Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
Аднак агульны крызіс краіны працягваўся. Ён адбіўся і на ўзаемаадносінах паміж Яраславічамі. У 1073 г. Святаслаў «прелстй» Усевалада супраць Ізяслава, намаўляючы яму, што той чыніць з Усяславам змовы супраць іх абодвух. У выніку браты ўступілі ў Кіеў, прымусіўшы Ізяслава паўтарыць ягоны горкі шлях у Польшчу і далей на захад.117 Цяжка сказаць, ці Усяслаў сапраўды спрабаваў весці тонкую гульню з Ізяславам супраць іншых Яраславічаў, ці гэта было ілжывым абвінавачаннем. У любым выпадку ён ізноў адыграў важную ролю ў лёсе Кіеўскай дзяржавы. Калі нават не ён быў
"4 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 174.
115 Тамсама.
116 Тамсама. Ст. 179—182. Людольф Мюлер лічыць, што сама кананізацыя Барыса і Глеба адбылася не пазней за 1039 г. Мюллер Л. Понять Россйю: йсторйко-кулыпурные йсследованйя. Москва, 2000. С. 71-84.
117 Лаврентьевская летопмсь. Ст. 182—183.
сапраўднай прычынай выгнання Ізяслава, то Святаслаў мог хітра скарыстаць яго як той самы фактар нестабільнасці і зрабіць фармальнай нагодай прэтэнзій да свайго старэйшага брата. Са свайго боку, і Усяслаў мог бачыць у Ізяславе слабейшае звяно Кіеўскай дзяржавы. Будучы фармальна старэйшым князем, той моцна пахіснуў свой аўтарытэт і ўладу пасля парушэння крыжацалавання, паражэння ад полаўцаў, уцёкаў у Польшчу і расправы над кіяўлянамі. Адносіны з братамі, да якіх ён не наважыўся ўцячы і ў найцяжэйшыя ддя яго часы бунту ў Кіеве, таксама былі напружанымі. Таму падтрымка яго Усяславам супраць астатніх двух братоў была для гюлацкага князя цалкам науральным крокам і дазваляла яму трымаць у расколатым стане патэнцыйна небяспечныя для яго сілы Кіеўскай дзяржавы. Пасля такога разладу паміж самімі Яраславічамі Усяслаў ужо мог не баяцца варожых дзеянняў з іх боку. Іх рукі былі звязаныя высвятленнем адносін паміж сабой. Неўзабаве Усяслаў займеў шанц нанесці ім чарговы ўдар іх жа рукамі.
Кіеўскую дзяржаву па-ранейшаму раздзіралі міжусобіцы Яраславічаў і іх эпігонаў. У 1076 г. сканаў Святаслаў Яраславіч. Па ім на кіеўскім стале сеў Усевалад. Ужо ў 1077 г. яму давялося звярнуць увагу на Чарнігаў, родавае гняздо памерлага Святаслава. На кароткіх восем дзён уладу там захапіў сын былога смаленскага князя Вячаслава Барыс, якому з дня смерці ягонага бацькі ў 1057 г. не дасталося ад Яраславічаў вартага яго роду княжання. Толькі ён уцёк у Тмутаракань да Рамана Святаславіча, як на захадзе для Усевалада сабралася новая пагроза. Разам з палякамі законны кіеўскі князь Ізяслаў ішоў адваёўваць свой страчаны стол. Застаўшыся паміждвух агнёў, Усевалад вымушаны быўбез бою саступіць Ізяславу Кіеў, але забраў сабе Чарнігаў як другі па значнасні і прэстыжу горад паўднёвай Русі. У той жа час законны гаспадар Чарнігава, яшчэ адзін сын Святаслава Алег, быў выведзены з Уладзіміра-Валынскага і знаходзіўся ў сваім жа спадчынным уладанні пры Усеваладзе ці то як ганаровы закладнік, ці то як нелюбімы пляменнікпрыжывала."8 He вытрымаўшы цяжкой рукі дзядзькоў і іх знаёмай звычкі пазбаўляць сваякоў законных правоў, ён
118 Лаврентьевская летопясь. Ст. 199.
напачатку 1078 г. таксама ўцёк у Тмутаракань да роднага брата Рамана і Барыса Вячаславіча. Цяпер ужо на паўднёвых межах Кіеўскай дзяржавы сабралася навала ў выглядзе хаўрусу незадаволеных Ізяславам і Усеваладам князёў. Часу Алег з Барысам марна не трацілі. Прыцягнуўшы да свайго хаўрусу полаўцаў, яны пайшлі на Усевалада і нанеслі яму страшэннае паражэнне на Сожыцы, паклаўшы на полі бітвы мноства ягоных баяр і шараговых ваяроў. Затым хаўруснікі занялі Чарнігаў. Усевалад жа ўцёк да Ізяслава ў Кіеў. Сабраўшы апошнія сілы, браты рушылі на Чарнігаў. Разам з Ізяславам ішоў ужо знаёмы нам яго сын Святаполк, разам з Усеваладам — яго сын Уладзімір, званы Манамахам, які тады княжыў у Смаленску. Скарыстаўшыся тым, што Алега і Барыса не было ў Чарнігаве, чацвёра князёў пайшлі на прыступ. Верныя Алегу чарнігаўцы адчайна абараняліся. Уладзіміру ўдалося запаліць вакольны горад, калі прыйшла вестка, што на выратаванне Чарнігава рухаліся Алег з Барысам. На Няжацінай ніве адбылася рашучая бітва. Першым у баі загінуў Барыс Вячаславіч, але неўзабаве смерць ад варожага кап’я напаткала і Ізяслава. Алег пацярпеў паражэнне і мусіў уцякаць у Тмутаракань. Пераможцы нанова перадзялілі Кіеўскую дзяржаву на сваю карысць. Усевалад цяпер ужо трывала сеў у Кіеве, а Уладзіміру ў парушэнне ўсіх законных правоў Святаславічаў аддаў Чарнігаў."9
He мог застацца ўбаку ад гэтых падзей і Усяслаў. Ізноў, як і ў сярэдзіне 1060-х гадоў, унутраныя супярэчнасці Кіеўскай дзяржавы прыкавалі да сябе ўсю ўвагу Яраславічаў. Усяслаў меў добрую магчымасць для новага папераджальнага ўдару. Магчыма, першай яго мэтай у чарговы раз стаў шматпакутны Ноўгарад, бо ўвесну 1077 г. Уладзімір Манамах хадзіў са Смаленска да Ноўгарада «Глебовн в помочь». Быць можа, неабходнасць такога паходу была якраз выкліканая нападам Усяслава. Як далей распавядае Манамах у сваім «Павучанні», у тым жа годзе ён хадзіў «на лето co отцем-ь подь Полтескд., а на другую знму с Святополкомь подь Полтескь, ожгоша Полтескь». Спаліўшы вакольны горад Полацка, Уладзімір працягнуў сваю кампанію, разам з по-
119 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 199—202.
120 Тамсама. Ст. 247.
лаўцамі спустошыўшы раён Одрску.120 Небяспека з боку Усяслава была настолькі вялікай для смаленскага князя, што ён быў цалкам пазбаўлены магчымасці прыйсці на дапамогу свайму бацьку Усеваладу, які на поўдні вёў жорсткую барацьбу з Алегам і Барысам. Менавіта адсутнасць смаленскага вайсковага кантынгенту магла стань вырашальным фактарам паражэння Усевалада на Сожыцы. Зрэшты, Усяслаў мог не толькі весці ваенныя дзеянні супраць Смаленска, скоўваючы сілы Уладзіміра і такім чынам правакуючы новыя цяжкасці для Усевалада. Ён мог і актыўна ўмешвацца ў ход падзей на поўдні, свядома распальваючы полымя міжусобіц. Прынамсі, беларускі гісторык С. В. Тарасаў лічыць, што менавіта ва Усяслава перахоўваўся Барыс Вячаславіч, a ягонае васьмідзённае кіраванне ў Чарнігаве было толькі часовым прыпынкам па дарозе з Полацка ў Тмутаракань.121
Нарэшце прыцішыўшы пагрозу з боку Усяслава, у 1078 г. Уладзімір рушыў на паратунак да бацькі, калі той знаходзіўся на мяжы катастрофы. Але ў час, калі ён цішком краўся ў Пераяслаўль паміж палавецкіх войскаў на злучэнне з Усеваладам, паліў прадмесці Чарнігава і біўся на Няжацінай ніве, Усяслаў ізноў даў знаць аб сабе. Ваяўнічы полацкі князь спаліў вакольны горад С.маленска. Уладзімір кінуўся за ім, маючы пры сабе для большай хуткасці запасных коней, але так і не дагнаў яго. У помсту Уладзімір паваяваў полацкія землі да Лукомля і Лагойска і спустошыў ваколіцы Друцка. Пасля таго ваенныя дзеянні на некалькі гадоў сціхлі і эпізадычна аднавіліся толькі ў 1084 г., калі Уладзімір з чарнігаўцамі, полаўцамі і чыцеевічамі ўзяў і разбурыў Менск, не пакінуўшы ў ім «нн челяднна, нм скотнны».122 Больш варожых дзеянняў паміж Усяславам і валадарамі Кіеўскай дзяржавы крыніцы не згадваюць.
Вядома ж, і Полацк, і Кіеўская дзяржава і надалей вялі актыўную знешнюю палітыку на іншых кірунках і ўжывалі пры гэтым ваенныя сродкі. Але дым паміж імі развеяўся і абодва бакі маглі агледзець свае набыткі і падлічыць страты. У адпаведнасці з адвечнымі законамі міжнародных адносін, асноўнымі мэтамі абодвух бакоў былі нарошчванне
121 Тарасаў С. В. Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслау Лолацкі. С. SO51.
122 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 248.
ўласнай магутнасці і паслабленне суседа. 3 полацкага боку мінімальнай мэтай было захаванне незалежнасці і нанясенне магчымай шкоды інтарэсам Кіеўскай дзяржавы. Максімальна дасяжнай мэтай было пашырэнне сваёй тэрыторыі за кошт кіеўскіх уладанняў. Дакладныя мэты Кіеўскай дзяржавы ў войнах з Полаччынай вызначыць больш цяжка з-за вялікай колькасні князёў-удзельнікаў, кожны з якіх быў самастойнай палітычнай сілай, і супярэчнасцяў у іх інтарэсах. Мяркуючы па развіцці ўнутрыпалітычных падзей у Кіеўскай дзяржаве, асноўнай мэтай Ізяслава, Святаслава і Усевалада Яраславічаў было выдаленне іншых прадстаўнікоў дынастыі Рурыкавічаў з палітычнай арэны, што яны і зрабілі з Ігарам Яраславічам, Расціславам Уладзіміравічам і Барысам Вячаславічам. Уладанні выгнаных князёў дзяліліся паміж Яраславічамі і іх сынамі. Тое ж самае магло чакаць і Усяслава. Пазней, з узнікненнем варожасці паміж самімі Яраславічамі, кожны з іх клапаціўся пра выгоды толькі сваёй галіны роду і ўступаў у саюзы, у тым ліку і з Усяслава.м, выключна ў сваіх карыслівых інтарэсах, мала дбаючы пра Кіеўскую дзяржаву.
Для дасягнення сваіх мэтаў абодва бакі выкарыстоўвалі як палітычныя, так і ваенныя сродкі. I ў той, і ў другой сферы ініцыятыва звычайна належала Усяславу. Ягоныя палітычныя захады зводзіліся да дзеянняў на баку слабейшай дзейнай сілы кіеўскай палітыкі. Гэта магло быць ускоснае выкарыстанне супрацьдзеяння гэтай сілы кіеўскай палітыцы, як у выпадку з Расціславам Уладзіміравічам, дамовы з такой сілай аб сумесных дзеяннях супраць іншых ігракоў, як у выпадку з Ізяславам, альбо адкрытая дапамога, як у выпадку з Барысам Вячаславічам. Ваенныя мерапрыемствы ўяўлялі сабой папераджальны ўдар у нечаканым і неабароненым кірунку. Кіеўскія валадары адказвалі на гэта адпаведнымі палітычнымі саюзамі і ваеннымі ўдарамі. Натуральна, такая палітычная лінія ўключала непазбежную рызыку гібелі людзей і спусташэння іх уладанняў, але князі, якіх такая рызыка закранала менш за іх падданых, ішлі на яе лёгка.
Зыходныя пазіцыі бакоў пры пачатку ваенных дзеянняў і іх суадносіны з намечанымі мэтамі больш выгодна выглядалі ў Полаччыны. Дзяржава з кампактнай тэрыторыяй, аднаасобным кіраўніком і лаяльным яму насельніцтвам мела
добрыя шанцы паспяхова вытрымаць цяжкасні вайны. Наадварот, Кіеўская дзяржава мела вялізную тэрыторыю. якую было цяжка кантраляваць і немагчыма абараняць. Гэтым карыстаўся Усяслаў, наносячы нечаканыя ўдары. Наяўнасць шматлікіх прадстаўнікоў кіеўскага княскага роду, якія пастаянна варагавалі паміж сабой, таксама давала Усяславу выдатныя магчымасці для ўмяшальніцтва ў кіеўскія справы і пошуку саюзнікаў. Нават няўдачы не прыводзілі яго да канчатковага паражэння з-за нязгоды ў стане праціўнікаў. Можна згадаць. што ў 1067-69 гг. полайкі князь двойчы знаходзіўся ў іх руках, у Кіеве і пад Ноўгарадам, і абодва разы быў вызвалены мясцовымі ж палітычнымі сіламі з нейкіх уласных меркаванняў.