сучаснай Літоўскай Рэспублікі і ашмянска-свірскі рэгіён Беларусі. Яна межавала з чатырма іншымі аўкштайцкімі землямі: Дзялтувай (Дзяволтвай), якая знаходзілася ў сярэднім цячэнні ракі Швянтоі (Святой), з Нальшай (Нальшанамі) у цяперашніх ва’-.оліцах Уцяны, Швянчоніса (Свянцян) і Браслава, з Няр; ;сам на абодвух берагах сярэдняга цячэння Нярыса (Віллі) і з Дзерамелай паміж Нёманам, Мяркісам (Мераччу) і Нярысам.56 Натуральна, што пасля сутычак з яцвягамі кіеўская экспансія выйшла на літоўскія межы. Першая пісьмовая згадка пра Літву з’яўляецца ў Кведлінгбургскіх і Хільдэсхаймскіх аналах і ў Хроніцы Тытмара. Кведлінгбургскія аналы пад 1009 годам паведамляюць, што «святы Бруна, які мянуецца Баніфацыем, арцыбіскуп і манах, пакараны смерцю паганцамі ў памежнай мясцовасці Русі і Літвы на адзінаццатым годзе свайго пастрыжэння, здабыў нябёсы з васемнаццацю сваімі спадарожнікамі 9 сакавіка».57 Томас Баранаўскас вызначае месца гібелі Бруна і, адпаведна, тагачаснае руска-літоўскае памежжа на рацэ Ятры, прытоку Моўчадзі, які працякае па тэрыторыі сучасных Навагрудскага і Дзятлаўскага раёнаў.58
    Прыкладна ў раёне гэтага рубяжа і прыпынілася кіеўская экспансія, каб вельмі хутка рушыць далей. Ужо ў 1040 г. «Ярославь нде на Лнтву».59 Па непацверджаных крыніцамі звестках Адама Кіркора, у тым паходзе Яраслаў разбіў Літву
    51 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 153.
    55 Тверская летопмсь. С. 148.
    56 Baranauskas Т. Lietuvos valstybes istakos. 257—258.
    57 Кведлннгбургскне анналы (Annales Quedl.) 80 // Латнноязычные нсточннкн по нсторян Древней Русн. С. 106.
    58 Baranauskas Т. Lietuvos valstybes istakos. 132.
    я Лаврентьевская летопнсь. Ст. 153.
    «на палях Слонімскіх».60 Так ці не, але вынік паходу быў яўна недастатковым, бо ў 1044 г., як паведамляе Наўгародскі першы летапіс, «ходп Ярославь на Лнтву» і дадае: «а на весну же Володммнрь заложм Новьгородь м сдела его».61 Мікола Ермаловіч выказвае думку, што гэты Ноўгарад, закладзены сынам Яраслава Уладзімірам, з’яўляўся панямонскім Новагародкам (Навагрудкам) і ўзнік у прамой сувязі са згаданым паходам як апорны пункт Кіева на мяжы з Літвой.62
    Гіпотэза Ермаловіча аб Новагародку, як і паведамленне Кіркора аб Слоніме, аспрэчваюцца многімі даследчыкамі. Тым не менш, яны падводзяць нас да важнейшага пытання аб ролі панямонскіх гарадоў у славянскай экспансіі і часе іх узнікнення. Археалагічныя дадзеныя сведчаць, што першапачатковае паселішча ў Новагародку на Малым замку ўзнікла ў канцы X ст., а на Замкавай гары — ў пачатку XI ст.63 Дзесьці ў XI ст. узнікла паселішча на месцы сучаснага Слоні.ма.64 У Ваўкавыску найстарэйшае паселішча ўзнікла на Шведскай гары ў сярэдзіне другой палове X ст. Яшчэ два паселішчы на гарадзішчы Муравелызік і на Замчышчы датуюцца мяжой X—XI стст.65 Тым не менш, паселішчы гэтыя яшчэ не абароненыя штучнымі ўмацаваннямі. Ва ўмовах руху славян на чужыя тэрыторыі такія паселішчы былі лёгкай здабычай для нападу. Так, паселішча на Шведскай гары загінула ў канцы X ст. ад пажару, магчыма, у выніку нападу мясцовых балтаў.66
    Там, дзе не магла даць рады стыхійная народная каланізацыя, адчуўся ўплыў дзяржаўнай гаспадарскай рукі сюзерэна-кіеўскага князя, які ператвараў неўмацаваныя паселішчы ў фарпосты-крэпасці, пад абаронай якіх славянскае насельніцтва магло пачувацца больш упэўнена і бяспечна. У канцы X ст. вакол паселішча на Шведскай гары ўзводзіц-
    “ Жлвопнсная Россня. Отечество наше в его земельном, псторнческом, племенном. экономмческом н бытовом значенкн. С.-ПетербургМосква, 1882. Т. 3. С. 195.
    61 Новгородская первая летопнсь. С. 181.
    62 Ермаловіч М. I. Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды. Мн., 2001. С. 103.
    65 Зверуго Я. Г. Верхнее Понеманье e IX—ХШ ee. С. 67.
    ы Кведлннгбургскне анналы (Annales Quedl.) 80... С. 73.
    65 Тамсама. С. 69—70.
    66 Annales Quedl. С. 70.
    ца вал. Ваўкавыск (які да таго часу мог яшчэ і не насіць такой назвы) становіцца горадам. Ён ператвараецца ў рэзідэнцыю княскага пасадніка і выконвае адміністрацыйныя і ваенныя функцыі.67 У сярэдзіне XI ст. падобныя перамены адбываюцца і з Новагародкам. Замкавая гара становіцца дзядзінцам, пад абаронай якога знаходзіцца неўмацаваны пасад.“ Каланізаваныя славянамі землі, якія апынуліся на поўдзень ад лініі паміж гэтымі двума гарадамі, маглі лічыцца фармальна далучанымі да кіеўскіх уладанняў. Такім чынам, калі мы і не можам упэўнена казаць аб існаванні Слоніма ў 1040 г. і не можам дакладна сцвярджаць, што летапіснае паведамленне аб Ноўгарадзе пад 1044 г. адносіцца да Новагародка Панямонскага, факт з’яўлення княскіх гарадоў Ваўкавыска і Новагародка ў Панямонні ў канцы X—сярэдзіне XI стст. бясспрэчны. Народная славянская каланізацыя падтрымлівалася паходамі ў Панямонне кіеўскіх княскіх войскаў, а са з’яўленнем гарадоў нованабытыя землі ўключаліся ў агульную адміністрацыйную сістэму Кіеўскай дзяржавы.
    Пры гэтым ні пранікненне славян, ні будаўніцтва гарадоў ні ў якім разе не значылі знікнення ці поўнай асіміляцыі мясцовых яцвягаў і літвы. Каланізацыя Панямоння адбывалася цераспалосна, і паміж заселенымі славянамі землямі знаходзіліся вялікія раёны балцкага насельніцтва, жыхары якіх на працягу яшчэ доўгага часу захоўвалі сваю этнічную прыналежнасць і палітычную незалежнасць. Даследчыкі разыходзяцца ў ацэнцы ступені гэтай цераспалосіцы. Адны з іх проста адзначаюць існаванне балцкіх паселішчаў на пераважна славянскай тэрыторыі і славянскіх на пераважна балцкай тэрыторыі.69 Іншыя ж зазначаюць, што нават пры славянскай каланізацыі большасць мясцовага насельніцтва складалі балты. Славянскі ж уплыў абмяжоўваўся гарадамі, якія выглядалі самотнымі астравамі ў балцкім моры. Адносіны славян і балтаў пры гэтым часта былі варожымі. Мяркуецца, што ў адзначаны час у Панямонні адбываліся шматлікія канфлікты паміж каланістамі
    67 Annales Quedl. С. 70.
    68 Тамсама. С. 67.
    ю Охманьскнй Е. Лйтовско-крйвіічское погранйчье в племенную эпоху // Становленне раннефеодальных славянсклх государств. Кяев, 1972. С. 252-253.
    і аўтахтонным насельніцтвам. У такіх умовах гарады не так выконвалі функцыю памежных крэпасцяў, як абаранялі славянскіх каланістаў ад нападаў балтаў, якія засталіся ззадулініі кіеўскага заваявання.70 Ілюстраныяй да гэтага пункту гледжання служаць падзеі 1038—1044 гг., калі Кіеў вёў наступ на Літву, маючы ў тыле непакорных яйвягаў, якія маглі пагражаць ваенным камунікацыям і паселішчам славянскіх каланістаў.
    Падобныя працэсы праходзілі і на полацка-літоўскім памежжы ў паўночна-ўсходнім Панямонні і Прыдзвінні. Каланізацыйны рух славянскага насельніцтва ў глыбіню Літвы і Нальшы спалучаўся з ваеннымі выправамі і будаўніцтвам княскіх умацаваных гарадоў. Мы можам сцвярджаць, што ў першай палове XI ст. Брачыслаў, хутчэй за ўсё, здзейсніў шэраг паходаў на Літву, аналагічных паходам Яраслава на яцвягаў і Літву. Абодва князі, магчыма, стратэгічна каардынавалі свае ваенныя планы, а таксама дапамагалі адзін адному вайсковымі кантынгентамі. На жаль, дакладных летапісных звестак пра канкрэтныя падзеі, звязаныя з націскам Брачыслава на Літву, не захавалася. У сувязі з гэтым мы будзем вымушаныя абмежавацца аналізам археалагічных дадзеных аб будаўніцтве гарадоў і тапанімічных дадзеных, якія сведчаць аб глыбіні пранікнення полацкіх крывічоў на літоўскія тэрыторыі.
    Найстаражытнейшым горадам Полаччыны на мяжы з Літвой было Заслаўе. Яшчэ да ўзнікнення горада, у першай палове — сярэдзіне X ст. на правым беразе Свіслачы было заснавана неўмайаванае паселішча, якое выконвала функцыі ваеннага, адміністрацыйнага і фіскальнага пункту Полацкага княства на стыку яго межаў з балцкімі землямі і кіеўскімі ўладаннямі. Залога гэтага паселішча складалася з ваяроў-крывічоў і выразна адрознівалася ад асноўнай масы навакольнага насельніцтва, якое складалася з дрыгавічоў і славянізаваных балтаў. Недалёка ад гэтага паселішча ў канцы X ст. узнік горад-крэпасць, верагодна, заснаваны Уладзімірам пасля заваявання Полацкага княства і паходу на яцвягаў у 983 г. Падзея гэтая адбылася каля 985 г. Залогу яго таксама склалі прышлыя ваяры, гэтым разам самага рознага